Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Падзел ВКЛ на цэнтр (Lituania propria з асноўнай лакалізацыяй яе ў землях Віленскага і Трокскага княстваў) і перыферыю (Полацкая зямля, Віцебскае княства, Валынь, Кіеўпічына, Севершчына, Жамойція) быў замацаваны наданнем асобным землям так званых земскіх, ці абласных, прывілеяў. Гэта дало штуршок для вылучэння другога ўзроўню адміністрацыйнатэрытарыяльнага падзелу ВКЛ у XIV ст., фарміравання на аснове мясцовай эліты свайго адміністрацыйнага апарату на чале з велікакняжацкімі намеснікамі. А ў сярэдзіне канцы XV ст. менавіта на барацьбу з сепаратысцкімі абласнымі рухамі было накіравана стварэнне агульнадзяржаўнага пісанага права агульназемскіх прывілеяў 1447 і 1492 гг.
Земскі ўзровень адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу ВКЛ характарызуецца палітыкай, якую праводзілі вялікія князі Гедымін і Альгерд. Яна атрымала ў літаратуры найменне «старнна». Гэта відавочны сімбіёз велікакняжацкага кантролю над новадалучанымі тэрыторыямі і захаваннем унутранага адміністравання, імкненнем цэнтральнай улады хутка ўключыць новыя тэрыторыі ў склад ВКЛ, захаваўшы іх унутраную самастойнасць.
Вялікі князь не імкнуўся праводзіць глыбокія змены, прызначаць у якасці намесніка прадстаўніка дынастыі, захоўваў уладную іерархію зямель за мясцовай палітычнай элітай.
Велікакняжацкая ўлада не імкнулася ўмешвацца ва ўдзельныя княствы. Аднак за XIV ст. завяршыўся працэс замяшчэння мясцовых князёў прадстаўнікамі роду Гедымінавічаў ці пародненых з імі баярскіх родаў Адпаведныя землі сталі экстэрытарыяльнымі для велікакняжацкага судаводства, а мясцовае баярства было падначалена ваеннай, падатковай і адміністрацыйнай уладзе ўладальніка ўдзельнага княства.
Пасля смерці вялікага князя Альгерда Ягайла пачаў перадачу ўдзельных княстваў прадстаўнікам свайго роду на спадчынных ўмовах, замяніў іх на дзяржаўныя землі-намесніцтвы. тым самым абмежаваўшы палігычную і маёмасную магчымасць кожнага. У час кіравання вялікага князя Вітаўта былі ліквідаваны Кіеўскае і Полацкае княствы. Перавод князёў Гедымінавічаў на ўдзельныя княствы моцна запаволіўся ў час канфлікту Свідрыгайлы Альгердавіча і Жыгімонта Кейстутавіча, аднак аднавіўся ў сярэдзіне XV ст., паступова ўключыўшы і знаць ВКЛ (Валімунтавічы, Гальшанскія).
Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ закрануў дзве розныя катэгорыі воласці (на якія першапачаткова дзяліліся землі) і гарады (працэс паступовага аддзялення іх ад зямлі адбываўся цягам XIV ст.). Як для валасной, так і для гарадской сістэмы кіравання было характэрна захаванне самакіравання і стабільнае прадстаўніцтва мясцовага элемента ва ўсіх сферах (адміністрацыйнай, судовай, ваеннай). Самакіраванне заключалася ў захаванні грамады (абшчыны), якая супольна вырашала штодзённыя пытанні, выбірала старасту, удзельнічала ў копным судзе.
Такім чынам, ВКЛ мела складаную структуру адміністрацыйна-тэрытарыяльнага падзелу і ўзроўняў адміністрацыйнага кіравання. Гэта структура склалася ў кароткі час і на аснове буйнога па плошчы тэрытарыяльнага ўключэння зямель у склад дзяржавы, дзе ўжо існаваў падзел на велікакняжацкую тэрыторыю і славянскія княствы. Тэрыторыі суіснавалі на розных прававых умовах. Аднак унутраная палітыка старыны і паступовая інтэграцыя зямель у адміністрацыйную сістэму ВКЛ запаволіла працэс уніфікацыі, закансервавала статус удзельных княстваў і мясцовае абшчыннае адміністраванне.
ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ
1 О I САЦЫЯЛЬНЫЯ АДНОСІНЫ
Х (ДРУГАЯ ПАЛОВА XIII XIV ст.)
• Феадальнае землеўладанне і феадальная іерархія
• Развіццё прадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы
• Сялянская гаспадарка і павіннасці сялян
• Гарады, рамёствы і гандаль
ФЕАДАЛЬНАЕ ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ I ФЕАДАЛЬНАЯ ІЕРАРХІЯ
У XIII-XIV стст. на беларускіх землях паступова ўсталёўвалася сталае феадальнае грамадства. Феадальныя адносіны набывалі дамінуючае становішча ў вытворчасці і ў працэсе размеркавання атрыманай прадукцыі. Развіццё новага эканамічнага ўкладу суправаджалася зменай форм землеўладання і землекарыстання, узмацненнем прыгонніцтва, афармленнем сацыяльна-эканамічных пазіцый феадалаў і замацаваннем новых адносін у заканадаўстве дзяржавы.
Самым значным феадалам з’яўлялася дзяржава. На чале дзяржавы і ўсіх феадалаў быў вялікі князь літоўскі — гаспадар. Ён з’яўляўся ўладаром дзяржавы, таму выступаў вярхоўным уласнікам усёй зямлі княства. Іншыя князі, сярэднія і дробныя землеўласнікі знаходзіліся ў залежнасці ад гаспадара. Васальныя князі захавалі пэўную адасобленасць сваіх зямель, але прыносілі прысягу і плацілі даніну вялікаму князю, неслі з апалчэннем сваіх зямель на яго карысць ваенную службу. Даніна, якую плацілі васальныя князі, атрымала розныя назвы ў тых ці іншых землях: «падданшчына», «падымшчына», «пасопічына». Вызваленне ад выплаты даніны было рэдкім
выключэннем і з’яўлялася для падданага князя праяўленнем асобай міласці гаспадара. Феадальная ўласнасць на зямлю мела ўмоўны (абмежаваны) і безумоўны (неабмежаваны) характар.
Фактычна на правах удзельных князёў неабмежавана валадарылі ў сваіх землях нашчадкі Рурыкавічаў князі Друцкія, Лукомскія, Адоеўскія, Варатынскія, Вяземскія і інш. Прызнаючы вялікага князя як вярхоўнага правіцеля і ўладара дзяржавы. яны самастойна распараджаліся сваімі зямельнымі ўладаннямі, мелі права надзяляць зямлёй, пакідаць яе ў спадчыну і інш. Князі Гедымінавічы ў XIV ст. яшчэ валодалі землямі «да волі» вялікага князя, які мог іх забраць, замяніць на іншыя і асобнай граматай дазваляў перадачу зямлі ў спадчыну. Так, пры вялікім князе Альгердзе ніхто з князёў Гедымінавічаў, за выключэннем Кейстута, не меў права надзяляць сыноў, іншых набліжаных асоб зямлёй у межах сваіх княжанняў. Непарушныя вотчынныя правы Гедымінавічы атрымалі толькі ў XV ст. пасля ліквідацыі буйных абласных (у тым ліку некаторых спадчынных) княжанняў.
Ліквідацыя Вітаўтам буйных абласных княжанняў (у Полацку, Віцебску, Смаленску, Ноўгарад-Северскім і інш.) і ўвядзенне там намесніцтваў значна ўзбагацілі вялікага князя і пашырылі гаспадарскія ўладанні. Акрамя даніны з гэтых зямель, у велікакняжацкую казну пачалі паступаць шматлікія даніны і падаткі, якія раней ішлі абласным князям: грашовая, мядовая, бабровая, кунічная даніны, дзякла, мыта, віны і інш. Прычым падаткі і павіннасці ўскладаліся не толькі на сялян княжацкіх зямель, але і на насельнікаў баярскіх і царкоўных уладанняў, за выключэннем зямель каталіцкай царквы з канца XIV ст. Да вялікага князя пераходзілі гаксама ўсе двары і палацы, зямельныя ўгоддзі, чэлядзь былых абласных князёў. Ускладненне гаспадаркі патрабавала ўвядзення больш разгалінаванага апараіу кіравання новых намеснікаў, цівуноў і г. д. За кошт незанятых зямсль былых княжанняў папаўняўся і гаспадарскі фонд, з якога рабіліся падараванні за службу іншым князям, феадалам, набліжаным да князя асобам. Такім чынам, ліквідацыя буйных абласных княжанняў умацавала не толькі палітычную ўладу вялікага князя, але і матэрыяльнае становішча князя і дзяржавы. У канцы XIV ст. гаспадарскія землі складалі каля 70 % усёй тэрыторыі дзяржавы.
Вялікі князь таксама меў значныя ўласныя зямельныя ўладанні воласці гаспадарскія. Частка гэтых зямель пераходзіла да князя па спадчыне, частка набывалася ў выніку падпарадкавання іншых князёў, далучэння вымарачных маёнткаў, падараванняў і інш. Уласныя ўладанні вялікі князь таксама пашыраў шляхам заснавання на незанятых землях двароў і палацаў. Яны хутка пераўтвараліся ў буйныя феадальныя гаспадаркі, дзе працавала княжацкая чэлядзь і ў залежнасць ад іх траплялі навакольныя свабодныя
сяляне. Апошнія паступова абкладаліся павіннасцямі, станавіліся цяглымі, страчвалі права свабоднага пераходу на іншыя землі.
Да сярэдзіны XVI ст. асабісты дамен вялікага князя яшчэ не меў пэўнага прававога статусу і не вылучаўся дакладна сярод іншых гаспадарскіх зямель, таму фактычна з’яўляўся часткай дзяржаўных уладанняў. Прыбыткі з уласных княжацкіх зямель ішлі як на ўтрыманне самога князя, яго сям’і, двара, так і на пакрыццё шматлікіх дзяржаўных выдаткаў.
Пераважна за кошт гаспадарскіх уладанняў адбываліся падараванні царкве, якая валодала землямі звычайна на ўмовах неабмежаванай уласнасці. Так, полацкі князь Ануфрый у ірамаце, датаванай 1399 годам (верагодна, гэта дакумент 1350 ці 1377-1381 гг), перадаў Прадцечанскаму манастыру бортныя землі на азёрах Сомніца і Лісна, рэках Уле і Начы: «...а в церков святого йоана не вступатнся ннкому. А владыце с нгумена ноаньского н с нашего монастыря Островьского куннцы не братн, а ннкакнх пошлнн». 3 канца XIV ст. імкліва паіпыраліся ўладанні каталіцкай царквы. У 1399 г. Вітаўт падараваў віленскім канонікам зямлю паміж Стрэіпынам і Рагачовам, адзначаючы: «...А в ту землю первопнсаную не уступатася ннкому, а нн рогачевцем, а нн нному кому, ннж держать кановннком внленскнм п Стрешнн вечно, непорюшно, ннкнмже». Але ў гэты час царква яшчэ не выступала буйным землеўласнікам.
Зямельная ўласнасць свецкіх феадалаў мела розныя формы. У другой палове XIII XIV ст. асноўнай формай з’яўляліся вотчыны уладанні, якія пераходзілі ад бацькі да сына ў спадчыну або былі падараваны гаспадаром «на вечнасць», «в отчнну». Падобнымі да вотчын па прававым становішчы былі «куплі» землі, набытыя за грошы з правам неабмежаванага распараджэння. Таксама існавалі «заставы» маёнткі, атрыманыя ў часовае валоданне ад крэдытазаёмшчыка да выплаты пазыкі.
Гаспадарскія ўладанні выступалі важнай крыніцай пашырэння зямельнай уласнасці свецкіх феадалаў. Феадалы атрымлівалі «даніны» і «выслугі» велікакняжацкія падараванні. У гаспадарскіх граматах вызначаюцца два асноўныя тыпы падараванняў — часовае і «на вечнасць». Часовае акрэслівала пэўныя тэрміны валодання феадалам зямлёй «да волі», «да волі гаспадарскай», «да сваёй волі», «да жывата», «да двух жыватоў» і інш. Таксама існавалі падараванні з правам перадачы ў спадчыну толькі нашчадкам па мужчынскай лініі. Падараванні «на вечнасць», «с полным правом м панством», «в отчнзну» прадугледжвалі або не прадугледжвалі права на адчужэнне зямельнай уласнасці, што вызначала наяўнасць права поўнага распараджэння ёю: продаж, падараванне і г. д. Усе формы феадальнага зямельнага ўладання мелі ўмоўны характар, таму што патрабавалі