• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Разнастайным з’яўляўся пахавальны абрад носьбітаў мілаградскай культуры. У VII—VI стст. да н. э. у басейне р. Гарыні яны хавалі сваіх памерлых у курганах па абрадзе інгумацыі. У пахаваннях (у курганах) выкарыстоўваліся разнастайныя канструкцыі, а пахавальны інвентар адрозніваўся значнай варыятыўнасцю. Выяўлены параўнальна багатыя курганы, ёсць практычна безынвентарныя, што сведчыць, прынамсі, пра маёмаснае расслаенне грамадства. УIV—III стст. да н. э. у Верхнім Падняпроўі з’яўляецца абрад крэмацыі. Разам з тым нябожчыкаў хавалі ў звычайных ямах, а пахавальны інвентар, за выключэннем двух-трох чарапкоў ад пабітых пасудзін, адсутнічаў.
    Найбольш яркай рысай матэрыяльнай культуры мілаградскіх плямён з’яўляецца гліняны посуд. Ён зусім не тыповы для жалезнага веку. У той час, калі ў іншых плямён ён быў ужо стабільна пласкадонны, мілаградцы выкарыстоўвалі пасудзіны з акруглым дном. Верхняя частка гэтых гаршкоў была ўпрыгожана ямачнымі ўцісканнямі, насечкамі, «жамчужным» арнаментам.
    3 моманту зараджэння культуры ў ёй дамінавалі жалезныя вырабы: вушныя сякеры, матыкі для апрацоўкі глебы, сярпы з кручкамі на пятцы, нажы з «гарбатай» спінкай. Спецыфічнай з’яўляецца зброя гэтых плямён. У іх былі распаўсюджаны жалезныя наканечнікі стрэл рознай канфігурацыі. Разам з тым выкарыстоўваліся жалезныя наканечнікі дзід і бронзавыя наканечнікі стрэл скіфскіх узораў. Вельмі разнастайныя ўпрыгожанні і дэталі адзення, зробленыя, як правіла, з бронзы. Гэта шпількі кіепадобнай формы, завушніцы, разнастайныя падвескі, пярсцёнкі і бранзалеты. Адмысловую групу ўпрыгожанняў складаюць срэбныя і бронзавыя бранзалеты, запазычаныя ў кельцкіх плямён.
    На мяжы III—II стст. да н. э. мілаградскую культуру змяніла зарубінецкая, якая на тэрыторыі Беларусі займала прыкладна той жа арэал. Для яе былі характэрны галоўным чынам неўмацаваныя паселішчы, найбольш
    гыповыя для Палесся. У Верхнім Падпяпроўі носьбіты зарубінецкай культуры пражывалі і на гарадзішчах. Аднак сваіх умацаванняў яны не ўзводзілі, займаючы існыя мілаградскія гарадзішчы і праводзячы мадэрнізацыю сістэмы ўмацаванняў. На Палессі галоўным чынам зарубінецкія плямёны будавалі зрубныя паўзямлянкі, нароўні з якімі сустракаюцца і паглыбленыя ў глебу слупавыя пабудовы. У Верхнім Падняпроўі пераважалі наземныя дамы слупавой канструкцыі.
    Своеасаблівым быў пахавальны абрад носьбітаў зарубінецкай культуры. Для яго характэрны грунтавыя могільнікі, у якіх хавалі нябожчыкаў па абрадзе крэмацыі. Пахаванні ўтрымлівалі наборы посуду, дэталі адзсння і жаночых упрыгожанняў. Найбольш вядомы Чаплінскі могільнік недалёка ад г. Лоева, дзе адкрыта 285 пахаванняў. Багатыя і бедныя пахаванні, тыповыя як для Чаплінскага, так і іншых могільнікаў, сведчаць пра маёмасную і сацыяльную няроўнасць у тагачасным грамадстве.
    Зарубінецкая культура адзіная на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася пад моцным кельцкім уплывам. Яна адносіцца да ліку латэнізаваных культур нароўні з некаторымі этнакультурнымі супольнасцямі Цэнтралыіай Еўропы. Падобныя кельцкія градыцыі ў асноўным звязаны з шырокім распаўсюджаннем глянцаванай керамікі і фібул латэнскіх схем, якія з’яўляюцца звычайнымі знаходкамі ў зарубінецкіх пахаваннях. Гэтыя фібулы паслужылі асновай для вырабу сваіх, уласных зарубінецкіх зашпілек, для якіх быў характэрны трохвугольны шчыток на ножцы, багата арнаментаваны пунсоннымі і іншымі ўцісканнямі. У зарубінецкай культуры вырабы з жалеза дамінуюць. Да іх адносяцца прылады для ўборкі ўраджаю (сярпы з кручкамі на пятцы, падобныя да мілаградскіх), сяксры-кельты, нажы з прамой спінкай і іншыя прадметы. Зброя для гэтай культуры была не характэрнай. Толькі ў Чаплінскім могільніку параўнальна часта сустракаліся жалезныя ўтулкавыя дзіды і двухшыпныя дроцікі. Разнастайнымі былі дэталі адзення і ўпрыгожанні. Сярод іх прысутнічаюць спражкі, фібулы, кіепадобныя шпількі, падвсскі трапецападобнай формы з пунсоннымі ўцісканнямі па краі, бранзалеты, кольцы.
    У сярэдзіне трэцяй чвэрці I ст. н. э. класічная зарубінецкая культура знікла. На тэрыторыі Украіны, у Сярэднім Падняпроўі, прычынай гэтага сталі неаднаразовыя ўварванні з поўдпя сарматаў, якія прымушалі зарубінецкія плямёны сыходзіць у глухія лясістыя месцы. Доўгі час лічылася, што носьбіты зарубінецкай агульнасці ў Беларускім Палессі не пакінулі пасля сябе ніякага следу. Аднак цяпер ужо вядома пра сыход нейкай часткі насельніцтва ў розных кірунках: у Паўднёва-Усходнюю Польшчу, Украінскую Валынь, у вярхоўі левабярэжных прытокаў Прыпяці.
    У беларускай частцы Верхняга Падняпроўя, у басейне р. Дзясны і ў некаторых іншых месцах у канцы II пачатку III ст. н. э. пры ўдзеле познезарубінецкага насельніцтва адбывалася фарміраванне кіеўскай культуры, якая праіснавала да сярэдзіны V ст. Новая супольнасць займала паўднёвую частку Магілёўскага Падняпроўя, Гомельскае Падняпроўе, Усходняе Палессе, Падзясенне, Сярэдняе Падняпроўе. У апошнія гады яе помнікі адкрыты і ў расійскіх лесастэпавых раёнах. Для кіеўскай культуры характэрны выключна неўмацаваныя паселішчы, на якіх сустракаюцца паўзямлянкі слупавой і зрубнай канструкцыі. У пахавальным абрадзе, у параўнанні з зарубінецкім часам, адбыўся прыкметны рэгрэс. Як і раней, дамінавалі пахаванні па абрадзе крэмацыі, аднак пахавальны інвентар практычна знік. Зрэдку разам з кальцынаванымі косткамі сустракаюцца два-тры чарапкі ад гаршкоў ці дэталі адзення. У керамічным наборы вызначаныя зарубінецкія традыцыі яшчэ ўлоўліваюцца (слабапрафіляваныя і рабрыстыя гаршкі, падглянцаваныя міскі), аднак якасць лепкі посуду і яго глянцавання рэзка дэградуе. У кіеўскай культуры сустракаецца нямала прадметаў правінцыйнарымскага паходжання: спражкі, фібулы, касцяныя грабяні, каралі, манеты і г. д. Зброя і рыштунак вершніка для гэтых плямён мала характэрны. Адмысловую цікавасць выклікае група ўпрыгожанняў, галоўным чынам лунніцы, аздобленыя эмалепадобнымі ўстаўкамі.
    У другой палове II ст. н. э. у Брэсцкім Пабужжы з’явіліся помнікі вельбаркскай культуры, асноўны арэал якой знаходзіўся ў Польскім Памор’і і ў нізоўях Віслы. Рухаючыся з Памор’я на поўдзень, у Паўночнае Прычарнамор’е, нейкая частка носьбітаў гэтай культуры затрымалася ў заходніх раёнах Беларусі, дзе пакінула шэраг пахавальных помнікаў. Для іх былі характэрны грунтавыя могільнікі з крэмацыяй, радзей інгумацыяй. У пахаваннях прысутнічае шматлікі інвентар (гліняны посуд, фібулы, спражкі, побытавыя вырабы, упрыгожанні). На тэрыторыі Беларусі добра вывучаны два могільнікі: Брэст-Трышчын і Пятровічы, на кожным з якіх выяўлена звыш 70 пахаванняў, датаваных у межах другой паловы II пачатку IV ст.
    У канцы IV V ст. на тэрыторыі Беларусі адбывалася чарговая змена культурна-гістарычных супольнасцей, якая суправаджалася вызначаным спрашчэннем і агрубленнем матэрыяльнай культуры. На большай частцы краіны распаўсюдзіліся помнікі трох археалагічных культур, якія маюць шмат агульнага ў структуры паселішчаў, пахавальнай абраднасці, гаспадарчай дзейнасці і грамадскім укладзе.
    Вялікую частку правабярэжнага басейна Прыпяці пачынаючы з канца IV ст. займалі плямёны пражскай культуры, асноўны арэал якой ахопліваў міжрэчча Одэра і Віслы, Заходнюю Украіну, Чэхію, Славакію і некаторыя іншыя рэгіёны. Носьбіты пражскай культуры пражывалі пераважна
    ў невялікіх па плошчы адкрытых селішчах, якія нярэдка мелі гнездавое размяшчэнне тры-чатьіры селішчы непадалёк адзін ад аднаго. Жыллё прадстаўлена паўзямлянкамі. Яны ацяпляліся агменямі або печамі, складзенымі з камянёў і гліны. На адным з самых ранніх селіпічаў гэтай культуры, знойдзеным у в. Выспе Пінскага р-на, выяўлены паўзямлянкі з незвычайнымі агменямі, выкладзенымі з кавалкаў жалезнага шлаку. Гарадзішчы сустракаюцца рэдка. Яны, відаць, выкарыстоўваліся ў якасці сховішчаў. Найбольш вядомым з’яўляецца ўмацаванае паселішча ў в. Хатомель, даследаванае амаль цалкам. У ніжніх адкладах кулыурнага пласта гэтага гарадзішча была выяўлена пражская кераміка і жалезны наканечнік аварскай стралы.
    Пахавальныя помнікі пражскай культуры прадстаўлены грунтавымі могільнікамі і курганамі. Апошнія, характэрныя для заключнага этапу, сустракаюцца рэдка. У абедзвюх катэгорыях пахаванняў кальцынаваныя косткі змешчаны ў гліняныя пасудзіны-ўрны ці проста рассыпаны на дне магільнай ямы. Інвентар у падобных пахаваннях за рэдкім выключэннем адсутнічае.
    Гліняны посуд прадстаўлены слабапрафіляванымі гаршкамі з максімальным пашырэннем у верхняй траціне вышыні пасудзіны. Арнаментацыя не характэрна.
    Селішчы пражскай культуры характарызуюцца беднасцю рэчавага комплексу. На іх сустракаюцца жалезныя нажы, шылы, гліняныя прасніцы, шкляныя пацеркі. Адзінкавыя знаходкі зброі жалезныя двухшыпныя наканечнікі стрэл, дроцік. Рэдкімі асобнікамі прадстаўлены дэталі адзення і металічныя ўпрыгожанні. Сярод іх вылучаецца складанафігурыстая спражка візантыйскага паходжання, знойдзеная на селішчы Снядзін-2. На мяжы VII-VIII стст. пражская культура арганічна перарасла ў ЛукуРайкавецкую, злучаную ўжо з летапіснымі славянамі. На ўсход ад пражскай была лакалізавана калочынская культура, якая займала такі ж арэал, як і кіеўская, і мела з ёй генетычную сувязь. Датуецца гэта агульнасць мяжой IV-V стст. VII ст. I для гэтай культуры былі характэрны неўмацаваныя паселішчы. На іх сустракаюцца чатырохвугольныя паўзямлянкі зрубнай ці слупавой канструкцыі, нярэдка з цэнтральным апорным слупом, які падтрымліваў шатровы дах. Ацяпляліся яны адкрытымі агмснямі, зрэдку абкладзенымі камянямі. Гарадзішчы ў гэтай культуры, як і ў пражскай, былі рэдкія і выконвалі функцыю сховішчаў. Класічным прыкладам такога помніка з’яўляецца ўмацаванае селішча ў в. Калочын. Па перыметры пляцоўкі былі адкрыты рэшткі доўгай наземнай хаты слупавой канструкцыі, знішчанай пажарам. Тут, акрамя таго, былі выяўлены гаршкі, запоўненыя
    абгарэлым збожжам. He выключана, што некаторыя з гарадзішчаў, якія мелі правільную форму і невялікія памеры, выкарыстоўваліся ў якасці свяцілішчаў, як гэта адзначана на Смаленшчыне.
    Пахавальныя помнікі калочынскай культуры прадстаўлены выключна грунтавымі могільнікамі, якія змяшчаюць парэшткі пасля крэмацыі ў урне ці на дне магільнай ямы. Як і ў кіеўскай культуры, рэшткі пахавальнага інвентару (за выключэннем некалькіх чарапкоў ад посуду) адсутнічаюць.