Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
У адпаведнасці з рэформай, Тураў дастаўся Святаполку, які быў трэцім па старэйшынстве сынам Уладзіміра, але пасля смерці братоў Вышаслава (княжыў у Ноўгарадзе) і Ізяслава (кіраваў Полацкам) застаўся старэйшым з Уладзіміравічаў і галоўным прэтэндэнтам на вярхоўную ўладу. Каля 1010 г. ён ажаніўся з дачкой польскага князя, а пазней караля Баляслава I Храбрага. Гэта яшчэ больш павышала яго аўтарытэт унутры дзяржавы і па-за яе межамі. Тым не менш шлях да ўлады аказаўся для Святаполка няпростым. У 1012 г. ён, яго жонка і яе духоўнік польскі біскуп Рэйнберн па загадзе Уладзіміра былі схоплены і кінуты ў турму. Прычыны гэтага кроку вялікага князя дакладна невядомыя, але арышт Святаполка мог быць звязаны з планамі Уладзіміра памяняць свайго пераемніка. Хадзілі чуткі, што гэтым пераемнікам павінен быў стаць іншы яго сын Барыс. Праўда, праз нейкі час Святаполка вызвалілі, але ў далейшым ён знаходзіўся пад пастаянным наглядам. жывучы недалёка ад Кіева, у Вышгарадзе.
Калі памёр Уладзімір (15 ліпеня 1015 г.), Святаполк знаходзіўся ў Кіеве і хутка заняў велікакняжацкі прастол. Дзеля павышэння аўтарытэту сваёй улады прыблізна ў 1016 г. ён распачаў чаканку манеты срэбранікаў са сваім імем. Але становішча новага вялікага князя было дастаткова хісткім. He ўсе браты пагадзіліся з укняжаннем Святаполка, што прывяло спачатку да абвастрэння сітуацыі, а потым і да адкрытай вайны за кіеўскі трон. У ходзе гэтай вайны загінулі Барыс, Глеб і Святаслаў Уладзіміравічы. Крыніцы рускага паходжання ўскладаюць усю віну за іх забойства на Святаполка, называючы яго «акаянным». Больш за тое, яны прыпісваюць Святаполку далейшыя злачынныя намеры: «Нзбью всю братью свою н прннму власть Рускую едннь». Аднак іншыя крыніцы сведчаць аб тым, што ў рэчаіснасці сітуацыя выглядала не так адназначна. Напрыклад, скандынаўскія сагі паведамляюць пра тое, што Барыс быў забіты па загадзе іншага брата наўгародскага князя Яраслава Уладзіміравіча, які таксама ўключыўся ў барацьбу за Кіеў.
Тым не менш Святаполк сапраўды быў непераборлівы ў сродках адстойвання ўлады. У прыватнасці, ён вельмі актыўна выкарыстоўваў замежныя сілы. Калі Яраслаў упершыню прымусіў яго пакінуць Кіеў, а гэта здарылася ў 1016 г., Святаполк накіраваўся да свайго цесця Баляслава Хра-
брага. Праз два гады пры падтрымцы палякаў Святаполк здолеў вярнуць сабе сталіцу Русі. Але, незадаволены паводзінамі Баляслава, які ўзяў пад свой кантроль Кіеў і іншыя гарады, ён стаў падбухторваць кіяўлян да выгнання замежнікаў. У выніку Баляслаў быў вымушаны ўцякаць у Польшчу, што вельмі хутка аслабіла пазіцыі самога Святаполка, які ў 1018 г. зноў быў выгнаны Яраславам з Кіева. На гэты раз Святаполк накіраваўся да печанегаў. У 1019 г. на рацэ Альце паміж сапернікамі адбылася вырашальная бітва, у якой перамог Яраслаў. Святаполк уцёк у Польшчу, дзе на мяжы з Чэхіяй і памёр.
Святаполка можна лічыць фактычна першым гістарычным тураўскім князем, бо летапісны Тур з’яўляецца, хутчэй за ўсё, постаццю легендарнай. На жаль, мы мала ведаем пра становішча і падзеі, якія адбываліся ў Тураўскай зямлі ў гэты перыяд. Можна ўпэўнена гаварыць хіба што толькі пра пачатак хрысціянізацыі краю.
ТУРАЎСКАЕ КНЯСТВА Ў XI СЯРЭДЗІНЕ XII ст.
Новы вялікі князь Яраслаў, верагодна, забраў Тураў пад сваю непасрэдную ўладу. Як і яго бацька Уладзімір, па меры сталення сыноў Яраслаў пачаў накіроўваць іх на княжанне ў гарады Русі. Тураў дастаўся другому сыну — Ізяславу. Пасля смерці яго старэйшага брата наўгародскага князя Уладзіміра ў 1052 г. Ізяслаў застаўся галоўным прэтэндэнтам на кіеўскі велікакняжацкі пасад. 1 сапраўды, у 1054 г. ён стаў вялікім князем. Тураў ён захаваў за сабой, і з таго часу горад болып за трыццаць гадоў не меў свайго асобнага князя. Пра пэўнае зніжэнне значэння Турава ў сістэме рускіх княстваў сведчыць і той факт, што ў 1078 г. новы вялікі князь кіеўскі Усевалад Яраславіч перадаў гэты горад свайму пляменніку Яраполку Ізяславічу але толькі як дадатак да яго галоўнага Уладзіміра-Валынскага стала.
Тураў выйшаў з ценю ў 1088 г., калі там пачаў княжыць старэйшы з Яраслававых унукаў Святаполк Ізяславіч. Ён меў усе правы заняць кіеўскі трон пасля смерці свайго дзядзькі Усевалада. Імкненне быць бліжэй да Кіева з’явілася, відаць, галоўнай прычынай таго, што Святаполк ахвяраваў дзеля Турава багатым і прэстыжным Ноўгарадам, дзе ён раней княжыў. Святаполк стварыў у Тураве моцную базу, сабраўшы там шмат сваіх прыхільнікаў. Ён здолеў рэалізаваць свае планы ў 1093 г., калі памёр Усевалад. Сын апошняга, славуты ў далейшым Уладзімір Манамах не рызыкнуў змагацца за ўладу і, згодна з паведамленнем летапісу, сам паслаў па Святаполка ў Тураў.
На пачатковым этапе княжання Святаполк трапіў у даволі складанае становішча. Уплывовая дружына ранейшых вялікіх князёў кіеўскіх была 76
вельмі незадаволена тым, што ён стаў адсоўваць яе ад кіравання, спрабуючы абаперціся на ўласную, тураўскую дружыну. Летапісец называе новую дружыну малодшай і звязвае пралікі першых гадоў княжання Святаполка з яе недасведчанасцю. У гэтай сітуацыі новы кіеўскі ўладар быў надзвычай зацікаўлены ў падтрымцы з боку сваіх стрьіечных братоў Асабліва важную ролю сярод іх стаў адыгрываць Уладзімір Манамах, які княжыў у Чарнігаве. У 1097 г. Святаполк і Уладзімір сталі ініцыятарамі правядзення з’езда князёў-Яраславічаў у Любечы. Тут яны паспрабавалі вырашыць надзвычай важную і на той час ужо вельмі складаную праблему спадчыннасці ўдзелаў, якая ўсё часцей прыводзіла да міжусобіц. Вынікам любецкага з’езда было пагадненне, паводле якога князі абавязваліся трымаць толькі ўладанні бацькі («кождо да держнть отчйну свою») і не прэтэндаваць на ўдзелы іншых. Праўда, гэта пагадненне не спыніла ўсобіц, якія літаральна ў тым жа годзе выбухнулі з новай сілай і прывялі да нечуванай на Русі падзеі асляплення церабоўльскага князя Васількі.
Увесь час праўлення Святаполка ў Кіеве Тураўская зямля ўваходзіла ў склад велікакняжацкіх уладанняў. Увогуле ж, пачынаючы з часоў Яраслава Мудрага, Тураў пастаянна знаходзіўся пад уладай прадстаўнікоў старэйшай лініі яго нашчадкаў: Ізяслава, Яраполка, Святаполка. Аднак наўрад ці пра іх можна гаварыць як пра самастойную тураўскую княжацкую дынастыю, якая мела нейкія выключныя, спадчынныя правы на гэты горад. Хутчэй, справа была ў тым, што Тураў быў ужо вельмі шчыльна звязаны з Кіевам і тамтэйшыя ўладары разглядалі яго як складовую частку свайго велікакняжацкага дамена, распараджаючыся Тураўскай зямлёй у адпаведнасці з патрэбамі бягучага палітычнага моманту. Варта падкрэсліць, што гэта стаўленне да Тураўскай зямлі было ўласціва не толькі Ізяславічам.
У 1113 г. пасля смерці Святаполка вялікім князем стаў Уладзімір Манамах. Ён адразу забраў Тураў у лік сваіх уладанняў і, такім чынам, распарадзіўся ім так жа, як гэта рабілі яго папярэднікі, вялікія князі кіеўскія. Праз нейкі час пасля смерці Манамаха ў 1125 г. Тураў заняў яго трэці сын Вячаслаў, які на працягу свайго жыцця некалькі разоў валодаў Тураўскай зямлёй. Тураўцы на чале з Вячаславам прымалі ўдзел у шэрагу буйных ваенных акцый агульнарускага значэння, арганізатарамі якіх былі вялікія князі кіеўскія Мсціслаў, а потым Яраполк Уладзіміравічы. Так, у 1127 г. яны хадзілі на Полацк, а ў 1138 г. на Чарнігаў. Такім чынам, Вячаслаў дзейнічаў цалкам у рэчышчы палітыкі сваіх братоў Манамашычаў. Відавочна, ён разлічваў пасля смерці старэйшых братоў заняць Кіеў у адпаведнасці з прынятым на Русі парадкам спадкаемнасці трона.
Аднак смерць вялікага князя Яраполка 18 лютага 1139 г. прывяла да рэзкай змены сітуацыі. Вячаслаў з Турава хутка накіраваўся ў Кіеў і адразу
заняў велікакняжацкі пасад. Але трыумф Вячаслава быў нядоўгім, ён трымаў уладу ў сваіх руках усяго дзесяць дзён (з 22 лютага па 4 сакавіка) і быў вымушаны вярнуцца ў Тураў, саступіўшы Кіеў энергічнаму Усеваладу Ольгавічу. На кіеўскі трон упершыню за доўгі час уступіў прадстаўнік чарнігаўскай дынастыі, і гэта нягледзячы на тое, што Ольгавічы мелі на вярхоўную ўладу добра абгрунтаваныя дынастычныя правы, бо паходзілі ад другога сына Яраслава Мудрага Святаслава.
У 1142 г. Усевалад Ольгавіч выгнаў Вячаслава з Турава. Сваё рашэнне ён патлумачыў Манамашычу вельмі красамоўным аргументам: «седншн во Кневьскон волостн, а мне достонть...». Іншымі словамі, Усевалад лічыў Тураўшчыну часткай Кіеўскай зямлі, якая належала яму як вялікаму князю. Кіраваць Туравам ён прызначыў свайго сына.
Пасля смерці Усевалада ў 1146 г. на кіеўскі прастол уступіў унук Манамаха Ізяслаў Мсціславіч, і ўлада ў Кіеве вярнулася да наіпчадкаў Усевалада Яраславіча. Палітыка князёў гэтай дынастычнай лініі ў дачыненні да Тураўскай зямлі была ранейшай і нічым прынцыпова не адрознівалася ад палітыкі, якую праводзіў Усевалад Ольгавіч. Ізяслаў перадаў Тураў свайму сыну Яраславу. Аднак, каб дамагчыся свайго, Ізяславу ўжо давялося змагацца з тураўцамі прыхільнікамі Вячаслава Уладзіміравіча. У Тураўскай зямлі адбываўся працэс узмацнення гарадскіх абшчын, які тады ішоў практычна паўсюль на Русі. Вялікі князь Ізяслаў загадаў схапіць тураўскага епіскапа Якіма, тамтэйшых пасаднікаў і, «нсковавь», адправіў іх у Кіеў.
Увогуле ж, палітычная біяграфія Вячаслава Уладзіміравіча выразна сведчыць пра тое, што гэты князь быў вельмі прыхільны Тураву. На працягу жыцця ён чатыры разы займаў тамтэйшы стол, кожны раз вяртаючыся ў Тураў з іншых гарадоў у тым ліку і з надзвычай важнага для Манамашычаў іх вотчыннага Пераяслава. Вялікія князі кіеўскія з ліку нашчадкаў Уладзіміра Манамаха звычайна прызначалі княжыць у Пераяслаў сваякоў, якіх жадалі бачыць сваімі непасрэднымі пераемнікамі на кіеўскім прастоле. 3 другога боку, згаданыя вышэй падзеі паказалі, што тураўцы таксама былі прыхільныя Вячаславу. He апошнюю ролю адыгрывалі тут меркаванні прэстыжу Вячаслаў быў сынам Уладзіміра Манамаха. Важнейшую ролю ў фарміраванні пазіцыі і дзеяннях тураўскага князя адыгрывала тутэйшая знаць баярства, сталай падтрымкай якога карыстаўся Вячаслаў. Але баяры не былі паслухмянай і падпарадкаванай князю сілай. Яны мелі ўласныя інтарэсы і ўласную пазіцыю. Менавіта тураўскія баяры з’явіліся ініцыятарамі захопу Вячаславам у 1146 г. шэрагу гарадоў. Князь здолеў скарыстаць зручную сітуацыю (смерць Усевалада Ольгавіча) і вярнуў пад сваю ўладу Рагачоў, Берасце, Клецк і іншыя гарады, якія былі адабраны ў Тураўскай