Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
было нямала яго паплечнікаў. У бітве на р. Ворскле загінула значная колькасць князёў Гедымінавічаў, сярод іх Андрэй і Дзмітрый Альгердавічы, а таксама Глеб Святаславіч Смалепскі, Іван Бельскі, без вестак прапаў кракаўскі кашталян Спытка з Мельштына. Паражэнне на р. Ворскле стала адной з прычын змен у адносінах з Каралеўствам Польскім і падпісання Віленска-Радамскай уніі 1401 г.
У пачатку XV ст. у Залатой Ардзе працягваліся ўсобіцы. У 1416 г. хан Саладзін, сын Тахтамыша, які прыязджаў да Вітаўта, быў забіты сваім братам Керымбярдзеем. Ад свайго імя Вітаўт у Вільні паставіў ханам Бетсабулу, каб той змагаўся з Керымбярдзеем. Але Эдыгей, які падтрымліваў апошняга, здзейсніў разбуральны набег на Кіеўскую зямлю. Керымбярдзей здолеў перамагчы ва ўнутрыпалітычнай барацьбе і забіў свайго саперніка Бетсабулу, але ў хуткім часе сам быў забіты сваім братам. Хан Залатой Арды абапіраўся на падтрымку Вітаўта, і Эдыгей быў вымушаны шукаць міру з вялікім князем літоўскім. 1 надалей барацьба ў Ардзе, дзе часам змагалася шэсць прэтэндэнтаў за ўладу, не абыходзілася без уплыву Вітаўта. 3 аднаго боку, гэта давала вялікаму князю магчымасць вырашаць на сваю карысць пытанні, якія тычыліся адносін з рускімі княствамі, бо іх вярхоўным гаспадаром з’яўляўся залатаардынскі хан. Многія прэтэндэнты на ўладу, якія не адчувалі сябе ўпэўнсна, шукалі ў Вітаўта падтрымкі і імкнуліся выказаць яму сваю павагу, як, напрыклад, хан Махмет, які быў абавязаны вялікаму князю літоўскаму сваім узвышэннем. 3 іншага боку, варожа настроеныя прэтэндэнты на ўладу ў Ардзе час ад часу рабілі разбуральныя напады на паўднёвыя межы Вялікага Княства Літоўскага і выводзілі палон.
У цэлым знешнюю палітыку Вітаўта на ўсходнім напрамку можна прызнаць паспяховай. Яму ўдалося далучынь да Вялікага Княства Літоўскага вялікія тэрыторыі. На ўсходзе яго ўладанні сягалі вярхоўяў Акі і Мажайска, ён адабраў у татар Паўднёвую Падолію і пашырыў межы сваёй дзяржавы да Чорнага мора, а каб замацаваіша та.м, пабудаваў апорныя гарады Дашэў (Ачакаў), Сакалец (Вазнясенск), Каравул, Хаджыбей. ВКЛ пры Вітаўце стала самай значнай сілай ва Усходняй Еўропе. Вялікі князь прымаў самы актыўны ўдзел ва ўнутрыпалітычнай барацьбе ў Ардзе. Ён стаў апекуном свайго ўнука, маскоўскага князя Васіля II. і без яго згоды ў Вялікім Княстве Маскоўскім не магло быць прынята ні адно значнае палітычнае рашэнне. Нявырашаным пры жыцці Вітаўта засталося пытанне аб далучэнні Ноўгарада і Пскова. Пры гэтым у сваёй знешнепалітычнай дзейнасці Вітаўт выкарыстоўваў самыя розныя сродкі: сямейна-шлюбныя сувязі, палітычныя саюзы, прамое палітычнае і ваеннае ўмяшальніцтва.
ЗАХОДНІ НАПРАМАК ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ ВКЛ
Стаўленне Вітаўта да Ордэна пасля 1392 г. значным чынам адрознівалася ад адносін паміж імі ў 80-я гг. XV ст. Падчас сваёй барацьбы супраць Ягайлы Вітаўт двойчы звяртаўся па дапамогу да крыжакоў. Першы раз пасля пабегу з Крэўскага замка ў 1382 г. Тады Вітаўт атрымаў, акрамя прытулку, дыпламатычную і ваенную падтрымку: з тэрыторыі Ордэна ён вёў перамовы са сваімі прыхільнікамі ў Жамойціі, вялікі магістр звярнуўся да Ягайлы з просьбай вярнуць Вітаўту і яго брату Таўцівілу хаця б частку іх уладанняў. За гэта Вітаўт нават прымаў удзел у вайне крыжакоў супраць Вялікага Княства Літоўскага. Там жа ў 1383 г. князь быў хрышчоны і прыняў імя Вігунд, a 14 чэрвеня 1384 г. адбылося новае пацвярджэнне дамовы паміж ім і вялікім магістрам. У адпаведнасці з дамовай магістр абяцаў дапамагчы вярнуць уладанні Кейстутавічаў, а Вітаўт служыць Ордэну і ў выпадку адсутнасці дзяцей, перадаць яму свае землі. Аднак Ягайла ў гэты час вёў перамовы пра шлюб з польскай каралевай Ядзвігай і быў зацікаўлены ў вырашэнні праблем са сваім стрыечным братам, паабяцаў вярнуць яму бацькоўскую спадчыну. Вітаўт прыбыў у Вялікае Княства Літоўскае, але Ягайла свае абяцанні не выканаў. Трокі, уладанні Кейстута, былі перададзены Скіргайлу, а пісьмовых гарантый на тыя землі, якія Вітаўт атрымаў пасля 1384 г., Ягайла выдаць не пажадаў.
3 гэтай прычыны Вітаўт другі раз звярнуўся за падтрымкай у Ордэн і 19 студзеня 1390 г. падпісаў грамату, у якой пацвердзіў свае папярэднія абяцанні. Напачатку 90-х гг. XV ст. Вітаўт актыўна ўдзельнічаў у аперацыях крыжакоў супраць Вялікага Княства Літоўскага. Напрыклад, у 1391 г. ён захапіў Гародню, праўда, не без дапамогі літоўскай часткі гарадзенскага гарнізона. Але залежнае становішча і цьмяныя перспектывы вяртання сваёй спадчыны прымушалі Вітаўта шукаць іншыя шляхі. Магчыма, планы адносна паўторнай здрады Ордэну ўзніклі ў Вітаўта ў 1391 г., калі ён з дазволу крыжакоў сабраў сваякоў, якія былі размешчаны па розных прускіх гарадах як закладнікі, у Рытэрсвердзе, сваёй рэзідэнцыі. У гэты ж час плоцкі епіскап Генрых, афіцыйны польскі пасол на мірных перамовах з Ордэнам, паведаміў Вітаўту, што Ягайла гатовы перадаць яму землі Кейстута, як і іншыя землі разам з тытулам вялікага князя літоўскага.
Летам 1392 г. Вітаўт нечакана правёў шэраг аперацый: спаліў ордэнскія ўладанні Нейгартэн і Метэмбург, захапіў немцаў, якія размяшчаліся ў Гародні, і пакінуў там моцны гарнізон. За гэта вялікі магістр пакараў апошніх закладнікаў, якія яшчэ заставаліся ў яго руках. Былі забіты абодва сыны Вітаўта, а Жыгімонта Кейстутавіча закавалі ў кайданы. Адносіны паміж
Ордэнам і Вітаўтам сталі адкрыта варожымі. Паходы рыцараў у ВКЛ адбываліся адзін за адным. У 1392 г. аб’яднаныя сілы крыжакоў асадзілі Вільню, праўда, безвынікова. Пасля гэтага зносіны паміж рыцарамі і Вялікім Княствам Літоўскім абмяжоўваліся кароткімі памежнымі сутычкамі і перамір’ямі для абмену палоннымі. Вялікі магістр знаходзіўся пад моцным знешнепалітычным ціскам з боку імператара Венцэслава, але ён імкнуўся заключыць асобны мір з Каралеўствам Польскім, каб мець магчымасць і далей ваяваць за далучэнне Жамойціі і іншых зямель Вялікага Княства Літоўскага. Гэтаму актыўна супраціўляліся як польскія кіруючыя колы, так і сам Вітаўт.
Перамовы паміж усімі зацікаўленымі бакамі беспаспяхова цягнуліся да красавіка 1398 г., калі Вітаўт заключыў асобную мірную дамову з Ордэнам. Напярэдадні польская каралева Ядзвіга заявіла свае правы на землі Вялікага Княства Літоўскага і запатрабавала ад Вітаўта штогадовую даніну. Яе непакоіла пашырэнне меж Вялікага Княства Літоўскага і яго палітычнае ўмацаванне, і ў першую чаргу далучэнне Вітаўтам Падолля. I хоць пазіцыя Ядзвігі не супадала з пазіцыяй Ягайлы па гэтым пытанні, Вітаўт вырашыў больш не трымацца агульнай з Каралеўствам Польскім палітыкі ў адносінах да крыжакоў. Дамова паміж Вітаўтам і вялікім магістрам Ульрыхам фон Юнгінгенам была заключана 12 кастрычніка 1398 г. на выспе Салін у ніжнім цячэнні Нёмана. У адпаведнасці з гэтым актам Вітаўт саступаў частку сваіх уладанняў (пераважна ў Жамойціі) і абяцаў пабудаваць за свой кошт дзве або тры крэпасці для рыцараў. За гэта яны павінны былі вызваліць Жыгімонта Кейстутавіча, які ўсё яшчэ знаходзіўся ў Ордэне. Вітаўт абяцаў клапаціцца пра распаўсюджанне каталіцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім і абавязваўся дапамагчы рыцарам заваяваць Пскоў, а тыя — падпарадкаваць Вітаўту Вялікі Ноўгарад і стрымаць націск татар. Асобна было прапісана, што Вітаўт не будзе прапускаць праз свае землі войскі, нават хрысціянскіх уладароў, якія будуць ісці супраць крыжакоў. Аналагічныя абавязкі наконт праходу варожых сіл па тэрыторыі Ордэна ў бок Вялікага Княства Літоўскага бралі на сябе і рыцары. Апошні пункт пагаднення меў яўны антыпольскі характар, бо праз Вялікае Княства Літоўскае на Ордэн маглі прайсці войскі толькі аднаго хрысціянскага манарха польскага караля.
Пасля Салінскага пагаднення мірныя адносіны з крыжакамі пратрывалі нядоўга да 1401 г. За гэты час рыцары ўдзельнічалі ў кампаніі супраць татар, а Вітаўт дапамагаў ім падчас паходаў у Жамойцію. Заключэнне Віленска-Радамскай уніі прывяло да пагаршэння адносін паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Ордэнам. У 1402-1403 гг. рыцары правялі некалькі
снусташальных набегаў на ВКЛ. Летам 1402 г. яны арганізавалі вялікі паход на Вільню, у якім удзельнічаў князь Свідрыгайла. Вітаўт у адказ арганізаваў ваенную кампанію супраць некаторых ордэнскіх гарадоў. Але абодва бакі былі абмежаваны знешнімі абставінамі ў заключэнні мірнай дамовы.
Вялікага князя літоўскага непакоілі ўсходнія суседзі, асабліва смаляне, а вялікі магістр атрымаў ад папы ліст, у якім забаранялася ваяваць з Вітаўтам. Чарговы мір паміж Вялікім Княствам Літоўскім, Каралеўствам Польскім і Ордэнам быў заключаны 23 мая 1404 г. у Рацянжы і па змесце адпавядаў Салінскаму міру, за выключэннем артыкула, у якім Вітаўт абяцаў дапамагаць вялікаму магістру супраць усіх ворагаў, акрамя польскага караля.
Чарговы разлад паміж Тэўтонскім ордэнам з аднаго боку і Каралеўствам Польскім і Вялікім Княствам Літоўскім з другога выклікаў паўстанне жамойтаў супраць ордэнскай улады, якое пачалося ў канцы 1409 г. Вітаўт заступіўся за жамойтаў, а польскі кароль яго падтрымаў. У сваю чаргу вялікі магістр Ульрых фон Юнгінген аб’явіў Ягайлу вайну. Менавіта так была справакавана ваенная кампанія 1409-1411 гг., якая ўвайшла ў гісторыю пад назвай Вялікая вайна. У 1409 г. ордэнскае войска хутка заняло спрэчныя польска-ордэнскія тэрыторыі Добжынскую зямлю і Паўночную Куявію (на поўначы Польшчы), а Вітаўт авалодаў Жамойціяй. Пасля ў баявых дзеяннях наступіў перапынак, неабходны варагуючым бакам для адпаведнай дыпламатычнай і ваеннай падрыхтоўкі. Разам з тым канфлікт паспрабавалі вырашыць пры дапамозе міжнароднага арбітражу пад старшынствам чэшскага караля Вацлава IV, але вынесены ім прысуд быў цалкам на карысць Ордэна, за якім пакідаліся ўсе правы на спрэчныя землі, і Вітаўт, як і Ягайла, не прызнаў яго.
У снежні 1409 г. Вітаўт і Ягайла сустрэліся ў Берасці, дзе абмеркавалі план летняй кампаніі 1410 г.: час і месца збору аб’яднаных сіл, далейшы ход вайны і г. д. Войска Вялікага Княства Літоўскага было прадстаўлена харугвамі з Берасця, Віцебска, Ваўкавыска, Дарагічына, Ліды, Полацка, Пінска, Смаленска і інш., а таксама татарскай конніцай і чэшскімі атрадамі.
Баявыя дзеянні былі распачаты вясной 1410 г. У канцы чэрвеня пачатку ліпеня аб’яднаныя польска-літвінскія сілы здолелі пераправіцца праз Віслу на тэрыторыю Ордэна і рушылі ў бок сталічнай цытадэлі Ордэна Мальбарка. Вялікі магістр не чакаў з’яўлення арміі праціўніка на сваёй тэрыторыі, але здолеў своечасова сабраць неабходныя сілы і перакрыць шйях да сталіцы. Вырашальная бігва адбылася 15 ліпеня 1410 г. на полі паміж Таненбергам і Грунвальдам. У ордэнскага войска была болып зручная пазіцыя для атакі, бо яно размяшчалася на ўзгорку. Пасля шасці гадзін напружанай бітвы рыцары пачалі адступаць і Ульрых фон Юнгінген павёў