Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Татара-валынскі паход на Панямонне вялікіх знешнепалітычных дывідэндаў не прынёс, а, наадварот, паслабіў былую моц галіцка-валынскіх князёў у гэтым рэгіёне. Больш за тое, у час гэтай спусташальнай выправы недзе знік сын Данілы, Раман, валадар Новагародка (магчыма, не без удзелу ў гэтай справе былога панямонскага лідара Войшалка). Васілька Раманавіч з войскам шукаў яго па ўсёй Літве, але беспаспяхова. Хутчэй за ўсё, лёс яго быў трагічным. Войшалк жа вярнуў сабе страчаны пасад новагародскага князя.
У гэты час абвастрыліся адносіны паміж Міндоўгам правадыром Літвы і яго сынам Войшалкам князем Новагародка. У барацьбу за ўладу ўключыўся жамойцкі князь Транята. Увосень 1263 г., калі войска Міндоўга знаходзілася ў паходзе на Бранск, валадар Літвы і два яго малодшыя сыны (Рукля і Ралэкія) былі забіты змоўшчыкамі, на чале якіх стаяў Транята. Здзейснена змова была рукамі нальшанскага князя Даўмонта, на што ў яго былі асабістыя прычыны. Калі вялікі князь Міндоўг чарговы раз аўдавеў, ён склікаў на пахаванне ўсіх родных, у тым ліку сястру сваёй жонкі, мужам якой з’яўляўся налыпанскі князь. Князь літоўскі звярнуўся да яе, згодна сведчанню аўтара Іпацьеўскага летапісу: «Сестра твоя, умнраючн, велела мн тя поятн за ея; тако рекла, ать нная детнй не цвелнть». Сваёй уладай гаспадар Літвы гвалтоўна прысвоіў законную жонку нальшанскага князя.
Таму Даўмонт бязлітасціва здзейсніў смяротны прысуд над сваім сваяком і яго сынамі, што жылі разам з бацькам. Аднак Войшалк забіты не быў, бо знаходзіўся ў Новагародку.
Пасля гэтай сямейнай драмы прэтэндэнт на першынства ў рэгіёне жамойцкі князь Транята вырашыў знішчыць усіх патэнцыяльных канкурэнтаў, каб тыя не змаглі пазбавіць яго адзінаўласнага ўладарства. Паводле Іпацьеўскага летапісу, «Тренята нача княжлтн во всей земле Лнтовьской н в Жемотн».
Самым дальнабачным у гэтай сітуацыі быў Войшалк, які «убоявся... н бежа до Пнньска». Неабачлівым аказаўся полацкі князь Таўцівіл. Полацкія баяры не хацелі стаяць убаку ад барацьбы за ўладу ў Панямонні. Калі іх стаўленік атрымаў запрашэнне ад свайго суродзіча Траняты: «Брате! Прнедн семо, розделнве землю н добыток Мнндовгов», палачане накіравалі Таўцівіла з дружынай да Літвы, каб забіць новапасаджанага вялікага князя і авалодаць землямі Літвы ды Жамойціі. Але той жа Транята запрашаў свайго брата, каб звесці рахункі з ім. Мэты былі аднолькавыя. Аднак жамойцкага лідара аб задуме Таўцівіла папярэдзіў полацкі баярын-здраднік Пракопій. Пасля гэтага «Тренята же попереднв п убнв Товтнвшіа н нача княжптн однн».
Трыумф Траняты быў нядоўгім: у тым жа 1264 г. ён быў зарэзаны чатырма конюхамі Міндоўга. Хутчэй за ўсё, арганізатарам гэтага забойства з’яўляўся Войшалк. Менавіта ён выступіў галоўнай асобай літоўска-рускай драмы пачатку 60-х гг. XIII ст.: «Войшелк пойде с Пнняны к Новугороду, н оттоле поя co собою Новгородце н пойде в Лнтву княжнть; Лнтва же вся прпяша н с радостью, своего господнчнца». Войшалк знішчыў уплывовых палітычных дзеячаў пры двары свайго бацькі Міндоўга, сярод якіх летапіс згадвае Астафія Канстанцінавіча. Каб забяспечыць бяспеку сваёй дзяржавы ад паўднёвага суседа, князь прызнаў сябе васалам Васількі Раманавіча (памёр у 1269 ці 1271 г.; Даніла Раманавіч Галіцкі у 1264 г.) і назваў яго сваім бацькам, а на новагародскі пасад запрасіў сына Данілы, Шварна, які быў жанаты з роднай сястрой Войшалка. Справа ў тым, што гэтая пара не мела спадкаемцаў і Войшалк не баяўся згубіць уладу. У любым выпадку пасля смерці Шварна ён прэтэндаваў на паўнавартаснае гаспадарства як у Літве, так і Новагародку.
Пасля здзейсненых захадаў Войшалк атрымаў у падтрымку да свайго войска валынскую дружыну і ў 1264-1265 гг. ім былі зроблены паходы на Дзяволтву і Нальшаны, дзе «городы же понмав, н ворогн своя нзбнв», далучыў гэтыя землі да княства. Забойца ж Міндоўга, нальшанскі князь
Даўмонт, збег са сваім родам і дваром у Пскоў, дзе на доўгі час заняў пасаду служылага князя. Ён прыняў праваслаўе і імя Цімафей. У будучым быў кананізаваны хрысціянскай царквой. З’яўляўся бацькам Давыда Гарадзенскага.
У княжацкіх планах Войшалка была хрысціянізацыя Літвы па праваслаўным узоры. Дзеля здзяйснення гэтай задумы ён звярнуўся ў Пскоў па святароў. Аднак Даўмонт не пайшоў на гэты крок, і Войшалк не дачакаўся ад паўночнага суседа праваслаўных служыцеляў хрысціянскай веры. Тады князь Літвы вырашыў наведаць з зададзенай мэтай Палонінскі манастыр, дзе служыў яго настаўнік айцец Грыгорый. Разам з тым ён пайшоў на радыкальную меру: пакінуў сваё княжанне Шварну Данілавічу, «а сам опять восхоте прнятн мннскнй чнн». Той «же моляшеться ему повелнку, абы еіце княжнл с ннм в Лнтве: но Войшелк не хотяшеть, тако река: “Согрешнл есмь много перед богом н человекы, ты княжн, а земля ть опасена”» (Абаронена, выратавана. Aym.).
Літоўска-верхнянёманская зямля сапраўды не знаходзілася пад пагрозай, але жыццё князя-манаха было ў небяспецы. Леў Данілавіч захаваў на Войшалка крыўду, што той «дал землю Лнтовскую брату яго Шварковн». Калі галіцка-валынскі князь даведаўся аб прыездзе на Валынь былога літоўскага лідара, ён звярнуўся з просьбай да свайго дзядзькі Васількі, каб той арганізаваў сустрэчу ўтрох. Брат Данілы Галіцкага накіраваў Войшалку прапанову: «Прнслал ко мне Лев, а быхомся снялн (сустрэліся. -Аўт.у, а не бойся ннчего же». У гэтым валынскім цэнтры яны ўтрох былі запрошаны да нейкага немца Мэрколта, дзе сустрэліся і «начаша обедатн, пнтн, н веселнтнся». У хуткім часе Васілька Раманавіч з’ехаў дахаты на начлег. Войшалк скіраваўся на адпачынак у месца свайго жыхарства манастыр Св. Міхаіла. Следам за ім рушыў Леў Данілавіч, які пачаў «молвнта Войшелковн: “Куме! Напнемся”». Іпацьеўскі летапіс зафіксаваў абсалютна недарэчнае забойства літоўскага князя. Яго далёкі сваяк Леў Галіцка-Валынскі, будучы на падпітку і крыўдуючы на Войшалка за дараванне Шварну зямлі літоўскай, выхапіў шаблю і забіў літоўскага князя.
Наступныя гады ў Літве і Новагародку княжыў сын Данілы Галіцкага Шварн. Але ў 1270 г. ён памёр, і «нача княжнта в Лнтве» яцвяжскі князь Трайдзень (1270-1282), які ўвайшоў у гісіорыю з рознымі летапіснымі характарыстыкамі. Паводле ацэнкі Галіцка-Валынскага летапісу, быў ён «безаконьный, проклятый, немнлостнвый...». Падобная характарыстыка новага князя Літвы з боку паўднёвых суседзяў заканамерная, бо ён здолеў абараніць маладую панямонскую краіну ад знешняга ўціску. Таму, паводле вызначэння «Хронікі Літоўскай і Жамойцкай», Трайдзень «панство
порадне постановнвшн н граннцы от наездов княжат рускнх н крнжацкнх отвсюль опатрнвшн (забяспечыўшы абаронай. — Аўт.), з велнкнм страхом непрнятелем посторонннм пановал». Так, літоўскі князь яцвяжскага паходжання Трайдзень стабілізаваў за час свайго 12-гадовага княжання ўнутрыдзяржаўны стан, захаваў незалежнасць Літвы, працягнуў аб’яднаўчую палітыку Міндоўга і Войшалка.
На пачатку свайго княжання Трайдзень падзяліў галіцка-валынскіх князёў на ворагаў і сяброў. 3 першымі (валынскі князь Уладзімір Васількавіч і яго паплечнікі) ён ваяваў. Дарэчы, у абарону ад нападаў Трайдзеневых вайсковых злучэнняў, паводле Іпацьеўскага летапісу, паміж 1276 і 1288 гг. на памежжы балта-славянскай дзяржавы і Галіцка-Валынскай Русі дойлідам Алексам па загадзе таго ж Уладзіміра Васількавіча была пабудавана Камянецкая вежа.
3 другім (Львом Данілавічам) князь літоўскі першыя гады свайго гаспадарання «жнваше во велнче любовн, шлюче многа дары межн собою». Але тое Трайдзеню было патрэбна дзеля ўмацавання ўнутрыдзяржаўнай улады. За час княжання ім былі далучаны да першапачатковых тзрыторый краіны землі яцвягаў, земгалаў, селаў. Трайдзень даваў прытулак уцекачам з Прусіі, дзе паўстанне супраць крыжакоў ішло на заняпад, а ў 1276 г. было задушана. Рассяляліся яны ў ваколіцах Гародні і Слоніма, дзе і сёння можна сустрэць досыць вялікую колькасць вёсак з назвамі Прусаўшчызна, Прусакі, Прусы.
У 1274 г. Трайдзснь паслаў сваё вайсковае злучэнне з Гародні на Драгічын Падляшскі, які належаў Льву Данілавічу. Горад быў захоплсны і разрабаваны. Галіцкі князь «посла в татары ко велнкому царю Меньгаут-Меревн, прося себе помочн у него на Лшвоу», аб чым паведамляе Іпацьеўскі летапіс. У 1275 г. адбыўся сумесны татарска-галіцка-валынскі паход на Новагародак і Літву, падтрыманы Бранскам, Смаленскам ды «ннне князнн заднепровскне». Але значнага поспеху ён не меў, пацярпелі толькі ваколіцы першай сталіцы Літоўскай дзяржавы. У 1277 г. татарскай Ардой быў ініцыяваны новы паход у Панямонне на чале з ханам Мамшынам. Татарамі быў разрабаваны Новагародак. Галіцка-валынскае войска пайшло на Гародню, але з дапамогай прусаў гэтая выправа была прыпынена. Гарадняне адбілі штурм.
Меліся ў Трайдзеня значныя поспехі і ў супрацьстаянні з крыжакамі. У 1277 г. ім рабіліся спробы авалодаць новай крэпасню на Заходняй Дзвіне Дынабургам (сучасным Даўгаўпілсам). Першая спроба была няўдалай, але тут адбылося саюзніцкае яднанне Трайдзеневых і полацкіх дружын. У 1279 г. князь Літвы нанёс сур’ёзнае паражэнне войскам Лівонскага
ордэна пад Ашэрдам у Курляндыі, а ўрэшце захапіў Герцыке, тым самым адрэзаўшы Дынабург ад метраполіі. У гэтай сітуацыі крыжакам давялося зрабіць вымушапы абмен новай дзвінскай цвярдыні на Герцыке.
Добра разумеючы, што войнаў з крыжакамі не пазбавіцца, Трайдзень шукаў саюзпікаў. 3 гэтай нагоды ім быў здзейснены дынастычпы мазавецкі варыянт. У 1279 г. князь Мазовіі Баляслаў ажаніўся з дачкой Трайдзеня Гайдамундай, якая, прыняўшы хрысціянства, атрымала імя Сафія. Сам літоўскі князь у тым жа годзе ўзяў сабе ў жонкі мазавецкую княгіню Ганну, сястру мазавецкага князя Конрада Земавітавіча. Трайдзень выходзіў на міжнародную арэну, але яго ворагі не хацелі гэтага дапусціць. Сын нальшанскага князя Даўмонта, які быў ужо Цімафеем Пскоўскім, паслаў на забойства ўладара Літвы сваіх памагатых Стуманда і Гірдзела. У 1282 г. Трайдзеня не стала.
Гісторыя балта-ўсходнеславянскай дзяржавы ў 80—90-х гг. XIII ст. вельмі цьмяная. Называюцца ў рускіх летапісах і нямецкіх хроніках літоўскія князі-браты Будзівід і Будзікід, кароль Літвы Бутэгэйдэ. Храніст Пётр з Дзюзбурга згадвае ў запісе пад 1291 г. караля Літвы Пукувера бацьку Віценя.