• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Майстры-ювеліры працавалі ўжо ў X ст. у Полацку, Віцебску, Лукомлі, Заслаўі, Клецку, а ў XII ст. сляды залатарства знойдзены практычна ва ўсіх гарадах і ўмацаваных паселішчах. Майстры-залатары валодалі тэхнікай ліцця, коўкі, штампоўкі, ціснення, пляцення, зярнення, скані, гравіроўкі, перагародчатай эмалі, інкрустацыі металамі, шклом, каштоўнымі і напаўкаштоўнымі камянямі. Ювеліры апрацоўвалі прывазную сыравіну волава, медзь, свінец, срэбра, золата, каштоўныя камяні. Папулярнасцю карысталіся рэчы рэлігійнага культу, дэталі адзення, упрыгожанні, вырабленыя з каляровых металаў.
    Сярод старажытных прадметаў рамесніцкай вытворчасці значную колькасць складаюць рэчы з каменю, косці і дрэва. Цікавым відам каменнай пластыкі ХІ-ХІП стст. з’яўляюцца абразкі з Полацка, Менска, Новагародка, Ваўкавыска, Віцебска. Дасканалымі навыкамі валодалі старажытныя кастарэзы, якія выраблялі старанна ўпрыгожаныя прадметы хрысціянскага культу і побытавыя рэчы. Выдатныя знаходкі твораў пластыкі касцяныя і драўляныя шахматныя фігуркі са Слуцка, з Берасця, Ваўкавыска, Гародні і іншых гарадоў.
    Музычная культура насельніцтва беларускіх зямель мела некалькі кірункаў. Княжацкаму двару патрабаваліся выканаўцы цырыманіяльных і ваенных твораў. У працэсе развіцця царкоўнага музычнага мастацтва, значны ўплыў на якое аказалі візантыйскія традыцыі, узнікла своеасаблівая сістэма спеваў знакаміты знаменны распеў. Народная музычная культура была прадстаўлена творчасцю скамарохаў і спевакоў з гуслямі, жалейкамі, бубнамі. Іх вельмі шанаваў просты люд і часта прымалі пры дварах феадалаў.
    Такім чынам, развіццё архітэктуры і мастацтва на беларускіх землях адбывалася ў рэчышчы візантыйскай традыцыі і пад заходнееўрапейскім уплывам. Трэба адзначыць, што замежныя новаўвядзенні не ўспрымаліся цалкам, а спалучаліся з мясцовымі традыцыямі, творча перапрацоўваліся ў адпаведнасці са славянскімі звычаямі і побытам. Гэта і прывяло да стварэння арыгінальных і самабытных твораў у архітэктуры і мастацтве.
    ФАРМІРАВАННЕ
    БЕЛАРУСКАГА ЭТНАСУ
    •	Этнічныя працэсы на беларускіх землях у ІХ-ХІІ стст.
    •	Складванне этнічнай тэрыторыі ВКЛ
    •	Хрысціянізацыя беларускіх зямель
    •	Развіццё нацыянальнай мовы
    •	Фарміраванне этнічнай самасвядомасці
    ЭТНІЧНЫЯ ПРАЦЭСЫ
    НА БЕЛАРУСКІХ ЗЕМЛЯХ У ІХ-ХІІ стст.
    Працэс фарміравання беларускай этнічнай супольнасці складаны і разнапланавы. Складванне антрапалагічнага аблічча, мовы, культуры, ментальнасці беларусаў адбывалася на працягу многіх стагоддзяў. Сучасныя даследаванні вучоных даюць магчымасць па малекулярна-генетычных маркерах выявіць сваяцкія адносіны розных груп людзей. Аналіз папуляцый асноўных гаплагруп Y-храмасомы, якая перадаецца ад бацькі сыну, і мітахандрыяльнай ДНК, якая перадаецца дзецям па жаночай лініі, дае ўяўленне аб міграцыйных рухах насельніцтва ў даўнія часы. Самая значная гаплагрупа, у склад якой уваходзіць больш за палову насельніцтва Беларусі, характэрна для насельніцтва Усходняй Еўропы, а таксама Ірана і Алтайскага краю. Прычым адно з маладых адгалінаванняў гэтай групы мае максімальную канцэнтрацыю ў паўднёва-ўсходняй Полыпчы, Славакіі, на ўсходзе Палесся і ў Панямонні. Другая, пашыраная на поўначы Балкан, гаплагрупа мае каля 25 % носьбітаў сярод насельніцтва Палесся. Што тычыцца гаплагруп, найбольш распаўсюджаных у народаў Скандынавіі, то сярод беларусаў іх частата ў сярэднім складае 10 %.
    Такім чынам, маркіруюцца тры асноўныя міграцыйныя патокі на Беларусь. Сярод іх рух індаеўрапейцаў, якія дайшлі да Цэнтральнай Еўропы; паўночны рух, які быў пашыраны ў Прыбалтыцы і часткова ахапіў тэрыторыю Беларусі; паўднёвы рух, які быў характэрны для Усходняй Еўропы і Балкан, меў шырокі арэал распаўсюджання на беларускіх землях. Гэтыя рухі заклалі аснову генатыпу беларусаў.
    Інтэграцыя і ўзаемная асіміляцыя фіна-ўгорскіх, балцкіх, славянскіх этнічных груп стварылі базу для фарміравання новых этнічных супольнасцей на землях Беларусі. Менавіта ў перыяд ранняга Сярэднявечча пачаўся працэс нівеліроўкі гэтых этнічных груп. Вядомыя ўсходнеславянскія супольнасці (дрыгавічы, крывічы, радзімічы) узніклі ў выніку змешвання розных этнічных субстратаў. У першую чаргу рассяленне славян адбывалася на тэрыторыі пражывання балцкіх этнічных груповак. Шырокае распаўсюджанне славян на беларускіх землях, як сведчаць археалагічныя помнікі, адбывалася ў IX ст., а іх дамінаванне, звязанае з дзейнасцю дзяржавы, у X—XI стст.
    Племянныя княжанні ўсходніх славян знаходзіліся ў непасрэднай блізкасці ад ваяўнічых суседзяў: нарманаў (варагаў) на поўначы і хазараў на поўдні. Таму стварэнне дзяржавы (Кіеўская Русь) стала вызначальнай з’явай у этнічнай гісторыі насельніцтва беларускіх зямель. У летапісах ёсць сведчанне аб удзеле крывічоў і дрыгавічоў у прызванні варагаў у Ноўгарад, аб паходзе кіеўскіх князёў Аскольда і Дзіра на землі палачан. «Ваявалі Аскольд і Дзір палачанаў, гаворыцца ў Ніканаўскім летапісе. і многа зла натварылі». Пасля захопу Кіева князем Алегам (879-912) і ўсталявання там яго ўлады ішоў працэс падпарадкавання племянных княжанняў. Іпацьеўскі летапіс згадвае ў ліку падначаленых кіеўскаму князю крывічоў. У 885 г. князь Алег ажыццявіў паход на радзімічаў і прымусіў іх плаціць яму даніну.
    Кіеўская Русь з’явілася галоўным этнаўтваральным фактарам. Поліэтнічная дзяржава паступова набывала славянскую аснову. Так, паводле летапісных звестак, сярод удзельнікаў паходу на Візантыю ў 907 г. у войску князя Алега большасць складалі славянскія дружыны. «Мноства варагаў і славян, і чудзі, і крывічоў, і меры, і радзімічаў, і палян, і севяран, і вяцічаў, і харватаў, дулебаў і ціверцаў» узяў Алег у паход, зазначана ў «Аповесці мінулых гадоў». Кіеўскія князі павінны былі знаходзіць шляхі камунікацый з мясцовым насельніцтвам для падтрымання сваёй улады на велізарнай тэрыторыі, заселенай рознымі этнічнымі групамі. Мясцовая знаць таксама мела інтарэс у моцнай уладзе як у справе абароны ад нападаў, так і ў далучэнні да захопніцкіх паходаў на іншыя тэрыторыі.
    Славянізацыя заходніх і паўночна-заходніх зямель Беларусі адбывалася пазней. Тут пражывалі балцкія плямёны яцвягаў, літвы, дайновы, аўкштайтаў.
    У 983 г. кіеўскія князі ваявалі землі яцвягаў. У ХІ-ХІІ стст. як апорныя цэнтры на землях Пабужжа і Панямоння былі створаны гарадскія паселішчы (Берасце, Драгічын, Ваўкавыск, Гародня, Новагародак і інш.).
    Рассяленне і замацаванне славян на беларускіх землях адбывалася паступова шляхам змяшання з мясцовым насельніцтвам. Этнічнае ўзаемадзеянне праявілася ў асаблівасцях культуры, звычаях, вераваннях, дыялектах мовы славян.
    Дзяржаўная палітыка садзейнічала паступовай эканамічнай, моўнай, канфесійнай інтэграцыі балцкіх і ўсходнеславянскіх плямён. Славяне прынеслі сваю мову, якая папоўнілася балцкімі словамі, фіна-ўгорскай тапанімікай. Так фарміравалася зразумелая насельніцтву беларуская мова.
    Важная роля ў фарміраванні беларускай этнічнай супольнасці адводзілася гарадам. Яны ўзнікалі ў перыяд дзяржаўнага будаўніцтва, калі з’яўлялася эканамічная і ваенная патрэба. У летапісах ІХ-ХІІ стст. прыводзяцца звесткі пра больш за 30 гарадоў на беларускіх землях: Полацк, Віцебск, Тураў, Заслаўе, Берасце, Усвяты, Копысь, Браслаў, Менск, Орша, Лагойск, Лукомль, Пінск, Барысаў, Слуцк, Гародня, Клецк, Гомель, Мазыр і інш.
    Старажытныя гарады станавіліся важнымі адміністрацыйнымі, ваеннымі, рэлігійнымі, культурнымі цэнтрамі. Яны мелі развітую рамесную вытворчасць, вялі ўнутраны і знешні гандаль. Гандлёвыя шляхі «з варагаў у грэкі», «прыпяцкі», «нёманскі» звязвалі беларускія гарады з многімі краінамі Еўропы і Візантыяй. Узнікненне і развіццё гарадоў сведчыла аб высокім эканамічным, культурным узроўні тагачаснага грамадства.
    У межах адной дзяржавы ішоў працэс нівеліроўкі этнакультурных адметнасцей розных этнічных груп. Але Кіеўская Русь складалася з аўтаномных зямель княжанняў, якія захоўвалі свае традыцыі, мясцовыя асаблівасці гаспадарчай дзейнасці, мовы і культуры. На тэрыторыях княжанняў на працягу ранняга Сярэднявечча захоўвалася адасобленасць гарадоў, вёсак, гарадскіх і сельскіх абшчын. Эканамічная раздробленасць ва ўмовах натуральнай гаспадаркі стрымлівала працэс кансалідацыі этнічных супольнасцей. Таму ў ІХ-ХІІ стст. беларуская народнасць, як і ўвогуле старажытнаруская, не магла скласціся.
    Адасобленасць зямель, ваенна-палітычнае супрацьстаянне княстваў прывялі да феадальнай раздробленасці Кіеўскай Русі, што стала заканамернай з’явай Сярэднявечча амаль для ўсіх народаў Еўропы. На пачатку ХШ ст. на беларускіх землях існавала каля 20 незалежных княстваў (Полацкае, Менскае, Віцебскае, Пінскае, Друцкае, Гарадзенскае, Мсціслаўскае, Новагародскае і інш.). Пастаянныя ваенныя паходы на суседнія землі знясільвалі княствы, абмяжоўвалі гандлёвыя, культурныя сувязі. Да таго ж у пачатку XIII ст. змянілася геапалітычная сітуацыя. На балтыйскае ўзбя-
    рэжжа прыйшлі крыжакі Тэўтонскага ордэна. Еўрапейскія рыцары пачалі захоп зямель балтаў і ўсходніх славян. У 1230-я гг. пачалося мангола-татарскае нашэсце. Гэтыя абставіны падштурхнулі працэс фарміравання адзінага палітычнага цэнтра балцкага і славянскага насельніцтва беларускіх зямель.
    СКЛАДВАННЕ ЭТНІЧНАЙ ТЭРЫТОРЫІ ВКЛ
    На пачатку XIII ст. лідарства ў дзяржаўным будаўніцтве на беларускіх землях ад Полаччыны перайшло да Панямоння. Прыкладна ў 1248 г. улады горада Новагародка заключылі саюз з адным з князёў племені літва Міндоўгам. У 1253 (1252) г. ён каранаваўся каралём Літоўскай дзяржавы, якая ў больш познія часы стала называцца Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім.
    У жорсткай барацьбе і супрацьстаянні з галіцка-валынскімі і літоўскімі князямі, крыжакамі, з мангола-татарскімі захопнікамі стваралася аснова новай балтаславянскай дзяржавы. У другой палове XIII ст. у склад ВКЛ увайшлі землі Новагародчыны, Слонімшчыны, Гарадзеншчыны, часткова Берасцейшчыны, балцкія землі Нальшаны, Дзяволтва, Упітэ, Саўле. На рубяжы XIII-XIV стст. было далучана Полацкае княства, пазней Пінскае, Віцебскае княствы, Берасцейшчына, жамойцкія землі (Меднікі, Кнітува, Каршува), заходнія землі Смаленскага княства.
    Збіранне зямель Вялікага Княства Літоўскага ішло рознымі шляхамі: ваенным захопам, заключэннем дынастычных шлюбаў, перамовамі. Аб разнастайнасці аб’яднальнага працэсу сведчыў палітычны статус далучаных тэрыторый. Некаторыя з іх, як, напрыклад, Віцебскае і Полацкае, захавалі шырокую аўтаномію, мясцовыя законы, суд, выключнае права мясцовых баяр займаць пасады ў кіраванні.