• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Пабужскія, панямонскія і пасожскія землі істотна адрозніваліся паміж сабой і па геаграфічным размяшчэнні, і па той ролі, якую яны адыгрывалі ў гісторыі Беларусі. Тым не менш можна ўпэўнена казаць пра іх даволі хуткае і ў цэлым паспяховае развіццё, што выявілася, у прыватнасці, ва ўзнікненні і росце гарадоў, якія ператвараліся ў значныя цэнтры эканамічнага і дзяржаўна-палітычнага жыцця.
    6
    САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ ЗЯМЕЛЬ БЕЛАРУСІ Ў ІХ-ХІІ стст.
    •	Шматукладнасць эканомікі
    •	Стан сельскай гаснадаркі, асноўныя прылады для апрацоўкі глебы і вытворчасці сельскагаспадарчых прадуктаў
    •	Гарады: узнікненне, выгляд, размяшчэнне. Гарадскія рамяство і гандаль
    •	Развіццё феадальных адносін на землях Беларусі
    •	Сацыяльнае расслаенне грамадства
    ШМАТУКЛАДНАСЦЬ ЭКАНОМІКІ
    У IX ст. гаспадарчая дзсйнасць людзей на тэрыторыі старажытнай Беларусі характарызавалася шматукладнасцю. Найбольш значнымі сацыяльна-эканамічнымі ўкладамі былі: першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі (у славян не атрымаў класічнага развіцця) і феадальны (толькі зараджаўся).
    Інтэнсіўны працэс разлажэння родаплемяннога ладу назіраўся ва ўсіх напрамках грамадскага і эканамічнага жыцця. Гэта перш за ўсё праяўлялася ў развіцці сельскай гаспадаркі, адасабленні рамяства, пашырэнні гандлёвых эканамічных сувязей і маёмаснай дыферэнцыяцыі насельніцтва.
    Важную ролю ў арганізацыі жыцця і вытворчасці земляробаў працягвала адыгрываць абшчына і ў раннім Сярэднявеччы. Абшчыннікі-смерды былі свабоднымі ў распараджэнні ворыўнай зямлёй, а таксама маглі пакінуць яе. Абшчынай абаранялася маёмасць, аднаўлялася разбуранае ці спаленае жыллё, ажыццяўляўся суд, збіраліся падаткі на карысць князя ці баярына і г. д. Побач з абшчынным укладам на тэрыторыі Беларусі
    існавалі элементы рабаўладальніцкага грамадска-гаспадарчага ўкладу. Ён характарызуецца ўласнасцю рабаўладальніка на прылады працы і на работніка вытворчасці раба, праца якога насіла адкрыта прымусовы характар і вызначалася надзвычайна нізкай эфектыўнасцю. Асноўнымі крыніцамі рабства былі ператварэнне ў рабоў ваеннапалонных, рознага роду злачынцаў, аднапляменнікаў за нявыплату даўгоў, а таксама гандаль нявольнікамі. Ранняе патрыярхальнае рабства, якое ўзнікла ў час пераходу ад першабытнаабшчыннага ладу да класавага грамадства, было накіравана на задавальненне патрэб патрыярхальнай сям’і (праца па хатняй гаспадарцы, абслугоўванне рабаўладальніка і г. д.). Рабоў выкарыстоўвалі ў занятках жывёлагадоўляй і значна менш у земляробстве. Паднявольная праца і поўнае бяспраўе абумоўлівалі нізкую прадукцыйнасць вытворчасці. Трэба падкрэсліць. што пад уздзеяннем шэрагу ўнутраных і знешніх фактараў праца рабоў на тэрыторыі Беларусі, як і ўвогуле на тэрыторыі пражывання ўсходніх славян, не знайшла масавага прымянення, не стала асновай вытворчасці.
    Новым укладам, які ўсё пашыраўся і паглыбляўся, быў феадальны. Працэс феадалізацыі заключаўся ў тым, што фарміравалася землеўладанне князёў, баяр, царквы, а сялянства, якое працавала на гэтай зямлі, трапляла ў залежнасць ад феадалаў.
    Такім чынам, у выніку разлажэння першабытнаабшчыннага ладу нашы продкі перайшлі ад шматукладнага грамадства непасрэдна да феадалізму, захоўваючы некаторыя рысы папярэдніх укладаў, мінуючы класічную рабаўладальніцкую эпоху, што з’яўляецца адной з важнейшых асаблівасцей у гісторыі нашай краіны.
    СТАН СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ,
    АСНОЎНЫЯ ПРЫЛАДЫ ДЛЯ АПРАЦОЎКІ ГЛЕБЫ
    I ВЫТВОРЧАСЦІ СЕЛЬСКАГАСПАДАРЧЫХ ПРАДУКТАЎ
    Сельская гаспадарка ў сярэднія вякі была галоўнай сферай занятасці ўсходніх славян. Ворныя землі, пашы, лясы, сенажаці, рэкі і сажалкі, на якіх працавалі сяляне, знаходзіліся ў сумесным карыстанні. Асноўныя прылады працы сяляне рабілі з дрэва, металічнымі былі толькі асобныя іх часткі. Раскопкі сведчаць, што найболып распаўсюджаным сельскагаспадарчым інвентаром нашых продкаў былі драўлянае рала, саха, матыка, рыдлёўка, каса-гарбуша, серп, барана, граблі, цэп, драўляная ступа і інш. Сеялі ўручную, апрацоўвалі поле сахой і драўлянай бараной. Збожжа малацілі на гліняным таку драўлянымі цапамі, веялі пры дапамозе драўляных рыдлёвак і рэшатаў
    і захоўвалі яго ў свірнах. Для памолу зерня выкарыстоўвалі круглыя каменныя жорны з пясчанікавых парод.
    Археалагічныя матэрыялы, знойдзеныя на тэрыторыі Беларусі, даюць уяўленне аб сістэмах земляробства. На працягу разглядаемага перыяду паступова ўдасканальваліся спосабы захавання, аднаўлення і павышэння ўрадлівасці глебы. УІХ-Х стст. прымянялася двухпольная сістэма земляробства з захаваннем такіх прымітыўных метадаў апрацоўкі зямлі, як падсека і пералог (падсека кавалак лесу, які выкарчоўваўся і засяваўся сельскагаспадарчымі раслінамі, пералог пакінутыя землі для аднаўлення натуральнай урадлівасці, каб выкарыстоўваць іх праз некаторы час), а затым, у ХІ-ХІІ стст., — трохпольная: папар (адпачываючае поле), азімыя, яравыя. Пераважала архаічнае трохполле, якое ад класічнага адрознівалася тым, што ворыва дзялілася на тры часткі, але засявалася не дзве трэці, як пры класічным, а толькі палова, а можа, і меншая частка, а астатняя заставалася аблогай (той, якая доўгі час не выкарыстоўвалася ў сельскай гаспадарцы).
    Самымі распаўсюджанымі сельскагаспадарчымі культурамі былі жыта і пшаніца. Значнае месца займалі і такія культуры, як ячмень, авёс, проса, грэчка, гарох, віка, лён, каноплі. Як сельскае, так і гарадское насельніцтва займалася агародніцтвам. Акрамя бабовых, шырока былі распаўсюджаны капуста, рэпа, буракі, агуркі, рэдзька, морква і цыбуля. Пры апрацоўцы агародаў ужываліся такія ж прылады працы, як і ў полі: саха, матыка з жалезнай рабочай часткай і драўляная рыдлёўка з жалезнай акоўкай. Іх выявы можна ўбачыць на старажытных мініяцюрах, а жалезныя наканечнікі матык і акоўкі рыдлёвак у археалагічных экспанатах гістарычных музеяў. Было вядома і садоўніцтва. Пісьмовыя і археалагічныя матэрыялы зафіксавалі развядзенне яблынь, груш, вішань, сліў і інш. Костачкі вішні выяўлены пры археалагічных раскопках у Мінску і Полацку, вішні і слівы у Гродне.
    Адной з галін сельскай гаспадаркі была жывёлагадоўля, якая забяспечвала земляробства цяглавой сілай і ўгнаеннямі, а насельніцтва прадуктамі харчавання і сыравінай для хатняй гаспадаркі і промыслаў. Крыніцы археалогіі сведчаць, што на тэрыторыі Беларусі разводзілі коней, якіх выкарыстоўвалі не толькі ў земляробстве, але і ў войску, а таксама валоў, з іх дапамогай апрацоўвалі зямлю і перавозілі грузы. Акрамя буйной рагатай жывёлы, разводзілі авечак, коз, свіней, свойскую птушку (куры, гусі, качкі), якія меліся ў гаспадарцы як сялян, так і феадалаў. Аднак вырашальнай ролі жывёлагадоўля ў гаспадарчым жыцці сялян не адыгрывала. Тлумачыцца гэта тым, што сярод густых і балоцістых лясоў бракавала добрых
    пашаў, а значыць, не існавала спрыяльных умоў для развядзення жывёлы ў вялікай колькасці. Асаблівасцю развіцця жывёлагадоўлі ў нашых продкаў было тое, што яна ў асноўным насіла стойлавы характар (жывёла трымалася ў хлявах, загонах), а не ў полі.
    Дадатковым прыбыткам для сялян было паляванне, якому спрыялі геаграфічныя ўмовы. У лясах вадзілася шмат розных звяроў, якіх дабывалі мясцовыя жыхары. Ім займалася амаль усё дарослае насельніцтва, таму што яно задавальняла патрэбы людзей не толькі ў ежы, але і ў адзенні, абутку, якія вырабляліся са скур і футра як свойскіх, так і дзікіх жывёл. Паляванне мела два напрамкі: харчовае (на зубра, высакароднага аленя, лася, дзіка, казулю, гуся, цецерука і інш.) і футравае (на баброў, лісіц, куніц, мядзведзяў, вавёрак, ваўкоў, зайцоў і інш.). 3 цягам часу здабыча футра паступова ператварылася ў промысел. Пушніна з’яўлялася таксама адным з асноўных нрадметаў збору даніны і гандлю.
    Распаўсюджаным заняткам сялян было рыбалоўсзва. У рэках і азёрах Беларусі лавілі самоў, ляшчоў, ласосяў, акунёў, плотак, яршоў, шчупакоў, лінёў, судакоў і г. д. Пры раскопках былі знойдзены самыя розныя прылады здабычы рыбы: кручкі розных памераў, блёсны з каляровых металаў, гліняныя і каменныя грузілы, паплаўкі з кары бярозы і хвоі, рэшткі невада, восці. Вялікая колькасць знойдзеных рыбных касцей дае падставу меркаваць аб тым, што лоўля рыбы значна пашырала харчовы рацыён насельніцтва. Побач з паляваннем і рыбалоўствам шырокае развіццё атрымала бортніцтва, або лясное пчалярства. Аматары дзікага мёду выбіралі яго з дуплаў дрэў. Мёд і воск былі прадметамі не толькі ўнутранага спажывання, але разам з футрам прадметамі падаткаабкладання і гандлю. Мёд шырока выкарыстоўваўся ў медыцынскіх мэтах для лячэння розных хвароб. Вясковае насельніцтва займалася таксама зборам грыбоў, ягад, іншых дароў лесу. Шкарлупіны лясных арэхаў часта трапляюцца пры археалагічных раскопках, а ў Мінску ў пласце ХП ст. былі знойдзены рэшткі дзікай грушы.
    Значную ролю адыгрывала перапрацоўка сельскагаспадарчых прадуктаў. 3 насення лёну і канопляў выціскалі алей, са злакавых рабілі муку і крупы. Тэхніка перапрацоўкі сыравіны была прымітыўнай: алей выціскалі звычайнымі прэсамі, а зерне проса для атрымання круп таўклі ў вялікіх ступах. Адпаведныя таўкачы знойдзены пры раскопках у Полацку.
    У раннефеадальны перыяд амаль кожны сялянскі двор выступаў як самастойная гаспадарчая адзінка з шырокім дыяпазонам дзейнасці. Усё жыццёва неабходнае: жыллё, харчовыя прыпасы, адзенне, тканіны, шкуры, рэчы хатняга ўжытку, посуд, сельскагаспадарчыя прылады і транспартныя сродкі у абсалютнай большасці выраблялася на месцы рукамі вясковых умель-
    цаў. 3 ільну, канапель і воўны рыхтавалі пражу, ткалі палатно і сукно. 3 дрэва і гліны рабілі разнастайны посуд.
    Апраноўка скур і пашыў вопраткі мелі таксама характар хатняга промыслу. Вельмі добра было развіта рагожнае пляценне, вядомае славянам яшчэ з жалезнага веку. Аб гэтым промысле сведчаць археалагічныя знаходкі рагожнай ксрамікі (адбіткі рагож на гліняным посудзе), а таксама паведамляюць летапісы XII ст. і актавыя дакументы Сярэднявечча. 3 ліпавай кары, лубу, мачалы, лыка рабілі розныя гаспадарчыя рэчы (рагожы, цыноўкі, карабы, вяроўкі, лапці, пэндзлі і г. д.).
    Важным паказчыкам развіцця сельскай гаспадаркі з’яўлялася асваенне новых зямель, занятых лесам, але прыдатных для апрацоўкі. Пры экстэнсіўных метадах гаспадарання натуральны прырост насельніцтва абумоўліваў неабходнасць пастаяннага пашырэння сельскагаспадарчых угоддзяў.