Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
У Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі, у раёнах распаўсюджання культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры, земляробства атрымала шырокае распаўсюджанне толькі да мяжы нашай эры, калі з’явіліся жалезныя прылады працы. Раней у гэтых плямён дамінавала жывёлагадоўля. У адрозненне ад паўднёвых тэрыторый тут непадзельна панавала падсечна-агнявое земляробства. Трэба адзначыць, што шматлікія пісьмовыя і этнаграфічныя крыніцы фіксуюць гэты від гаспадарання не толькі ў перыяд развітога Сярэднявечча, але ў асобных месцах нават у канцы XIX ст. Так, А. Гваньіні падрабязна апісаў усе элементы падсечнага земляробства, якія ён назіраў у Вялікім Княстве Літоўскім у канцы XVI пачатку XVII ст. Ва ўмовах прахалоднага і больш вільготнага клімату, які наступіў у першых стагоддзях нашай эры, заняткі лядным земляробствам былі досыць працаёмкімі. Аднак цяжкасці, якія ўзнікалі пры падрыхтоўцы ўчасткаў для пасеву, бьілі пераадолены ў выніку шырокага распаўсюджання жалезных прылад працы, у першую чаргу сякер. Менш выдатковай стала і ўборка ўраджаю, якая ажыццяўлялася з дапамогай жалезных сярпоў і жніўных нажоў. Аднак да канца 1-га тыс. да н. э. у гэтых культурах жніўныя прылады працы былі невядомыя. Памол збожжа ажыццяўляўся на каменных зерняцёрках з дапамогай спецыяльньіх камянёў-цёрачнікаў. Найбольш распаўсюджанымі збожжавымі культурамі ў плямён культуры позняй штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры былі мяккая пшаніца і проса. Ёсць усе падставы лічыць, што ў першых стагоддзях нашай эры пачалі культываваць і жыта. Бабовыя кулыуры прадстаўлены гарохам, конскімі бабамі і вікай.
Заняткі земляробствам не маглі забяспечыць насельніцтва дастатковай колькасцю ежы, таму жывёлагадоўля адыгрывала не менш важную ролю. У арэалах культуры ранняй штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры яно з’яўлялася дамінантнай галіной сельскай гаспадаркі аж да пачатку нашай эры. Для ўсіх без выключэння плямён жывёлагадоўля мела
прысядзібны характар. Аднак склад статка меў свае рэгіянальныя адрозненні. Носьбіты мілаградскай культуры разводзілі пераважна буйную рагатую жывёлу. Другое па колькасці месца займалі коні, далей ішлі свінні і дробная рагатая скаціна. Адсоткавыя суадносіны хатніх жывёл у статку зарубінецкіх і мілаградскіх плямён некалькі адрозніваліся. У апошніх аснову статка складала буйная рагатая скаціна, аднак другой па значэнні жывёлай была свіння. У меншай колькасці разводзілі коней і дробную рагатую скаціну. Свае асаблівасці мела жывёлагадоўля ў цэнтральных і паўночных абласцях культуры. Так, у культуры ранняй штрыхаванай керамікі аснову статка складалі свінні, колькасць якіх магла дасягаць 50 % ад агульнага ліку свойскіх жывёл. Другое па значэнні месца займала буйная рагатая скаціна, затым дробная рагатая скаціна, а замыкалі гэты шэраг коні, доля якіх была невялікая. У культуры позняй штрыхаванай керамікі назіраюцца істотныя змены ў адсоткавых суадносінах хатніх жывёл. Пачынаючы з мяжы нашай эры, аснову статка складала буйная рагатая скаціна, якая перамясціла свіней на другое месца. Далей ішлі коні і дробная рагатая скаціна. Аднак на некаторых селішчах склад статка мог істотна адрознівацца. Так, на гарадзішчы Івань яго насельнікі разводзілі найперш коз і авечак і толькі потым буйную рагатую скаціну, свіней і коней. Высокі адсотак дробнай рагатай скаціны і на гарадзішчы Малышкі. Свае асаблівасці мае склад статка і ў плямён днепра-дзвінскай культуры. Тут, як і ў большасці культур, дамінавала буйная рагатая скаціна, аднак на другой пазіцыі знаходзіліся козы і авечкі. Далей ішлі коні, а замыкалі шэраг свінні. Астэалагічныя назіранні паказваюць, што жывёлагадоўля ў плямён жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі мела мяса-малочную скіраванасць, а ўзроставы склад коней (ад чатырох да дзевяці гадоў) з гарадзішча культуры позняй штрыхаванай керамікі Кашчэлічы сведчыць пра выкарыстанне каня як для верхавой язды, так і ў якасці цяглавой жывёлы.
Істотнае значэнне для папаўнення мясной ежы адыгрывалі паляванне і рыбная лоўля. Велізарныя лясныя масівы. а таксама развітая сістэма рэк і азёр прадвызначалі вялікую разнастайнасць дзікіх жывёл, большасць з якіх служылі аб’ектам палявання. Як паказваюць фаўністычныя рэшткі, у мілаградскіх плямён паляванне вялося пераважна на такіх дзікіх жывёл, як лось, зубр, кабан, мядзведзь, барсук. Сярод пушных звяроў адзначаны бабры і зайцы. Аб’ектам палявання былі і дзікія птушкі: курапатка, журавель, драфа, цецярук, чапля, качка і інш. У носьбітаў зарубінецкай культуры паляванне вялося таксама на высакароднага аленя, казулю, рысь, тхара і выдру. У больш паўночных раёнах, у арэалах культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры, пераважнае значэнне на паляван-
ні аддавалася буйной жывёле (лось, кабан, мядзведзь, тур, высакародны алень). Каштоўнай здабычай быў бабёр: яго мяса ішло ў ежу, каштоўная шкурка магла не толькі выкарыстоўвацца для ўласных патрэб, але і служыць прадметам абмену. Ужо ў глыбокай старажытнасці людзі навучыліся выкарыстоўваць бабровую брую (мускус) у якасці лячэбнага прэпарату. На паляванні выкарыстоўваліся розныя спосабы і прыёмы. Пры здабычы буйнога звера ўжываліся загоны і пасткі, якія патрабавалі калектыўных высілкаў і адмысловай асцярожнасці. Паляванне на дробных жывёл магло праводзіцца як індывідуальна, так і ў складзе невялікай групы. Пры здабычы пушных звяроў часцей за ўсё ўжываліся сілкі і петлі.
Наяўнасць вялікай колькасці вадаёмаў стымулявала заняткі рыбалоўствам. Астэалагічныя назіранні паказваюць, што аб’ектам рыбнай лоўлі служылі нрактычна ўсе віды рыб, вядомыя і цяпер. Найбольш прадстаўнічую серыю іхтыяфаўны далі гарадзішчы культур штрыхаванай керамікі Зазоны і Рацюнкі. На іх выяўлены 14 парод рыб: шчупак, лешч, гусцера, карась, язь, плотка, чырвонапёрка, лінь, сом, акунь, судак, ёрш, вугор, галавень. На зарубінецкіх селішчах вядомы таксама косці сазана і асятра. Асноўным аб’ектам здабычы былі драпежныя пароды рыб, у першую чаргу шчупак. Яго ўдзельная вага складала да паловы ад рыбы, якая здабывалася. Сярод карпавых парод прыярытэт аддаваўся ляшчу. Лоўля шчупака вялася пераважна ўвесну падчас нерасту і ў канцы лета. У гэтым выпадку найбольш эффектыўнымі былі гарпуны і восці, знаходкі якіх выяўлены ў шматлікіх культурах. Мяркуючы па буйных рыбалоўных кручках, ужывалася і лоўля на жыўца. Сеткі і бучы прызначаліся галоўным чынам для лоўлі рыб з сямейства карпавых.
Сярод хатніх рамёстваў цэнтральнае месца займалі металургія жалеза і кавальскае рамяство. Вытворчасцю жалеза займаліся паўсюдна, пра што сведчаць знаходкі кавалкаў жалезнага шлаку практычна на кожным з даследаваных селішчаў. Для атрымання чорнага металу выкарыстоўваліся печы двух тыпаў. Самай простай з іх з’яўлялася звычайная яма дыяметрам да 1 м, сценкі якой былі абмазаны глінай і моцна загартаваны падчас эксплуатацыі. Прыток паветра да такой печы быў натуральным. Рэшткі падобных прымітыўных канструкцый выяўлены на мілаградскім гарадзішчы Гарошкаў, на гарадзішчах культуры позняй штрыхаванай керамікі Кімія і Кашчэлічы. Класічныя печы-домніцы мелі больш складаную канструкцыю. Адна з іх выяўлена на гарадзішчы культуры позняй штрыхаванай керамікі Лабеншчына пад Мінскам. Яна была цалкам складзена з гліны. Амаль на ўзроўні падлогі меліся адтуліны, у якія ўстаўлялі соплы для мацавання мяхоў. Рэшткі сырадутных горнаў падобнага тыпу вядомы
і ў іншых культурах: на днепра-дзвінскіх гарадзішчах Кастрыца і Кублічы, на зарубінецкім гарадзішчы Чаплін. Атрыманую крыцу пракоўвалі каменнымі молатамі, знаходкі якіх вядомы па раскопках днепра-дзвінскага гарадзішча Буракова і ўмацаванага паселішча культуры позняй штрыхаванай керамікі Малышкі. Як паказалі металаграфічныя даследаванні, большасць простых рэчаў мясцовыя кавалі выраблялі са звычайнага жалеза шляхам кавання. Аднак ім былі вядомыя не толькі простыя аперацыі, але і вытворчасць прылад працы па складаных тэхналагічных схемах, якія ўключалі пакетаванне, цэментацыю, зварку жалеза са сталлю, загартоўку і да т. п.
Шырокае распаўсюджанне ў культурах жалезнага веку атрымала бронзаліцейная справа. Ёсць нават меркаванне пра наяўнасць у асобных плямён спецыялізаваных бронзаліцейных цэнтраў, якія забяспечвалі сваёй прадукцыяй суседнія раёны. Да іх ліку адносіцца гарадзішча Уваравічы, на якім выяўлена вялікая колькасць абломкаў гліняных ліцейных форм, якія служылі для вырабу па васковай мадэлі (ліццё ў форме, якую потым абавязкова разломвалі) бронзавых бранзалетаў латэнскіх тыпаў. Гліняныя і каменныя ліцейныя формы вядомыя практычна ва ўсіх археалагічных культурах, як і тыглі і льячкі, якія выкарыстоўваліся для плаўкі і разлівання каляровага металу. Каляровая металургія на тэрыторыі Беларусі з-за адсутнасці ўласных рудных крыніц грунтавалася на прывазной сыравіне. Мяркуючы па спектральным аналізе рэчаў, бронза магла паступаць з Каўказа, Карпацка-Балканскага рэгіёна ці нават з Альпаў. Каляровы метал ужываўся найперш для вырабу розных упрыгожанняў і дэталей адзення. Мясцовыя майстры валодалі такімі прыёмамі апрацоўкі бронзы, як ліццё, каванне, чаканка і, магчыма, валачэнне.
Істотнае месца сярод хатніх рамёстваў займала вытворчасць глінянага посуду. Выраб розных пасудзін ажыццяўляўся ўручную. Вытворчасць посуду складалася з некалькіх аперацый. Спачатку падрыхтоўвалася фармовачная маса, у якую дадавалі жарству (здробнены граніт), шамот (абпаленая гліна), радзей буйназярністы пясок і балотную руду. Пасудзіны ляпілі з дапамогай стужкава-кальцавога налеплівання. Выраблены такім чынам посуд пакрываўся арнаментам, сушыўся і абпальваўся ў кастрышчы. Больш складанай была тэхналогія вырабу глянцаванай керамікі. He выключана, што для яе фармоўкі ўжо ўжывалася ганчарнае кола ручнога тыпу. Пасля лепкі паверхня пасудзіны да бляску шаравалася касцяным, каменным ці скураным лашчылам. Чорны ці цёмна-карычневы колер глянцаванай кераміцы надаваўся з дапамогай метаду абварвання, калі пасудзіна да абпалу апускалася ў цёплы раствор мукі. Такі тэхналагічны прыём не меў мясцовых каранёў і, хутчэй за ўсё, быў запазычаны
ў кельтаў або плямён, якія знаходзіліся пад іх моцным уплывам. Сярод іншых хатніх рамёстваў былі распаўсюджаны прадзенне, ткацтва, апрацоўка косткі і дрэва.