Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Вымушаныя часта перамяшчацца ўслед за статкамі паўночных аленяў людзі канца палеаліту закладалі на зручных прыбярэжных участках рэк і азёр пасяленні-стаянкі, дзе будавалі лёгкія жытлы тыпу сібірскіх чумаў. У лясістай мясцовасці размяшчаліся базавыя паселішчы, дзе жылі зімой, палюючы не толькі на аленяў, але і на лясную дзічыну. Там жытлы рабілі грунтоўныя, для захавання цяпла крыху заглыбленыя ў зямлю.
Жыхары фінальнапалеалітычных паселішчаў асноўную ўвагу надавалі паляванню, прымяняючы розныя стратэгіі здабычы дзічыны, у залежнасці ад яе віду і геаграфічнага асяроддзя. Па-ранейшаму шырока выкарыстоўвалася загоннае паляванне. Найбольш інтэнсіўная здабыча паўночных аленяў адбывалася восенню на рачных пераправах. У цёплыя часы паляванне магло дапаўняцца збіральніцтвам.
Пра сацыяльна-кулыурнае развіццё фінальнапалеалітычных жыхароў Беларусі амаль нічога не вядома, але пра іх гаспадарку мы ведаем некалькі больш праз захаванасць вырабаў з крэменю. Некаторыя з нешматлікіх касцяных вырабаў з паўночнай часткі Цэнтральнай Еўропы маюць складаныя арнаментальныя кампазіцыі з нарэзак і насечак. Магчыма, у гэтых абстракцыях зашыфравана нейкая магічная сімволіка.
Акрэсленасць меж археалагічных культур і аднатыпнасць вядучых форм крамянёвых і касцяных вырабаў сведчаць пра аб’яднанне родавых абшчын у плямёны. Іх культурнае адзінства падтрымлівалася адзінай мовай. У арэалах вялікіх культур існавала па некалькі спародненых плямён, якія карысталіся блізкімі дыялектамі.
ПЛЯМЁНЫ ПАЛЯЎНІЧЫХ,
РЫБАКОЎ I ЗБІРАЛЬНІКАЎ У ЧАСЫ МЕЗАЛІТУ
Каля 10 тыс. гадоў таму ледавік канчаткова растаў. 3 канцом ледавіковай эпохі завяршыўся палеаліт і пачаўся сярэднякаменны век мезаліт (9/8-5/4-е тыс. да н. э.), які вызначаўся адаптацыяй чалавечых супольнасцей да ўмоў пацяплення і распаўсюджвання цеплалюбных форм флоры і фаўны.
Клімат змяняўся паступова. Здараліся сухія і вільготныя, халодныя і цёплыя перыяды. Спачатку захоўваліся рэшткі тундры і лесатундры, але паступова іх пачалі цясніць бярозавыя і сасновыя лясы. На зіму яшчэ прыходзілі паўночныя алені, яшчэ сустракаліся бізоны і дзікія коні, але ў наваколлі ўсё больш павялічваліся статкі зуброў і ласёў. Потым сасновыя лясы пачалі пераважаць над бярозавымі, а каля 7-6-га тыс. да н. э. распаўсюдзіліся змешаныя лясы, у якіх значнае месца занялі шыракалістыя пароды дрэў. Склаліся спрыяльныя ўмовы для існавання разнастайнай лясной дзічыны. Да зуброў і ласёў дабавіліся туры, высакародныя алені, казулі, дзікі. Шмат было мядзведзяў, ваўкоў, лісіц, розных драбнейшых лясных істот. Незлічонае мноства азёр на поўначы Беларусі, балоты на рэшце яе тэрыторыі прыцягвалі вадаплаўных птушак. Вадаёмы поўніліся рыбай. У наваколлі з’явілася шмат расліннай ежы малюскі і смаўжы, грыбы, лясныя і вадзяныя арэхі, карані, клубні і зялёныя часткі травяністых раслін. Напрыканцы мезаліту (5-4-е тыс. да н. э.) клімат дасягнуў свайго так званага оптымуму, калі сярэднегадавыя тэмпературы былі нават вышэйшымі за сучасныя.
У пачатку мезаліту паўночныя алені, прызвычаеныя да холаду, мігрыравалі на поўнач і паўночны ўсход. За імі адышла значная частка мясцовага свідэрскага і грэнскага насельніцтва. Рэшта ж засталася на сваіх спрадвечных землях, прыстасоўваючыся да новых умоў існавання ў лясной зоне.
У раннім мезаліце карысталіся тым жа крамянёвым наборам вырабаў, як і ў канцы папярэдняй эпохі. Навацыяй стала толькі пашырэнне колькасці інструментаў для працы з дрэвам сякер, цёслаў, долатаў, стамесак.
У сярэдзіне мезаліту на землі Беларусі з поўдня і паўднёвага захаду пачало перасяляцца новае насельніцтва з іншым тыпам прылад працы. Яно навучылася ў касцяных асновах выразаць пазы і ўклейваць у іх дробныя рэтушаваныя крамяні мікраліты. Такім чынам рабілі наканечнікі коп’яў, дроцікаў і стрэл, кінжалы, нажы, гарпуны.
Старажытныя чалавечыя супольнасці, якія карысталіся мікралітамі, на тэрыторыі Беларусі аб’ядноўваюць у некалькі археалагічных культур -
яніславіцкую на захадзе, кудлаеўскую на поўдні і сожскую ў Беларускім Падняпроўі. Поўнач Беларусі ўвесь мезаліт займалі плямёны кундскай культуры, якія былі прамымі нашчадкамі фінальнапалеалітычнага насельніцтва. Аднак і на поўдні Беларусі ў познім мезаліце побач з мікралітамі выкарыстоўвалі лістападобныя вастрыі для стрэл. Гэта сведчыць пра тое, што тут заставалася і частка абарыгеннага насельніцтва, якое паступова змешвалася з прышлым з мікралітычнымі крамянёвымі вырабамі.
Знаходкі ў тарфяніках і донных адкладах азёр і рэк паказваюць, што мезалітычнае жыхарства Беларусі для вырабу прылад працы і зброі шырока выкарыстоўвала косткі і рогі. Сярод іх вядомы наканечнікі стрэл і кінжалы з пазамі для мікралітаў, простыя наканечнікі стрэл і дроцікаў, адназубыя вастрыі, гарпуны, рыбацкія кручкі, праколкі, сякучыя і долатападобныя вырабы, матыкі і сякеры з фрагментаў аленевых рагоў з прасвідраванымі адтулінамі, косалёзавыя муфтавыя сякеры і інш.
У пачатку мезаліту насельніцтва тэрыторыі Беларусі заставалася яшчэ вандроўным. Пазней, з развіццём суцэльнай залесенасці, калі распаўсюдзіліся не схільныя да міграцый жывёлы, чалавечы побыт стаў болып размераны і ўладкаваны. Асобныя вялікія сем’і, роды і плямёны мелі акрэсленыя тэрыторыі з цвёрда вызначанымі межамі.
Свае паселішчы мезалітычныя жыхары стараліся ладзіць на высокіх пясчаных узвышшах на ўзбярэжжах рэк і азёр, паблізу рыбных мясцін. Меліся ўлюбёныя месцы доўгачасовага пражывання родавай абшчыны і кароткачасовыя стаянкі асобных сем’яў ці груп паляўнічых або рыбакоў. Жытламі былі акруглыя, авальныя або падпрамавугольныя ў плане збудаванні з калоў і жэрдак, накрытыя, верагодна, шкурамі, бяростай і трыснягом, плошчай 15-20 кв. м. Некаторыя збудаванні былі крыху заглыбленымі ў зямлю. Агнішчы размяшчаліся ў жытлах, а звонку меліся яшчэ летнія агнішчы і невялікія ямы-сховішчы для розных прыпасаў.
Павелічэнне спосабаў і форм эксплуатацыі асяроддзя пашырэнне рыбалоўства і збіральніцтва стала даваць больш ежы. Адпаведна, на канкрэтнай тэрыторыі магло пракарміцца больш людзей. Рачныя і азёрныя ўзбярэжжы пачалі пакрывацца больш густой сеткай паселішчаў. Водападзелы і ўзбярэжжы малых рэчак заставаліся бязлюднымі.
Мезаліт быў эпохай росквіту прысвойваючай гаспадаркі (паляванне, рыбацтва і збіральніцтва) ва ўмовах максімальна спрыяльнага клімату. Спецыялізаванае здабыванне паўночных аленяў фінальнапалеалітычнага часу вялікімі гуртамі паляўнічых у мезаліце саступала месца лясному індывідуальнаму паляванню. Галоўнай паляўнічай зброяй стаў лук. Выкарыстоўваліся таксама коп’і з крамянёвымі наканечнікамі
і розныя касцяныя гарпуны, верагодна, былі вядомыя і розныя лоўчыя прыстасаванні. Палявалі на аленяў, ласёў, высакародных аленяў, тураў, сернаў, дзікоў, мядзведзяў, баброў і іншую дзічыну, у тым ліку пушную лісіц, выдраў, куніц, а таксама на вадаплаўных і лясных птушак. Агульнапрынятым лічыцца, што мезалітычных паляўнічых ужо суправаджаў сабака першая свойская жывёліна чалавека.
У мезаліце набыла шырокі размах здабыча рыбы. Рыбацтва вялося з дапамогай вуд з касцянымі кручкамі, гарпуноў, пастак з драўляных пруткоў. Ёсць сведчанні і аб падлёдным лове. Найбольш паспяхова рыба лавілася з дапамогай сетак, у тым ліку і на глыбокай вадзе, для чаго выкарыстоўваліся чоўны-даўбёнкі.
Прыроднае асяроддзе было спрыяльным для збіральніцтва. 3 лесу, балота і вадаёмаў чалавек атрымліваў ягады, грыбы, ядомыя часткі раслін, карані, малюскаў, яйкі, мёд.
Рухомы лад існавання раннемсзалітычных супольнасцсй адлюстраваўся ў характары першабытнага мастацтва. Касцяныя вырабы гравіраваліся дынамічнымі, наструненымі выявамі мужчын-паляўнічых і звяроў, пакрываліся ламанымі лініямі арнаментаў. Напрыканцы мезаліту, з развіццём болыпай аселасці, мастацкі стыль набыў дастаткова размераньг і спакойны характар. Выявы і арнаменты адлюстроўваюць узровень і характар тагачасных рэлігійных веравапняў, заспаваных, верагодна, на кульце звяроў і міфічных герояў-паляўнічых, а магчыма, і нейкіх бостваў.
На тэрыторыі Польшчы знойдзены некалькі пахаванняў людзей яніславіцкай культуры. Яны сведчаць аб складанай пахавальнай абраднасці, дзе была вера ў працяг існавання і пасля смерці, і вера ў жыватворную моц чырвонай охры, якая, магчыма, сімвалізавала кроў.
Пра сацыяльную арганізацыю мезалітычнага насельніцтва Беларусі мы мала што ведаем. Асновай тагачаснага жыхарства былі малыя сем’і. На паселішчы з некалькіх жытлаў жыло адпаведна некалькі спародненых сем’яў, якія ўтваралі род. Роды аб’ядноўваліся ў плямёны. Групам блізкіх між сабою па мове або дыялектах плямён, верагодна, маглі адпавядаць археалагічныя культуры.
НЕАЛІТ. ПЕРАХОД ДА ВЫТВОРЧЫХ
ФОРМ ГАСПАДАРКІ
У 5-4-м тыс. да н. э. у развіцці першабытнага грамадства Беларусі пачынаецца заключны этап каменнага веку неаліт (5/4 пачатак 2-га тыс. да н. э.). Класічны еўрапейскі неаліт характарызуецца з’яўленнем
вытворчых форм гаспадаркі земляробства і жывёлагадоўлі, распаўсюджваннем глінянага посуду (керамікі), каменных шліфаваных прылад працы, аселасці. Аднак неаліт Беларусі, як і іншых тэрыторый лясной зоны Усходняй Еўропы, меў свае асаблівасці. Пачатак новай эпохі супаў з найбольшым за папярэднія дзесяць тысяч гадоў пацяпленнем. Клімат спрыяў развіццю фаўны і флоры. Таму ў нашым азёрна-балотна-лясным краі чалавек мог тысячагоддзямі знаходзіць сабе спажыву традыцыйнымі формамі эксплуатацыі асяроддзя паляваннем, рыбацтвам і збіральніцтвам. Ва ўмовах багацця прыродных рэсурсаў не было неабходнасці мець лішні клопат з жывёлагадоўляй або з земляробствам. Аднак змены клімату прывялі да парушэння раўнавагі «чалавек прырода» і неабходнасці іх выкарыстання для кампенсацыі харчовых запасаў.
Распаўсюджванне вытворчай гаспадаркі было працяглым. Па назіраннях палінолагаў, зачаткі земляробства на паўднёвым захадзе Беларусі з’явіліся вельмі рана, магчыма, нават у канцы мезалітычнай эпохі. Расліны, спадарожныя жывёлагадоўлі, пачалі распаўсюджвацца пазней. Жыхары ж Падзвіння пазнаёміліся з земляробствам і жывёлагадоўляй толькі ў пачатку 3-га тыс. да н. э. Аднак на працягу неаліту ў гаспадарцы чалавечых супольнасцей міжрэчча Дзвіны і Буга яшчэ цалкам пераважалі паляванне, рыбацтва і збіральніцтва. Новыя формы атрымання харчу толькі дапаўнялі іх.