Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Такім чынам, барацьба з крыжацкай агрэсіяй была працяглай і ўпартай. Беларускія землі змаглі спыніць наступленне рыцараў далей на ўсход і выступілі перашкодай на шляху распаўсюджання нямецкай небяспекі.
БАРАЦЬБА НАСЕЛЬНІЦТВА БЕЛАРУСІ 3 МАНГОЛА-ТАТАРАМІ
У XIII ст. над старажытнарускімі землямі навісла іншая небяспека з боку мангола-татар. Этнонім «манголы» быў шырока вядомы ў старажытнай Цэнтральнай Азіі як саманазва некалькіх плямён. Уласна ж татары ў XII пачатку XIII ст. жылі ўздоўж паўночнай мяжы Кітая, ахоўваючы падыходы да Вялікай Кітайскай сцяны ад набегаў качэўнікаў, у тым ліку і манголаў. За гэту службу кітайскія імператары выдавалі татарскім правадырам штогадовае ўтрыманне срэбрам і разнастайнымі таварамі. Назва «татары» ў сярэднявечнай кітайскай гістарыяірафіі адпавядала еўрапейскаму паняццю «варвары». Менавіта таму кітайцы распаўсюдзілі этнонім «татары» і на іншыя плямёны, што жылі на поўнач ад уласна татар. Аднак пры гэтым апошніх яны называлі «белымі татарамі», г. зн. больш культурнымі, што мелі дачыненне да дасягненняў кітайскай цывілізацыі. Тых жа манголаў. якія жылі ў паўночных стэпах, лясах і гарах.
кітайцы называлі «чорнымі татарамі». іпто мела пагардлівае адценне, падкрэсліваючы іх дзікасць.
3 20-х гг. XIX ст. у расійскай гістарыяграфіі для назвы мангольскіх вайсковых атрадаў замацавалася паняцце «мангола-татары», паколькі, па меркаванні гісторыкаў той эпохі, значная частка мангольскага войска складалася з татар. Сучасныя даследчыкі больш схільныя да думкі, што татары ніколі не былі саюзнікамі манголаў і ніколі не ўдзельнічалі ў іх заваёўніцкіх паходах, а, наадварот, варагавалі з імі. Нягледзячы на гэта, тэрмін «мангола-татары» ці «татара-манголы» захоўваецца ў літаратуры і ў наш час.
З’яўленню манголаў на межах Старажытнай Русі папярэднічаў шэраг падзей. У 1206 г. на курултаі (з’ездзе) стэпавай арыстакратыі, які сабраўся на беразе цэнтральнаазіяцкай ракі Анон, вярхоўным правіцелем манголаў быў абраны Цемутжын, які ўвайшоў у гісторыю пад імем Чынгісхан, псршы ўладар аб’яднанай Манголіі. У пачатку XIII ст., заваяваўшы частку Сібіры, манголы ў 1215 г. псрайшлі да захопу Кітая. 1м удалося падпарадкаваць усю яго паўночную частку. 3 Кітая яны вывезлі навейшую для таго часу ваенную тэхніку і спецыялістаў. Акрамя таго, з ліку кітайцаў мангола-татары атрымалі кадры пісьменных і вопытных чыноўнікаў. Пасля орды Чынгісхана ў 1219 г. уварваліся ў дзяржаву Харэзмшахаў у Сярэдняй Азіі. Наступствам іх заваёўніцкага паходу стала гібель большасці земляробчых аазісаў гэтага рэгіёна. У 1222-1223 гг. магутная мангола-татарская армія захапіла Паўночны Іран, ажыццявіла грабежніцкі паход у Закаўказзе, трапіла ў прычарнаморскія стэпы, разбіла плямёны полаўцаў.
Адносіны паміж старажытнарускімі княствамі і полаўцамі ў гэты перыяд былі дастаткова своеасаблівымі. Побач з палавецкімі набегамі на Русь і паходамі рускіх князёў на полаўцаў паміж двума народамі існавалі актыўныя эканамічныя, палітычныя і культурныя кантакты. Некаторыя палавецкія ханы прынялі хрысціянства, частка рускіх князёў былі жанаты з дочкамі палавецкіх ханаў. Просьба полаўцаў аб дапамозе супраць небяспечнага Bopara была прынята рускімі князямі.
31 мая 1223 г. на р. Калцы (у наш час Кальчык, прыток р. Кальміўс у Данецкай вобласці) сышліся на першую бітву мангола-татары і аб’яднаныя сілы рускіх і полаўцаў. У ёй кааліцыйнае руска-палавецкае войска пацярпела паражэннс па прычыне сваёй раз’яднанасці. He ўсе рускія князі, якія абяцалі ўдзельнічаць у бітве, выставілі свае дружыны. У рускіх не было агульнага камандавання, таму што іх князі Мсціслаў Мсціславіч Галіцкі (Удалы), Мсціслаў Святаславіч Чарнігаўскі і Мсціслаў Раманавіч Кіеўскі знаходзіліся ў такой сварцы, што не маглі прымусіць сябе дзейнічаць разам нават перад тварам смяротнай небяспекі. He праявілі стойкасці
і полаўцы. Але і мангола-татары, не маючы сіл, не рызыкнулі ісці на Кіеў і рушылі на ўсход. Там пры пераправе праз Волгу яны пацярпелі паражэнне ад волжскіх балгар.
Праз 13 гадоў унук заснавальніка Мангольскай дзяржавы Чынгісхана Бату (у славянскай традыцыі Батый) пачаў заваёўніцкі паход на захад. У 1236 г., разграміўшы Волжскую Балгарыю, войскі Батыя накіраваліся на рускія землі. На працягу трох гадоў ішла барацьба раздробленых княстваў Русі з мангола-татарамі. Зімой 1237/38 гг. яны захапілі і разрабавалі гарады Разань, Каломну, Маскву, Уладзімір-на-Клязьме. У бітве на р. Сіці ў 1238 г. пацярпелі паражэнне галоўныя аб’яднаныя сілы старажытнарускіх уладароў, якія сабраў вялікі князь уладзімірскі Юрый Усеваладавіч.
У 1238 г. мангола-татары захапілі і спалілі Таржок. Небяспека пагражала ў той нерыяд і беларускім землям. Так, у тым жа годзе заваёўнікі наблізіліся да Смаленска, узяўшы які, яны маглі б непасрэдна дасягнуць тэрыторыі Беларусі. Аднак упартае супраціўленне смалян вымусіла мангола-татар адступіць ад горада. Пагроза навісала і над Ноўгарадам, да якога атрады Батыя не дайшлі толькі 300 км. Да сённяшніх дзён застаецца загадкай, чаму ў 1238 г. мангола-татарскія войскі не рухаліся далей, а, спыніўшыся, павярнулі назад і вярнуліся ў стэп. Паводле адной з версій, паміж вопытным палітыкам і дыпламатам Батыем і наўгародскім князем Яраславам Усеваладавічам і яго сынам Аляксандрам Неўскім мог быць заключаны дагавор, наступствам чаго стала прамангольская палітыка названых клязёў і ўзвышэнне ў будучым гэтага княжацкага роду. У 1239-1240 гг. стэпавікі прайшлі па тэрыторыі Чарнігаўскай зямлі. Верагодна, тады быў разбураны і спалены Гомель, які знаходзіўся ў складзе гэтага княства.
У 1240 г. быў захоплены і зруйнаваны Кіеў. Па сведчаннях францысканскага манаха Плана Карпіні, які накіроўваўся да мангола-татар прапаведаваць хрысціянства і праязджаў праз гэты горад у 1246 г., у ім налічвалася не больш за 200 дамоў. Год узяцця Кіева лічыцца пачаткам перыяду мангола-татарскага ярма на Русі, якое доўжылася 240 гадоў.
Ад Кіева Батый накіраваўся на Уладзімір-Валынскі і па дарозе захапіў некалькі гарадоў на Случы і Гарыні. Ёсць падставы сцвярджаць, што мангола-татары, прайшоўшы па поўдні Беларусі, разрабавалі і спалілі такія гарады, як Мазыр, Петрыкаў, Тураў, Давыд-Гарадок, Пінск, Слуцк, Клецк. Захапіўшы Уладзімір-Валынскі, Батый рушыў на Галіч і таксама спустошыў яго. У Іпацьеўскім летапісе ёсць ускоснае сведчанне пра бітву з татарамі каля Берасця. Галіцкія князі Данііл і Васілька Раманавічы ў 1240 (ці 1241) г., вяртаючыся з Венгрыі пасля пагрому, не маглі пад’ехаць да Берасця з-за смуроду «мноства забітых, у полі ляжачых».
У 1241 г. мангола-татары напалі на Венгрыю, затраціўшы на шлях праз Валынь усяго чатыры месяцы. Паход працягваўся да 1242 г. і дасягнуў Адрыятыкі. Наступленне качэўнікаў захлынулася толькі на Далмацінскім узбярэжжы каля межаў Італіі. Ахвярамі заваёўнікаў сталі землі Польшчы і асабліва Венгрыі. Падвергліся разгрому Славакія, Усходняя Чэхія і Харватыя. Аднак у Цэнтральную Еўропу качэўнікі ўступілі ужо значна аслабленымі магутным супраціўленнем, якое яны сустрэлі на Русі, і не ўстанавілі свайго ярма.
Вяртаючыся з Венгрыі, Батый зноў спустошыў Валынь і Галіцыю. У 1242 г. мангола-татары яшчэ раз спрабавалі захапіць Смаленск, але таксама беспаспяхова. Верагодна, з адным са смаленскіх ці з чарнігаўскім паходам мангола-татар было звязана іх з’яўленне на Магілёўшчыне. Даследаванні апошніх гадоў фіксуюць сляды прычыненых імі разбурэнняў у Магілёве, Крычаве, Прапойску (Слаўгарадзе), Вішчыне і некаторых іншых месцах гэтага раёна.
Пры гэтым у цэлым беларускія землі засталіся ў баку ад галоўнага напрамку руху мангола-татар і не зведалі таго спусташэння, якому падверглася Паўночна-Усходняя, Паўднёвая і Паўднёва-Заходняя Русь. He распаўсюджвалася на тэрыторыю Беларусі і ярмо Залатой Арды новай дзяржавы, створанай Батыем у міжрэччы Урала і Дняпра з цэнтрам на Ніжняй Волзе ў горадзе Сараі. Адлік яе палітычнай гісторыі пачаўся з 1243 г., калі вялікі князь уладзімірскі Яраслаў Усеваладавіч першым з рускіх правіцеляў прыехаў у стаўку мангольскага хана за «ярлыком» на княжанне. Беларускія землі не абкладаліся данінай і не ведалі ардынскіх нукераў (дружыннікаў мангольскай феадальнай знаці ў ХП-ХІІІ стст.) і баскакаў (прадстаўнікоў мангольскага хана ў заваяваных землях Русі, якія ажыццяўлялі кантроль за мясцовымі ўладамі).
Гісторыкі тлумачаць гэту сітуацыю рознымі прычынамі. Адны лічаць, што войска Батыя было моцна аслаблена супраціўленнем, якое аказалі нашэсцю Уладзіміра-Суздальская, Кіеўская, Чарнігаўская і Галіцка-Валынская землі. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх прастораў, але маглі пасылаць на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Існуюць і іншыя меркаванні. Некаторыя даследчыкі наогул прыходзяць да высновы аб тым, што мангола-татары тады не ставілі мэтай заваяваць гэты край. Прычым выказваецца думка, што яшчэ да паўднёвага паходу манголы дамовіліся з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі Фрыдрыхам II Хохенштаўфенам аб падзеле Усходняй Еўропы на сферы ўплыву, і беларускія землі, а таксама Смаленск, Ноўгарад і Пскоў павінны былі перайсці пад кантроль крыжаносцаў.
Менавіта гэтым тлумачыцца і той факт, што паўднёвы паход мангола-татар супаў па часе з актывізацыяй агрэсіі нямецкіх і шведскіх рыцараў у Прыбалтыцы і Паўночна-Заходняй Русі. Вядома, што Батый вёў ліставанне, тайнае і яўнае, з імператарам Фрыдрыхам II, ворагам папы рымскага Інакенція IV. Фрыдрых II шукаў саюзу з ханам, у той час як папа рымскі разам з паўднёварускімі князямі Данілам Раманавічам Галіцкім і Міхаілам Усеваладавічам Чарнігаўскім імкнуліся стварыць антымангольскую кааліцыю, але няўдала. Нездарма сярод тых, на каго папа Інакенцій IV наклаў анафему ў 1243 г., разам з праваслаўнымі, ерэтыкамі-катарамі, харэзмійцамі былі мангола-татары і Фрыдрых II. Увогуле ж, трэба прызнаць, што прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную частку тэрыторыі Беларусі, няма.
Затое даследчыкі амаль аднадушныя пры вызначэнні прычын паражэння зямель Русі ў ходзе мангола-татарскага нашэсця. На першае месца пры іх пераліку ставіцца існуючая ў той перыяд феадальная раздробленасць. Старажытнарускія княствы былі разгромлены ворагам паасобку. Паказальна тое, што міжусобная калатнеча не спынялася нават падчас непасрэднай небяспекі. Пры гэтым не было заўважана ніякіх спроб аб'яднацца для таго, каб даць адпор ворагу. Важнае значэнне мелі і тыя абставіны, што заваёўнікі, якія раней падпарадкавалі Паўночны Кітай і Сярэднюю Азію, выкарыстоўвалі падчас сваіх апсрацый разбуральную ваенную тэхніку, у тым ліку машыны, якія прабівалі сцены рускіх крэпасцей, а таксама каменямёты, порах і ёмістасці з гаручымі вадкасцямі.