• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    Адмова Яраслава ад шырокага ўмяшання ў полацкія справы тлумачыцца значнай сілай княства і яго дастатковай палітычнай самастойнасцю. Таму мірнае суіснаванне з суседняй магутнай дзяржаўнай адзінкай для Кіева было справай важнай. Да сярэдзіны 60-х гг. XI ст. ваенных канфліктаў паміж Полацкам і Кіевам не адзначалася.
    Такім чынам, у першай палове XI ст. назіраўся працэс умацавання дзяржаўнасці Полацкай зямлі, станаўлення яе пэўных геаграфічных меж. Калі ў IX ст. падуладная Полацку тэрыторыя абмяжоўвалася навакольнымі землямі, то на працягу X-X1 стст. у сферу яго ўплыву ўжо ўваходзілі Заслаўе і Віцебск. У тым жа XI ст. узнікае звыш дзясятка гарадскіх паселішчаў, якія былі падначалены «старэйшаму» гораду Полацку. Сярод іх варта адзначыць згаданыя Браслаў, Усвяты, а таксама Менск, Копысь, Оршу, якія выконвалі ролю фарпостаў Полацкай зямлі. Браслаў знаходзіўся на памежжы з літоўскімі плямёнамі, Заслаўе і Менск межавалі з Тураўскай зямлёй, Копысь, Орша і Усвяты са Смаленскам.
    Пашырэнне Полацкага княства суправаджалася эканамічным развіццём рэгіёна. Гэта выяўлялася ў адчувальным росце старажытных гарадоў. У першай палове XI ст. у пяць разоў павялічыліся памеры рамеснагандлёвай часткі і пасада Полацка. 3 канца X ст. пачаў разрастацца Віцебск. Тут быў пабудаваны новы пасад на правым беразе ракі Віцьбы. Тое ж археолагамі фіксуецца ў горадзе Лукомлі, дзе ў XI ст. узнікае яшчэ адзін пасад на левым беразе ракі Лукомкі. У XI ст. перажыў перыяд свайго найбольшага росквіту ў часы ранняга Сярэднявечча горад Менск на рацэ Менцы, плошча ўмацаванай часткі якога (дзядзінца) і рамесна-гандлёвага цэнтра (пасада) складала не менш за 30 гектараў.
    Пра сённяшнюю сталіцу Рэспублікі Беларусь трэба сказаць асобна. Упершыню горад Менск згадвасцца ў «Аповесці мінулых гадоў» у 1067 г. у сувязі з бітвай паміж Полацкам і Кіевам на рацэ Нямізе.
    На Немпзе снопы стелют головамн, молотят чепн харалужнымн, на тоце жнвот кладут, веют душн от тела.
    Немнзе кровавы брезе не бологом бяхуть посеянн, посеянн костьмн рускнх сьінов, -
    так апавядае аўтар «Слова аб паходзе Ігаравым» пра жорсткую бітву, калі кіеўскія князі Яраславічы Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад «совокупнвше вон, ндоша на Всеслава, знме суіце велмце. II прндоша ко Меньску, н меняне затворншася в граде. Сн же братья взяша Менеск н нсекоша муже, а жены н детн вдаша на іцнты, н пондоша к Немнзе...». Апошняя фраза з «Аповесці мінулых часоў» і выклікала сумненне адносна ўзнікнення Мінска ў тым месцы, дзе Няміга ўпадала ў Свіслач. Сапраўды, навошта тады пасля спусташэння мінскай цвярдыні Яраславічам трэба было кіравацца да Нямігі, калі б яна знаходзілася побач? Пасля даследаванняў археолагаў загадка тая была вырашана. Мінск узнік не на рацэ Нямізе, а на рацэ Менцы, каля 16 км на захад ад сучаснага горада, на тэрыторыі сённяшняга Шчомысліцкага сельсавста каля вёскі Гарадзішча. Пасля неаднаразовых разбурэнняў Менск адбудаваўся ў вусці ракі Нямігі, дзе раней стаяла моцная крэпасць, якая абараняла паўднёвае парубежжа Полацкага княства.
    Падсумоўваючы часы праўлення ў Полацку князёў Ізяслава і Брачыслава, неабходна адзначыць, што да сярэдзіны XI ст. Полацкая зямля назапасіла дастаткова дзейсныя ўнутраныя рэсурсы для далейшага эканамічнага развіцця, абароны сваіх знешнепалітычных інтарэсаў, а значыць, для адстойвання дзяржаўнай незалежнасці. Усё гэта агулам з поўнай дакладнасцю выявілася ў другой палове XI ст. — падчас княжання полацкага князя Усяслава Брачыславіча (1044-1101).
    ЧАС УСЯСЛАВА
    У 1044 г., пракняжыўшы ў Полацку 41 год, Брачыслаў памёр. Пры гэтым умяшальніцтва ва ўнутраныя справы Полацкага княства з боку кіеўскага ўсяўладнага правіцеля Яраслава не адбылося, што з’яўляецца сведчаннем поўнага суверэнітэту тагачаснага Полацка.
    Да 60-х гг. XI ст. дзейнасць маладога полацкага князя Усяслава Чарадзея (паводле падання, ён нарадзіўся ад чарадзейства) была сканцэнтравана
    на ўпарадкаванні ўласнай дзяржавы. Умацаваліся межы шляхам узвядзення па ўсім перыметры Полацкай зямлі драўляных умацаваных крэпасцей. Пад рукой полацкага ўладара збіралася добра ўзброенае войска дружына. Аб гэтым ёсць непасрэдныя сведчанні быліннага эпасу. У быліне «Волх Усяславіч», якая была прысвечана дзейнасці полацкага князя, маюцца наступныя радкі:
    Стал себе он дружяну прнбнрать: дружнну прнбнрал в трн года, он набрал дружлну себе в семь тысяч.
    Інтэнсіўнымі тэмпамі ў першыя дзесяцігоддзі княжання Усяслава Брачыславіча развівалася горадабудаўніцтва. Прычым яно мела як гандлёваэканамічную накіраванасць, так і культава-палітычную. У апошнім аспекце вельмі характэрным і сімвалічным з’яўляецца пабудова ў 50-х гг. XI ст. у Полацку Сафійскага сабора. Гэта быў адзін з першых хрысціянскіх храмаў ва Усходняй Еўропе і трэцяя Сафія на рускіх землях (першая была ўзведзена ў Кіеве, другая у Ноўгарадзе). Пабудова такога сабора ў Полацку сведчыла аб тым, што гэты горад вылучаецца ў тройку найбольш уплывовых палітыка-эканамічных цэнтраў Русі.
    У XI ст. полацкі храм быў не толькі і не столькі культавай пабудовай, колькі сімвалам магутнай княжацкай улады. Тут, безумоўна, маліліся прыхаджане, але ў гэтым святым месцы таксама прымалі паслоў, аб’яўлялі войны і заключалі мірныя дагаворы, захоўвалі казну і бібліятэку, пісалі летапісы. Такім чынам, Сафія падкрэслівала, што Полацкае княства ў сваёй магутнасці не саступае паўднёвым і паўночным суседзям. Усяслаў паставіў над Дзвіною мураваную прыгажуню, каб падкрэсліць сваю значнасць, адметнасць ды самастойнасць.
    У той жа час Полацк меў цесныя кантакты з суседнімі рускімі землямі. Дынастычная блізкасць княжацкіх дамоў давала мажлівасць заваёўваць аўтарытэт і ўплыў прадстаўнікоў любога з іх на шырокай агульнарускай прасторы. Гэтым у свой час скарыстаўся Яраслаў Мудры (трэці сын Рагнеды і Уладзіміра), які прыйшоў з Ноўгарада, заваяваў Кіеў і аб’яднаў вакол дняпроўскай цвярдыні большасць усходнеславянскіх тэрыторый.
    Аднак пасля смерці ў 1054 г. самадзяржаўнага кіеўскага князя і раздачы ім пераважнай большасці зямель у княжанне Яраславічам, сістэма княжацкага самакіравання змянілася. Адзінаасобная ўлада трансфармавалася ў трыумвірат Яраславічаў ужо згаданых Ізяслава, Святаслава і Усевалада. Па папулярнасці ды ўплывовасці з імі мог паспрачацца полацкі лідар Усяслаў.
    У другой палове 50-х гг. XI ст. ён пайшоў на збліжэнне з Кіевам. Калі над Усходняй Еўропай з поўдня навісла пагроза качэўнікаў, полацкі праві-
    цель дапоўніў сваёй моцнай дружынай войска Яраславічаў, якое ў 1060 г. нанесла агрэсарам адчувальнае паражэнне. Прымаючы ўдзел у гэтай выправе, Усяслаў імкнуўся атрымаць сабе палітычны аўтарытэт на Русі, а пасля ўступіць у барацьбу за лідарства ў агульнарускім рэгіёне. Пацвярджэннем гэтаму з’яўляюцца выступленні полацкага князя ў абарону сваіх пляменнікаў-сірот, якіх трыумвіры адлучылі ад улады ў Смаленску ды Ноўгарадзе, калі пасадзілі туды сваіх сыноў.
    На падставе ўзнаўлення справядлівасці, а на самой справе жадаючы падначаліць свайму ўплыву наўгародскія землі, якія знаходзіліся пад кантролем Ізяслава Кіеўскага, Усяслаў у другой палове 60-х гг. XI ст. здзейсніў шэраг паходаў на суседнія паўночныя тэрыторыі.
    Першую выправу полацкі князь здзейсніў на Пскоў, але яна была няўдалай. Крыху больш, чым праз год, у 1066 г., Усяславам быў захоплены і разрабаваны Ноўгарад. У адказ Яраславічы выступілі супраць Усяслава. У 1067 г. аб’яднанымі войскамі Ізяслаў, Святаслаў ды Усевалад пайшлі ў напрамку Полацка праз Менск. Як ужо заўважалася, гэты цэнтр на Менцы быў разрабаваны і спалены, a 3 сакавіка 1067 г. на рацэ Нямізе адбылася крывавая сеча паміж кіеўскімі і полацкімі дружыннікамі. Паводле звестак «Аповесці мінулых гадоў», Яраславічы атрымалі перамогу. Аднак перамога тая, улічваючы ўсе акалічнасці, была пірава, практычна роўная паражэнню. Пасля бітвы на Нямізе моц кіеўскага войска была цалкам падарвана, і выправа на Полацк прыпынілася.
    Няміга для кіеўскіх трыумвіраў ператварылася ў дзейсны ўрок, пасля якога ім стала зразумела, што ваеннай агрэсіяй Полацкае княства не падначаліць сваёй уладзе і нават уплыву. Тады яны запрасілі полацкага князя на перамовы. Усяслаў даў згоду, маючы спадзяванне на іх крыжацалаванне (г. зн. клятву на сумленнасць). Аднак полацкі князь падманам быў захоплены ў палон і кінуты ў кіеўскую турму, дзе прабыў 14 месяцаў і 5 дзён. Тым не менш нават у зняволенні правіцель Полацка заставаўся буйной палітычнай фігурай, вакол якой аб’ядналіся апазіцыйныя трыумвірам, асабліва кіеўскаму князю Ізяславу, сілы, у тым ліку і ў самой сталіцы Кіеўскай дзяржавы. Так, на баку Усяслава актыўна выступіў Антоній, ігумен КіеваПячэрскага манастыра.
    У 1068 г. «прлдоша нноплеменыіншн на Руську землю, половцы мнозн». Супраць іх выступілі тры браты-трыумвіраты Ізяслаў, Святаслаў, Усевалад, але перамагчы качэўнікаў-суседзяў рускай дружыне не ўдалося. У бітве, што адбылася на подступах полаўцаў да Кіева, «побегоша руськл л князл, л победлша половцл». Ізяслаў з Усеваладам вярнуліся да стольнага града, каб арганізаваць абарону. Жыхары Кіева, паводле «Аповесці
    мінулых гадоў», сабралі веча «на торговшцн, н реша, пославшеся ко князю: “Се половцн росулнся (разышліся. — Аўт.) по землн; дай, княже, оружье н конн, н еіцё бьемся с ннмн”». Ізяслаў адмовіў «кіянам» у просьбе абараняць ад «паганых» град. Тыя не сцярпелі адмовы і, падзяліўшыся на дзве купы, адной накіраваліся ў Ізяславаў двор, яго «разграбнша, бесчнсленое множество злата н серебра, кунамн (футра куніцы. Аўт.) н белью (белая шаўковая тканіна. — Aym.). Нзяслав же бежа в Ляхн». Другі натоўп пайшоў да поруба, дзе знаходзіўся Усяслаў з двума сынамі; людзі вызвалілі полацкага князя і 15 верасня 1068 г. у выніку першага ў гісторыі Усходняй Еўропы выступлення гарадскіх нізоў пасадзілі яго на кіеўскі прастол.
    Усяслаў пракняжыў у Кіеве сем месяцаў. За гэты час яму не ўдалося перацягнуць на свой бок ні большасці гараджан, ні шматлікай знаці. У красавіку 1069 г. Ізяслаў кіеўскі разам з польскімі войскамі свайго цесця Баляслава II рушыў на сталіцу Рускай дзяржавы. Насустрач яму выйшла кіеўскае апалчэнне і полацкая дружына Усяслава. Сустрэліся варагуючыя бакі пад Белгарадам. Але да бітвы справа не дайшла. Адсутнасць дастатковай ваеннай моцы і трывалай падтрымкі ў Кіеве прымусілі Усяслава цвяроза ацаніць сітуацыю і прыняць рашэнне спыніць барацьбу за кіеўскі прастол. Уначы перад мажлівай бітвай ён «утанвая княн, бежа нз Белагорода к Полоцку».