• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Трэба адзначыць, што ў далейшым, у другой паловс XIII ст., мангола-татары неаднаразова спрабавалі захапіць бсларускія і іншыя тэрыторыі, якія ўваходзілі тады ў Вялікае Княства Літоўскае. У той час паходы на яго землі арганізоўвала Залатая Арда. Так, першы дакументальна засведчаны паход ардынцаў на абшары Беларускага Панямоння адбыўся ў 1258 г. Яго ўзначаліў ханскі баскак Бурундай, удзел прымалі атрады князя Даніла Раманавіча Галіцкага. Ёсць меркаванне, што гэты паход меў на мэце захаваць Панямонне ў арбіце ўплыву Галіцка-Валынскага княства васала Залатой Арды. Набегі ардынскіх атрадаў на беларускія землі былі эпізадычныя. Захаваліся сведчанні пра мангола-татар ад 1259, 1274, 1275, 1277 і 1287 гг. Разам з тым захапіць, абкласці данінай, устанавіць сістэму палітычнага ўладарання і кіравання праз выдачу мясцовым князям «ярлыкоў» для зацвярджэння іх на прастоле, як аналагічнае рабілася ў іншых рускіх землях, тут стэпавікі не змаглі.
    Змаганне з мангола-татарамі стала адным з сюжэтаў, які трапіў у гістарычную памяць народа. Пра набегі мангола-татар захавалася шмат народ-
    ных паданняў. Шэраг паведамленняў аб бітвах з імі змешчаны ў беларуска-літоўскіх летапісах (1249 г., бітва пад Крутагор’ем, 1284 г., бітва каля Магільна). Аднак, на думку даследчыкаў, іх даставернасць сумнеўная.
    Такім чынам, у XIII ст. для беларускіх зямель існавала рэальная небяспека мангола-татарскага нашэсця. Аднак болыпая частка Беларусі не трапіла пад мангола-татарскі пагром 1237-1240 гг. і пазбегла ярма Залатой Арды. Пакарыць беларускія тэрыторыі мангола-татарам не ўдалося.
    Беларускія землі развіваліся ў дастаткова складаных знешнепалітычных умовах. Галоўнай мэтай дзейнасці мясцовых князёў у галіне знешняй палітыкі было забяспечванне незалежнага развіцця сваіх зямель. Для гэтага выкарыстоўваліся ўсе даступныя сродкі і метады. Разам з тым у названы перыяд ужо можна адзначыць прыкметнае ўздзеянне эканамічных зацікаўленняў на знешнюю палітыку княстваў. Сутыкненне эканамічных і палітычных інтарэсаў станавілася прычынамі ваенных кафліктаў, сярод якіх на першае месца выходзіла супрацьстаянне агрэсіі крыжаносцаў у Падзвінні, а таксама барацьба супраць эпізадычных набегаў мангола-татар, дзякуючы чаму беларускія землі засталіся непакоранымі. У гэтым гістарычная роля супраціўлення насельніцтва беларускіх зямель іншаземнай агрэсіі.
    1	А УТВАРЭННЕ
    ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
    •	Балта-славянскія адносіны
    •	Узвышэнне Новагародка. Дзейнасць Міндоўга
    •	Палітыка князёў Войшалка і Трайдзеня
    БАЛТА-СЛАВЯНСКІЯ АДНОСІНЫ
    Літва, Княства Новагародскае, Княства Літоўскае і Новагародскае, Вялікае Княства Літоўскае і Рускае, Вялікае Княства Літоўскае, Рускае, Жамойцкае ды іншых зямель — пад такімі назвамі ўвайшла ў гісторыю адна з магутнейшых краін Сярэднявечча. Утварэнне ВКЛ стала магчымым у выніку заканамернага сацыяльна-эканамічнага і палітычнага развіцця балцкіх і ўсходнеславянскіх этнічных супольнасцей. На працягу Х-ХІІ стст. землі балтаў знаходзіліся ў сферы інтарэсаў славянскіх княстваў. У «Аповесці мінулых гадоў» ёсць звесткі аб паходзе кіеўскага князя Уладзіміра на яцвягаў у 983 г.: «Ішоў Уладзімір на яцвягаў, іх перамог і ўзяў зямлю іх». Вядома пра паходы на літву кіеўскага князя Яраслава Мудрага ў 1040 і 1044 іт. Летапісец Нестар называе літву ў ліку плямён, якія плацілі даніну Кіеву. Зафіксаваны ў гістарычных крыніцах паходы на літву полацкіх, смаленскіх, наўгародскіх, галіцка-валынскіх князёў. 3 другога боку, балцкія плямёны ў XII ст. былі ўцягнуты ў міжусобныя канфлікгы ўсходнеславянскіх княстваў. У Валынскім летапісе гаворыцца аб барацьбе князёў Полацкай зямлі: «Пайшоў (у 1162 г. Аўт.) Рагвалод супраць Валадара з палачанамі к Гарадцу. Валадар не біўся з ім днём, а ноччу напаў на яго з горада з літоўцамі і многа зла было зробленаўтуюноч...».
    У перыяд феадальных міжусобін, якія прывялі да аслаблення ўсходнеславянскіх княстваў, пашырыліся напады балцкіх плямён на землі славян. На працягу 1201-1236 гг. зафіксавана 14 значных паходаў балтаў на ўсходнеславянскія тэрыторыі. «Беда бо бе в земле Володімерьтей от воеванія літовского і ятвяжского», сцвярджаецца ў Галіцка-Валынскім летапісе. Такім чынам фарміраваліся няпростыя суседскія адносіны.
    Балцкія плямёны, якія межавалі з Полацкім і іншымі славянскімі княствамі на пачатку XIII ст., яшчэ не мелі значных адміністрацыйных цэнтраў, не мелі сваёй пісьменнасці. Але ў гэты час на землях літвы, жамойтаў, аўкштайтаў фарміраваліся феадальныя адносіны. Адбыўся падзел племянной супольнасці на знаць і просты люд. На чале асобных зямель усталяваліся дынастыі племянных князёў (кунігасаў).
    У першай палове XIII ст. землі балцкіх плямён і славянскіх удзельных княстваў аказаліся пад пагрозай знішчэння. 3 паўночнага захаду пагражалі крыжакі, з паўднёвага ўсходу мангола-татары. Асаблівую небяспеку ўяўлялі крыжаносцы, якія ў 1237 г. знішчылі магутнае балцкае племя прусаў. Рэальную пагрозу адчулі Пскоў і Ноўгарад Вялікі. Невыпадкова князь наўгародскі Аляксандр Яраславіч (Неўскі) з 1236 па 1251 г. падтрымліваў цесныя сувязі з Полацкам: гэта давала плён у барацьбе з ворагамі з захаду. Дзеля ўмацавання кантактаў князь Аляксандр у 1239 г. узяў шлюб з дачкой полацкага князя Брачыслава Васількавіча Аляксандрай. Першы сын Аляксандра Неўскага, Васіль, у маленстве (да 1245 г.) выхоўваўся ў Віцебску. Полацкія ваяры прымалі ўдзел у пераможных бітвах супраць шведаў на Няве (1240) і рыцараў-крыжакоў у Лядовым пабоішчы (1242). 3 пачатку XIII да канца XV ст. Пскоў і Ноўгарад Вялікі ўдзельнічалі ў справах дзвінска-панямонскага рэгіёна, а потым Вялікага Княства Літоўскага.
    Вялікая пагроза ў 30-50-я гг. XIII ст. навісла з паўднёвага ўсходу. Адно за адным пад мангола-татарскае ярмо падпадалі рускія княствы. Нават самыя магутныя з іх Галіцка-Валынскае, Смаленскае, Ноўгарад Вялікі вымушаны былі сплачваць даніну ардынцам.
    Для абароны незалежнасці лідары балта-ўсходнеславянскага памежжа павінны былі аб’яднаць намаганні ў барацьбе з захопнікамі. Нешта падобнае ўжо адбывалася ў першай палове XIII ст. Так, вядомы сумесныя выступленні Усевалада і Літвы супраць лівонскіх рыцараў князя Герцыке (васала Полацка) у пачатку XIII ст. Пад 1206 г. «Хроніка Лівоніі» Генрыха Латвійскага паведамляе, што полацкі князь Уладзімір (Валодша) «сабраў войска з усіх канцоў каралеўства, а таксама ад суседніх каралёў, сяброў сваіх, і з вялікай адвагай спусціўся ўніз па Дзвіне». У канцы 30-х гг. XIII ст. супраць саюзніка крыжакоў Конрада Мазавецкага падняліся воіны Ізяслава
    Новагародскага і «Літвы Міндоўга». Беларуска-літоўскія летапісы прыводзяць звесткі аб сумесных бітвах «літвы і русі» з мангола-татарскімі ордамі. У легендарнай бойцы пад Крутагор’ем (сучасны Дзяржынск), якая датуецца 1249 г., супраць азіяцкіх заваёўнікаў разам з Руссю («новгорожаны, слоннмчаны, пнніцаны») стаялі войскі з «жамойтамі і літвою».
    Як бачна, кансалідацыя была наяўнай. Аднак сцвердзіць яе ў адзінадзяржаўе балта-славянскіх зямель было не так проста, бо на лідарства ў гэтым рэгіёне прэтэндавалі па меншай меры чатыры цэнтры: Новагародак, Літва, Полацкае і Галіцка-Валынскае княствы.
    Здаецца, Полацкае княства, якое ў свой час першым вылучылася са складу Кіеўскай Русі і мела традыцыі незалежнага існавання, павінна было выступіць аб’яднаўчым цэнтрам. Але Полаччына XIII ст. не мелатой моцы, як у папярэднія ХІ-ХІІ стст. Феадальная раздробленасць, страта выхаду да Балтыкі, цяжкая барацьба з крыжацкай агрэсіяй падтачылі яе сілы.
    УЗВЫШЭННЕ НОВАГАРОДКА. ДЗЕЙНАСЦЬ МІНДОЎГА
    У сярэдзіне XIII ст. цэнтр палітычнага жыцця на беларускіх землях змясціўся ў Новагародак, аб чым сведчаць як летапісныя крыніцы, так і археалагічныя знаходкі. У «Хроніцы Літоўскай і Жамойцкай» згадваецца «отцовская столнца в Новгородку», «Новгородская дзержава над Не.мном лежачая», нявольнікаў-татар «повернулн до Новгородка», урэшце, «замок столечный Новгородок» і г. д.
    Археолагі, якія ў пасляваенны час вялі ў Новагародку раскопкі, апынуліся перад неабходнасцю тлумачэння таго, іпто ў XIII ст. гэты цэнтр быў «напоўнены імпартнымі вырабамі». Паводле высноў кіраўніка археалагічных экспедыцый расійскай даследчыцы Ф. Д. Гурэвіч, горад па сваіх памерах хоць і быў невялікім, але «па знаходках прадметаў раскошы супернічае са знакамітымі старажытнарускімі гарадамі, а ў шэрагу выпадкаў з’яўляецца ўладальнікам унікальных рэчаў». Узвышэнне Новагародка ў сярэдзіне XIII ст. звязана з яго роляй у палітычным жыцці краю. Геапалітычнае становішча горада ў сярэдзіне XIII ст. было звышпрывабным, бо з’яўлялася аднолькава аддаленым ад канфліктаў, у якіх сутыкаліся балты і славяне з крыжацкай і мангола-татарскай наваламі.
    Грошы і багацце давалі моц і ўладу. Калі ў 30-я гг. XIII ст. Новагародак знаходзіўся ў залежнасці ад Галіцка-Валынскай Русі, то ў другой палове 40-х гг. таго ж стагоддзя новагародцы праводзілі самастойную палітычную лінію ў складаных міждзяржаўных стасунках у памежным балта-славянскім рэгіёне.
    Усе абставіны палітычнай барацьбы ў нёманска-вілейскім арэале неабходна разгледзець з этнагеаграфічных пазіцый, якія не супадалі з нашымі сённяшнімі ўяўленнямі. Новагародскае княства займала абшары вакол сваёй сталіцы ў самым верхнім Панямонні. Найбольш спрэчак сярод гісторыкаў ідзе вакол лакалізацыі старажытнай Літвы. Літва першай паловы XIII ст., паводле меркавання большасці навукоўцаў, размяшчалася на балта-ўсходнеславянскім памежжы, убіраючы ў сябе землі сучаснай Паўднёва-Усходняй Літвы і Паўночна-Заходняй Беларусі (раёны ВіленскаТрокскага і Ашмяна-Крэўскага арэалаў). Пазней, калі гэты геаграфічнаэтнічны асяродак даў назву новай дзяржавс Вялікаму Княству Літоўскаму, яго назва тэрытарыяльна пашырылася. Паводле пісьмовых крыніц XVXVI стст., мяжа Літвы з Жамойціяй праходзіла па рацэ Нявежы, з Руссю Літва межавала паміж Браславам і Дзісной, далей на ўсходзе граніца ішла па Бярэзіне, дзе ніжэй Барысава зварочвала на паўднёвы захад, працягвалася на поўдні на ўзроўні Слуцка і Капыля да сучасных Ляхавічаў, Баранавічаў, Косава, Бярозы. Прыкладна на сярэдзіну XIII ст. у гэтым пазнейшым літоўскім арэале XV-XVI стст. вылучаліся такія балцкія адзінкі, як Дзяволтва, Нальшаны, Аўкштота. Апошняя займала тэрыторыю на поўдзень ад сярэдняга цячэння Нёмана і ў нізоўях Віліі. Гістарычная балцкая вобласць Дзяволтва размяшчалася ў сярэднім цячэнні Віліі ў раёне былога г. Вількаміра (на паўночным захадзе ад Вільні). Нальшаны займалі тэрыторыю сучаснай паўночна-заходняй часткі Беларусі. Адна з нямецкіх хронік называе Крэва сталіцай Нальшанаў. Жамойція (Жэмайты, Жмудзь), якая мела свой асобны моўны дыялект, размяшчалася ў ніжнім цячэнні Нёмана (у сучасны момант на захадзе Літвы).