Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
для якіх аснову феадальнай рэнты складаў грашовы аброк чынш. 3 XIV ст. у беларускіх землях вядома паншчына, якую адбывалі цяглыя сяляне. Яны працавалі на зямлі феадала са сваімі інвентаром і цяглай жывёлай адзін-два дні на тыдзень. Пашырэнне паншчыны адбывалася ў XV-XVI стст. Асобную групоўку складалі сяляне-слугі. Яны выконвалі на карысць феадала пэўную службу, якая патрабавала больш высокай падрыхтоўкі, кваліфікацыі. Да іх належалі панцырныя баяры, выбранцы, служкі, якія неслі ратную службу падчас вайны, а таксама сяляне-рамеснікі, прадстаўнікі адміністрацыйнага апарату (старцы, цівуны, войты) і інш. Асобную катэгорыю залежнага насельніцтва складала «чэлядзь нявольная», якая не мела сваёй гаспадаркі, служыла пры двары феадала, не валодала ніякамі правамі, знаходзілася на ўтрыманні феадала і цалкам была яму падуладнай.
У другой палове XIII XIV ст. пашырылася маёмасная дыферэнцыяцыя сялянства. Аб гэтым сведчаць адрозненні ў забеспячэнні сялянскіх гаспадарак надзеламі зямлі, працоўнай і прадукцыйнай жывёлай. Частка сялян не мела коней, валоў і была вымушана аддаваць свае надзелы ў апрацоўку сваякам, іншым сялянам, здаваць пад заклад і г. д. Найбольш збяднелыя сяляне пакідалі надзелы, станавіліся «наймнтамн» працавалі на іншых сялян «людьмн волочаіцнмн», якія перабіваліся выпадковымі заробкамі, жабравалі.
Удасканаленне культуры земляробства, актыўнае асваенне сялянамі новых зямель, занятых раней лесам, спрыяла ўзбуйненню старых паселішчаў і ўзнікненню новых. Новыя, утвораныя «на сырым коранн», «на сырым лесе», былі звычайна невялікімі і маладворнымі. Дробныя паселішчы вуглы, урочышчы, сельцы былі самымі распаўсюджанымі на ўсёй тэрыторыі Вялікага Княства Літоўскага. Больш значныя сельскія паселішчы (вёскі, сёлы, пагосты) пераважна існавалі на стараворыўных землях значнай плошчы. Пагосты і сёлы, як правіла, з’яўляліся цэнтрамі валасцей дробных адміністратыўна-тэрытарыяльных адзінак. Там звычайна пражывала мясцовая адміністрацыя: старэйшыны, валасныя старцы, сельскія лаўнікі, прадстаўнікі велікакняжацкай улады і духавенства, існавала царква. Старцы і іншыя сельскія старшыны ўзначальвалі сялянскае самакіраванне, ажыццяўлялі збор падаткаў, кіравалі копнымі сходамі і кіравалі іх дзейнасцю, адказвалі за наяўнасць межавых знакаў. Найбольш значныя і важныя справы выносіліся на капу сход дарослага мужчынскага насельніцтва сяла. На копных сходах маглі прысутнічаць не толькі дзяржаўныя, але і прыватнаўласніцкія, царкоўныя сяляне. Копны сход мог адбывацца некалькі дзён, а для вырашэння спрэчак з бліжэйшымі паселішчамі запрашалі на капу і «суседзей аколішных». Меншымі за сёлы па плошчы і колькасці насельніцва з’яўляліся вёскі. Невялікія памеры сельскіх паселішчаў, у параўнанні
з еўрапейскімі краінамі, былі абумоўлены невысокай шчыльнасцю насельніцтва на тэрыторыі ВКЛ.
Развіццё феадалызых адносін суправаджалася ўсё большым адчужэннем сялян ад зямлі і замацаваннем праў на зямлю за феадаламі.
ГАРАДЫ, РАМЁСТВЫ I ГАНДАЛЬ
Змены, якія адбываліся ў сельскай гаспадарцы, паскорылі грамадскі падзел працы. пашырылі рамесную дзейнасць і гандаль, спрыялі развіццю гарадоў, павелічэнню іх колькасці. У «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх», створаным у канцы XIV XV ст., разам з гарадамі старажытнарускага перыяду (Барысаў, Берасце, Віцебск, Гародня, Друцк, Лагойск, Менск і пад.) названы Абольцы, Беразуеск, Быхаў, Гальшаны, Горваль, Капыль, Крычаў, Крэва, Ліда, Расна, Свіслач і інш. У другой палове XIII XIV ст. не ўсе яны былі ў поўным сэнсе ўрбаністычнымі паселішчамі, частка хутчэй з’яўлялася памежнымі крэпасцямі, замкамі. Аднак паступова яны прыцягвалі рамесных і гандлёвых людзей і пераўтвараліся ў сапраўдныя гарады. Невыпадкова тэрмін «горад» паходзіць ад «гарадзіць», «агароджваць» і спалучаецца з паняццем умацаваных паселішчаў.
У развіцці старых гарадоў на беларускіх землях у XIV ст. даследчыкі адзначаюць крызісныя з’явы: збядненнс рамеснай вытворчасці, скарачэнне плошчаў пасадаў, змянпіэнне насельніцтва. На думку вучоных, негатыўныя тэндэнцыі ў развіцці выклікалі рэзкія кліматычныя змены на мяжы XIII-XIV стст. (зпачнае пахаладапне, працяглая засуха), што абумовіла неўраджаі і голад, а таксама эпідэмія бубоннай чумы, якая пракацілася па еўрапейскіх краінах у XIV ст. і дасягнула беларускіх гарадоў. Магчыма, заснаванне новых невялікіх градаў таксама спрыяла перамяшчэнню ў іх насельніцтва з гарадоў старажытнарускага перыяду. Адначасова адбываўся працэс перасялення «на зямлю» з горада часткі феадалаў, якія атрымалі маёнткі падараванні вялікага князя або іншых сеньёраў. Таксама для гарадоў заходніх зямель у XIV ст. узрасла знешняя пагроза з боку крыжакоў, што прымушала ўзводзіць дадагковыя абарончыя рубяжы і стрымлівала пашырэнне плошчы гарадоў. Так, крыжацкія напады з’явіліся адной з галоўных прычын запавольвання гаспадарчаі а і гандлёвага развіцця Гародні з канца XIII ст. У пачатку XIV ст. насад у Гародні быў абнесены лініяй умацаванняў.
У ранні перыяд існавання Вялікага Княства Лпоўскага (да канца XIV ст.) значны ўплыў на развіццё беларускіх гарадоў мела старажытнаруская традыцыя. Гарады ў асноўным захавалі трохчастковую структуру ранейшага перыяду: дзядзінец, вакольны горад, пасад. Як і ў сельскай мясцовасці,
галоўнае багацце ў горадзе складала зямля. Зямлёй валодалі феадалы, царква, купцы, заможныя жыхары горада. Набыты зямельны ўчастак з узведзенымі на ім пабудовамі атрымаў пазву «пляц». На ім месціліся жылыя і гаспадарчыя пабудовы. Пляцы маглі драбіцца, прадавацца і г. д. У XII1-XIV стст. пляцы ў гарадах звычайна былі невялікія, размяшчаліся скучана, таму што плошча гарадоў была абмежаваная. Звычайна вуліцы радыяльна разыходзіліся ад дзядзінца, замка. Заможныя гараджане імкнуліся сяліцца бліжэй да гарадскога цэнтра замка, рынку, на галоўнай вуліцы. Рамеснікі сяліліся бліжэй да крыніц патрэбнай сыравіны, уздоўж ракі і г. д. Гарады ў гэты перыяд мелі перэгулярную мадэль вулічнай сеткі. Вуліцы адрозніваліся даўжынёй, колькасцю сядзіб і пляцаў і, безумоўна, прэстыжнасцю. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх беларускія гарады былі пераважна драўлянымі. У забудове горада выкарыстоўвалі рачныя тэрасы, на ўзгорках месціліся замак, храмы. Могілкі звычайна выносілі за межы горада.
У XIV ст. адбываліся значныя змены ва ўзвядзенні абарончых збудаванняў. Поруч з дрэва-насыпнымі ўмацаваннямі ўсё шырэй выкарыстоўваліся мураваныя элементы. Пераход да мураванага абарончага дойлідства паскараўся і ў сувязі з пашырэннем агнястрэльнай зброі. У сярэдзіне XIV ст. (да 1351 г.) дзядзінец і вакольны горад Віцебска былі абнесены мураванымі сценамі з вежамі (Верхні і Ніжні замкі). Змены закранулі і ўнутраную структуру горада. Пашырылася замкавае будаўніцтва, многія старыя дзядзінцы пераўтвараліся ў моцныя абарончыя комплексы. Адным з прыкладаў стаў адбудаваны пасля пажару па загадзе князя Вітаўта Гарадзенскі замак (пасля 1398 г. і да 1402 г.). Змены адбіліся і ў назвах частак горада. У дачыненні да ўмацаванага дзядзінца шырока пачалі ўжываць назву «замак» (Верхні, Высокі і інш.), а адносна ўмацаванага вакольнага горада часцей выкарыстоўвалася найменне Ніжні (Дольны) замак.
Замкавае будаўніцтва атрымала шырокае распаўсюджанне на беларускіх землях, што было выклікана небяспекай і неабходнасцю ўмацаваць абарону як меж дзяржавы, так і асобных гарадоў. Напрыклад, ва ўзведзеным у другой палове XIII ст. Новагародскім замку спачатку была толькі адна чатырохгранная магутная вежа. Аднак у пачатку XVI ст. замак меў ужо сем вежаў, быў абаронены земляным валам і ровам. Найбольшыя разбурэнні фартэцыя атрымала ў XV1I-XV11I стст., у выніку захаваліся толькі рэшткі гэтага абарончага комплексу. У першай палове XIV ст. на Гарадзенскай і Новагародскай землях для абароны было ўзведзена некалькі фартэцый па тыпу замка-кастэля. Найболып вядомыя сярод іх Лідскі і Крэўскі, пабудаваныя па загаду вялікага князя Гедыміна. Замкі з’яўляліся
рэзідэнцыямі князёў, спрыялі абароне насельніцтва, развіццю гандлёвай і рамеснай вытворчасці.
Па колькасці насельніцтва беларускія гарады не былі вялікімі да 10 тысяч налічвалі буйнейшыя з іх, як, напрыклад, Віцебск, Полацк. Але пераважалі гарады з насельніцтвам дзве-тры тысячы чалавек. Паводле меркавання даследчыкаў, агульная доля гараджан не перавышала 2-3 % ад усяго насельніцтва.
Насельніцтва тагачасных гарадоў не было аднародным. Асноўную частку складалі прадстаўнікі мясцовага баярства і духавенства, заможныя купцы, рамеснікі, дробныя гандляры, узгадваюцца гарадскія дваране, людзі чорныя. Да заможных слаёў адносіліся ўладальнікі нерухомай маёмасці, багатыя купцы, рамесныя майстры, а пазней ураднікі магістрата, цэхмістры. У шэрагу гарадоў знаходзіліся праваслаўныя манастыры. У канцы XIV ст. у некаторых гарадах з’явіліся каталіцкія парафіі. Гарадское насельніцтва, у параўнанні з сялянствам, было больш дынамічным, мабільным, этнічна і канфесійна разнастайным, адрознівалася большай маёмаснай дыферэнцыяцыяй і вышэйшым узроўнем адукаванасці.
Ужо ў канцы XIV ст. у буйнейшых гарадах Вялікага Княства Літоўскага Вільні, Троках, Полацку, Віцебску існавалі суполкі нямецкіх мяшчан і гандляроў. Палітыка прыцягнення каланістаў, як адзначаў Ю. Бохан, больш выразна пачала праяўляцца з часоў вялікага князя Гедыміна, які надаваў значную ўвагу пашырэнню гандлёвых сувязей з еўрапейскімі краінамі, і працягвалася пазней іншымі гаспадарамі дзяржавы. У гарадах пражывалі татары, яўрэі, палякі, рускія, немцы, італьянцы і інш. Сярод першых масавых іншаземных абшчын у беларускіх гарадах былі яўрэйскія, аб чым сведчыць прывілей, які ў 1398 г. вялікі князь Вітаўт выдаў берасцейскім яўрэям. У прывілеі вялікая ўвага надавалася рэгуляванню ўзаемаадносін паміж хрысціянскім і іўдзейскім насельніцтвам горада і пытанням гаспадарчага характару: гандлю, закладам, ліхвярству.
У другой палове XIII XIV ст. у гарадах было вядома шмат рамёстваў. Найбольш прэстыжнымі сярод рамеснікаў лічыліся муляры, каменячосы, стрыхары, рэзчыкі. Некаторыя муляры самі выраблялі цэглу, выконвалі стрыхарскія работы. Запатрабаванымі былі і спецыялісты па дрэваапрацоўцы: цесляры, пільшчыкі, сталяры, бондары. Апошнія выраблялі рэчы хатняга і гаспадарчага ўжытку бочкі, вёдры, кубкі і інш. Шматлікія рамеснікі займаліся металаапрацоўкай, кавальскай і ювелірнай справай. Карысталіся папулярнасцю катляры, мечнікі, слесары. Былі добра развіты чабатарства (вытворчасць абутку), кушнерства, швецтва, кравецтва. Рымары выраблялі збрую, сядзельнікі. Харчовую галіну прадстаўлялі хлебнікі,