Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Сярод празаічных жанраў беларускага фальклору шырынёй ахопу жыццёвых з’яў, глыбінёй абагульнення, яркасцю створаных вобразаў вылучаюцца казкі. Казка гэта вуснае апавяданне сацыяльна-бытавога, фантастычнага або авантурна-навелістычнага зместу, якое адлюстроўвае рэчаіснасць пры дапамозе мастацкай выдумкі і заключае ў сабе дыдактычна-павучаль-
ны сэнс. Казкі, якія ўзніклі ў далёкім мінулым, задавальнялі эстэтычныя запатрабаванні народа, былі важным сродкам пазнання навакольнага свету і абагульнення вопыту многіх пакаленняў, а таксама сродкам выхавання. Звычайна казачны эпас падзяляецца на творы аб жывёлах, чарадзейныя, або міфічныя, сацыяльна-бытавыя.
На думку даследчыкаў, анімалістычныя і чарадзейныя казкі адны з самых старажытных разнавіднасцей фальклорнай прозы. У казачных творах пра жывёл разам з трапнымі назіраннямі за навакольнай прыродай перадаваліся ў алегарычнай форме адносіны паміж людзьмі, асобныя рысы чалавечых характараў, выкрываліся заганы грамадства. Персанажамі названых казак сталі лясныя звяры мядзведзь, воўк, ліса, заяц, дзік; хатнія жывёлы конь, баран, кот, свіння, сабака; птушкі.
Беларускія чарадзейныя апавяданні захавалі вобразы міфічных асілкаў (Вярнідуб, Гарыня) і варожых сіл (шматгаловы змей Паганы Цмок). У такіх творах разам з жывымі істотамі дзейнічаюць Сонца, Вецер, Месяц, Мароз, Гром. Асобную групу ствараюць чарадзейныя казкі, у якіх адлюстраваны эпізоды з былін. Найбольш падрабязна расказваецца пра Іллю Мурамца: яго цудоўнае вылячэнне, карчаванне ляда, выбар каня, перамогу над нягідным Сокалам і царом Пражорам, якія вельмі нагадваюць вядомых былінных персанажаў Салаўя-разбойніка і Ідалішча Паганае. Падабенства паміж такімі казкамі і былінамі ў большасці выпадкаў не абмяжоўваецца агульнымі эпізодамі і вобразамі. Яно адчуваецца ў ідэйным напаўненні вобраза, у агульнай накіраванасці твораў.
Быліны з’яўляюцца вядомым усходнеславянскім фальклорным жанрам. Асноўная іх тэма барацьба са знешнімі ворагамі, галоўныя героі асілкі, абаронцы роднай зямлі. Больпіасць былін геаграфічна звязана з Кіевам і Ноўгарадам, але ў змесце некаторых з іх адлюстраваны падзеі з гісторыі Полацкай зямлі. Так, у быліне «Дунай» адлюстраваны сапраўдны гістарычны факт сватання наўгародскага князя Уладзіміра да полацкай князёўны Рагнеды (канец X ст.). Паводле быліны, Дунай Іванавіч быў прыбліжаным князя Уладзіміра. Яму даручылі адказнае заданне прывезці дастойную нявесту для князя, дзеля чаго ён паехаў у «харобрую Літву» сватаць «літоўскую» Апраксу-каралеўну, прытым яму было прыдадзена сілы сорак тысяч і казны дзесяць тысяч. Князь не меў упэўненасці, што славутая каралеўна пойдзе за яго, таму даў наказ узяць каралеўну сілай у выпадку адмовы. Дунай Іванавіч выканаў загад і забраў нявесту для князя.
Вобраз Рагнеды і яе гаротны лёс сталі тэмай для фальклорных сюжэтаў, частка якіх была занатавана ў летапісах «Аповесці мінулых гадоў», «Лаўрэнцьеўскім», «Густынскім», «Цвярскім». Менавіта з летапісных
аповедаў можна даведацца аб падрабязнасцях сватаўства Уладзіміра да полацкай князёўны, аб забойстве яе сям’і, пра замах Рагнеды на жыццё князя, пра тое, як яна прыняла манаства пад імем Анастасіі і пайшла ў манастыр. Ва ўсіх летапісных аповесцях Рагнеда паўстае гордай і непакорлівай, яе журботны лёс выклікае спачуванне.
Даследчыкі лічаць, што полацкі князь Усяслаў Брачыславіч з’яўляецца правобразам галоўнага героя ўсходнеславянскай быліны «Волх Усяславіч». Твор пачынаецца з апавядання аб чарадзейным нараджэнні сына Волха ў маладой князёўны Марфы Усяслаўны і «лютага» Змея. Волх быў здольны абарочвацца шэрым воўкам. У час паходу «дружына спіць, так Волх не спіць». Сокалам лятаў ён да сіняга мора, гнядым турам-залатыя рогі скакаў у паўднёвае царства. Як і быліннаму герою, летапіс прыпісвае Усяславу Брачыславічу здольнасці пярэваратня, дзякуючы якім ён вельмі хутка рухаўся ў паходах, ведаў пра планы ворага, неспадзявана з’яўляўся перад ім, ды і кіеўскі пасад ён захапіў «клюкамі» хітрасцю і падманам. Характэрна, што станоўчая былінная ацэнка гэтага князя-чараўніка адрозніваецца ад негатыўнай летапіснай («Аповесць мінулых гадоў») і цалкам сугучная ўзнёслай характарыстыцы Усяслава ў «Слове аб палку Ігаравым».
Акрамя вышэйпералічаных жанраў, фальклорная іворчасць насельніцгва беларускіх зямель прадстаўлена легендамі і паданнямі. Да легенд звычайна адносяць вусныя апавядальныя гворы, у аснове якіх ляжаць фантастычныя або апаэтызаваныя вобразы, уяўленні, падзеі, звязаныя з гісторыяй народа. Беларускія легенды разнастайныя па тэматыцы касмаганічныя, этнагенічныя, гістарычныя, апакрыфічныя ( гворы на біблейскія сюжэты) і інш. У іх адлюстраваны спробы растлумачыць паходжанне сусвету і зямлі, чалавека і жывёл, сутнасць розных з’яў прыроды і ірамадскага жыцця («Адкуль свет пайшоў», «Адкуль горы ды балоты», «Сазварэнне чалавека», «Як чалавек зрабіў агонь»). У некагорых беларускіх легендах разглядаюцца розныя маральна-этычныя праблемы, сцвярджаецца неабходнасць добрасумленнага стаўлення да працы, справядлівых і добразычлівых адносін паміж людзьмі («Стары бацька», «Чаму не аднолькава работы ва ўсіх?»).
У адрозненне ад легенд паданні паведамляюйь аб рэальных асобах і сапраўдных падзеях. 3 пакалення ў пакаленне перадаваліся апавяданні пра месцы даўніх пабоішчаў, пра барацьбу з ворагамі, пра асобных гістарычных дзеячаў («Гара Рагвалода і Рагнеды»). Значную групу складаюць тапанімічныя паданні пра паходжанне гарадоў, мястэчак, вёсак, рэк, азёр, замчышчаў, гарадзішчаў і курганоў у Беларусі і іх назваў («Як узнікла Берасце», «Як паўстаў Мінск», «Пра паходжанне ракі Віліі», «Сож і Дняпро», «Нёман і Лоша»). Былі таксама пашыраны паданні і іра заклятыя скарбы, што нікому «не даюцца» ў рукі, пра дзівосныя камяні, у тым ліку камяні-краўцы і г. д.
Фальклор з’яўляецца важнай часткай духоўнага жыцця народа, яго гісторыі. Вусная народная творчасць мае старажытныя карані і традыцыі. Фальклорны працэс з’яўляўся калектыўнай справай, кожнае пакаленне ўзбагачала яго сваімі здабыткамі, думкамі і пачуццямі. У народных творах адлюстраваліся жыццёвыя вопыт і мудрасць, філасофія і маральна-этычныя ідэалы, а таксама найважнейшыя гістарычныя падзеі. Таму фальклорнае мастацтва гэта каіптоўная крыніца для вывучэння айчыннай гісторыі.
ПІСЬМЕННАСЦЬ, ЛІТАРАТУРА, МАСТАЦТВА
Пачынаючы з ІХ-Х стст. на ўсходнеславянскіх землях распаўсюджвалася пісьменнасць на базе кірылічнага алфавіта. Кірыліца была складзена ў 863 г. братамі Кірылам і Мяфодзіем для старабалгарскай мовы, але ўжывалася многімі славянскімі народамі. Спрыяла гэтаму прыняцце славянамі хрысціянства і пераклад рэлігійных тэкстаў на іх мовы.
Адным са старажытнейшых узораў усходнеславянскага пісьма з'яўляецца надпіс канца X ст. на свінцовай віслай пячатцы полацкага князя Ізяслава Уладзіміравіча, знойдзенай у Ноўгарадзе. На ёй змешчана выява трызубца і напісана імя князя «Нзас(лав)ос». Там жа, у Ноўгарадзе, знаходзілася і нячатка Ефрасінні Полацкай з надпісам «Г/оспод/н помозн рабе своей Ефросннн нарецаемой».
Помнікамі эпіграфікі з’яўляюцца свінцовыя віслыя нячаткі тураўскага князя Ізяслава Яраславіча (з 1054 г. ён быў кіеўскім князем), выяўленыя ў Тураве, Берасці, Ваўкавыску. Акрамя гэтых, пячаткі з надпісамі знойдзены ў Гомелі, Гродне, Віцебску, Пінску.
У час археалагічных раскопак на тэрыторыі Беларусі выяўлена значная колькасць разнастайных прадметаў XI—XIII стст. з надпісамі іх уладальнікаў, што сведчыць аб распаўсюджванні пісьменнасці сярод насельніцтва. Напрыклад, прасніцы з тэкстамі «Настаснно прасыгь» (Пінск), «бабмно прасьне» (Віцебск), абломкі амфар — «(Я)рополче внно» (Пінск), «Олекьсн» (Новагародак). На самшытавым грэбені з Берасцейскага гарадзішча выразаны літары ад «А» да «Л».
Помнікамі пісьменнасці на Беларусі з’яўляюцца надпісы XII ст. на Барысавых (Полацкі, Мёрскі, Браслаўскі раёны) і Рагвалодавым (Аршанскі раён) камянях. На вялікіх валунах па загаду полацкага князя Барыса Усяславіча былі выбіты крыжы і надпісы наступнага зместу: «гсн (господн) помозн рабоу своему Борнсоу». Тое зрабіў і сын Барыса друцкі князь Рагвалод. На камені вышынёй каля трох метраў князь загадаў выбіць крыж і надпіс: «В лето 6679 (1171) месяца мая в 7 день доспен (высечаны) крест
снй; господн помозн рабоу своему Васнлню в креіценнм нменем Рогволоду, сыну Борнсоу».
Уяўленне пра бытавую пісьменнасць на тэрыторыі Беларусі даюць берасцяныя граматы. Адна з іх гэта грамата XI ст., якую напісаў Жыравіт, жыхар Полацка або Віцебска, была знойдзена ў Ноўгарадзе. Берасцяныя граматы XIII ст. выяўлены ў Віцебску і Мсціславе. Тэкст граматы з Віцебска наступны: «От Степана кь Нежюіовн. Оже есн продаль порты, а купн мн жнта за 6 грнвень. А лн цего есн не продаль, а послн мн лнцемь. А лн есн продаль, а добро сьтворя у купн мн жнта». У фрагменце граматы з Мсціслава гаворыцца пра пшаніцу на суму 4,5 грыўні і пра нейкага Сямёна.
Найбольш каштоўныя помнікі пісьменнасці гэта рукапісныя кнігі. У ХІ-ХІП стст. яны вырабляліся з пергаменту спецыяльна апрацаванай скуры жывёл. Кнігі перапісваліся ўручную, гэта быў вельмі працаёмкі працэс. Тэкст аздабляўся каляровымі мініяцюрамі, застаўкамі, загалоўкамі і канцоўкамі. Кніжныя пераплёты мелі прыгожыя абклады і аздобы з каляровых металаў. Кнігі ствараліся і захоўваліся пры манастырах і саборах. Такім чынам узнікалі бібліятэкі, найбольш вядомая з якіх бібліятэка пры полацкім Сафійскім саборы, якая праіснавала з XI ст. да другой паловы XVI ст.
Рэпергуар рукапісных кніг складалі рэлігійныя і свецкія творы перакладной і арыгінальнай літаратуры. 3 перакладной першымі з’явіліся кнігі Святога Пісання і богаслужэбная літаратура. XI стагоддзем датуецца Тураўскае Евангелле, напісанае на царкоўнаславянскай мове. Яшчэ вядомы Аршанскае і Полацкае евангеллі (абодва датуюцца канцом XII пачаткам XIII ст.), Супрасльскі рукапіс (кодэкс) зборнік жыцій і пропаведзяў XI ст. Сярод рэлігійных чытальных кніг папулярнасцю карысталіся творы Яфрэма Сірына, Іаана Лествічніка, Іаана Златавуста і інш.
Сярод твораў арыгінальнай літаратуры найбольш пашыраны былі жыціі, або агіяграфіі (жыццяпісы святых). Вядомымі творамі такой літаратуры з’яўляюцца «Жыціе Ефрасінні Полацкай» (створана на мяжы ХП-ХІІІ стст.), «Жыціе Кірылы Тураўскага» (складзена ў канцы XII або ў XIII ст.), «Жыціе Аўрамія Смаленскага» (напісана яго вучнем Яфрэмам каля 1240 г.).