• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Гарады з’яўляліся цэнтрамі ўнутранага і знешняга гандлю. Гандаль у IX першай палове ХШ ст. развіваўся ва ўмовах натуральнай гаспадаркі і абмежаванай патрэбы ў прывазных таварах. Унутраны гандаль меў у эканамічным жыцці старажытнай Беларусі большае значэнне, чым знешні. Развітымі былі гандлёвыя сувязі паміж горадам і вёскай. 3 вёскі прывозілі сельскагаспадарчыя прадукты і сыравіну для рамеснай вытворчасці. Вырабы гарадскіх рамеснікаў знаходзілі попыт сярод вясковага насельніцтва.
    Побач з унутраным развіваўся і знешні гандаль. Актыўны знешні гандаль вялі гарады Беларусі, размешчаныя на буйных водных магістралях. Гандлявалі з рускімі, украінскімі, польскімі гарадамі, а таксама з некаторымі гарадамі Усходу. На знешні рынак пастаўлялі жыта, сала, лес, патаіп, футры, скуры, вырабы рамеснікаў. Імпартавалі жалеза, медзь, волава, свінец, металічныя вырабы, сукно, галандскае палатно, віно, соль, селядзец, каштоўныя металы, прадметы раскошы. Важную ролю ў сістэме гандлёвых камунікацый адыгрывалі водныя і сухапутныя шляхі, якія праходзілі праз беларускія землі і садзейнічалі іх эканамічнаму развіццю: «шлях з варагаў у грэкі», шлях па Заходняй Дзвіне. Гандлёвыя сувязі звязвалі ў старажытнасці Полацк з Ноўгарадам, Псковам, Віцебскам, Менскам, Смаленскам. У Берасці перасякаліся важнейшыя гандлёвыя шляхі, якія звязвалі Беларусь з Украінай, Польшчай і паўднёвай часткай Прыбалтыкі. Сродкамі перамяшчэння па вадзе былі дзяўбаныя лодкі, ладдзі; на сушы вазы, сані, коні.
    У Полацкім, Тураўскім і іншых княствах на тэрыторыі Беларусі было грашовае абарачэнне. Ужо ў IX ст. распаўсюджвалася металічнае абарачэнне: металічныя грошы паступова выціснулі грошы-жывёлу і грошы-футра (куны). Самай буйной адзінкай была грыўна, якая ўпершыню ўпамінаецца ў 882 г. Грыўны таго часу былі сярэбранымі і з’яўляліся (да XII ст.) як вагавай, так і грашовай адзінкай. Абазначэнне на металічных грошах гэтай вагі і ёсць іх ператварэнне ў манету. Насельніцтва Беларусі карысталася таксама манетамі іншаземнай чаканкі, якія ў вялікай колькасці меліся ў краіне. Аб гэтым сведчаць шматлікія гістарычныя і археалагічныя даныя. У цяперашні час вядома некалькі тысяч скарбаў з іншаземнай манетай, знойдзеных у Беларусі. Еўрапейскія манеты з’явіліся ў Беларусі ў X ст. і чаканіліся амаль выключна ў Нямеччыне. Знойдзены скарбы манет Багеміі, Бургундыі, Даніі, Швецыі, Нарвегіі і Ірландыі. На тэрыторыі Беларусі сустракаюцца таксама манеты рымскія і славянскія (чэшскія і польскія).
    У грашовым абарачэнні на беларускіх землях можна вылучыць некалькі перыядаў. У ІХ-Х стст. найбольшае распаўсюджанне атрымаў арабскі дырхем (сярэбраная манета вагой 2,5-4,0 г). 3 канца X ст. да канца XI ст. асноўнай манетай быў заходнееўрапейскі дынарый (сярэбраная манета вагой 1,8-1,9 г). Перыяд ХІІ-ХІП стст. атрымаў назву безманетны, таму што ў якасці плацёжнага сродку выкарыстоўвалі сярэбраныя зліткі грыўні. Гэтыя зліткі адрозніваліся па вазе і форме. На тэрыторыі Беларусі атрымалі распаўсюджанне заходнерускія ці літоўскія грыўні (вага звыш 100 г), а таксама выкарыстоўвалі кіеўскія (каля 165 г) і радзей наўгародскія (каля 200 г) зліткі. Але развіццё гандлю і грашовага абарачэння не мянялі агульнага натуральнага характару гаспадаркі беларускіх зямель. Таварная дзейнасць з’яўлялася толькі невялікай часткай грамадскай вытворчасці.
    РАЗВІЦЦЁ ФЕАДАЛЬНЫХ АДНОСІН
    НА ЗЕМЛЯХ БЕЛАРУСІ
    Эпоха феадалізму ахоплівае даволі працяглы перыяд. У Заходняй Еўропе феадальны лад праіснаваў з часоў падзення Заходняй Рымскай імперыі (V ст.) да буржуазных рэвалюцый у Англіі (XVII ст.) і Францыі (XVIII ст.), у Расіі і Беларусі прыкладна з IX ст. да сялянскай рэформы 1861 г. У шэрагу краін, у тым ліку і ўсходнееўрапейскіх, фарміраванне феадалізму праходзіла праз маёмасную дыферэнцыяцыю ўнугры тэрытарыяльнай абшчыны, узнікненне землеўладання ваеначальнікаў, дружыннікаў, служылых людзей.
    Перыяд феадалізму ў гісторыі ўсходняга славянства, а значыць, і ў гісторыі Беларусі, налічвае шмат вякоў і можа быць раздзелены на тры асноўныя этапы:
    1)	IX — першая палова XVII ст. (устанаўленне і развіццё феадальных адносін);
    2)	другая палова XVII другая палова XVIII ст. (пачатак разлажэння феадалізму і зараджэння капіталістычных адносін);
    3)	першая палова XIX ст. (крызіс феадальна-прыгонніцкіх адносін).
    Феадальныя адносіны ў Беларусі фарміраваліся на працягу доўгага часу, аднак па пытанні аб генезісе феадалізму на яе тэрыторыі пакуль што няма адзінага меркавання. У цэнтры спрэчак аб з’яўленні феадалізму стаіць пытанне аб тым, на якой аснове ўзніклі новыя адносіны ва ўсходніх славян. Адны даследчыкі лічаць, што феадальныя адносіны склаліся яшчэ ў нетрах першабытнаабшчыннага ладу. Іншыя, гаворачы аб узнікненні феадалізму, выдзяляюць паміж першабытным грамадствам і феадальнай эпохай працяглы пераходны перыяд ваенную дэмакратыю. Усё ж большасць вучоных лічаць, што ўзнікненне сельскай (суседскай) абшчыны азначала канец першабытнаабшчынных вытворчых адносін. У аснове сялянскай абшчыны, на іх думку, ляжала індывідуалізацыя грамадскай вытворчасці, якая прывяла да асобнай гаспадаркі, а тая, у сваю чаргу, з’явілася падмуркам для фарміравання класавых адносін.
    Феадальнае землеўладанне ў беларускіх княствах і землях склалася ў форме вотчыны, якая знаходзілася ў поўнай уласнасці феадала, перадавалася ў спадчыну, магла быць прададзена, падаравана. Вотчына комплекс зямельнай уласнасці (зямля, пабудовы, жывы і мёртвы інвентар) і звязаных з ёю феадальна-залежных сялян. Вотчына ўяўляла сабой арганізацыю для прысваення вотчыннікамі-феадаламі дадатковай працы залежных сялян і была асновай панавання феадалаў у сярэдневяковым грамадстве. Аснову вотчыны складалі панская гаспадарка і сялянскія трыманні. Для рэалізацыі сваіх праў у вотчыне яе ўладальнік абапіраўся на ўласны апарат прымусу і цэнтральную ўладу. Эканамічная структура вотчыны характарызавалася тымі ці іншымі суадносінамі дамена ўтрыманняў (дамен асабістыя ўладанні князя, якія застаюцца за ім незалежна ад знаходжання на княжацкім прастоле і з’яўляюцца спадчыннымі) і розным спалучэннем галоўных форм эксплуатацыі сялян у вотчыне (паншчына, прадуктовы і грашовы аброк). Першыя звесткі аб княжацкіх вотчынах у Полацкім княстве адносяцца да X ст. У ХІ-ХІІ стст. ёсць звесткі аб баярскіх і манастырскіх вотчынах. Вотчыны абслугоўваліся працай залежных сялян-смердаў і халопаў. У гэты час феадальныя правы вотчыннікаў замацоўваюцца ў «Рускай праўдзе».
    Непазбежным вынікам з’яўлення буйнога землеўладання было ўмацаванне феадальнай залежнасці сялян і паступовае перарастанне даніны ў феадальную рэнту. У 1X-X1 стст. сяляне па сваім гаспадарчым і прававым становішчы дзяліліся на дзве асноўныя групы: свабодных і залежных ад землеўладальнікаў. Але суадносіны паміж імі хутка мяняліся. Гаспадарка сялян была няўстойлівай. Вялікі памер даніны, ваенныя паходы, частыя набегі суседніх народаў прыводзілі гаспадарку незалежных абшчыннікаў да разбурэння. Патрэба ў прыладах працы, інвентары, насенні прымушала збяднелых сялян ісці ў кабалу да буйнога землеўладальніка. Асноўнай формай эксплуатацыі рабочай сілы ў феадальнай вотчыне была даніна, прадукныя сялянскай гаспадаркі. Ператварэнне раней свабодных абшчыннікаў у феадальна-залежных сялян адбывалася рознымі шляхамі. Гэта быў доўгі і павольны працэс, які працягваўся некалькі стагоддзяў.
    У першай палове XIII ст. працэс фарміравання феадальных адносін паскорыўся. Больш інтэнсіўна развіваліся прадукцыйныя сілы ў сельскай гаспадарцы, раслі гарады, квітнелі гандаль і рамёствы; пашырылася тэрытарыяльная спецыялізацыя працы. Адчуваліся змены ў інстытуце феадальнай уласнасці. У плынь феадальнай эксплуатацыі пачалі ўцягвацца новыя катэгорыі насельніцтва з ліку вольных, свабодных абшчыннікаў.
    Побач з зямельнай уласнасцю свецкіх феадалаў у Беларусі развівалася і землеўладанне вышэйшага духавенства, асабліва карпаратыўных духоўных феадалаў: праваслаўных епіскапстваў, манастыроў і цэркваў. Зямельная ўласнасць царквы фарміравалася з падараванняў князёў, а таксама з уласнай гаспадарчай і іншай дзейнасці (купля, атрыманне ў спадчыну або за доўг і інш.)Так, жонка менскага князя Глеба Усяславіча ў 1158 г. падаравала Пячэрскаму манастыру пяць сёл з чэляддзю. Уласнасцю царквы з’яўляліся манастырскія ўладанні, маёмасць царкоўных іерархаў, органаў царкоўнай улады, прыходскіх храмаў.
    САЦЫЯЛЬНАЕ РАССЛАЕННЕ ГРАМАДСТВА
    Насельніцтва беларускіх княстваў і зямель не было сацыяльна аднолькавым, аднародным. На вяршыні феадальнага грамадства стаялі самыя багатыя і ўплывовыя людзі князі і баяры. Клас феадалаў меў сваю іерархію, піраміду. На яе вяршыні стаяў вялікі князь, які з’яўляўся ўласнікам усёй зямлі. Ніжэй знаходзіліся князі больш дробных удзельных княстваў-«вотчын», затым ішлі феадалы уладальнікі вялікіх і малых ся-
    дзіб. Становішча феадала залежала ад яго радавітасці і колькасці зямлі, якой ён валодаў.
    Сялянства не было аднародным слоем тагачаснага грамадства. Яно складалася з шэрагу катэгорый. Асноўнай масай насельніцтва ўсходніх славян з’яўляліся свабодныя абшчыннікі смерды, як яны называюцца ў крыніцах. У працэсе феадалізацыі грамадства частка смердаў пераходзіла ў залежны стан, іншыя заставаліся адносна свабоднымі. Адпаведныя суадносіны змяняліся, але вольныя абшчыннікі пераважалі яшчэ доўгі час.
    Існуе некалькі меркаванняў аб сацыяльнай сутнасці смердаў. Верагодней за ўсё, яны ўяўлялі сабой несвабодных ці паўсвабодных княжацкіх даннікаў, што сядзелі на яго зямлі і выконвалі павіннасці на карысць князя («Плн смердь умучать, а без княжа слова, за облду 3 грнвны»). 3 развіццём феадальных адносін частка з іх трапіла ў залежнасць ад свецкіх і царкоўных феадалаў. Такім чынам з’явіліся новыя катэгорыі феадальна-залежных сялян: закупы, радовічы, ізгоі, халопы.
    Закупы гэта сяляне, якія ўзялі пазыку ў пана і павінны былі яе адпрацаваць на гаспадарцы крэдытора да выплаты доўгу. Многія закупы не маглі вярнуць пазыку і рабіліся неаплатнымі даўжнікамі («еслн закуп убежнт от господнна, то он полный холоп...»). Сялян, якія заключылі з феадалам дагавор (рад) называлі радовічамі, а сяляне, якія па розных прычынах вымушаны былі пакідаць абшчынныя землі і сяліцца на зямлі феадала, рабіліся ізгоямі. Халопы і рабы былі асабіста несвабоднымі людзьмі і знаходзіліся ў поўнай уласнасці феадала. Частка халопаў працавала ў яго ў якасці хатніх і дваровых слуг. Яны не мелі асабістай гаспадаркі і знаходзіліся на ўтрыманні гаспадароў. Да залежных ад феадала людзей адносілася чэлядзь, якая фарміравалася ў асноўным з рабоў («чэлядзь нявольная»), («...кто челядннь поятн хоіцеть, познавь свон, такт, оному вестн...»). З’яўленне закупаў, радовічаў, халопаў, рабоў, чэлядзі нявольнай сведчыць, з аднаго боку, аб маёмасным і сацыяльным расслаенні сялянскай абшчыны, а з другога аб канцэнтрацыі зямельнай уласнасці ў руках феадалаўземлеўладальнікаў.