Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
у наступленне харугвы рэзерву, якія прарвалі фронт і выйшлі ў тыл войска, але былі акружаны і знішчаны. Загінуў і сам вялікі магістр.
Перамога ў Грунвальдскай бітве вырашыла далейшы ход вайны. Саюзнікі рушылі пад сцены Мальбарка. Аднак доўгатэрміновая аблога не прынесла чаканага выніку замкі не былі ўзяты, а Ордэн не прызнаў свайго канчатковага паражэння і не згадзіўся на тэрытарыяльныя саступкі. Фактычна да 1411 г. падчас зняцця аблогі і вяртання войск у свае дзяржавы і Ягайла, і Вітаўт адчувалі прысмак паразы. Нават беларускае летапісанне праз дзясяткі гадоў адзначала паход у Прусію як прыватную вайну караля і вялікага князя.
Пазіцыя вялікага князя Вітаўта, як і польскага караля Ягайлы, па гусіцкім пытанні ад самага пачатку была неадназначнай. 3 аднаго боку, абодва манархі выступалі як барацьбіты за распаўсюджанне каталіцкай веры сярод паганцаў і схізматыкаў, а таксама за аб’яднанне цэркваў. Яны пастаянна падвяргаліся ціску ад каталіцкай царквы ў справе барацьбы з гусіцкай ерассю. 3 іншага боку, пазіцыі Каралеўства Польскага, Вялікага Княства Літоўскага і гусітаў шмат у чым былі блізкімі.
Кароль Жыгімонт Люксембургскі, які атрымаў чэшскую карону ў жніўні 1419 г., быў непрымальнай фігурай для гусітаў, бо вельмі нецярпіма адносіўся да своеасаблівага веравызнання і лічыўся галоўным ініцыятарам пакарання смерцю Яна Гуса. Разам з тым у яго былі напружаныя адносіны і з Вітаўтам з-за т. зв. Брэслаўскага прыгавору. Калі ў 1419 г. Жыгімонт выступіў пасрэднікам у спрэчках паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Тэўтонскім ордэнам аб правах на Жамойцію, то цалкам падтрымаў патрабаванні рыцараў. Збліжэнню Вітаўта і гусітаў таксама спрыяла барацьба супраць агульнага ворага — немцаў. Спачуванне ў польскага і літоўскага набілітэту выклікала палажэнне гусіцкага вучэння аб духавенстве. I калі польскія каталіцкія епіскапы не дазвалялі Ягайлу адкрыта прыняць пад сваю апеку гусітаў, Вітаўт не быў так абмежаваны з-за слабасці каталіцкай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Да таго ж Вітаўт быў абсалютна індыфірэнтным у справах асабістага веравызнання, хоць яго цікавілі сацыяльны і палітычны аспекты гусіцкага вучэння (у 1413 г. Іеранім Пражскі прыязджаў у Вялікае Княства Літоўскае, быў прыняты Вітаўтам і прапаведаваў у Полацку). Нават на Канстанцкім саборы (1414—1418) свсцкая дэлегацыя Каралеўства Польскага. якая па гусіцкім пытанні прадстаўляла і пазіцыю Вітаўта, выступала за мяккі прыгавор у адносінах да Яна Гуса і нават наведала яго ў зняволенні.
Таму і не дзіўна, што ў 1420 г. гусіты прапанавалі чэшскую карону Ягайлу, але той пад ціскам каталіцкай царквы і польскай знаці быў выму-
шаны адмовіцца. Пасля гэтага гусіты звярнуліся да Вітаўта, і той згадзіўся прыняць чэшскую карону. У адпаведнасці з заключаным пагадненнем Вітаўт прызначыў намеснікам у Чэхіі свайго пляменніка Жыгімонта Карыбутавіча, але чэхі настойвалі на тым, каб вялікі князь асабіста прыехаў у Прагу. Акрамя таго, Вітаўт абвясціў намер прымірыць гусітаў з каталіцкай царквой (гэта задавальняла памяркоўнае крыло гусіцкага руху).
На працягу двух гадоў (1421-1422) Жыгімонт Люксембургскі і пантыфік угаворамі спрабавалі прымусіць Вітаўта адмовіцца ад падтрымкі гусітаў. У сваю чаргу вялікі князь прасіў папу рымскага зняць праклён хаця б з часткі гусітаў і вярнуцца да перамоў, бо рэпрэсіўныя меры не далі плёну. У выніку перамовы зайшлі ў тупік, і ў 1422 г. Жыгімонт Карыбутавіч з войскам рушыў у Чэхію. Ён сабраў сойм у Чаславах і на ім прысягнуў прытрымлівацца гусіцкіх кампактаў, а затым быў абвешчаны намеснікам Чэшскага каралеўства. Па першым часе Жыгімонт Карыбутавіч удала падавіў хваляванні і заключыў пагадненне з апазіцыйна настроеным лідарам табарытаў Янам Жыжкам.
Аднак хутка сітуацыя пагоршылася як унутры краіны, так і на міжнароднай арэне. Пастаянныя скаргі імператара, пагрозы папы і магчымая вайна з Ордэнам, якія сталі рэакцыяй на паход Жыгімонта Карыбутавіча ў Чэхію, зрабілі пазіцыю Вітаўта больш кампраміснай. У сакавіку 1423 г. адбылася сустрэча польскага караля і германскага імператара, падчас якой Ягайла ад свайго імя і імя Вітаўта заключыў пагадненне з Жыгімонтам. Пасля гэтага Вітаўт адазваў Жыгімонта Карыбутавіча з Чэхіі і паведаміў гусітам, што яны памыліліся наконт яго абяцання абараняць іх артыкулы, а таксама раіў ім памірыцца з каталіцкай царквой. У адказ імператар адмовіўся ад свайго рашэння адносна мяжы паміж землямі Вітаўта і Ордэнам, у выніку чаго Жамойція была канчаткова далучана да Вялікага Княства Літоўскага.
Загад на вяртанне Жыгімонта Карыбутавіча не быў успрыняты гусітамі як канчатковы разрыў з вялікім князем Вітаўтам. Яны працягвалі лічыць яго сваім гаспадаром. Вітаўт таксама не прадпрымаў рашучых крокаў для падтрымкі Жыгімонта Люксембургскага ў яго барацьбе з чэхамі. На думку некаторых гісторыкаў, менавіта нежаданне Ягайлы і Вітаўта ваяваць супраць нядаўніх саюзнікаў сарвала вялікі крыжовы паход супраць гусітаў у 1423 г. Хоць абодва манархі і абяцалі сваю дапамогу папу рымскаму і імператару Жыгімонту ў іусіцкім пытанні, рашучых дзеянняў не прадпрымалі і далей.
У такіх абставінах памяркоўнае крыло гусітаў звярнулася да Жыгімонта Карыбутавіча з просьбай вярнуцца. У чэрвені 1424 г. разам з паўтаратысячным атрадам ён з’явіўся пад сценамі Прагі, дзе быў сустрэты з вялікай
павагай. Жыгімонт Карыбутавіч публічна прыняў прычасце (хлебам і віном) і абвясціў сябе каралём, за што быў адлучаны ад каталіцкай царквы. На некаторы час ён змог аб’яднаць вакол сябе Чэхію: памірыўся з лідарам табарытаў Янам Жыжкам, заваяваў прыхільнасць памяркоўнай зямельнай шляхты і замацаваўся ў Празе. Пад яго кіраўніцтвам 16 ліпеня 1426 г. аб’яднаныя сілы гусітаў перамаглі войскі імператара пры Аўсінгу на Эльбе. Але Жыгімонт Карыбутавіч імкнуўся да паразумення з польскім каралём, вялікім князем літоўскім і папам рымскім, бо разумеў, што непапулярнасць Жыгімонта Люксембургскага ў Чэхіі можа даць яму шанец стаць легітымным чэшскім каралём, прызнаным і іншымі манархамі. Яго лісты былі перахоплены радыкальна настроенай беднатой, якая адмоўна ставілася да кампраміснай палітыкі караля-іншаземца. Паднялося паўстанне, Жыгімонт Карыбутавіч бьгў зняволены і праз чатыры месяцы высланы за межы Чэхіі.
У межах рэалізацыі дамовы уніі, заключанай у замку ў Крэве 14 жніўня 1385 г., 15 лютага 1386 г. Ягайла прыняў у Кракаве каталіцкі хрост, а праз тры дні абвянчаўся з прадстаўніцай Анжуйскага дому, манархам Польшчы Ядзвігай, і пад імем Уладзіслава II узышоў на каралеўскі трон. Ужо ў час каранацыі ў ВКЛ успыхнула паўстанне, якое, хоць і было падаўлена намеснікамі вялікага князя, паказала недасканаласць сістэмы кіравання дзяржавай у час адсутнасці гаспадара ў межах дзяржавы. У кароткі перыяд большасць прадстаўнікоў роду Гедымінавічаў былі вымушаны прыносіць васальныя прысягі на імя каралевы Ядзвігі і караля Уладзіслава, якія пацвярджалі права на валоданне ўдзеламі ўнутры ВКЛ. А ў 1387 г. Ягайла асабіста наведаў дзяржаву, дзе правёў хрост жыхароў-язычнікаў, заснаваў каталіцкую віленскую епархію, выдаў прывілеі, якія сфарміравалі новую прававую аснову для развіцця феадальнага саслоўя (а магдэбургскае права, нададзенае жыхарам Вільні, спрыяла развіццю і мяшчанскага саслоўя на аснове заходнееўрапейскай прававой сістэмы).
Гэта прывяло да змен і адначасова да канфрантацыі паміж прадстаўнікамі арыстакратыі, знаццю, намеснікамі вялікага князя (Скіргайлы, а затым і Вітаўта) і прадстаўнікамі роду Гедымінавічаў. Каралеўства Польскае адначасова станавілася і партнёрам (ваенным, знешнепалітычным), і канкурэнтам для палітычнай эліты ў барацьбе за атрыманне кантролю над уласным манархам. Менавіта таму перад 1399 г. адбылася кансалідацыя ўсіх феадалаў дзяржавы вакол ідэі паходу ў поле супраць татар, які быў падарыманы і прадстаўнікамі роду Гедымінавічаў, і арыстакратыяй (князямі), і прыхільнымі да Вітаўта суседнімі магнатамі (напрыклад, Спыткам з Мельштына). Аднак расчараванне ад паразы закранула статус Вітаўта як самастойнага кіраўніка ВКЛ і ідэю вядзення свяшчэннай вайны супраць татар сіламі толькі
заходніх зямель Русі. Таму паражэнне на р. Ворскле 12 жніўня 1399 г. поўнасцю змяніла расстаноўку сіл у дзяржаве (быў страчаны ўзаемны давер паміж Вітаўтам і феадаламі). 3 гэтага моманту паміж Каралеўствам Польскім і ВКЛ наступіў новы этап стасункаў этап паступовай інтэграцыі, якая прывяла да выбудовы сістэмы ўзаемаадносін новага тыпу.
Паспрыяла змене формы адносін не толькі паражэнне Вітаўта на Ворскле, але і смерць каралевы Ядзвігі, і прызнанне польскай палітычнай элітай Ягайлы самастойным каралём. Уладзіслаў II пашырыў правы польскай шляхты і паспрабаваў уключыць яе ў вырашэнне лёсу ўлады і дзяржаўнасці ВКЛ. У 1401 г. у Вільні, а затым у Радаме пачынаюцца перамовы паміж прадстаўнікамі дзяржаў, якія завяршыліся падпісаннем трох актаў уніі. Галоўныя дасягненні перамоў заключаліся ў кантролі з боку польскай палітычнай эліты пасада пасля смерці Вітаўта, удзелу феадалаў ВКЛ нароўні са шляхтай Польшчы ў выбарах свайго манарха і нават польскага караля.
Ужо ад пачатку XV ст. дзве дзяржавы рыхтаваліся да вырашальнай вайны з Тэўтонскім ордэнам, таму палітычны саюз, прапісаны ў актах Віленска-Радамскай уніі, быў абумоўлены больш шчыльнай падрыхтоўкай да вайны, дзе ВКЛ павінна было выступіць на баку Польшчы і не здрадзіць ёй у апошні момант. Пасля выйгранай Вялікай вайны 1409-1411 г. і доўгага шляху караля Уладзіслава-Ягайлы праз землі ВКЛ да Кракава Вітаўт дамогся змены ўмоў уніі 1401 г.
Так, у мястэчку Гародля на Валыні прайшоў сумесны сойм Каралеўства Польскага і ВКЛ, які завяршыўся падпісаннем 2 кастрычніка 1413 г. новай уніі, якая стала своеасаблівым пераглядам умоў папярэдняй ВіленскаРадамскай уніі і больш поўна ўлічвала інтарэсы ВКЛ як раўнапраўнага палітычнага партнёра Польшчы, адасабляючы дынастычныя інтарэсы ад дзяржаўных. Шляхта і гаспадар атрымалі права выбіраць манарха Каралеўства Польскага, а працэдура выбару вялікага князя даручалася Радзе, манарху і панам Польшчы.
Гарадзельская унія паклала пачатак перайманню феадаламі ВКЛ традыцый рыцарскай рэпрэзентацыі (гербавае брацтва), абмяжоўвала доступ да кіравання дзяржавай знаці некаталіцкага веравызнання, што выяўлялася ў модзе двара вялікага князя Вітаўта, афармленні яго рэзідэнцыі ў Троках, актыўным ўдзеле ў справах царкоўных сабораў. Пачалася вестэрнізацыя палітычнага жыцця ВКЛ. Чым больш відавочнай станавілася роля ў гэтым самога Вітаўта, тым больш ясна бачыўся прагрэс інтэграцыі ў цэнтральнаеўрапейскую палітычную і культурную прастору.