• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Кейстут мінімальна ўмешваўся ва ўнутраную палітыку вялікага князя Ягайлы, а той не імкнуўся шукаць кампраміс са сваімі старэйшымі братамі. Раней ці пазней праблема захавання свайго палітычнага статусу і маёмасці ў дзяржаве павінна была кансалідаваць апазіцыйных Ягайлу Гедымінавічаў і выбухнуць адкрытым ваенна-палітычным канфліктам.
    ЗБІРАННЕ ЗЯМЕЛЬ УСХОДНЯЙ ЕЎРОПЫ
    Фарміраванне дзяржаўна-палітычнай сістэмы ВКЛ пачалося яшчэ ў час кіравання вялікага князя Віценя. Яе відавочнымі навацыямі было раздзяленне дзяржавы на дзве часткі зямлю Літоўскую (Русь Літоўскую, Lithuania propria) і «землі прыслухаючыя»; злучэнне асобных зямель пад уладай аднаго манарха, але з рознымі адміністрацыйнымі апаратамі і статусам мясцовых жыхароў.
    Працэс уключэння і інтэграцыі асобных зямель Усходняй Еўропы ў склад ВКЛ быў дастаткова складаным. За 120 гадоў паўстала тэрытарыяльна найбуйнейшая дзяржава, якая аб’яднала этнічна і рэлігійна розныя ў сваім развіцці часткі, сфарміравала сістэму кіравання, адаптавала здабыткі візантыйскай, а затым і заходнееўрапейскай палітычнай культуры. Працэс стварэння дзяржаўнага апарату прайшоў эвалюцыю ад княжацка-радавога кіравання да фарміравання вертыкалі ўлады на прынцыпах супадпарадкавання ўрадаў непасрэдна ўладзе манарха (гаспадара).
    Уваходжанне Полацка і Полацкай зямлі ў склад ВКЛ у 1307 г. адкрыла новую старонку ў палітыцы дзяржавы. Фактычна ВКЛ станавілася гарантам незалежнасці славянскіх зямель Усходняй Еўропы ад Ордэна ці мангола-татарскіх баскакаў і падуладных ім іншых рускіх князёў. Можна казаць пра ідэйна-сімвалічны матыў велікакняжацкіх дзеянняў, што прадугледжваў далучэнне знакавых зямель былой Русі, першае месца сярод якіх займаў горад Кіеў сталіца мітраполіі і палітычны цэнтр рэгіёна.
    На розных этапах адбывалася далучэнне зямель да ВКЛ былой Русі: удзелаў былога Турава-Пінскага княства і Полацкаг а княства. ВКЛ прасоўвалася ў палітычна слабыя землі Валыні, Віцебскага і Смаленскага княстваў, на незанятыя пасады цэнтральна-еўранейскіх дзяржаў. паступова ўваходзіла ў канфрантацыю з буйнымі дамінантамі ў рэгіёне Усходняй Еўропы Залатой Ардой, якая кантралявала Севсршчыну і Кіеўшчыну, а таксама з Каралеўствам Польскім і Мазавецкім княствам. Праз партнёрства з Цвярскім княствам ВКЛ атрымала падкантрольныя землі Ноўгарада, Пскова, Верхняокскіх княстваў. Збіранне зямель завяршылася вырашэннем тэрытарыяльных пытанняў з Тэўтонскім ордэнам за кантроль над насельніцтвам Жамойціі і зямель куршаў, якое зацягнулася да 20-х гг. XV ст.
    Тэрытарыяльнае пашырэнне ВКЛ падчас кіравання вялікіх князёў Гедыміна і Альгерда было абумоўлена карэннай зменай кіруючай эліты зямель Усходняй Еўропы. Згасалі мясцовыя княжацкія роды, удзельныя княствы пераходзілі пад апеку больш моцных суседніх дзяржаў Вялікага Княства Літоўскага і Польскага каралеўства. Адчуваўся ўплыў Залатой Арды на стасункі княстваў Усходняй Еўропы праз падтрымку канкурэнцыі паміж вялікімі княжаннямі, сярод якіх яскрава прамалёўвалася барацьба за лідарства паміж Цвярскім і Маскоўскім. У гэтых умовах адбывалася фарміраванне новых сувязей, у якіх ВКЛ паступова выйшла на ўзровень ваенна-палітычнага партнёра, а затым і сюзерэна для дзяржаўных фарміраванняў Ноўгарада, Пскова, Смаленскага княства, Валыні, Кіеўшчыны і г. д. Праз згасанне мясцовых княжацкіх родаў адбыўся паступовы пераход асобных удзельных княстваў у склад ВКЛ. Прадстаўнікі дынастыі вялікіх князёў літоўскіх станавіліся канкурэнтназдольнымі ў параўнанні з Рурыкавічамі і Пястамі, а таксама выступалі аўтарытэтнымі саюзнікамі ў барацьбе з ордэнскай экспансіяй на землі Усходняй Прыбалтыкі.
    Пашырэнню ўлады вялікіх князёў на славянскія землі папярэднічала ўключэнне іх у арбіту шлюбных і ваенна-саюзніцкіх адносін, а згасанне мясцовых дынастый прыводзіла да мяккай інтэграцыі ў склад ВКЛ. Так адбыўся пераход улады ў Віцебскім княстве (пасля 1320 г.) і на Валыні (у памежку часу ад 1323 да 1340 г.). Улада спачатку перадавалася прадстаўніку дынастыі ВКЛ сыну ці брату вялікага князя, а затым сама зямля патрапляла пад уладу гаспадара і магла быць перададзена іншаму Гедымінавічу.
    Цікавым выглядае ўключэнне ў склад ВКЛ былога Менскага княства, якое інтэгравалася ў склад дзяржавы па частках. Першапачаткова да роду вялікіх князёў перайшоў сам Менск. Пад 1326 г. узгадваецца апошні ўдзельны князь Васіль, які ўжо быў уключаны ў палітыку ВКЛ і залежаў ад Гедыміна. Да 1346 г. Менск з Лагойскам уваходзілі ўжо ў склад Віленскага
    княства (непасрэдна падпарадкоўваюцца вялікаму князю Альгерду). Наступным у склад ВКЛ увайшло дастаткова вялікае Свіслацкае княства. Пасля смерці апошняга вядомага ўдзельнага князя Сямёна ў 1350-я гг. Свіслацкі ўдзел быў значна паменшаны і перададзены пад кіраванне Сямёна Яўнутавіча. Астатнія воласці (напрыклад, Бабруйская) былі падзелены паміж Віленскім і Трокскім княствамі Альгерда і Кейстута. У 1387 г. Свіслач была перададзена Івану-Скіргайлу, а пасля яго смерці апынулася ў складзе дзяржаўных уладанняў.
    Асобная група княстваў з другой паловы XIII ст. знаходзілася ў шчыльным кантакце з ВКЛ і прадстаўнікамі пануючай дынастыі. Так, Піпскае княства ўвайшло ў склад ВКЛ у першай чвэрці XIV ст., верагодна, праз згасанне мясцовага роду князёў. Ужо ў 1320 г. зямля належала сыну Гедыміна Нарымунту, а з 1348 г. яго нашчадкам. Таксама ў склад ВКЛ у першай трэці XIV ст. патрапіла і Лагойскае княства. Уваходжанне Ваўкавыскага княства адбылося пасля прыходу да ўлады вялікага князя Гедыміна. Толькі з узыходжаннем на пасад ВКЛ Альгерда і Кейстута землі Ваўкавыскага княства трапілі ў склад Трокскага княства.
    Такім чынам, згасанне княжацкіх родаў у памежных з ВКЛ удзельных княствах стварала магчымасць замяшчэння іх прадстаўнікамі пануючай велікакняжацкай дынастыі з паступовым уключэннем тэрыторый у другой палове XIV ст. у склад Трокскага і Віленскага княстваў. 3 цягам часу на гэтых землях змянялася сістэма кіравання, да ўлады прыходзілі прадстаўнікі мясцовага баярства.
    Іншым шляхам уваходжання зямель Усходняй Еўропы ў склад ВКЛ былі ваенныя паходы і ваеннае падпарадкаванне асобных зямель уладзе вялікага князя. У 1356—1359 гг. Альгерд выкарыстаў унутраную барацьбу ў Бранскім княстве, якое ён захапіў і далучыў да ВКЛ. Княжанне было вернута прадстаўніку мясцовага роду Раману Міхайлавічу, але ў 1370 г. перададзена Дзмітрыю Альгердавічу, які кіраваў княствам да 1375 г. Нягледзячы на перамены на княжацкім пасадзе, інкарпарацыя княства ў склад ВКЛ была праведзена. Разам з Браншчынай у склад ВКЛ у 1370-80-я гг. увайшлі Старадуб і Трубчэўск. Такім чынам, памежны з Маскоўскім княствам рэгіён канчаткова ўвайшоў у склад ВКЛ.
    У пачатку XIV ст. пачаўся працэс паступовага ўключэння асобных удзелаў Смаленскага княства (Падняпроўя) у склад ВКЛ. Пры князі Іване Аляксандравічы (1313—1358) Смаленск трапіў у сфсру уплыву ВКЛ. Князь Святаслаў Іванавіч (1358-1386) імкнуўся да захавання незалежнасці княства, але ў выніку яно страціла значную частку тэрыторыі на карысць ВКЛ. Так, Мсціслаўскае княства было захоплена і далучана да ВКЛ вялікім
    князем Альгердам толькі ў 1358 (1359) г. У перыяд кіравання вялікіх князёў Ягайлы і Вітаўта прадстаўнікі дынастыі смаленскіх князёў былі заменены намеснікамі гаспадара.
    У пачатку 60-х гг. XIV ст. у склад ВКЛ патрапілі вялікія абшары Кіеўшчыны і Севершчыны. Уключэнне значнай часткі Усходняй Еўропы з горадам Кіевам у склад ВКЛ у другой палове XIV ст. дазволіла вялікім князям заявіць пра сябе як збіральнікаў рускіх зямель і пераемнікаў улады вялікіх кіеўскіх князёў.
    АДМІНІСТРАЦЫЙНА-ТЭРЫТАРЫЯЛЬНЫ
    ПАДЗЕЛ ВКЛ I ЯГО ЭВАЛЮЦЫЯ
    У адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ XIV пачатку XV ст. можна вылучыць чатыры ўзроўні: велікакняжацкі, земскі, удзельнакняжацкі (яшчэ не інтэграваны ў земскую сістэму дзяржавы) і валасны (розны ў асобных рэгіёнах дзяржавы і ў дачыненні да гарадоў ВКЛ). Фарміраванне адміністрацыі на кожным з узроўняў прайшло ў XIV ст. сваю эвалюцыю і падверглася ўплыву як знешніх, так і ўнутраных фактараў. Сярод апошніх немалую ролю адыгрывала з’яўленне рэгіянальных эліт на аснове сімбіёзу мясцовых феадалаў-баяр і прызначаных вялікім князем прадстаўнікоў дынастыі.
    Праз XIV ст. ішло фарміраванне тытула манарха, а адпаведна і назвы дзяржавы, якая выкарыстоўвалася ў афіцыйных дакументах. Ва Усходняй Еўропе ў параўнанні з заходнееўрапейскай лацінамоўнай традыцыяй вялікай увагі скрупулёзнаму выкарыстанню наймення дзяржавы і поўнага тытула не надавалася. Аднак можна казаць, што ў XIV ст. паступова славянскі тытул вялікага князя інтэрпрэтуецца ў нямецкамоўных крыніцах у датычэнні да вялікага князя Гедыміна як «кароль», а назва яго ўладанняў — у формулу «Каралеўства Літвы і Русі». Падобны антаганізм вынікаў з разумення гістарычнай геаграфіі першай паловы XIV ст. Такія вядомыя цэнтры, як Полацк і Кіеў, дазвалялі казаць нямецкім храністам пра Русь у складзе дзяржавы. 3 іншага боку, выкарыстанне славянскімі інтэлектуаламі падобнай дуалістычнай формулы ўказвае на дакладнае размежаванне традыцыйных зямель Літвы (Русі Літоўскай) і новадалучаных (прыслухаючых).
    У пачатку XV ст. у сувязі з абвастрэннем канфлікту ВКЛ з Тэўтонскім ордэнам вакол спрэчных тэрыторый Жамойціі ў дакументах пачынае сустракацца назва Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае. Гэта назва ўказвала на трохскладовы характар дзяржавы, якая аб’ядноўвае землі яе ядра (Літву), і далучаныя землі Русі (славянскай) і Жамойціі (балцкай).
    У адміністрацыйна-тэрытарыяльным падзеле ВКЛ неабходна вылучаць з тэрыторый дзяржавы тыя землі, якія непасрэдна кіраваліся манархам і дзе ён меў неабмежаваную ўладу. Віленскае княства ў канцы XV ст. патэнцыйна магло быць пераўтворана ў велікакняжацкі дамен еўрапейскага манарха. Такая структура не была стабільнай і дазваляла некаторым прадстаўнікам дынастыі асядаць на занятых землях, пераўтвараючы іх ва ўласныя ўдзелы, ці станавіцца дзяржаўнымі землеўласнікамі, не звязанымі з адміністрацыйна-тэрытарыяльнай сістэмай княства (напрыклад, фарміраванне дамена Кейстута).
    У пачатку XIV ст. уся тэрыторыя ВКЛ уваходзіла ў склад Lituania propria, але пасля далучэння Полацкага княства істотна змяніліся адносіны паміж тэрыторыямі. Фарміравалася супрацьпастаўленне цэнтра і перыферыі. Кожная новадалучаная зямля ўваходзіла ў адносіны з вялікім князем па-свойму. Гэта магла быць форма дагавора, у якім прапісваўся характар адносін паміж манархам і прадстаўнікамі зямельных эліт. Другі шлях паступовая інтэграцыя ў склад ВКЛ праз пасрэдніцтва шлюбу паміж прадстаўнікамі дынастыі і пануючага роду дадзенага княства. Па праву вымарачнасці ў склад ВКЛ увайшлі Валынская і Віцебская землі. Яшчэ адзін шлях ваенны трафей, перададзены адной дзяржавай другой. Падобны працэс прадугледжваў перадачу часткі праў на тэрыторыі (захаванне ардынскага выхаду з некаторых украінскіх зямель), ці прызнанне часовага права карыстання (Заходняе Падолле), ці страты права на землі ў выніку падпісання адпаведнага дагавора (Жамойція паводле Мельнскага дагавора 1422 г.).