• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    якія гатавалі галоўны прадукт харчавання на той час, меснікі (мяснікі), млынары. У большай ступені рамеснікі працавалі «на заказ», па замаўленні, і толькі частку прадукцыі выраблялі на свабодны продаж. Поруч з рамеснымі заняткамі, гандлем жыхары гарадоў займаліся таксама агародніцтвам, промысламі, хатнім ткацтвам, прадзеннем, часам мелі ворыўныя землі каля горада. Асабліва значнай натуральная гаспадарка заставалася для жыхароў невялікіх гарадоў.
    Развіццё сельскай гаспадаркі і рамеснай вытворчасці прывяло да пашырэння гандлёвых аперацый. Торг (рынак) з’яўляўся важнай часткай у структуры феадальнага горада. Там заключаліся афіцыйныя гандлёвыя аперацыі, збіралася пошліна. Таргі, якія раней спарадычна адбываліся каля замкаў і градаў, паступова набылі рэгулярны характар. У гандлёвых адносінах пераважалі аперацыі на мясцовых рынках паміж сельскімі і гарадскімі жыхарамі: сыравіна, рамесныя вырабы, прадукты харчавання і інш. Купцы прапаноўвалі замежныя тавары з Чэхіі, Прыбалтыкі, Маскоўскай дзяржавы, Ноўгарада. У асноўным з замежных краін прывозілі разнастайныя рамесныя вырабы, каштоўнае футра, тавары для феадалаў, ювелірныя вырабы, сыравіну для металаапрацоўкі (медзь, волава, свінец), віно, шаўковыя тканіны і вырабы з каштоўных тканін, сукно. За межы прадавалі воск, збожжа, лён, хмель, лес, дзёгаць, смалу, скуры, футра і іншыя тавары. Аб гандлёвых стасунках сведчыць тэкст берасцяной граматы Сцяпана да Няжылы, знойдзенай у Віцебску ў 1959 г.: «Калі ты прадаў адзенне, то купі мне жыта на 6 грыўняў. А калі чаго не прадаў, то прышлі мне ў наяўнасці. Калі ж прадаў, то дабрадзей мой, купі мне жыта». Значную ролю працягваў захоўваць і транзітны гандаль, які вёўся па галоўных рэках: Заходняй Дзвіне, Дняпры, Прыпяці, Заходнім Бугу, Нёмане.
    Да фарміравання агульнадзяржаўнай грашова-вагавай сістэмы Вялікага Княства Літоўскага ў разліковых аперацыях не было адзінства. У полацкіх і віцебскіх землях на змену смаленскай грашовай сістэме, якая дзейнічала да 1250-х гт., прыйшла полацка-віцебская грашова-вагавая сістэма (сярэдзіна XIII ст. 1386/1392 г.). Найбольшае распаўсюджанне на тэрыторыі ВКЛ у XIV ст. атрымаў пражскі грош.
    Аб існаванні ірывалых гандлёвых стасункаў беларускіх гарадоў з далёкім замежжам сведчаць археалагічныя і актавыя крыніцы. У Беларускім Падзвінні (Полацк і Віцебск) і ў Друцку выяўлены свінцовыя пломбы, мерныя ваіавыя гіркі. У другой палове XIII XIV ст. асноўным напрамкам з’яўляліся паўночнаеўрапейскія дзяржавы і гарады Полыпча, Балтыйскі рэгіён, нямецкія гарады, Лівонскі і Тэўтонскі ордэны. Значную ролю ў ажыццяўленні знешніх гандлёвых аперацый адыгрывалі паўночна-ўсходнія гарады. У XIII-X1V стст.
    асабліва актыўныя гандлёвыя адносіны склаліся паміж Полацкам, Віцебскам, Псковам і Ноўгарадам, а таксама паміж Віцебскам, Полацкам і Рыгай. Ужо ў дагаворы 1229 г. Смаленска, Полацка і Віцебска з Рыгай узгадваўся нагляд за мерамі і вагамі. Іх эталоны гіавінны былі зберагацца ў праваслаўным саборы і каталіцкай царкве. Падобныя патрабаванні захаваліся і ў наступных дагаворах з Рыгай. што пацвярджаюць тэксты Полацкіх грамат. Дагаворы дакладна рэгламентавалі гандлёвыя аперацыі, праезд купцоў па тэрыторыі іншых краін, усталёўвалі пошліны на тавары, вызначалі крымінальныя аспекты, маральныя паводзіны і г. д. Гэтыя дагаворы яскрава сведчаць аб прававым характары існуючых адносін і ўключэнні беларускіх гарадоў у сістэму міжнародных нормаў гандлёвага права. У XIV ст. ініцыятыва ў гандлёвых аперацыях перайшла да Рыгі, якая імкнулася выступаць пасрэднікам у аперацыях паміж купцамі «рускіх» гарадоў з гандлярамі іншых еўрапейскіх краін. Насуперак ранейшым дамовам у XIV ст. купцам з Полацка, Віцебска, Смаленска не дазвалялася выязджаць за межы Рыгі. Рыга таксама дамаглася пераходу ў разліках з кёльнскага фунта, які выкарыстоўваўся раней у полацка-рыжскіх гандлёвых аперацыях, на рыжскія вагавыя адзінкі. Такім чынам, у канцы XIV ст. Рыга стала адзіным пасрэднікам у гандлёвых стасунках Падзвіння і Падняпроўя з балтыйскім рэгіёнам.
    Рост гарадоў, узмацненне іх ролі ў эканамічным і сацыяльным жыцці дзяржавы, а таксама збліжэнне з Польшчай пасля заключэння Крэўскай уніі і пашырэнне адносін з еўрапейскімі дзяржавамі садзейнічалі развіццю самакіравання гарадоў. У XIV-XV стст. гарады больш выразна адасабляліся ад воласці, выступалі ў дакументах самастойна як «мужы», «всн полочане», «всн добрые людн н малые», «мешчане» і інш. Поруч з вечавымі парадкамі ўсталёўвалася адміністрацыя ў складзе войта, яго намесніка, пісара, лаўнікаў («прысяглых», сотнікаў) са складу гарадской абшчыны. «Гарадскія ўрады» звычайна выбіраліся ці прызначаліся з улікам меркавання абшчыннікаў. Гарадскія вольнасці, правы, памеры падаткаў, правілы гандлю і іншыя нормы пачалі замацоўвацца велікакняжацкімі, уладальніцкімі граматамі уставамі. Такія граматы пацвярджалі мясцовыя асаблівасці і традыцыі самакіравання, якія склаліся яшчэ ў вечавы перыяд «віцебскае права», «пінскае права».
    3 канца XIV ст. гарады Вялікага Княства Літоўскага пачалі атрымліваць самакіраванне на аснове нямецкага магдэбургскага права. Пачатак гэтаму паклалі фундацыйныя граматы Вільні (1387) і Берасцю (1390). Яны сталі адпраўной кропкай у станаўленні новай сістэмы самакіравання беларускіх гарадоў. Як адзначаў яшчэ У I. Пічэта, першымі магдэбургскас права надавалі «вузлавым» гарадам. У берасцейскім прывілеі быў замацаваны
    шэраг палажэнняў, якія ляглі ў аснову іншых фундацыйных грамат на самакіраванне. Берасцейскі прывілей гаворыць аб пераводзе «з рускага права» на права магдэбургскае, аб вызваленні мяшчан ад «усіх праў польскіх і рускіх і ўсялякіх звычаяў», якія супярэчаць магдэбургскаму праву, ад «усялякага суда і ўлады ўсіх дзяржаўных намеснікаў, кашталянаў, старостаў, ваяводаў, гараднічых, суддзяў, слугаў і возных». Магдэбургскае права ў Берасці надавалася «ўсялякага рода людзям хрысціянам», «як немцам, гэтак палякам і рускім». Такім чынам, у грамаце адбіўся даволі стракаты канфесійны і этнічны склад насельніцтва горада.
    Магдэбургскае права вызваляла горад ад улады дзяржаўных службоўцаў і падпарадкаванасці замку падчас вайны, вызначала непасрэднае падначаленне вялікаму князю і захаванне яго вярхоўнай улады. Горад атрымліваў правы на герб і пячатку, у тым ліку асобныя пячаткі надаваліся войту і лаўнікам, права мець цэхі, гарадскую і цэхавыя харугвы. Узначальваў сістэму магдэбургскага самакіравання войт, які адказваў выключна перад вялікім князем. Непасрэдна гарадскімі справамі займаліся бурмістры, радцы, лаўнікі, якія прадстаўлялі выбарны орган самакіравання магістрат. Бурмістры і радцы складалі раду, а лаўнікі гарадскую лаву. Яны выбіраліся штогод з ліку гарадскіх абшчыннікаў і прыступалі да сваіх абавязкаў пасля прынясення прысягі. У кампетэнцыі лавы былі крымінальныя справы. Рада на чале з бурмістрамі разглядала грамадзянскія справы мяшчан, вырашала гаспадарчыя пытанні, кантралявала збор падаткаў і інш. Войта ў большасці гарадоў прызначаў вялікі князь ці ўладальнік горада, але права выбіраць чалавека на гэтую пасаду таксама адлюстравана ў прывілеях на самакіраванне асобных гарадоў (Орша, Камянец, Пінск, Пружаны, Кобрын і інш.). Магістраты распараджаліся гарадской маёмасцю, вызначалі парадак падаткаабкладання, дзейнасць рамесных і гандлёвых аб’яднанняў, адстойвалі інтарэсы горада.
    Пасля працяглага перапынку ў наданні магдэбургскага права з канца XV ст. яго атрымалі шэраг беларускіх гарадоў: Гародня (1496), Полацк (1498), Менск (1499), Камянец (1503) і інш. Сімвалам магдэбургскага горада з’яўлялася ратуша, дзе засяроджвалася гаспадарчае і грамадскае жыццё. Так, першыя звесткі аб Менскай ратушы з’явіліся праз чатыры гады пасля атрымання магдэбургскага права. У ратушы праходзілі пасяджэнні магістрата, размяшчаліся канцылярыя, архіў, скарб, захоўваліся гарадская пастрыгальня і вага («мера збожжа, г. зн. бочка ратушная»), На ратушнай вежы звычайна ўстанаўлівалі гадзіннік (гадзіннікі з’явіліся ў XIV ст. і былі атрыбутам, які сведчыў аб прэстыжы, багацці). У падзямеллі ратушы часам знаходзілася вязніца.
    Ратуша вызначыла новую дамінанту ў структуры горада. Цэнтр перамясціўся ад замка да рыначнай плошчы вакол ратушы. На рынку месціліся крамы. Яны належалі гораду, мяшчанам, духавенству і нават шляхце. Крамы на рынку з’яўляліся прадметам куплі-продажу. Часам свае крамы прадаваў і горад, калі матэрыяльнае становішча пагаршалася або тэрмінова патрабаваліся сродкі.
    У якасці пакарання гарадская абпічына магла быць пазбаўлена права на самакіраванне. Найбольшая колькасць прывілеяў на самакіраванне выдадзена ў XVI-XVII стст. I хоць арганізацыя гарадскога жыцця не выходзіла за межы феадальнай падпарадкаванасці, магдэбургскае права садзейнічала эканамічнаму і культурнаму развіццю гарадоў. Гарадская абшчына пастаянна папаўнялася новымі жыхарамі рознай этнічнай і канфесійнай прыналежнасці, майстрамі, гандлярамі, якія стваралі цэхі, гільдыі, брацтвы, актыўна ўдзельнічалі ў грамадска-палітычным жыцці гарадской абшчыны.
    13
    УНУТРАНАЯ I ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА ВКЛ. КНЯЖАННЕ ВІТАЎТА
    •	Крызіс 1377-1392 гг.
    •	Унутраная палітыка Вітаўта
    •	Адносіны з рускімі княствамі
    •	Таі арскі напрамак знешняй палітыкі Вітаўта
    •	Заходні напрамак знешняй палітыкі ВКЛ
    КРЫЗІС 1377-1392 гг.
    Пасля смерці вялікага князя Альгерда 24 мая 1377 г. улада ў ВКЛ са згоды суправіцеля Кейстута перайшла да Ягайлы (у праваслаўі Якаў) старэйшага сына Альгерда ад Ульяны Цвярской. У ВКЛ працягвала рэалізоўвацца схема сумеснага кіравання дзяржавай праз дзвюма асобамі віленскім і трокскім князямі.
    Пераход улады да Ягайлы характарызуецца не толькі зменай адносін унутры роду Альгердавічаў, але і кардынальным пераглядам гаспадаром і палітычнай элітай сваіх знешнепалітычных арыенціраў. Пасля харызматычнага Альгерда вялікі князь Ягайла падаваўся слабым, супраць яго і дзяржавы былі настроены іншыя Альгердавічы (Дзмітрый, Уладзімір і, канешне, Андрэй). Акрамя гэтага, на ўскраінах ВКЛ (Смаленскае княства) узмацніліся сепаратысцкія настроі. Прагназуючы аслабленне ВКЛ, актывізаваліся суседнія дзяржавы. Як вынік наступіў крызіс улады, і перад новым вялікім князем паўстала пытанне захавання цэласнасці краіны.