• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Калі насельніцтва Ніжняга Падзвіння сутыкнулася з жорсткай уладай крыжаносцаў з яе паслядоўнымі і разнастайнымі метадамі прыгнятання, яно пачало шукаць дапамогі ў Полацка. У 1206 г. па просьбе ліваў, якія ўзнялі паўстанне, полацкі князь Уладзімір паўтарыў паход на Рыгу. Так пачалася вайна Полацкага княства з Ордэнам мечаносцаў 1206-1210 гг. Нямецкія балісты спынілі полацкую дружыну пры высадцы з караблёў каля Ікскюля. Уладзімір не стаў штурмаваць замак, а нечакана падышоў да Гольма, які з’яўляўся ключом да Рыгі, і акружыў яго. Крыжакі адбіваліся 11 дзён (па сведчаннях несумненна тэндэнцыйнай «Хронікі Лівоніі», Гольм абаранялі толькі 20 рыцараў). Выратавалі іх падмога. што прыбыла з Германіі, і кароль Даніі Вальдэмар, які прывёў сюды вялікае войска. Палачане знялі аблогу. У выніку да 1207 г. уся Лівонія была ахрышчана, што азначала і яе палітычнае падначаленне Ордэну.
    Далейшыя падзеі ў Прыбалтыцы аказаліся яшчэ больш неспрыяльнымі для Полацка. У авангардзе барацьбы знаходзіўся князь Кукенойса (горад размяшчаўся за 246 км ад Полацка) Вячаслаў, празваны Вячка. У 1205 і 1207 гг. ён заключыў з рыжскім біскупам мірныя пагадненні, згодна з якімі губляў частку падначаленай яму тэрыторыі і ўласную незалежнасць. Аднак мірыцца са становііпчам біскупскага васала князь Вячка не жадаў. Падчас
    адной з сутычак ён трапіў у палон, але быў адпушчаны па загадзе Альберта Буксгёўдэна. У Кукенойсе з’явіўся нямецкі гарнізон, пачалося ўзвядзенне каменнага замка. Вячка нібы ператварыўся з гаспадара горада ў ганаровага вязня. У 1208 г., скарыстаўшыся зручным выпадкам, кукенойская дружына расправілася з гарнізонам праціўніка, што размяшчаўся ў фартэцыі. Вячка паслаў полацкаму князю Уладзіміру свае лепшыя трафеі і папрасіў дапамогі, раючы скарыстацца ад’ездам Альберта за новай партыяй пілігрымаў, для сумеснага паходу на Рыгу. He атрымаўшы своечасовай дапамогі ад полацкага князя і не маючы магчымасці далей адзін на адзін весці барацьбу з крыжаносцамі, Вячка спаліў свой горад і з дружынай пайшоў у Наўгародскую зямлю. Потым ён апынуўся ў Юр’еве (сучасны Тарту), дзе ў 1224 г. загінуў пры яго абароне ад крыжаносцаў. На месцы Кукенойса ў 1209 г. па загадзе Альберта быў пабудаваны моцны замак, які стаў апорай далейшага націску Ордэна на Полацк.
    У 1209 г. крыжаносцамі быў разрабаваны і спалены Герцыке. Яго князь Усевалад уратаваўся ўцёкамі і мусіў пайсці на замірэнне з біскупам Альбертам, каб вярнуць палонных, у тым ліку сваю жонку. Пры гэтым ён не толькі прызнаў сябе васалам рыжскага біскупа, але перадаў яму свае землі, што фіксаваў асобны акт і гэта рабілася без узгаднення з Полацкам. Аднак да 1214 г. Усевалад яшчэ працягваў барацьбу з крыжакамі.
    Авалодаўшы Кукенойсам і Герцыке, Ордэн падпарадкаваў Ніжняе Падзвінне. Пазіцыі Полацка тут былі прыкметна падарваны і яго ўладар пагадзіўся на перагаворы з крыжаносцамі, што прывяло да падпісання ў 1210 г. першага дагавора паміж Полацкім княствам, з аднаго боку, і Ордэнам мечаносцаў і Рыжскім біскупствам з другога. Паводле гэтага мірнага дагавора, полацкі князь Уладзімір санкцыянаваў тэрытарыяльныя набыткі, зробленыя крыжаносцамі ў прыбалтыйскіх уладаннях палачан. Пры гэтым Полацк захаваў сваё права на атрыманне даніны з ліваў, але з дазволу і пад кантролем біскупа.
    Разам з ваеннай агрэсіяй праводзілася і гандлёва-эканамічная экспансія Ордэна ў адносінах да Полацка. Пры заключэнні дагавора Альберт прапанаваў адкрыць рыжскім купцам доступ у полацкія ўладанні. Праўда, гэта пагадненне было выгадна і Полацку, аб чым сведчыць тое, што гандлёвыя і палітычныя дагаворы з Рыгай пазней не раз узнаўляліся па ініцыятыве полацкага боку. Полацкія купцы, згодна з дагаворам 1210 г., мелі права гандлёвай дзейнасці ў Рызе, свабоднага суднаходства па Заходняй Дзвіне.
    Дагавор 1210 г. можна разглядаць як кампраміснае пагадненне. Полацку, які толькі знешне прымірыўся з Ордэнам, ён даў магчымасць лепш
    умацавацца, каб пазней з новымі сіламі супрацьстаяць нямецкай экспансіі. Для Ордэна спакой у Падзвінні дазволіў перанесці наступленне на зямлю эстаў, зону ўплыву Наўгародскай рэспублікі.
    У 1212 г. полацкі князь Уладзімір выступіў з ініцыятывай сустрэчы ў Герцыке з біскупам Альбертам. Перамовы праходзілі ў напружаных абставінах і нават перарываліся (полацкі князь паспрабаваў запалохаць біскупа, пагражаў вайной). Але ўтрымацца ў Лівоніі ён не змог. Паводле новага пагаднення, заключанага ў гэтым годзе, Полацк вымупіаны быў адмовіцца ад Ніжняга Падзвіння і ад ліўскай даніны на карысць Ордэна. Тым самым Полацк канчаткова страціў кантроль над гэтым раёнам. Пры гэтым шлях па Заходняй Дзвіне для полацкіх купцоў заставаўся свабодным.
    Разам з тым актыўнасць крыжаносцаў у Падзвінні не зменшылася. У 1214 г. яны напалі на Герцыке і разрабавалі горад. Падставай для гэтай акцыі сталі звесткі пра падтрымку герцыкскім князем Усеваладам ваенных акцый літоўскіх плямён супраць Ордэна. Сутыкнуўшыся еа знешняй небяспекай, герцыкскі князь адным з першых усвядоміў неабходнасць аб’яднання палачан з мясцовымі балцкімі плямёнамі ў барацьбе з агрэсарам. У наступным годзе крыжаносцы паўтарылі свой напад. Пасля гэтага Герцыке як фарпост Полацка ў Ніжнім Падзвінні страціў сваё значэнне.
    Аднак Полацк яшчэ працягваў успрымацца мясцовымі балцкімі і фіна-ўгорскімі плямёнамі як цэнтр супраціўлення крыжаносцам. Так, у 1216 г. рыхтаваўся сумесны паход палачан разам з эстамі і літоўцамі супраць Ордэна. Толькі раптоўная смерць полацкага князя Уладзіміра (ёсць меркаванне, што ён быў атручаны) перашкодзіла яго ажыццяўленню.
    Такім чынам, барацьба з крыжаносцамі, якая разгарнулася ў пачатку ХІП ст., не прынесла для Полацкага княства поспеху. Яно недаацаніла выключную небяспеку ўзброеных місіянераў. Зробленыя полацкай дыпламатыяй пралікі далі магчымасць яе праціўніку замацавацца ў Прыбалтыцы, стварыць тут апорныя пункты для далейшага прасоўвання на ўсход. Такімі пунктамі сталі Рыга і іншыя замкі, пабудаваныя ў вусці і па цячэнні Заходняй Дзвіны.
    Полацкае княства не здолела сыграць на супрацьстаянні паміж плямёнамі, што насялялі раён Ніжняй Прыбалтыкі, і агрэсарам. Гэты козыр перахапілі крыжаносцы, якія ўмела выкарысталі супярэчнасці паміж мясцовымі плямёнамі не толькі для таго, каб схіліць іх на свой бок, адарваць і проціпаставіць іх Полацку. He ўдалося полацкай дыпламатыі стварыць і антыкрыжацкую кааліцыю ў саюзе з суседнімі ўсходнеславянскімі землямі. Да 40-х гг. ХІП ст. Полацк фактычна адзін супрацьстаяў Ордэну. Толькі пазней да гэтай справы далучыліся Ноўгарад і Пскоў.
    Паспяховай барацьбе супраць Ордэна перашкаджалі феадальныя міжусобіцы. Так, кукенойскі князь Вячка меў напружаныя адносіны з полацкім князем Уладзімірам. Герцыкскі князь Усевалад не толькі змагаўся супраць немцаў, але і ў саюзе з літоўскімі правадырамі (адзін з іх быў яго цесцем) «разбураў землі рускіх хрысціян». Нарэшце, полацкаму войску складана было супрацьстаяць рыцарам, якія мелі самую дасканалую на той час еўрапейскую зброю. Заходнееўрапейскія рыцары пастаянна папаўнялі шэрагі крыжаносцаў, забяспечвалі іх значнымі ахвяраваннямі. Гэта дазваляла Ордэну не мець цяжкасцей з неабходнымі ваеннымі і матэрыяльнымі рэсурсамі.
    У 1219 г. у барацьбу, якая адбывалася ў гэтым рэгіёне, непасрэдна ўмяшалася і Данія. Паводле дамовы з біскупам Альбертам, дацкія войскі высадзіліся на паўночным узбярэжжы Эстоніі. Датчане захапілі крэпасць эстаў Лінданіс, на месцы якой быў закладзены Рэвель (Талін).
    Вялікае значэнне для абароны зямель Беларусі ад нямецкіх рыцараў меў саюз Полацка, Віцебска і Смаленска. Дзеля гэтага ў першай чвэрці XIII ст. Полацк і Віцебск прызналі вярхоўную ўладу смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, што садзейнічала згуртаванню сіл, якія супрацьстаялі агрэсіі. Аднак гаспадарчыя інтарэсы пачалі пераважаць, і Дзвіна стала шляхам узаемавыгаднага актыўнага гандлю. Так, ёсць звесткі, што ў 1222 ці 1223 г. па ініцыятыве Полацка зноў быў падпісаны новы дагавор паміж Полацкім і Смаленскім княствамі, з аднаго боку, і Ордэнам мечаносцаў і Рыжскім біскупствам з другога, аб аднаўленні міру, які паўтараў умовы дагавора 1212 г. У 1229 г. паміж Смаленскам, Полацкам і Віцебскам, з аднаго боку, і Рыгай і шэрагам нямецкіх гарадоў (Любекам, Мюнстэрам, Брэменам, Дортмундам і інш.), з другога, была падпісана новая, даволі раўнапраўная дамова аб гандлі, вядомая ў гістарычный літаратуры як Смаленская гандлёвая праўда». Яна адкрывала «чысты шлях» купцам гэтых гарадоў у абодвух напрамках і нічым не абмяжоўвала іх гандаль. Дамова 1229 г. захоўвала сваю прававую моц да часоў вялікага князя літоўскага Вітаўта.
    У 20—30-х гг. XIII ст. адбывалася пашырэнне крыжацкай агрэсіі ў Прыбалтыцы. У Холмскай зямлі ўсталяваліся браты больш моцнага Тэўтонскага ордэна. Пакліканыя мазавецкім князем Конрадам для барацьбы супраць прусаў, яны каля 1230 г. з’явіліся на Вісле, дзе пачалі ўзводзіць замкі і ўзяліся падпарадкоўваць Прусію (гэты працэс быў завершаны да 1283 г.). У 1237 г. два нямецкія ордэны ў Прыбалтыцы аб’ядналіся, што павялічыла небяспеку для Полацка. Каб згуртаваць сілы, якія супрацьстаялі нямецкай агрэсіі, полацкія князі ўмацоўвалі сувязі з літоўскімі кунігасамі, а таксама з суседнімі ўсходнеславянскімі княствамі, у прыватнасці з Ноўгарадам,
    сведчаннем чаму быў шлюб наўгародскага князя Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава, заключаны з 1239 г.
    Вялікую ролю ў зрыве захопніцкіх планаў лівонскіх рыцараў, дацкіх і шведскіх феадалаў адыгралі бітвы на рацэ Няве ў 1240 г. і на Чудскім возеры ў 1242 г. У Неўскай бітве разам з наўгародцамі і суздальцамі ўдзельнічалі і прадстаўнікі Полацкай зямлі. У ёй вызначыўся адвагай палачанін Якаў, які быў на службе пры двары Аляксандра Неўскага. Перамога гэтага князя над нямецкімі рыцарамі ў бітвс на Чудскім возеры 5 красавіка 1242 г. спыніла рух захопнікаў на старажытнарускія землі.
    Аднак пасля названых падзей паіроза беларускім землям з боку крыжакоў не толькі не знікла, але яшчэ больш узмацнілася. Замацаваўшыся ў Прусіі, насельніцтва якой практычна было знішчана, рыцары Тэўтонскага ордэна сталі рабіць набегі і на беларускія землі. Тут асноўны ўдар прыняло на сябе Новагародскае княства. Скіраванасць паходаў тэўтонаў у Панямонне стварала небяспеку і для жыхароў Гарадзеншчыны. Першы напад на Гародню адбыўся ў 1248 г. Змешаны склад насельніцтва гэтага рэгіёна, неабходнасць сумеснай абароны ад агрэсара прадвызначылі пачатак стварэння, яднання славяна-балцкага саюзу, які некалькі пазней стаў цэнтрам стварэння новай магутнай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага.