Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Керамічны комплекс складаюць гаршкі слоікавай, слабапрафіляванай і рабрыстай форм, у якіх максімальнае пашырэнне прыпадае на сярэдзіну вышыні пасудзіны. Арнаментацыя не характэрна. Частымі знаходкамі з’яўляюцца таксама гліняныя біканічныя прасліцы з шырокай адтулінай, аналагічныя кіеўскім. На даследаваных селішчах выяўлены жалезныя нажы, сякеры, сярпы, косы, шылы, рыбалоўныя кручкі і інш. У невялікай колькасці прадстаўлены зброя і прадметы рыштунку вершніка: наканечнікі стрэл і дзід, пшоры. Сярод упрыгожанняў адзначаны бронзавыя падвескі, кольцы, бранзалеты, пальчатая фібула, шкляныя каралі.
У паўночнай частцы Беларускага Падняпроўя (вышэй г. Быхава) у VVII стст. атрымалі распаўсюджанне гарадзішчы і селішчы, падобныя да помнікаў тушамлянскай культуры Смаленскага Падняпроўя. Сярод іх асаблівую вядомасць набыло гарадзішча ў в. Нікадзімава. Пры яго раскопках былі выяўлены рэшткі доўгага шматкамернага будынка слупавой канструкцыі, знішчанага пажарам. Харакгэрнай асаблівасцю гэтага помніка з’яўляецца насычанасць культурнага пласта прадметамі ўзбраення, рыштункам вершніка і верхавога каня. Тут выяўлены шматлікія наканечнікі дзід, дроцікаў, стрэл, цуглі, шпоры. У вялікай колькасці прадстаўлены і жаночыя ўпрыгожанні са срэбра і бронзы: пальчатыя фібулы, бранзалеты, кольцы, падвескі, бурштынавыя і шкляныя пацеркі.
У канцы IV-VII ст. Цэнтральную і частку Паўночнай Беларусі засялялі носьбіты банцараўскай культуры, роднаснай тушамлінскай і калочынскай. Для яе таксама былі характэрны неўмацаваныя паселішчы, якія часта размяшчаліся каля падножжа ўзгоркаў, на вяршынях якіх знаходзіліся ў папярэдні час гарадзішчы днепра-дзвінскай культуры і культур штрыхаванай керамікі. Жытло плямён гэтай супольнасці прадстаўлена паўзямлянкамі слупавой і зрубнай канструкцыі, а таксама наземнымі аднакамернымі пабудовамі слупавой канструкцыі. Ацяпляліся яны печамі-каменкамі. Значная колькасць банцараўскіх жытлаў была адкрыта на паселііпчах Дзядзілавічы (54) і Гарадзішча Мядзельскага р-на (42). Гарадзішчы, як і ў іншых культурах гэтага часу, служылі ў якасці сховішчаў. Сярод іх найбольш вядомым
з’яўляецца Банцараўскае гарадзішча пад Мінскам, на якім было выяўлена 20 пасудзін, запоўненых абгарэлым збожжам.
Пахавальныя помнікі характарызуюцца грунтавымі могільнікамі з трупаспаленнямі, змешчанымі ў пасудзіны-урны ці звычайныя ямы. Пахавальны інвентар, за выключэннем фрагментаў пабітага посуду, як правіла, адсутнічае.
Керамічны комплекс прадстаўлены пераважна гаршкамі слоікавай, слабапрафіляванай і рабрыстай форм, у якіх максімальнае пашырэнне даводзіцца на сярэдзіну вышыні пасудзіны. У гэтай культуры таксама шырока распаўсюджаны біканічныя прасліцы з шырокай адтулінай. Пры раскопках паселішчаў выяўлены шматлікі і разнастайны рэчавы комплекс: сякеры, нажы, косы, сярпы, шылы, наканечнікі дзід, дроцікаў і стрэл, спражкі, шпількі, бранзалеты, кольцы, падвескі, пацеркі.
ЭТНІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ Ў ЖАЛЕЗНЫМ ВЕКУ
Вывучэнне этнічных працэсаў з'яўляецца адной з найважнейшых, але ў той жа час і найскладанейшых праблем сучаснай археалогіі. Як правіла, археалогія, вырашаючы этнагенетычныя пытанні, прыцягвае даныя такіх навук, як лінгвістыка, антрапалогія, гідраніміка, этналогія і інш.
Аналіз назапашаных да цяперашняга часу звестак сведчыць аб складанай і этнічна неаднастайнай сііуацыі, якая існавала ў жалезным веку. Па даных гідраніміі, вялікая частка назваў рэк і азёр мае балцкае паходжанне, аднак непасрэдна з балцкім этнічным масівам можна з упэўненасцю звязаць толькі некалькі археалагічных культур. Да іх у першую чаргу адносяцца культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская кулыура. Вядомы савецкі і расійскі археолаг-славіст В. В. Сядоў меркаваў, што культуры штрыхаванай керамікі з’яўляліся ядром балцкага этнічнага масіву, вакол якога фарміраваліся балцкія дыялекты. Па яго меркаванні, носьбіты штрыхаванай керамікі ўяўлялі сабою лета-літоўскую групоўку ўсходніх балтаў, у той час як днепра-дзвінскія плямёны прыналежалі да найбольш аддаленай дняпроўскай кааліцыі балтаў. Усе гэтыя ўсходнебалцкія групоўкі асобныя археолагі злучаюць то з венедамі, то з фенамі, якія згадваюцца Тацытам.
Аднак звесткі, якія змяшчаюцца ў працах антычных аўтараў, у тым ліку і Тацыта, пра аддаленыя плямёны вельмі бедныя, няпэўныя, а часам і проста фантастычныя, што не дае магчымасці суаднесці іх з пэўнымі археалагічнымі культурамі.
He так адназначна вырашаецца пытанне пра этнічную прыналежнасць плямён, якія займалі паўднёвую і паўднёва-ўсходнюю часткі Беларусі. Носьбітаў адной з самых ранніх культур жалезнага веку, мілаградскай, частка даследчыкаў прылічае да славян, іншыя да балтаў. Паводле В. В. Сядова, гэтая этнакультурная агульнасць таксама прыналежыць да групоўкі дняпроўскіх балтаў. У археалагічнай літаратуры носьбіты мілаградскай культуры атаясамліваюцца з неўрамі Герадота, аднак яго звесткі вельмі супярэчлівыя і не маюць дакладнай геаграфічнай прывязкі.
Няма адназначнай трактоўкі і этнічнай прыналежнасці плямён зарубінецкай культуры. Частка даследчыкаў спрабуе даказаць, што зарубінецкая культура мае шэраг агульных рыс з кіеўскай, калочынскай і пянькоўскай культурамі 1-га тыс. н. э., якія нібыта звязаны з пэўнымі ўсходнеславянскімі групоўкамі летапіснага перыяду. Пры гэтым прыцягваюцца і даныя гідраніміі Сярэдняга Падняпроўя, дзе шмат славянскіх назваў рэк. Аднак калочынскія старажытнасці не маюць прамога храналагічнага стыку з класічнымі славянскімі матэрыяламі VIII—IX стст., што з’яўляецца слабым звяном гэтай версіі. Паводле іншай канцэпцыі, зарубінецкія плямёны маглі мець балцкае паходжанне. Найбольш аргументавана гэта гіпотэза была прадстаўлена В. В. Сядовым. Аднак пасля ён стаў паступова адыходзіць ад выказанай канцэпцыі, мяркуючы, што носьбіты зарубінецкай культуры складалі асобную дыялектную групу, якая займала прамежкавае становішча паміж праславянскай мовай і ўскраіннымі заходнебалцкімі гаворкамі. Некаторыя расійскія археолагі злучаюць зарубінецкія плямёны з гістарычнымі бастарнамі, этнічная прыналежнасць якіх была цяжкавызначальнай ужо для антычных аўтараў. Гэтыя даследчыкі спрабуюць звязаць носьбітаў зарубінецкай культуры са звязам кельцкаілерыйскіх ці нават германскіх плямён.
Бясспрэчна германскія плямёны праніклі на тэрыторыю Заходняй Беларусі ў першых стагоддзях нашай эры. Гэта былі готы, якія пакінулі старажытнасці вельбаркскую кулыуру. Іх радзімай з’яўлялася Скандынавія, адкуль яны ў I ст. н. э. перасяліліся на паўднёвае ўзбярэжжа Балтыйскага мора, а ў другой палове II ст. н. э. пачалі прасоўвацца на поўдзень, дасягнуўшы Паўночнага Прычарнамор’я, дзе стварылі сваю дзяржаву. Падчас гэтага руху нейкая частка гоцкага насельнііігва асела ў Беларускім Пабужжы і на Валыні, пакінуўшы шэраг могільнікаў з тыпова вельбаркскім інвентаром. Асобныя групы готаў адначасна сталі пранікаць і ў больш усходнія раёны аж да Пагарыння, дзе таксама ў невялікай колькасці маюцца вельбаркскія пахаванні.
Паводле археалагічных крыніц, першай дакладна славянскай культурай сёння лічыцца пражская культура. Яна мае пэўныя сувязі з пазнейшай
Лука-Райкавецкай культурай, якая непасрэдна звязана з летапіснымі славянамі. Гэтыя сувязі выразна прасочваюцца ў домабудаванні, пахавальным абрадзе, аздабленні керамікі. Шэраг даследчыкаў прылічаюць да славян і носьбітаў калочынскай кулыуры, аднак іх сувязь з летапіснымі групоўкамі славян, як ужо адзначалася, праблематычная, Нарэшце, плямёны банцараўскай культуры традыцыйна разглядаюць як балцкія. Рассяліўшыся на крайнім поўдні Беларусі, славяне яшчэ доўгі час не адважваліся ці не былі гатовыя да асваення паўночных тэрыторый. Відаць, шырокая славянская каланізацыя цэнтральных і паўночных абласцей Беларусі пачалася параўнальна позна, не раней за VIII ст., а завяршылася ў асобных месцах Падзвіння толькі ў XI ст.
АСНОЎНЫЯ ВІДЫ ГАСПАДАРЧАЙ ДЗЕЙНАСЦІ
З’яўленне і шырокае распаўсюджанне жалезных прылад працы прывяло да істотнага ўздыму прадукцыйных сіл і павелічэння дадатковага прадукту. Аснову гаспадаркі плямён жалезнага веку складалі земляробства і жывёлагадоўля, аднак іх суадносіны на розных тэрыторыях былі рознымі па прычыне адрознення глеб, асаблівасцей мікраклімату, рэльефу мясцовасці і іншых фактараў.
У паўднёвых раёнах, дзе былі распаўсюджаны мілаградская і зарубінецкая культуры, дамінуючае становішча займала земляробства. Пры гэтым шматлікія даследчыкі мяркуюць, што яно было пераважна ральным. Падобны пункт гледжання не выклікае ніякіх сумневаў у адносінах да паўднёвых раёнаў гэтай культуры (Сярэдняе Падняпроўе), змешчаных на мяжы лясной і лесастэпавай зон. Там існавалі даўнія традыцыі менавіта ральнага земляробства, якія сыходзяць сваімі каранямі ў скіфскую эпоху, што падмацоўваецца знаходкамі драўляных ралаў. Адзінкавыя падобныя прылады працы адзначаны і на тэрыторыі Беларусі. Сярод іх найбольш паказальным з’яўляецца крываградзільнае, знойдзенае ў тарфянішчы побач з в. Капланавічы. Яшчэ адна частка рала, зробленая з косці, з жалезным наканечнікам, была знойдзена на гарадзішчы Уваравічы. Абедзве гэтыя знаходкі датуюцца мяжой пачаткам нашай эры. Аднак ральнае земляробства ў плямён мілаградскай і зарубінецкай культур на тэрыторыі Беларусі, відаць, насіла абмежаваны характар. Яно Marno атрымаць распаўсюджанне толькі ў асобных раёнах Верхняга Падняпроўя, на Палессі і Перадпалессі, дзе маюцца адносна ўрадлівыя глебы і назіраецца значная канцэнтрацыя селішчаў гэтых культур. У астатніх месцах з іх малаўрадлівымі падзолістымі супясчанымі і пясчанымі глебамі і вялікай колькасцю лесу пераважала падсечнае земляробства, пры якім
ураджайнасць у першыя два-тры гады была значна вышэй, чым пры ральным земляробстве. Уборка ўраджаю збожжавых адбывалася з дапамогай жалезных сярпоў. Памол збожжа на муку ажыццяўляўся на каменных зерняцёрках. Вядома, што мілаградскія плямёны вырошчвалі мяккую пшаніцу і проса. Склад сельскагаспадарчых культур у носьбітаў зарубінецкай культуры больш разнастайны. Палеабатанічныя даследаванні паказалі, што асноўнай збожжавай культурай у іх было проса. Вядомы таксама пшаніца, ячмень і ў невялікай колькасці жыта. Апроч збожжавых, зарубінецкія плямёны вырошчвалі бабовыя (гарох) і тэхнічныя культуры (лён, каноплі), а таксама рэпу.