Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Пасля вяртання вялікага кіеўскага княжання Ізяслаў з дапамогай свайго сына Мсціслава расправіўся з паўстанцамі: «.. .нсеча княн, нже беша высеклн (вызвалілі. Аўт.) Усеслава, чнслом 70... а другня слепшпа, другня же без внны погубн, не нспытав». Надалей уладар сталіцы вырашыў канчаткова падначаліць Полацкае княства, пры гэтым пазбавіцца самага магутнага канкурэнта ў асобе Усяслава. Ізяслаў здолеў выгнаць спадчыннага князя з Полацка і паставіць на яго месца свайго сына Мсціслава. Але той хутка, нечакана памёр. Гэтая смерць зусім маладога, поўнага энергіі чалавека выклікае падазрэнне аб яго атручванні палачанамі, людзьмі Усяслава.
Полацкі князь-выгнаннік накіраваўся шукаць падтрымкі і дапамогі да фіна-ўгорскага племені водзь, адкуль паходзіла яго маці. Без стварэння балта-ўгорскай кааліцыі зварот Полацка быў для Усяслава нерэальным. Для заваявання сімпатый прыбалтыйскага насельніцтва былы ўладар Верхняга і Сярэдняга Падзвіння павінен быў праявіць сябе ў якасці добрага ваяра, які б служыў гэтым народам. Першая спроба зарэкамендаваць сябе слаўным пераможным воінам атрымалася няўдалай. 23 кастрычніка 1069 г. войска племені водзь на чале з Усяславам з’явілася пад сценамі свайго даўняга ворага-саперніка горада Ноўгарада Вялікага. Гэтая выправа полацкага ўладара на старажытную цвярдыню закончылася паражэннем і нават па-
лонам Усяслава Чарадзея. Праўда, каб не ўскладняць адносіны ў сваім рэгіёне, наўгародцы ў хуткім часе адпусцілі полацкага князя.
Два гады не сустракалася імя Усяслава на старонках летапісаў. Пэўна, ён збіраў і мацаваў дружыну, пакуль правіцелем Полацка быў другі кіеўскі стаўленік сын таго ж Ізяслава Святаполк. Нарэшце ў 1071 г. Чарадзей з’явіўся пад Полацкам з войскам, якое складалася з літоўцаў, эстаў, ліваў, сямігалаў. Гэтым разам удача спадарожнічала Брачыславічу і бацькоўскі прастол быў ім адваяваны.
3 гэтага моманту пачатку 70-х гг. XI ст. актыўнасці полацкага князя ў агульнарускай палітыцы амаль не назіралася. Пераканаўшыся, што выйсці на першыя ролі ў барацьбе за Кіеў яму не ўдасца, Усяслаў трывала замкнуў свае межы. Зрэдку полацкі ўладар прымаў удзел у спрэчках малодшых князёў з роду Яраславічаў з іх старэйшымі папярэднікамі. Летапісы адзначаюць безвыніковы напад Брачыславіча на Ноўгарад у 1077 г. Усяслаў хадзіў на Смаленск, які належаў на той час сыну кіеўскага князя Усевалада — Уладзіміру Манамаху. Горад быў спалены. Манамах знаходзіўся ў Чарнігаве і спрабаваў дагнаць Усяслава. Мяняючы коней («о двух конях», як зафіксавана ў летапісах) Уладзімір Усеваладавіч проста кінуўся ў пагоню за полайкім лідарам, праўда, няўдала. Але няўдачы малодшых князёў Рурыкавічаў Барыса і Алега у бітве 1078 г. на Няжацінай ніве супраць старэйшых князёў Ізяслава (які загінуў у гэтай сутычцы) і Усевалада прыпынілі актыўнасць падзвінскага князя ў антыкіеўскіх выступленнях. Кіеўскія правіцелі ды іх прыспешнікі таксама зразумелі немажлівасць поўнага падначалення сваёй уладзе магутнай Полацкай зямлі і прыпынілі спробы гэта ажыццявіць. Суседзямі рускімі князямі, у прыватнасці Манамахам, у адплату за смаленскую выправу рабіліся вакольныя выпады на памежныя полацкія ўмацаванні (у 1078 г. на Друцк, 1084 г. на Менск). Як падкрэсліў у пазнейшым «Павучэнні» сам Уладзімір Усеваладавіч, у гэтым цэнтры на рацэ Менцы ім не было пакінута «нн чаляднна, нн скотнны...».
3 1084 па 1092 г. летапісцы маўчаць аб гісторыі Полаччыны. Менавіта ў 1092 г. у горадзе на Заходняй Дзвіне адбылася значная трагедыя эпідэмія, якая панесла шмат жыццяў. «Аповесць мінулых гадоў» прысвяціла гэтай падзеі даволі шмат радкоў, настолькі яна была значнай: «Предаво было чюдо в Полоцке... бывше в ночн... станяше по улнцн, яко человецн рншюше бесы. Аше кто вылезяіце нс хоромнны, хотя вндетн, абье (адразу. Лўт.) уязвен будяше неввднмо от бесов язвою, п с того умнроху, м не смеху нзлазнтн нс хором. Посемь же начаша в дне являтнша на коннх, н не бя нх вндеть самнх, но конь нх вндетн копата; н тако уязвлеху людн полоцкня н его обласць. Темь н человецн глаголяху, яко навье (мерцвякі, ці,
больш дакладна душы памерлых. Аут.) бьюць полочан. Се же знаменье ноча бытн от Дрьютьска».
Постаць Усяслава Чарадзея не згадвалася на старонках летапісаў з сярэдзіны 80-х гг. XI ст. да яго скону ў 1101 г. Нават на княжацкіх з’ездах у Любечы (1097) і Віцічаве (1100), дзе вырашаліся прынцыповыя пытанні аб падзеле Кіеўскай Русі («Пусть каждый владеет отчнной своей»), полацкі князь не з’яўляўся. Тое заканамерна, бо пытанне аб самастойнасці яго ўжо не хвалявала. Усяслаў упэўнена адчуваў сябе ў сваёй дзяржаве, дзе ён, як у 1068-1069 гг. у Кіеве, паводле «Слова аб паходзе Ігаравым», «людям суд правнл, князьям города ряднл (раздаваў. Аўт.)». Сапраўды, яшчэ пры жыцці Усяслаў размеркаваў цэнтры Полацкага княства паміж шасцю сынамі, і гэта дзяржаўная адзінка пачала драбіцца на ўдзелы. Узніклі асобныя Менскае, Ізяслаўскае, Друцкае, Лагойскае і Віцебскае княствы. Нейкі час пад уладай князя Глеба Усяславіча (1104—1119) вельмі моцным было Менскае княства. Але і яно пазней распалася на ўдзелы. Гэты працэс быў характэрны для ўсіх рускіх княстваў. Пачаўся перыяд удзельна-феадальнай раздробленасці, у выніку якога ў XII ст. Кіеўская Русь спыніла існаванне як адзіная дзяржава.
Усяслаў Брачыславіч пражыў па тым часе працяглае жыццё. He стала яго ў 1101 г. «месяца апреля в 14 день, в 9 час дня, в среду», і тое, што аўтар «Аповесці мінулых гадоў» толькі для аднаго князя Усяслава пазначыў дакладны час смерці, яшчэ раз сведчыць, наколькі значнай была асоба гэтага палітыка ў тагачаснай гісторыі.
Такім чынам, Полацкае княства ў канцы Х-ХІ стст. уяўляла сабой самастойную, незалежную дзяржаву. Пры гэтым яно знаходзілася ў трывалай сувязі з іншымі рускімі княствамі і разам з імі складала часам цесны (канец X пачатак XI ст.), а часам не вельмі трывалы (другая палова 60-х гг. XI пачатак XII ст.), але кангламерат, які быў падрыхтаваны да дзяржаўнага аб’яднання.
ФЕАДАЛЬНАЕ ДРАБЛЕННЕ ПОЛАЦКАЙ ЗЯМЛІ
Перыяд раздробленасці гэта заканамерны этап развіцця любой феадальнай дзяржавы. He абмінуў ён і Полацкае княства, якое стала распадацца на ўдзелы пасля смерці Усяслава Чарадзея. Праўда, не выключана, што гэты працэс быў распачаты яшчэ пры яго жыцці. У любым выпадку ўжо з 1104 г. вядома пра існаванне ў межах Полацкай зямлі асобнага Менскага княства, на чале якога стаў вельмі амбітны і энергічны Глеб Усяславіч. У той жа час Полацк заставаўся самым прэстыжным горадам зямлі, яго гістарычным,
палітычным, рэлігійным і гандлёва-эканамічным цэнтрам. Кожны з Усяславічаў меў права і, відаць, разлічваў заняць тамтэйшы прастол. Але дынастыя разрасталася, і такіх магчымасцей станавілася ўсё менш.
Шэраг вострых канфліктаў Глеба Менскага з кіеўскімі князямі прывялі да таго, што ў 1119 г. Уладзімір Манамах прымусіў Глеба скласці зброю, вывеў яго з Менска ў Кіеў, дзе Усяславіч і памёр 13 верасня згаданага года. Праз нейкі час адбыўся канфлікт паўднёварускіх князёў з полацкім князем Давыдам Усяславічам. У 1128 г. ён адмовіўся ісці разам з імі вайной на качэўнікаў у стэп. За гэта вялікі князь кіеўскі Мсціслаў Уладзіміравіч арганізаваў вялікую кааліцыю падуладных яму рускіх князёў, якая здзейсніла грандыёзны карны паход на Полацкую зямлю. Усяславічы былі вымушаны выказаць пакору. У 1129 г. Мсціслаў выслаў іх разам з сем’ямі ў Візантыю, а Полацкам пачалі кіраваць кіеўскія стаўленікі.
Аднак гэты перыяд аказаўся нядоўгім. Пасля смерці Мсціслава ў 1132 г. працэс феадальнага драблення Кіеўскай Русі набыў незваротны характар. Улада Кіева над іншымі гарадамі Русі з кожным годам слабела. У канцы 1130-х гг. у Полацкай зямлі зноў княжылі прадстаўнікі мясцовай дынастыі, якія вярнуліся з замежнай высылкі. Тым не менш працэс феадальнага драблення ахапіў і Полаччыну, дзе ў сярэдзіне XII ст. існавала ўжо некалькі ўдзельных княстваў. Паступова вылучыліся трьі лініі Усяславічаў (нашчадкі Барыса Усяславіча замацавалі за сабой Друцк, Глебавічы Менск, Васількавічы Віцебск), прадстаўнікі якіх змагаліся за ўладу ў самым важным цэнтры зямлі — Полацку.
Ва ўмовах канкурэнцыі князёў усё большую ролю ў грамадска-палітычным жыцці пачало адыгрываць гарадское насельніцтва. Вечавыя сходы пачалі вырашаць важнейшыя праблемы жыцця гарадоў і зямель. Гараджане сталі ледзь не галоўнай сілай у барацьбе князёў за ўладу.
У 1151 г. палачане выгналі непажаданага ім князя Рагвалода Барысавіча і запрасілі Расціслава Глебавіча. Аднак праз сем гадоў яны памянялі сваю пазіцыю і вырашылі вярнуць Рагвалода. Для гэтага ім давялося выгнаць Расціслава. Разгарнулася барацьба паміж канкурэнтамі, пераможцам у якой выйшаў прадстаўнік трэцяй лініі Усяславічаў Усяслаў Васількавіч, які кіраваў Полацкам дастаткова доўгі час з 1161 па 1184 г. (з невялікім перапынкам).
Такім чынам, Полацкая зямля была аслаблена міжусобіцамі, якія з’яўляліся неад’емным атрыбутам феадальнай раздробленасці. Але пракгычна адначасова, у другой палове XII ст., ускладнілася і знешнепалітычнае становішча Полацкай зямлі. На яе межах з’явіліся сур’ёзныя праціўнікі.
Першым з іх быў Смаленск. Уздым гэтага горада звязаны з дзейнасцю князя Расціслава Мсціславіча, які кіраваў ім у 1125-1159 гг. і здолеў
ператварыць горад у цэнтр буйнога і вельмі моцнага княства. Справу бацькі працягвалі яго нашчадкі. Як вынік, ужо ў другой палове XII ст. Смаленск пачаў актыўна ўмешвацца ва ўнутраныя справы Полацкай зямлі, прэтэндуючы на яе ўсходнія ўскраіны напрыклад на Віцебск. Справа дайшла да таго, што ў 1222 г. смаляне захапілі Полацк. Тут стаў княжыць прадстаўнік смаленскай дынастыі Святаслаў Мсціславіч. Праўда, праз 10 гадоў ён уступіў у барацьбу за Смаленск, разам з палачанамі напаў на яго і ўзяў горад «на шчыт».
Яшчэ адным праціўнікам палачан сталі немцы, якія першапачаткова з’явіліся на полацкіх межах як хрысціянскія прапаведнікі і купцы. У 1184 г. яны высадзіліся ў вусці Даўгавы (Дзвіны) і пачалі прапаведніцкую дзейнасць сярод мясцовага язычніцкага насельніцтва ліваў. Лівы былі даннікамі полацкіх князёў, і немцы былі вымушаны наведаць Полацк і атрымаць дазвол на сваю дзейнасць. Але з цягам часу сітуацыя змянілася. Убачыўшы, што мірная пропаведзь не дае пажаданага выніку, немцы перайшлі да больш рашучых, у тым ліку сілавых дзеянняў. Яны пачалі будаваць у ніжнім цячэнні Дзвіны замкі напрыклад, у 1201 г. заснавалі Рыгу. Яшчэ большае значэнне мела арганізацыя ў 1202 г. ваенна-манаскага Ордэна мечаносцаў, які нёс веру Хрыстову з дапамогай зброі.