Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Недзе да сярэдзіны IX ст. ва Усходняй Еўропе ўтварыліся два тэрытарыяльныя саюзы Паўночны і Паўднёвы, якія вялі звышупартую барацьбу за мажлівасць пад сваім пачаткам здзяйсняць аб’яднанне тых зямель, дзе пралягаў шлях з «варагаў у грэкі».
На чале Паўночнага саюзу стаяў Ноўгарад Вялікі, Паўднёвым кіраваў Кіеў. Полацк знаходзіўся паміж гэтымі буйнымі цэнтрамі і з’яўляўся аб’ектам іх агрэсіўных аб’яднаўчых памкненняў. Шэраг летапісных сведчанняў дазваляе канстатаваць прыналежнасць на сярэдзіну IX ст. Полацка да наўгародскага саюзу. «Аповесць мінулых гадоў» пад 859 г. зафіксавала выплату даніны прышлым варагам крывічамі разам з паўночнымі народамі чудзь, мерай, славенамі і вессю. Год першага згадвання Полацка — 862 звязаны са знакавай для гэтай заходнедзвінскай цвярдыні падзеяй, а менавіта «прызваннем» у паўночныя гарады варажскіх князёў Рурыка, Сінявуса і Трувара, якія занялі княжацкія пасады адпаведна ў Ноўгарадзе, Белавозеры ды Ізборску. У Полацку ж быў пасаджаны Рурыкавы «муж», а сам князь Наўгародскі пасля смерці братоў стаў адзінаўладцам на поўначы Русі. Тэрыторыя яго панавання была аграмаднай і распаўсюджвалася з Ноўгарада, апроч Полацка, на Белавозера, Растоў з прылеглымі да гэтых цэнтраў землямі. Падобны стан рэчаў выклікаў нервовасць і непасрэдную агрэсію з боку кіеўскіх лідараў Аскольда і Дзіра. У 865 г. яны «воеваша полочан н много зла сотворнша». Такім чынам, Полацк на шэраг дзесяцігоддзяў патрапіў пад кантроль кіеўскіх князёў, у той час як «Рюрнку же княжнше в Новгороде». Праўда, у хуткім часе сітуацыю кардынальна змяніў сваяк Рурыка князь Алег, які апекаваўся пасля смерці наўгародскага ўладара яго малалетнім сынам Ігарам. У 882 г. «понде Олег... к Смоленьску с крнвнчн, н прня град, н посадн муж свон». Потым яго шлях быў працягнуты ўніз
па Дняпры да Кіева, дзе Алег, выказаўіпы незадаволенасць тым, што Аскольд і Дзір не княжацкага паходжання, заявіў, іпто ён княжацкага роду, «н вынесоша Нгоря» дадаў: «А се есть сын Рюрнков». Пасля чаго абодва кіеўскія ўладары былі забіты і «седе Олег княжа в Кневе, н рече Олег: “Се будн матн градом русьскнм”».
Такім чынам, у канцы IX першай палове X ст. Полацк ішоў у фарватары палітыкі кіеўскіх князёў, пры гэтым, праўда, пераследуючы па мажлівасці свае мэты. Так, крывічы згадваюцца як удзельнікі паходаў кіеўскіх князёў Алега і Ігара на Візантыю. Пасля пераможных выпраў ім дасталася належная частка кантрыбуцыі, якая дапамагала трымаць пэўную палітычную дыстанцыю ад кіеўскай метраполіі. Гістарычныя рэаліі першай паловы X ст. дазваляюць казаць не пра адміністрацыйную залежнасць палачан ад Кіева, а толькі пра ваеннае падначаленне полацкага войска кіеўскаму князю. Само ж Полацкае княства, якое, безумоўна, палітычна не паглыналася «маці гарадоў рускіх», падчас паходаў на Канстанцінопаль магло быць адным з саюзнікаў кіеўскага князя.
У пацвярджэнне вышэйзгаданай тэзы можна прывесці факт дастаткова хуткага, няхай і часовага, распаду Кіеўскай дзяржавы на тры часткі ў 70-х гг. X ст. пасля пагібелі Святаслава (частку Кіеўскую, Наўгародскую і Драўлянскую). У гэты час Полацк з летапісных крыніц паўстае як незалежнае, самастойнае дзяржаўнае ўтварэнне. Менавіта з гэтага моманту адбываецца ўзвышэнне падзвінскага цэнтра, яго ўключэнне ў якасці асобнай адзінкі ў міжусобную барацьбу Святаславічаў, бо якраз у канцы X ст. летапіс згадвае полацкага князя Рагвалода, што палітычна ніяк не быў звязаны ні з Ноўгарадам, ні з Кіевам. 3 часоў Рагвалода ішло паступовае ўзвышэнне Полацка, які праз пяць стагоддзяў займеў такую высокую ацэнку ў полацкіх граматах: «А Полацк таксама ёсць, хвала богу, месца славутнае. А не ніжэйшае па значэнні і ва ўсім ні Вільні, ні Мальбарка, ні Гданьска».
Полацк пачынаў быць запатрабаваным палітычным цэнтрам, ад падтрымкі якога ў многім залежала першынство ва ўсходнеславянскім рэгіёне, ад часоў драматычных падзей канца X ст. У «Аповссці мінулых гадоў» пад 980 г. вядзецца аповед аб сватанні да полацкай княжны Рагнеды кіеўскага князя Яраполка Святаславіча і наўгародскага князя Уладзіміра Святаславіча. Уладзімір паслаў да полацкага князя, які «держнт н владеет н княжнт Полоцкую землю», сваіх прадстаўнікоў з прапановай: «Хачу дачку тваю ўзяць сабе за жонку». Тады полацкі князь запытаў у Рагнеды: «Ці хочаш ты за Уладзіміра?». Яна ў адказ: «Не хачу разуваць сына рабыні (вясельная абраднасць. Аут.ў але хачу за Яраполка». Абражаны адмовай, Уладзімір сабраў войска з варагаў, славен, чудзі ды ізборскіх крывічоў
і рушыў выправай на Полацк. Пасля працяглай аблогі горад быў захоплены. Рагвалод, яго жонка і два сыны былі забіты, а Рагнеда гвалтоўна стала жонкай пераможцы.
Адмова Рагвалода замацаваць шлюбам дачкі з князем Уладзімірам саюз з Ноўгарадам тлумачыцца цэлым шэрагам абставін. Галоўнымі з іх былі, па-першае, супярэчнасці паміж суседнімі княствамі за права кантролю над паўночнай часткай шляху «з варагаў у грэкі» (гэта характэрна і для далейшых адносін паміж Полацкам і Ноўгарадам). па-другое, Рагвалод, хутчэй за ўсё, хацеў быць у намінальнай залежнасці ад аддаленага лясамі і балотамі Кіева, чым знаходзіцца ў падначаленні блізкага і варожага Ноўгарада. Пасля падначалення Полацка Уладзімір накіраваў сваю ваенную моц на поўдзень, захапіў Кіеў і стаў адзінаўладным гаспадаром Русі.
Безумоўна, нерэалізаваны саюз Полацка з Кіевам праз шлюб Рагнеды з Яраполкам, забойства апошняга і пачатак княжання ў Кіеве Уладзіміра нанеслі адчувальны ўрон папярэдняй самастойнасці Полацкай зямлі. Аднак цалкам знішчыць яе не здолелі.
Інтэнсіўная, мэтанакіраваная дзейнасць князя Уладзіміра па пераадоленні рэгіянальнага сепаратызму ды ўзмацненні адзінства ўсходнеславянскай дзяржавы (прыняцце хрысціянства, правядзенне адміністрацыйна-кіраўнічай рэформы) сустракала натуральнае супраціўленне мясцовай знаці. Ад гэтага кіеўскаму ўладару не было куды дзецца. Таму прыкладам далейшы лёс Полацкага княства.
УЛАСНЫМ ШЛЯХАМ
Рагнеда нарадзіла ад Уладзіміра чатырох сыноў: Ізяслава, Яраслава, Усевалада, Мсціслава і дзвюх дачок. Пасля няўдалага замаху князёўны на жыццё мужа, апошні выслаў яе разам са старэйшым сынам Ізяславам на Полаччыну. Пры гэтым кіеўскі ўладар прадставіў законнаму спадкаемцу мясцовай дынастыі (унуку Рагвалода па жаночай лініі) полацкае княжанне. Гэта быў пэўны кампраміс кіеўскага князя з полацкай знаццю, якая супрацьстаяла цэнтрападпарадкавальным імкненням Кіева. Пацвярджэннем таму можа быць той факт, што пасля смерці Ізяслава (1000 г.) на вызваленае месца ў Полацк не быў накіраваны хто-небудзь з малодшых сыноў Уладзіміра, на пасад быў узведзены сын Ізяслава Брачыслаў (княжыў у 1003-1044 гг.). Такім чынам, у канцы X пачатку XI ст. мясцовая полацкая княжацкая дынастыя была ўзноўлена, нягледзячы на тое, што да смерці кіеўскага князя Уладзіміра знаходзілася пад кантролем сталічнага горада.
Пасля смерці Уладзіміра Святаславіча ў 1015 г. уся сабраная ім агромністая, але пры гэтым далёка не ўнарадкаваная пад адзіным скіпетрам кіеўская імперыя рухнула. Землі-княжанні былі падзелены паміж яго шматлікімі спадчыннікамі, якіх, безумоўна, хвалявала пытанне лідарства на тэрыторыі Уладзіміравай Русі. Галоўнымі канкурэнтамі ў барацьбе за палітычнае першынство на шырокіх абсягах усходнеславянскай маладой дзяржавы былі, як і раней, князі кіеўскія і наўгародскія. Пасля працяглых, амаль чатырохгадовых спрэчак, як дыпламатычных, так і ваенных, перамога ў 1019 г. дасталася князю Ноўгарада Вялікага Яраславу Мудраму. Ён на 35 гадоў укняжыўся ў Кіеве.
Брачыслаў, князь полацкі, у дынастычнай барацьбе спадкаемцаў Уладзіміра захоўваў нейтралітэт. Аднак ён выкарыстаў адыход Яраслава з Ноўгарада ў Кіеў і ў 1021 г. здзейсніў паход на паўночную рускую цвярдыню. Паводле «Аповесці мінулых гадоў», «првде Брячнслав, сын Нзяславль, внук Володнмерь, на Новгород, н зая Новгород, н понм новгородце н нменье нх, понде Полоцку опять». Гэтая выправа князя Брачыслава мела пад сабой эканамічную аснову, а менавіта кантроль Полацка над часткай гандлёвага шляху «з варагаў у грэкі». Неабходна ўлічваць, што грашовае абарачэнне паміж Паўночнай і Усходняй Еўропай, якое абапіралася на Волхаўска-Волжскую і Волхаўска-Дняпроўскую водныя артэрыі, у ІХ-ХІ стст. складала 1215 млн марак срэбра ў год. Таму стаць паўнапраўным уладаром часткі гэтага грашова-прыбытковага гандлёвага напрамку было заманліва і неабходна для дзяржавы.
Тым не менш эканамічныя і тэрытарыяльныя памкненні не маглі не мець палітыка-ваенната рэзанансу. Кіеўскі князь Яраслаў умомант зрэагаваў на агрэсію Брачыслава, мэтай якой была ліквідацыя паўночнага рускага цэнтра ў якасці канкурэнта на ролю ўладальніка «волака» паміж басейнам Волхава і Дняпра. Кіраўнік Кіева пасля імклівага рэйду са сваёй дружынай пераняў полацкае войска на рацэ Судаміры, што на Пскоўшчыне, і разбіў яго. «Аповесць мінулых гадоў» зафіксавала гэты факт такім чынам: «Н победм Ярослав Брячнслава н навгородце воротн Новгороду, а Брячнслав бежа Полотьку».
Развязка гэтага канфлікту пачатку 20-х гг. XI ст. паміж Брачыславам і Яраславам была дастаткова нечаканай. Неўзабаве пасля бітвы праціўнікі сустрэліся ў Кіеве і заключылі мірную згоду, па якой да Полацкага княства далучыліся два гарады, што былі да гэтага пад кантролем Ноўгарада, Усвяты і Віцебск, праз якія праходзіў «волак» да Дняпра па шляху «з варагаў у грэкі». Шырокі княжацкі жэст Яраслава суправаджаўся фразай, звернутай да полацкага князя: «Будь же co мною за однн».
Умовы дагавора дазваляюць зрабіць высновы як аб прычыне канфлікту паміж Полацкам і Кіевам, так і аб палітычным статусе Полацкага княства на пачатку 2-га тысячагоддзя. Прычына традыцыйная: грошы, а менавіта кантроль над часткай гандлёвага шляху і ліквідацыя ў гэтай справе Ноўгарада як канкурэнта. Падобная палітыка Полацка разгортвалася не толькі ва ўсходнім, але і ў заходнім напрамку. Менавіта ў гэты час — першыя дзесяцігоддзі XI ст. — на Заходняй Дзвіне, яе сярэднім і ніжнім цячэнні, былі закладзены два ўмацаваныя цэнтры: гарады Кукенойс і Герцыке, якія падначальваліся Полацку. Праз іх не толькі пашыраўся кантроль полацкіх князёў над гандлёвым шляхам ад Полацка да Варажскага (Балтыйскага) мора, але таксама ўмацоўвалася іх сфера ўплыву на падзвінскае балцкае насельніцтва. 3 гэтай жа мэтай у заходнім ад Полацка напрамку быў заснаваны горад Брачыслаўль (сучасны Браслаў).