• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Першы этап крызісу пачаўся, калі ўзніклі непаразуменні па пытанні ўнутранай палітыкі і пераразмеркаванні ўдзельных княстваў, якое праводзіў
    вялікі князь Ягайла ў дачыненні да сваіх зводных братоў Андрэя, Дзмітрыя і Уладзіміра. Да таго ж пры гаспадары пачаў вылучацца муж роднай сястры Ягайлы Вайдыла, які не толькі выконваў ключавую ролю ў знешнепалітычных стасунках свайго шурына з Тэўтонскім ордэнам (верагодная змова супраць асобы Кейстута), але і атрымаў у карыстанне віцебскі велікакняжацкі ўдзел, родавую маёмасць Альгерда. У 1380 г. падчас разгорнутай ваеннай кампаніі за Полацк паміж Ягайлам і Скіргайлам з аднаго боку і Андрэем Альгердавічам з другога Кейстут зрабіў захады па нейтралізацыі ўлады пляменніка, акупаваўшы Вільню і фактычна абмежаваўшы ўладу гаспадара. Падчас акцыі па загадзс Кейстута забілі паплечніка Ягайлы Вайдылу. Пры гэтым маёмасць і часткова дзяржаўныя функцыі ўнутры дзяржавы былі вернуты Ягайлу на працягу года. Падчас перамоў Кейстута і яго сына Вітаўта захапілі ў палон, а ў 1382 г. Кейстут з жонкай былі забіты.
    Другі этап крызісу пачаўся на ўзроўні стварэння ўнутры ВКЛ альтэрнатывы манарху з боку палітычнай эліты. 3 1382 г. у дзяржаве працягвалася эксплуатацыя сістэмы сумеснага кіравання, у якой месца Кейстута заняў родны брат Ягайлы Іван-Скіргайла. Аднак знешнепалітычныя і ўнутрыпалітычныя функцыі паміж князямі былі поўнасцю перайначаны. Ягайла займаўся пераважна знешняй палітыкай, актыўна ўдзельнічаў у справах Усходняй Еўропы, падтрымліваў Мамая ў барацьбе з маскоўскім князем Дзмітрыем, спрабаваў праз уласны шлюб працягнуць матрыманіяльную палітыку Гедыміна і Альгерда сярод рускіх вялікіх княжанняў Князь ІванСкіргайла пераважна адказваў за правядзенне ўнутранай палітыкі, галоўным напрамкам якой стала стварэнне ўласнага дамена праз ліквідацыю шэрагу буйных удзельных княстваў, у першую чаргу Полацкага.
    Падобная палітыка выклікала супраціўленне ўнутры краіны і прывяла да гуртавання апазіцыі адносна дуумвірату Ягайла Скіргайла. Магчымымі прэтэндэнтамі на замсну Ягайлу і Скіргайлу бачыліся Андрэй Альгердавіч і Вітаўт Кейстутавіч. Таму ў складаных унутрыпалітычных умовах вялікі князь Ягайла пайшоў на рашучы крок і заключыў палітычны саюз з Каралеўствам Польскім Крэўскую унію 1385 г., якая дазволіла абаперціся на знешніх саюзнікаў у падаўленні апазіцыі і наёмнае войска для кантролю сталічных замкаў. У 1386 г. было задушана паўстанне на паўночным усходзе дзяржавы, на чале якога стаялі Андрэй Полацкі і Святаслаў Смаленскі. Удзельнікі былі пакараны, а іх маёмасць перададзена іншым князям. Паўстанне супраць цэласнасці дзяржавы і яго вынікі згуртавалі вакол асобы гаспадара большасць Гедыміпавічаў, за выключэннем старэйшых сыноў Альгерда, і дазволілі працягнуць палітыку кансалідацыі зямель ВКЛ Скіргайлу.
    Трэці этап пачаўся з пранікнення польскага ўплыву ў палітычную прастору ВКЛ і пераарыентацыі велікакняжацкага двара і палітыкі дзяржавы на прапольскі напрамак. Узмацніўся ордэнскі знешнепалітычны курс, Тэўтонскі ордэн пачаў актыўна падтрымліваць апазіцыйных Ягайлу прадстаўнікоў роду Гедымінавічаў, прадставіў ім прытулак і даў сродкі на арганізацыю барацьбы за сваю маёмасць і вяртанне да ўлады ў ВКЛ. Князь Вітаўт, які два разы збягаў з ВКЛ у Ордэн, сваю матывацыю ўцёкаў выкладаў перад ордэнскім саветам у «Мемарыяле», дзе пісаў, што маёмасна пакрыўджаны гаспадаром ВКЛ і не верыць гарантыі бяспекі ўласнага жыцця. Вітаўт здзейсніў два паходы на сталічныя замкі ў 1390 і 1391 гг.
    У перыяд з 1386 па 1392 г. унутрыпалітычнае жыццё ВКЛ можна ахарактарызаваць як выцісканне з палітычнай прасторы актыўных канкурэнтаў уладзе. Іван-Скіргайла стаў намеснікам вялікага князя і сфарміраваў свой асабісты дамен за кошт ліквідаваных буйных удзелаў Альгердавічаўстарэйшых і іншых Гедымінавічаў. У праекцыі на супрацьстаянне Скіргайла Вітаўт знешняя палітыка і асабістая справа Вітаўта аб’ядналіся ў адну праблему, вырашэнне якой стала магчыма толькі 12 жніўня 1392 г. падчас заключэння Остраўскага пагаднення, паводле якога ўлада ў ВКЛ перайшла да Кейстутавіча, а само яго становішча давала гарантыі адноснай бяспекі.
    Перадача ўлады Вітаўту ў 1392 г. была вымушанай мерай з боку Ягайлы, які не мог кантраляваць дзяржаву старымі метадамі. Антаганізм палітычнай эліты ў адносінах да Скіргайлы вымусіў караля і вялікага князя замяніць асобу свайго намесніка і прапісаць перададзеныя яму кампетэнцыі ў Остраўскім пагадненні. Прыход да ўлады ў ВКЛ Вітаўта разглядаўся Ягайлам толькі як замена непапулярнай асобы Скіргайлы. А разам з тым і палітычная лінія на цэнтралізацыю ўлады велікакняжацкага намесніка працягвалася. Пры гэтым Вітаўт мог прэтэндаваць на фарміраванне свайго ўдзела на аснове былой маёмасці Кейстута, але да яго не пераходзілі землі, назбіраныя Скіргайлам за папярэдні час. У 1395 г. князя Івана-Скіргайлу атруцілі. Пытанне з пераходам маёмасці было канчаткова вырашана землі вярнуліся пад кантроль гаспадара.
    Вітаўт змяніў палітыку цэнтралізацыі і для кіравання асобнымі тэрытарыяльнымі адзінкамі пачаў прыцягваць арыстакратыю і знаць ВКЛ, ігнаруючы прадстаўнікоў роду Гедымінавічаў. Застаючыся ў межах дзяржавы адзіным Кейстутавічам, Вітаўт не давяраў іншым прадстаўнікам дынастыі. Ён распачаў ператварэнне дзяржавы з федэратыўнай ва ўнітарную. Стварыў дзяржаўны апарат кіравання, заклаў аснову прававой сістэмы і юрыдычнай базы ўзаемаадносін розных тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак з цэнтральнай уладай, акрэсліў асноўныя інстытуты і сімвалы дзяржаўнай
    самастойнасці (Гаспадарскую Раду, канцылярыю, афіцыйную рэзідэнцыю, усыпальніцу вялікіх князёў і г. д.), стымуляваў працэс развіцця шматканфесійнай палітыкі, адрознай для асобных тэрыторый княства. Распачаў фарміраванне «новай арыстакратыі» вакол палітычнай эліты і феадалаў Віленшчыны і Троччыны на аснове каталіцкіх феадалаў у супрацьвагу прадстаўнікам роду Гедымінавічаў і праваслаўнай славянскай арыстакратыі зямель прыслухаючых.
    Адбывалася вестэрнізацыя палітычнай і вайсковай культуры і гаспадарскага двара. Агульнадзяржаўнай стала ідэя ўзвышэння асобы ВітаўтаАляксандра, які сваімі дасягненнямі перад хрысціянскім светам заслугоўваў ўласнай кароны (стварэнне ў Смаленску афіцыйнай гісторыі дзяржавы, якая праявілася ў «Летапісцы вялікіх князёў», напісанне «Пахвалы Вітаўту»), Адпаведная ідэя ўвасоблена ў іканаграфіі Трокскага замка вобразам Вітаўта як цара Давіда, што прымае дары.
    УНУТРАНАЯ ПАЛІТЫКА ВІТАЎТА
    У 1413 г., паводле Гарадзельскага прывілея, які замацоўваў адпаведную унію, у ВКЛ ствараліся Віленскае і Трокскае ваяводствы і ўводзіліся пасады віленскага і трокскага ваявод. Як вынікае з тэксту самога прывілея, пераўтварэнні былі праведзены з мэтай уніфікацыі сістэмы дзяржаўных пасад у Вялікім Княстве Літоўскім і Польскім каралеўстве.
    Асновай для вызначэння тэрыторыі Віленскага і Трокскага ваяводстваў стаў адміністрацыйна-тэрытарыяльньі падзел, які замацаваўся яшчэ ў часы Альгерда і Кейстута. У склад Віленскага ваяводства ўвайшлі былыя ўладанні Альгерда і яго нашчадкаў: былое княства Віленскае, былое княства Новагародскае і княства Мсціслаўскае. Трокскае ваяводства аб’яднала ўладанні Кейстута і яго сыноў: былое княства Трокскае з асобнай Ковенскай акругай, былое княства Гарадзенскае, Берасцейскую зямлю і тры Падляшскія паветы: Бельскі, Дарагічынскі і Мельніцкі. У адпаведнасці з папярэднімі цеснымі рэгіянальнымі сувязямі Слуцкае і Клецкае княствы ўвайшлі ў Віленскае ваяводства, а Кобрынскае, Пінскае, Гарадзецкае і Тураўскае — у Трокскае.
    Хоць інстытут ваявод у некаторых землях існаваў і да Гарадзельскага прывілея, вылучаецца пэўная розніца паміж рускім ваяводам, які меў судовыя, адміністрацыйныя і вайсковыя абавязкі, і польскім ваяводам-палацінам. Аднак адміністрацыйна-гаспадарчыя і вайсковыя абавязкі ваяводы-палаціна ў Каралеўстве Польскім з’яўляліся вынікам доўгатэрміновага палітычнага і сацыяльнага развіцця дзяржаўных інстытутаў таму дакладна
    пераняць польскі вопыт не атрымалася, і палажэнне ваяводы ў Вялікім Княстве Літоўскім мела свас асаблівасці.
    Права прызначэння ваявод належала вялікаму князю. На пасады віленскага і трокскага ваявод прызначаліся мясцовыя феадалы (да 40-х гт. XV ст. іх займалі выключна католікі балцкага паходжання). Паводле польскага ўзору віленскі і трокскі ваяводы сталі на чале мясцовай шляхты. Іх кампетэнцыя военачальнікаў пашырылася на тэрыторыі, якія не былі ім падуладныя як намеснікам вялікага князя, у той час як велікакняжацкімі намеснікамі яны з’яўляліся толькі для тых землеўласнікаў, якія мелі землі ў былых Віленскім і Трокскім княствах. Паступова да функцыі ваяводы як ваеннага кіраўніка шляхты ў асобных выпадках стала дадавацца і функцыя судовай улады над князямі, панамі і шляхтай усяго ваяводства.
    Такім чынам, можна меркаваць, што ўзор польскага ваяводы-палаціна аказаў значны ўплыў на развіццё вышэйшых дзяржаўных інстьггутаў у Вялікім Княстве Літоўскім, як бы ствараючы агульную знешнюю форму. Але многія абавязкі ў сферы адміністрацыйнай улады і судовай юрысдыкцыі перайшлі да ваявод ад удзельных князёў. У адміністрацыйным плане Гарадзельскі прывілей замацаваў ваенна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ, які быў праведзены ў часы Альгерда і Кейстута, што адпавядала патрэбам дзяржавы і рабіла сувязі паміж яе асобнымі часткамі больш трывалымі.
    Ад самага пачатку свайго кіравання Вітаўт імкнуўся падпарадкаваць удзельных князёў. Гэта праблема была не толькі ўнутрыпалітычнай, але і дынастычнай, бо Вітаўт Кейстутавіч зрабіўся гаснадаром сыноў Альгерда, якія былі братамі польскаму каралю і «найвышэйшаму князю» (princeps supremus) Ягайлу. Першым паўстаў Карыбут Альгердавіч, але хутка быў разбіты Вітаўтам і ўзяты ў палон. Такім чынам ён страціў Новагародскае княства. У 1392 г. пры пасрэдніцтве Ягайлы было заключана пагадненне са Скіргайлам Альгердавічам. Скіргайла прызнаў за Вітаўтам тытул вялікага князя літоўскага, за што атрымаў Кіеў і Крамянец. Аднак Кіеў належаў князю Уладзіміру Альгердавічу, і, каб выканаць сваё абяцанне, Вітаўт увесну 1395 г. пайшоў на таго з войскам. Уладзімір, не чакаючы наступстваў гэтага паходу, добраахвотна саступіў Кіеў Скіргайлу і ўзамен атрымаў Капыль. Затым надышла чарга Фёдара Карыятавіча. Вялікі князь Альгерд у 1362 г. забраў Валынь у татар і аддаў яе сваім пляменнікам, сынам князя Карыята Гедымінавіча. Фёдар Карыятавіч паўстаў супраць Вітаўта і праз гэта быў пазбаўлены ўладанняў, а Падолле, як і Валынь, Вітаўт пакінуў за сабою. Пасля Вітаўт выправіўся супраць Свідрыгайлы, апошняга сына Альгерда. Той жыў разам са сваёй маці Ульянай у Віцебску, але пасля яе