• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    У апошнія дзесяцігоддзі ХШ ст. перад маладой дзяржавай стаяла адна задача: выжыць у атачэнні суседзяў, якія былі не зацікаўлсны ў з’яўленні новага палітычнага ўтварэння. 3 гэтай задачай яна паспяхова справілася, бо стапаўленне дзяржаўнасці Літвы прыйшлося на той перыяд, калі гэтаму працэсу Галіцка-Валынскае княства ўжо не магло перашкодзіць, а Тэўтонскі ордэн тое ж зрабіць яшчэ не меў моцы.
    Такім чынам, у 50-70-я гг. XIII ст. князі літоўскія і новагародскія Міндоўг, Войшалк і Трайдзень стварылі тое ядро дзяржавы, якое з цягам часу абрастала суседнімі землямі і пераўтварала Княства Літоўскае і Новагародскае ў Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ды іншых зямель, якое праіснавала 550 гадоў.
    11
    ДЗЯРЖАЎНЫ ЛАД ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА Ў XIV ст.
    •	Фарміраванне дынастыі
    •	Збіранне зямель Усходняй Еўропы
    •	Адміністрацыйна-тэрытарыяльны падзел ВКЛ і яго эвалюцыя
    ФАРМІРАВАННЕ ДЫНАСТЫІ
    Працэсы ў сістэме ВКЛ у XIV ст. звязаны з фарміраваннем манаршай дынастыі. Да ўкняжання вялікага князя Гедыміна ў 1316 г. дзяржаўная палітыка не мела афіцыйнага апелявання да спадчыннасці і традыцыі пераемнасці ўлады ад аднаго прадстаўніка роду да другога. Упершыню мы сустракаемся з тлумачэннем легальнага пераходу ўлады да Гедыміна. Спадчыннасць улады падкрэсліваецца крыніцамі, якія звяртаюць увагу на датычнасць Гедыміна да сям’і Віценя.
    Ужо Віцень абапіраўся на прадстаўнікоў сваёй сям’і для замяшчэння суседніх княжацкіх удзельных пасадаў. Так, яго брат Войн у 1326 г. узгадваецца ў якасці князя поланкага. Дагэтуль унітарная дзяржава Віценя не патрабавала шырокага выкарыстання прадстаўнікоў сям’і ў адміністрацыйным кіраванні асобнымі часткамі. Сітуацыя магла змяніцца з уваходам у склад ВКЛ такой буйной тэрытарыяльнай адзінкі, як Полацкае княства (1307).
    Прыход да ўлады Гедыміна (1316—1341) і яго актыўная знешняя палітыка запатрабавалі кардынальных змен у адносінах з суседзямі і асобнымі землямі ўнутры дзяржавы. Шлюбная стратэгія вялікага князя разам з яго ваеннымі кампаніямі дазволіла пашырыць тэрыторыю ВКЛ і стварыць плацдарм для збірання зямель Усходняй Еўропы ў склад сваёй дзяржавы.
    Гедымін нарадзіўся прыкладна ў сярэдзіне 1270-х гг. і з’яўляўся, верагодна, братам Віценя. Пасля заўчаснай смерці вялікага князя менавіта ён узначаліў ВКЛ і практычна адразу правёў кардынальныя змены ў апараце кіравання падкантрольнымі землямі. На галоўных удзельных княствах мясцовыя князі былі заменены родзічамі-намеснікамі. Яскравым прыкладам з’яўляецца кар’ера князя Давыда, мужа дачкі Гедыміна, які атрымаў Гародню і паўнамоцтвы весці знешнюю палітыку.
    У Гедыміна было сем сыноў і шэсць дачок. Дзякуючы заключэнню шлюбаў вялікі князь хутка парадніўся з суседнімі княжацкімі родамі: цвярскім і ўладзімірскім дамамі, мазавецкім і галіцка-валынскім. Кожны з сыноў атрымаў ва ўладанне ўдзельныя княствы, якія знаходзіліся ў сферы інтарэсаў ВКЛ (Любарт ажаніўся з прадстаўніцай галіцка-валынскай дынастыі Данілавічаў і павінен быў атрымаць Валынь і, магчыма, Падолле; Альгерд Віцебск). Дзеці Гедыміна таксама атрымалі ўладанні (удзелы) у межах ВКЛ, якія з’яўляліся часткай дзяржавы (так Манівіду была выдзелена частка Новагародскага княства). Падзеленыя на дзве групы Гедымінавічы дапамагалі ствараць адміністрацыйную сістэму ВКЛ, пашыралі ўплыў роду на суседнія княствы Усходняй Еўропы.
    Падобная сістэма мела толькі адносную стабільнасць. Сітуацыя змянілася пасля смерці манарха (снежань 1341 г.), калі выявіліся супярэчнасці пры спадчыннасці велікакняжацкага пасада. Кожны прадстаўнік роду меў легальныя магчымасці прэтэндаваць на вышэйшую ўладу ў дзяржаве.
    Аднак гэта ж і стварала ўмовы для крызісу ўлады ў ВКЛ. Пасля смерці Гедыміна прэтэндэнтаў на вярхоўную ўладу было некалькі. Гэта і актыўны на ўсходнім памежжы Альгерд, і папулярны сярод жамойтаў і куршаў Кейстут, а таксама старэйшыя сыны Нарымунт і Манівід. Яшчэ пры жыцці Гедыміна ўдзелы былі раздадзены сынам, каб умацаваць іх уладу на рэгіянальным узроўні і пабудаваць сувязь з мясцовым баярствам. Так вакольныя з Вільняй землі з гарадамі Ашмяны, Вількамір і Браслаў адышлі Яўнуту, Кернава і Слонім Манівіду, Палессе з Пінскам і Туравам Нарымунту, Крэва Альгерду, Берасце і Гародня Кейстуту. На славянскіх землях пад уплывам мясцовага баярства сыны вялікага князя прымалі хрысціянства і інтэграваліся ў мясцовую палітычную культуру. Сам жа вялікі князь заставаўся язычнікам і пасля смерці быў пахаваны ў адпаведнасці з традыцыйным звычаем у Вільні. Афіцыйным наступнікам Гедыміна і вялікім князем стаў Яўнут. Большасць крыніц указвае, што гэта была воля Гедыміна.
    Пасля прыходу да ўлады зімой 1341/42 гг. Яўнут пацвердзіў усе бацькавы наданні братам. Аднак да 1344 г. унутры дзяржавы адбыліся значныя маёмасныя змены. Яўнут скараціў колькасць удзельных княстваў
    Гедымінавічаў. Распачалася справа вакол зямель, якія належалі Нарымунту і Манівіду, тэрыторыі не былі пераразмеркаваныя паміж братамі і пераходзілі пад кантроль вялікага князя. Да таго ж было ўзнята пытанне статусу і Полацкага княства і Валыні ў складзе ВКЛ. Верагодна, Яўнут пачаў цэнтралізаваць у сваіх руках дзяржаўную маёмасць, памяншаць удзелы прадстаўнікоў дынастыі.
    Пры гэтым перыяд праўлення вялікага князя Яўнута (1341-1345) вызначальны для развіцця сістэмы кіравання дзяржавай і паказальны ў адносінах паміж прадстаўнікамі дынастыі. Пасля смерці жонкі Гедыміна Еўны сярод Гедымінавічаў выспела змова супраць вялікага князя. Афіцыйнай падставай стала нерашучасць дзеянняў Яўнута падчас пагрозы крыжовага паходу ў межы дзяржавы з боку Тэўтонскага ордэна і імператара Яна Люксембургскага зімой 1344/45 гг. Аднак можна спвярджаць, што галоўная прычына актыўных дзеянняў супраць гаспадара палітыка абмежавання маёмасці і ўлады Гедымінавічаў, якая была ўспрынята як пагроза дынастыі ў межах ВКЛ. Hi Альгерд, ні Кейстут не маглі дапусціць фарміравання велікакняжацкага дамена на землях Русі Літоўскай (Віленшчына і Новагародчына) і паступовага выціскання з боку Яўнута сваіх братоў па-за межы ВКЛ на пошук «уласных» дзяржаў, як гэта ўжо адбылося з Карыятам Гедымінавічам. Магчыма, смерць маці скасоўвала гарантыі, якія былі дадзены Гедымінавічамі для захавання бацькавай дзяржавы. Ад вялікага князя Яўнута браты чакалі пераразмеркавання тэрыторый удзелаў, а калі гэтага не адбылося, то здзейснілі змову, мэтай якой было адхіленне Яўнута ад улады. Сведчаннем «мірных» намераў з’яўляецца захаванне брату жыцця і наданне яму ў канцы 1340-х гг. удзелыіага княства Заслаўскага, інтэграцыя былога вялікага князя ў палітычную структуру ВКЛ, але ўжо ў новым статусе ўдзельнага князя.
    Новы вялікі князь Альгерд, са згоды брата Кейстута, захапіў Вільню і захаваў сістэму кіравання свайго бацькі (з вялікім удзелам прадстаўнікоў сям'і). Аднак ён унёс істотныя карэктывы ў ролю родзічаў і іх удзел у сістэме кіравання дзяржавай праз пашырэнне маёмасных і абмежаванне кіроўных функцый. Сыны Альгерда атрымалі свае ўдзелы ў землях ВКЛ. Пачаўся працэс фарміравання прыватных даменаў. Менавіта маёмаснае вылучэнне Кейстута (Трокскае княства) дазволіла вялікаму князю Альгерду знайсні ў дзяржаве надзейную апору для пераўтварэнняў унутры дынастыі.
    Сістэма дуумвірату (сукіраўніка, суправіцеля) не з’яўлялася завершанай формай і абапіралася пераважна на вылучэнне адных частак дзяржавы ў асобныя адміністрацыйна-ваенныя часткі. Альгерд вымушаны быў супрацоўнічаць з братам Кейстутам і сынам Андрэем Полацкім, якія мелі ўнутры ВКЛ свае ўласныя дружыны. Астатнія Альгердавічы і Гедымінавічы
    павінны былі ісці са сваімі войскамі ў склад «раці літоўскай» агульнадзяржаўнага войска пад кіраўніцтвам вялікага князя. Таксама выглядае натуральным вы.іучэннс пэўных сфер адказнасці за памежную палітыку. Кейстут адказваў за кантакты з Ордэнам і Жамойціяй, а Андрэй з Псковам і Ноўгарадам. Удзел у палітычных справах дзяцей Альгерда залежаў ад іх узросту: дзеці ад першай жонкі, віцебскай княжны, былі задзейнічаны ў сістэме кіравання ўжо з 1350-х гг„ а інфармацыя пра самастойнае выкананне дзяржаўных прызначэнняў дзецьмі ад другой жонкі, Ульяны Цвярской, у летапіснай традыцыі захавана мінімалыіа, як і ўключэнне ў гэткую ж сферу іншых Гедымінавічаў, у тым ліку і дзяцей Кейстута.
    Вядучыя ролі Кейстута і Андрэя на ўнутрыпалітычным фронце былі гарантыяй улады для вялікага князя Альгерда. Яго палітычная праграма прадугледжвала адасабленне ўсіх Гедымінавічаў ад актыўнай палітыкі праз перадачу ім і іх нашчадкам буйных зямельных уладанняў. Аднак гэта не тычылася Кейстута. Тое, што ўваходзіла ў склад ВКЛ, трапляла ў Віленскае ці Трокскае княства. Але былі і сумесныя валоданні, як, напрыклад, Бабруйск, калі скарб і войска папаўняла з воласці кожнае са сталічных княстваў пароўну.
    Палітыка наданняў унутры дынастыі была рознай. Прадстаўнікі Альгердавічаў і часткова новыя адгалінаванні Гедымінавічаў атрымлівалі ўдзелы таксама ў Русі Літоўскай і «землях прыслухаючых» (далучаных). Падобная тактыка псрашкаджала прадстаўнікам дынастыі асімілявацца, пераходзіць на іншыя ідэйныя пазіцыі (рэлігія, палітычная культура, ідэнтыфікацыя), прывязвала іх да сталічнага рэгіёна, а адпаведна да агульнадзяржаўнай палітычнай ідэнтыфікацыі як «князі літоўскія». Відавочна, што працэс абрусення прадстаўнікоў дынастыі ўвайшоў у сутыкненне з поглядамі палітычнай эліты. Можна прывесці прыклад захавання афіцыйнай рэлігійнай ідэнтыфікацыі язычніцтва манархаў. Хоць вялікія князі ў сваіх асабістых рэлігійных пачуццях маглі ёй і не адпавядаць (адразу пасля ўкняжання Альгерда пачалося ўзвядзенне шэрагу хрысціянскіх храмаў у сталіцы дзяржавы Вільні).
    Ключавым элементам слабасці дзяржавы ў XIV ст. з’явілася адсутнасць сістэмы спадчыннасці велікакняжацкага нрастола. Смерць манарха, нават нры аб’ектыўным абмежаванні вялікай колькасці прэтэндэнтаў і гарантах легітымнасці новага гаспадара з боку ўплывовых нрадстаўнікоў дынастыі, не дазваляла стабілізаваць саму працэдуру. Вялікі князь Альгерд перад сконам мог вызначыць свайго пераемніка, магчымая кандыдатура магла быць зацверджана вузкім колам сваякоў, але пасля смерці манарха сітуацыя мянялася.
    Прыход да ўлады вялікага князя Ягайлы выглядае лагічным пры ўмове прыняцця рашэння хворым Альгердам і прысутнасці асноўных уплывовых асоб яго двара — Кейстута і жонкі Ульяны. Кандыдатура Ягайлы пакідала статус-кво ў сістэме кіравання ВКЛ і размеркаванні маёмасна-ўладных функцый, забяспечвала ўзмацненне ўлады Кейстута праз апякунства над сваім пляменнікам і вылучэнне Кейстутавічаў перад іншымі Гедымінавічамі ў будучым. Аднак усё гэта заклала вялікую небяспеку адлучала ад улады старэйшых дзяцей Альгерда, моцных палітычнымі сувязямі ў рэгіёне і забяспечаных буйнымі ўдзеламі.