Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
АБМЕН I КУЛЬТУРНЫЯ СУВЯЗІ
Тэрыторыя Беларусі знаходзілася на значнай адлегласці ад перадавых цэнтраў поўдня і захаду. Аднак наяўнасць такіх буйных водных магістралей, як Днепр, Заходняя Дзвіна, Нёман і Прыпяць, спрыялі актыўным кантактам з суседнімі плямёнамі, якія выступалі пасрэднікамі пры абменных аперацыях. Дзякуючы ім да носьбітаў археалагічных кулыур беларускага арэала паступалі каляровы метал і разнастайныя рэчы. Для плямён мілаградскай культуры, дзе асноўнай транспартнай артэрыяй быў Днепр, амаль на ўсім працягу яе існавання найбольш цеснымі былі сувязі са скіфамі, якія, у сваю чаргу, былі пасрэднікамі пры абмене з больш аддаленымі тэрыторыямі поўдня (антычныя гарады Паўночнага Прычарнамор’я, Паўночны Каўказ) і захаду (кельцкая цывілізацыя). Першыя вядомыя кантакты са скіфамі датуюцца VII—VI стст. да н. э. Характар гэтых сувязей мог быць дваістым. 3 аднаго боку, знаходкі зброі могуць сведчыць пра ваеннае пранікненне асобных атрадаў качэўнікаў аж да Прыпяці і Беларускага Падняпроўя, а з іншага — скіфскія ўпрыгожанні, прылады працы, упрыгожанні, якія маюць прататыпы на Паўночным Каўказе, могуць быць доказам не толькі ваенных, а і гандлёвых сувязей. Максімальны росквіт абменных аперацый паміж мілаградскімі і скіфскімі плямёнамі прыйшоўся на V—III стст. да н. э. Менавіта да гэтага часу адносіцца большасць скіфскіх рэчаў ці іх прататыпаў. Тым часам пры пасрэдніцтве скіфаў у арэал мілаградскай культуры патрапілі вырабы з антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я: разнастайныя шкляныя і паставыя пацеркі, амфарная тара. У IV—III стст. да н. э. усталяваліся кантакты і з кельцкім светам, адкуль паступалі латэнскія бранзалеты, фібулы і іншыя рэчы. Прыкладна такую ж скіраванасць мелі сувязі і носьбітаў зарубінецкай кулыуры, з той толькі розніцай, што кантакгы з захадам і паўднёвым захадам у гэтых плямён былі болын інтэнсіўнымі. Як ужо адзначалася, зарубінецкая культура з’яўляецца адзінай на тэрыторыі Беларусі, якая знаходзілася пад моцным кельцкім уплывам. Адзначаны на зарубінецкіх селішчах і могільніках і іншыя рэчы кельцкага паходжання: жалезныя псаліі, бронзавыя пярсцёнкі, пасавыя кручкі і г. д.
Прадметы антычнага паходжання з грэчаскіх гарадоў-калоній Паўночнага Прычарнамор’я ў вялікай колькасці прадстаўлены ў Сярэднім Падняпроўі. Там найбольш шматлікую групу знаходак складаюць абломкі
эліністычных і раннерымскіх амфар. Апроч іх, шырокавядомы чырвонагліняны сталовы посуд, чырвоналакавыя кубкі. На тэрыторыі Беларусі знаходкі антычнай керамікі рэдкія. Значна большую запатрабаванасць мелі паставыя і шкляныя пацеркі, якія траплялі праз пасрэднікаў з Ольвіі і некаторых іншых гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я.
Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская культура знаходзіліся ў самым цэнтры лясной зоны і таму мелі слабыя сувязі з развітымі культурамі Цэнтральнай і Паўднёвай Еўропы. На працягу жалезнага веку гэтыя этнакультурныя супольнасці былі арыентаваны на ўзаемадзеянне з зарубінецкім насельніцтвам, а пасля распаду гэтай культуры з заходнімі плямёнамі. Праз носьбітаў зарубінецкай культуры ў арэал культуры позняй штрыхаванай керамікі паступала зброя (наканечнікі дзід і дроцікаў), фібулы познелатэнскай схемы, сякеры-кельты. Яны ж пастаўлялі плямёнам штрыхаванай керамікі не толькі рэчы ўласнай вытворчасці, але і вырабы антычных гарадоў Паўночнага Прычарнамор’я, напрыклад шкляныя і паставыя пацеркі.
Пасля распаду зарубінецкай агульнасці найбольш інтэнсіўныя кантакты ўсталёўваюцца з плямёнамі захаду, у прыватнасці з носьбітамі культуры заходнебалтыйскіх курганоў, якія пастаўлялі фібулы і паясны набор правінцыйнарымскіх тыпаў, рэчы з выемчатай эмаллю, некаторыя тыпы шкляных пацерак.
ГРАМАДСКІ ЛАД
Археалагічныя даныя сведчаць пра тое, што ў перыяд жалезнага веку плямёны на тэрыторыі Беларусі па-ранейшаму знаходзіліся на стадыі першабытнаабшчыннага ладу. Гэты час панаванне патрыярхату, але і яго паступовы заняпад. Найбольш трывалыя пазіцыі патрыярхальныя адносіны займалі ў арэалах культур штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінскай культуры. Аснову грамадства тут складала вялікая патрыярхальная сям’я, якой належала асобнае гарадзішча. Нярэдка гэтыя ўмацаваныя паселішчы групаваліся па два чатыры на невялікай адлегласці адзін ад аднаго, а людзі, якія пражывалі на іх, відаць, уваходзілі ў адзін род. Пра дамінаванне вялікай патрыярхальнай сям’і сведчыць шэраг даных. Так, уладкаванне паселішчаў і ўзвядзенне вакол іх умацаванняў у выглядзе земляных валоў, равоў і драўляных сцен патрабавала значных калектыўных высілкаў. Аб гэтым гаворыць і характар заняткаў насельніцтва. Падсечна-агнявое земляробства было немагчымым без намаганняў усіх дзеяздольных членаў сям’і. Працэс расчысткі лясных участкаў, падрыхтоўка іх да пасеву, ахова палёў
і гародаў ад дзікіх жывёл, уборка ўраджаю усё гэта было не пад сілу малым сем’ям. Пра моцныя пазіцыі вялікай патрыярхальнай сям’і сведчаць і жылыя пабудовы. Як правіла, гэта былі шматкамерныя дамы, падзеленыя на асобныя жылыя памяшканні, у якіх жылі малыя сем’і. У першых стагоддзях нашай эры ў гэтых культурах з’явіліся і аднакамерныя пабудовы, што можа з’яўляцца паказчыкам узмацнення ролі малых сем’яў, аднак побач з падобнымі пабудовамі адсутнічаюць ямы-скляпы, якія маглі б сведчыць нра індывідуалізацыю сельскай гаспадаркі і распад вялікай патрыярхальнай сям’і. Ускосным аргументам на карысць непарушных пазіцый патрыярхату з’яўляюцца пісьмовыя звесткі пра найбліжэйшых суседзяў балцкіх плямён. Так, паводле Юлія Цэзара, германцы, якія знаходзіліся ў прамым кантакце з рымскай цывілізацыяй, яшчэ ў I ст. да н. э. жылі ва ўмовах радавой абшчыны.
ГЕНЕЗІС УСХОДНЕСЛАВЯНСКІХ ПЛЯМЁН
I ШЛЯХІ IX РАССЯЛЕННЯ НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
Адным з найбольш складаных пытанняў гістарычнай і археалагічнай навук з’яўляецца высвятленне этнагенезу народаў. Калі пра шматлікія з іх, напрыклад грэкаў, рымлян, кельтаў, германцаў, балтаў і інш., мы маем досыць пераканаўчыя факты, то пытанні аб паходжанні славян дагэтуль застаюцца спрэчнымі. Існуе нямала гіпотэз, як навуковых, так і проста фантастычных, але ніводная з іх не валодае пераканаўчымі доказамі.
Першым, хто паспрабаваў адказаць на пытанне «адкуль пайшла руская зямля» быў Нестар Летапісец. У «Аповесці мінулых гадоў» XII ст. ён пісаў: «Во мнознх же времянех селн суть словенн по Дунаевн, где есть ныне Угорьска земля н Болгарска [н] от тех словен разыдошася по земле н прозвашася нмена свонмн, где седша на котором месте». Гэта паведамленне Нестара стала адпраўной кропкай для складання так званай дунайскай ці балканскай тэорыі паходжання славян, якой прытрымліваліся шматлікія вядомыя рускія і еўрапейскія гісторыкі XIX пачатку XX ст. Паводле П. Шафарыка, нершыя славяне з’явіліся на поўначы і паўночным усходзе ад Карпат, на тэрыторыях сучасных Галіцыі, Падоліі, Валыні. Тым самым была сфармулявана прыкарпацкая тэорыя этнагенезу славян.
У адпаведнасці з поглядамі Ю. Растафінскага і М. Фасмера, якія абапіраліся на фларыстычную лексіку славян і матэрыялы гідранімікі, прарадзіма славян знаходзілася ў басейне Прыпяці і сярэдняга Дняпра. 3 нункту гледжання A. А. Шахматава, раннія славяне першапачаткова пражывалі ў ніжняй плыні Заходняй Дзвіны і Нёмана, дзе яны былі суседзямі балтаў,
германцаў, кельтаў і фінаў. Пасля сыходу германцаў з Павіслення, славяне перасунуліся на захад, на тэрыторыю сучаснай Польшчы, а пазней і ў іншыя месцы, што зафіксавана ў сярэднявечных крыніцах.
Найбольш пераканаўчай выглядае гіпотэза, паводле якой славяне пачалі фарміравацца ў міжрэччы Віслы і Одэра ў перыяд бронзавага веку, адкуль пасля рассяліліся на поўдзень і ўсход.
Як бы ні вырашалася гэта праблема ў далейшым, можна канстатаваць, што, паводле археалагічных даследаванняў, першыя дакладна вядомыя славяне з’явіліся на тэрыторыі Паўднёвай Беларусі не раней за канец IV ст. н. э. Паўночнай мяжой іх рассялення была Прыпяць. Менавіта там яны жылі аж да канца X ст.
Актыўнае асваенне больш паўночных рэгіёнаў пачалося параўнальна позна, не раней за VIII ст., калі па ўсёй гэтай тэрыторыі з’явіліся славянскія курганы з крэмацыяй. Э. М. Загарульскі мяркуе, што шырокае рассяленне славян на тэрыторыі Беларусі стасуецца з распаўсюджаннем хрысціянства. Завяршылася славянская каланізацыя тэрыторыі Беларусі толькі ў XII—XIII стст.
4
ПОЛАЦКАЕ КНЯСТВА:
ВЫТОКІ БЕЛАРУСКАЙ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ
•	Узнікненне Полацкага княства
•	Уласным шляхам
•	Час Усяслава
•	Феадальнае драбленне Полацкай зямлі
УЗНІКНЕННЕ ПОЛАЦКАГА КНЯСТВА
Пісьмовая гісторыя беларускіх зямель узыходзіць да ІХ-Х стст., калі летапісныя крыніцы ўпершыню згадваюць племянныя супольнасці, якія існавалі на тэрыторыі сучаснай Беларусі (найбольш буйныя з іх крывічы, дрыгавічы, радзімічы), а таксама ўмацаваныя паселішчы гарады, што былі цэнтрамі зямель дадзеных племянных аб’яднанняў (Полацк 862 г., Тураў 980 г.). Крывічы ў летапісных зводах фігуруюць пад 859, 862, 907, 944, 980 гг. Іпацьеўскі летапіс выкарыстоўвае гэтае вызначэнне для жыхароў падзвінскіх зямель нават у 1128 г. і называе полацкіх князёў крывіцкімі ў 1140 і 1162 гг. Тэрмін «палачане» неаднаразова сустракаецца ў пісьмовых крыніцах ХІ-ХІІ стст. Ён паходзіць ад назвы горада Полацка, а больш дакладна ад ракі Палаты. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», Полацк быў заснаваны «на рацэ Палаце, дзе палачане. Ад гэтых апошніх і пайшлі крывічы». Узнікае пытанне: ці ідэнтычныя паняцці «крывічы» і «палачане»? Частка гісторыкаў адназначна лічыць, што так. Але большасць навукоўцаў схіляюцца да думкі, што «крывічы» абагульняльная назва буйнога саюзу плямён, куды, акрамя полацкіх, уваходзілі крывічы смаленскія ды ізборскія. Здаецца, гэта дакладней адлюстроўвае сапраўдны
стан тагачаснай этнічнай, геаграфічнай і палітычнай рэчаіснасці. Адсюль вынікае, што тэрмін «палачане» хутчэй палітычны, чым этнічны, бо ім вызначаліся жыхары Полацкага княства, маладой дзяржавы, якая ўзнікла не шляхам інтэграцыі невядомых дробных плямён, а, наадварот праз вылучэнне з больш грувасткага племяннога крывіцкага аб’яднання яго канкрэтнай полацкай часткі ў падзвінскім рэгіёне.
Менавіта ў ІХ-Х стст. на землях Усходняй Еўропы, у тым ліку ўсходнеславянскіх, адбываліся звышвызначальныя для будучай гісторыі дзяржаваўтваральныя працэсы. Тая ж «Аповесць мінулых гадоў» адзначае, што пасля смерці ўвекавечаных заснавальнікаў кіеўскага княжання братоў Кія, Шчэка, Харыва «іх нашчадкі сталі трымаць княжанні ў палян, у дрыгавічоў свае, а ў славян у Ноўгарадзе свае, а другое на рацэ Палаце, дзе “палачане”».