• Часопісы
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    ад феадалаў выканання ваеннай павіннасці на карысць вялікага князя. Парушэнне гэтай умовы вяло да страты маёнткаў.
    Правы феадалаў на зямельную ўласнасць пачалі набываць заканадаўчае афармленне з канца XIV ст. Прывілеем 1387 г. феадалам каталіцкага веравызнання гарантавалася права валодаць вотчынамі, а таксама, згодна з існуючым парадкам, перадаваць іх у спадчыну, прадаваць, дарыць, мяняць і г. д. Крыху пазней, у XV ст., падобныя правы атрымалі феадалы праваслаўнага веравызнання. Гэтае становішча было пацверджана і замацавана шэрагам прывілеяў і статутамі ВКЛ. Падараванні ў часовае карыстанне, вядома, не задавальнялі феадалаў, і ў сярэдзіне XVI ст. яны атрымалі права пераўтвараць яго ў спадчыннае з поўным распараджэннем уласнасцю. 3 часоў Вітаўта падараванні маёнткаў сталі галоўным сродкам узнагароджання феадалаў за верную службу. Паступова гэтая практыка прывяла да пераразмеркавання зямельнай уласнасці, што найбольш інтэнсіўна адбывалася ў XV-XVI стст.
    Фарміраване феадальнай іерархіі ў Вялікім Княстве Літоўскім праходзіла паступова і даволі марудна, што было абумоўлена як знешнепалітычнымі стратэгіямі, так і ўнутрыпалітычным і канфесіянальным становішчам дзяржавы. На чале феадальнай лесвіцы быў гаспадар вялікі князь. Большая частка тытулаваных і нетытулаваных феадалаў з’яўляліся непасрэднымі васаламі вялікага князя, частка знаходзілася ў васальнай залежнасці ад іншых князёў і паноў. Велікакняжацкія граматы XIV ст. звычайна ўтрымліваюць зварот «князям, панам і баярам». Бліжэйшую да гаспадара знаць складалі прадстаўнікі княжацкіх родаў Рурыкавічаў і Гедымінавічаў, колькасць якіх не была значнай. Паступова фарміравалася знаць з ліку служылых тэрытарыяльных князёў і паноў-намеснікаў. Сярод паноў з канца XV ст. пачалі вылучацца буйныя землеўладальнікі-латыфундысты. Такім прыкладам можа з’яўляцца набліжаны да Вітаўта староста, а потым віленскі ваявода Манівід, які ў выніку падараванняў вялікага князя ў пачатку XV ст. валодаў амаль 500 сялянскімі дымамі. Падобным чынам істотна павялічылі свае зямельныя ўладанні прадстаўнікі родаў Гаштольдаў, Кезгайлаў, Радзівілаў. Спалучэнне вялікіх зямельных уладанняў і ўплывовых дзяржаўных пасад урэшце з’явілася асновай фарміравання магнатэрыі. Асноўная частка феадалаў, якая не мела тытула, у канцы XIV ст. пачала называцца баярамі. 3 XV ст. у дакументах шырока ўжываюцца ўжо назвы «баяре-шляхта», «рыцарства», якія выступаюць як сінонімы. Да гэтай катэгорыі адносіліся службовыя людзі з ліку дробных феадалаў землеўласнік адной вёскі, часткі вёскі, зямельных угоддзяў без падданых ці нават беззямельны. Кансалідацыя і канчатковае заканадаўчае афармленне праў пануючага саслоўя завяршылася ў XVI ст.
    РАЗВІЦЦЁ ПРАДУКЦЫЙНЫХ СІЛ У СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРЦЫ
    Сацыяльна-эканамічныя пераўтварэнні ў грамадстве былі абумоўлены развіццём нрадукцыйных сіл у сельскай гаспадарцы, якая складала аснову тагачаснай эканомікі. 3 аграрнай працай была звязана дзейнасць значнай большасці насельніцтва. Асноўным заняткам насельніцтва з’яўлялася земляробства. У гэты псрыяд, асабліва з канца XV ст., у земляробстве адбываліся якасныя змены: пашыраліся плоіпчы ворыўных зямель, распаўсюджваліся больш прагрэсіўныя спосабы апрацоўкі глсбы, з’яўляліся новыя формы арганізацыі землекарыстання.
    У другой палове XIII XIV ст. на беларускіх землях суіснавалі розныя сістэмы і спосабы захавання і павышэння ўрадлівасці глебы. У далінах буйных рэк на добра асвоеных старажытных ворыўных землях для аднаўлення ўрадлівасці яшчэ шырока выкарыстоўвалі аблогу. Пры такой сістэме зямельны надзел пэўны час апрацоўвалі штогод, а пасля змяншэння ўрадлівасці раллю пакідалі для адпачынку на перыяд ад трох да дзесяці гадоў без апрацоўкі. 3 развіццём гаспадаркі патрабаваліся новыя землі. Павелічэнне плошчы ворыўных зямель адбывалася з рознай інтэнсіўнасцю, але пастаянна. У значнай ступені нашырэнне апрацаванай зямлі адбывалася за кошт асваення лясных прастораў, якія займалі большасць тэрыторыі. Асабліва актыўна гэты працэс праходзіў у XV — першай палове XVI ст., што абумовіла інтэнсіўнае выкарыстанне падсечна-агнявой сістэмы земляробства на беларускіх землях. Участак лесу падсякалі, выкарчоўвалі, пасля высахлыя дрэвы і хмызняк спальвалі, а дзялянку ўзорвалі, пры гэтым атрыманы попел ішоў на ўгнаенне раллі. Расчышчаныя такім чынам землі гарантавалі добры ўраджай на чатыры восем гадоў, пасля чаго ўчастак закідваўся.
    У другой палове XIII XIV ст. значна пераважаў двухпольны севазварот, калі палова ворыва пакідалася пад папарам (адпачывала), а другая палова засявалася азімымі і яравымі культурамі ў розных долях. У XIV ст. паступова пашырыўся больш эфектыўны рэгулярны трохпольны севазварот (1/3 папар, 1/3 азімыя, 1/3 яравыя), які з канца XV ст. стаў пераважаючым. Канчаткова дамінуючае становішча трохпольнай сістэмы замацавалася ў выніку правядзення аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст.
    Земляробства было скіравана на вырошчванне зерневых культур, асноўнай з якіх з’яўлялася жыта, пераважна азімае. Як і раней, сеялі авёс, грэчку, ячмень, пшаніцу, проса. У дзяржаўных і буйных прыватнаўласніцкіх гаспадарках пашырыліся пасевы яравой і азімай пшаніцы. Апрацоўвалі зямлю драўлянай сахой з жалезнымі нарогамі, бараной, матыгай, а ў жніво
    выкарыстоўвалі сярпы і цапы. У якасці цяглай жывёлы ў заходніх землях пераважалі валы, а на ўсходзе Беларусі коні.
    Ураджайнасць асноўных зерневых культур у той час складала каля «сам»-3 (прыкладна чатыры цэнтнеры з гектара), а на самых лепшых, добра ўгноеных землях даходзіла да «сам»-4-5. Але ўраджайнасць не была ўстойлівай. Неўраджаі, якія вялі да недаядання, а часам і голаду, не былі рэдкай з’явай. Так, у пачатку XIV ст. у Еўропе назіралася працяглае пахаладанне. Дажджы, неспрыяльнае надвор’е выклікалі неўраджай і голад у еўранейскіх краінах, у тым ліку на беларускіх землях. Паводле падлікаў В. П. Грыцкевіча, за перыяд X1-XV стст. на беларускіх землях у крыніцах узгадваецца не менш за 25 галодных гадоў.
    Акрамя збожжа, паўсюдна вырошчвалі гародніну: рэпу, капусту, моркву, буракі, рэдзьку, цыбулю, часнок, бабовыя, гуркі, зеляніну. Значную ролю адыгрывала і жывёлагадоўля. У гаспадарках, акрамя цяглай, разводзілі розныя віды прадукцыйнай жывёлы: кароў, авечак, коз, свіней, птушку. Заняткі земляробствам і жывёлагадоўляй дапаўняліся шматлікімі промысламі: пчалярствам (псраважна ў форме бортніцтва), паляваннем, рыбалоўствам.
    Сялянская гаспадарка захоўвала натуральны характар. Сяляне валодалі рознымі рамёствамі: выраблялі прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, займаліся гарбарнай справай, ткацтвам, цяслярствам і інш. Пераважная большасць вырабленай прадукцыі прызначалася для ўласнага спажывання, частка ішла на выплату падаткаў. Некаторая нязначная частка прадукцыі прадавалася на бліжэйшых рынках у гарадах, дзе сяляне маглі набыць патрэбныя для гаспадаркі прылады працы з жалеза, посуд, соль, вырабы гарадскіх рамеснікаў. Часам вываз сялянамі прадукцыі на рынак быў абумоўлсны неабходнасцю ўнясення грашовай рэнты феадалу. Такім чынам, сялянская гаспадарка ў друтой палове XIII XIV ст. набыла складаны, шматгаліновы характар.
    СЯЛЯНСКАЯ ГАСПАДАРКА I ПАВІННАСЦІ СЯЛЯН
    Сяляне з’яўляліся самай шматлікай групай насельніцтва і асноўнай вытворчай сілай дзяржавы і феадалаў. У крыніцах сяляне часцей называюцца «людьмн», «мужнкамн». Яны адносіліся да людзей простага стану, якія не мелі нрывілеяў, захавалі асабістую свабоду, але паступова траплялі ў залежнасць за права карыстацца зямлёй. Без дазволу ўласніка зямлі селянін не меў магчымасці распараджацца сваім надзелам. Абмежаваная праваздольнасць
    * «Сам» мера вымярэння ўраджайнасці; лічбай пазначаецца, у колькі разоў сабралі больш, чым пасеялі.
    сялян у зямельных адносінах заключалася ў праве карыстання зямлёй, перадачы права карыстання ў спадчыну, але праў уласнасці сяляне не мелі.
    Сялянская гаспадарка атрымала назву «дым». Звычайна яна ўключала адну сялянскую сям’ю з пяці-шасці дарослых чалавек бацькоў і іх дзяцей. У гаспадарчых адносінах дым складаўся з хаты, дапаможных будынкаў (гумно, хлеў і інш.), сельскагаспадарчых угоддзяў, цяглай і прадукцыйнай жывёлы, інвентару. Дым з’яўляўся адной з асноўных адзінак абкладання дзяржаўнымі падаткамі і феадальнымі павіннасцямі. У іншых мясцовасцях такой адзінкай падаткаабкладання выступалі служба, дворышча, жарэб’е і інш. Адзінай сістэмы падаткаабкладання яшчэ не існавала. Нават пасля ліквідацыі буйных абласных княжанняў па іх землях захоўвалася «старына», ранейшыя парадкі. Зямельныя надзелы, як правіла, сельскагаспадарчыя ўгоддзі, знаходзіліся ў карыстанні не адной сялянскай сям’і, а больш значнай і складанай супольнасці. Гэта было абумоўлена патрэбамі разгалінаванай гаспадаркі і цяжкай сялянскай працай. На паўднёвым захадзе Беларусі атрымалі распаўсюджанне дворышчы, у склад якіх уваходзілі прыкладна два чатыры дымы. У большасці выпадкаў гаспадары дымоў, аб’яднаных у дворышча, з’яўляліся родзічамі, сваякамі, але часам для дапамогі і вядзення гаспадаркі запрашаліся чужыя людзі — «патужнікі», «сябры», «саўдзельнікі». Яны атрымлівалі пэўную частку, долю прадукцыі. У дворышча ўваходзілі сенажаці, выганы, ворныя землі, лясныя ўгоддзі, якімі карысталіся супольна, а таксама сядзіба хаты, гаспадарчыя пабудовы, агароды. Тэрыторыя дворышча была акрэслена межамі і мела сваю назву. Падобнай адзінкай абкладання падаткамі і павіннасцямі поруч з дворышчам з’яўлялася служба. Звычайна службай зямельным участкам карысталіся трычатыры дымы па тэрытарьіяльнай прыкмеце.
    За карыстанне зямельнымі надзеламі сяляне выконвалі павіннасці і плацілі падаткі ўласніку зямлі феадалу. На працягу XIII-XIV стст. пануючай формай зямельнай рэнты заставалася натуральная (прадуктовая). Яна дапаўнялася грашовымі плацяжамі і адпрацовачнымі павіннасцямі. Да сярэдзіны XVI ст. прыкладныя памеры падаткаў і павіннасцей вызначыць даволі складана, таму што агульнай сістэмы не існавала. Найбольшую групу складалі сяляне-даннікі, для якіх пераважнай формай рэнты быў прадуктовы аброк. Даніна выплочвалася мёдам, вавёркамі, бабрамі, куніцамі, часткай ураджаю, рознымі відамі сельскагаспадарчай прадукцыі. Як правіла, даніна дапаўнялася адпрацовачнымі работамі ў час жніва, грашовай подаццю. Натуральная даніна ў сукупнасці з рознымі адпрацовачнымі павіннасцямі (рамонт замка, вартаўнічая служба і інш.) заставалася галоўнай павіннасцю сялян у Падняпроўі і Падзвінні да сярэдзіны XVI ст. 3 развіццём таварнаграшовых адносін у XV ст. з’явілася асобная катэгорыя чыншавых сялян,