Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Чацвёрты этап ад сярэдзіны 40-х да сярэдзіны 50-х гг. XV ст. ужо не выяўляе адкрытага ваеннага супрацьстаяння, але ўзмацненне ўлады Казіміра Ягелончыка прывяло да росту незадаволенасці з боку яго былых рэгентаў. Нават выспела змова супраць манарха, якая так і засталася нерэалізаванай у 50-я гг. XV ст. (верагодна, у сувязі са смерцю Яна Гаштольда). Адбылася змена накаленняў палітычных дзеячаў. Змяніліся не толькі асобы, але і адносіны да вялікага князя і караля Казіміра. Новае пакаленне было цалкам аддана манарху, яно з’яўлялася абавязаным яму сваім маёмасным становішчам. Пасля смерці вялікага князя Свідрыгайлы (1452) Валынь, якая павінна была
адысці да Польшчы, перайшла пад кантроль ВКЛ. У Луцку быў размешчаны гарнізон намесніка вялікага князя. Такім чынам, да сярэдзіны 50-х гг. XV ст. Валынь, а крыху раней і Кіеўшчына (пасля смерці кіеўскага «цара» Алелькі Уладзіміравіча) уключыліся ў адміністрацыйны склад ВКЛ на правах іншых зямель. Пасля смерці віленскага біскупа Мацея ў 1453 г. Казімір дамогся ад папы прызначэння яго на месца свайго кандыдата. Таксама ў 1457 г. Казімір афіцыйна вызнае над праваслаўнымі епіскапствамі ВКЛ уладу мітрапаліта-ўніята Рыгора, пераемніка мітрапаліта Ісідора, выгнанага з тэрыторыі дзяржавы яшчэ ў 1442 г. Так вялікі князь Казімір Ягелончык завяршыў падпарадкаванне сабе свецкай і царкоўнай улады ў ВКЛ, чым спыніў любыя выступленні супраць манарха ў дзяржаве.
ВЫНІКІ ЎНУТРЫПАЛІТЫЧНАЙ БАРАЦЬБЫ
Ў 30-40-я гг. XV ст.
Унутрыпалітычная барацьба 30-40-х гг. XV ст. не была штучна справакаванай акцыяй суседняй дзяржавы, а з’яўлялася вынікам нявырашаных сацыяльна-палітычных пытанняў ВКЛ. Ва ўмовах знешнепалітычнай нестабільнасці пачатку 30-х гг. XV ст. у ВКЛ адбывалася фарміраванне двух палітычных лагераў пры вялікіх князях Свідрыгайле і Жыгімонце Кейстутавічы. Дзейнасць «партый» насіла падобны характар, мэты і задачы супадалі, што прывяло да іх аб’яднання ў 40-я гг. XV ст. вакол новага манарха каралевіча Казіміра. Выпраўленне ўнутрыпалітычнай сітуацыі адбылося праз усталяванне непасрэднага кантролю палітычнай эліты над асобай вялікага князя.
Маёмасныя правы ўсіх феадалаў ВКЛ былі ўнармаваны агульназемскім прывілеем 1447 г., выдадзеным Казімірам у падзяку знаці ВКЛ за згоду на каранацыю польскім каралём. Але гэты акт падсумаваў папярэднія дакументы: прывілеі Ягайлы ад 1387 і 1432 гг., актЖыгімонта Кейстутавіча ад 1434 г., земскія прывілеі, выдадзеныя на працягу кіравання Казіміра як вялікага князя з 1440 г. Агульназемскі прывілей дэклараваў правы дзяржаўных органаў ВКЛ, вызначаў правы і абавязкі Рады, чым фактычна паклаў пачатак абмежаванню манаршай улады гэтым прадстаўнічым органам.
Афармленне прававога становішча гарадоў і зямель адбывалася шляхам пошуку кампрамісу. Так, велікакняжацкая канцылярыя з 1440 г. пачала пацвярджаць і выдаваць новыя земскія прывілеі, дзе ўлічваліся рэгіянальныя асаблівасці і сацыяльныя катэгорыі насельніцтва, якія адыгрывалі значную ролю ў развіцці рэгіёна. Вылучаюцца граматы прыстэпавай Кіеўскай зямлі і палітычна архаічнай Жамойціі. Па-за непасрэдным праўленнем
велікакняжацкай канцылярыі засталася Валынь, а яе ўдзельны князь Свідрыгайла стварыў сваю ўласную канцылярыю.
Працэсы, якія праходзілі ў Сусветнай царкве, адбіваліся на становішчы царквы памеснай. Аслабленне Канстанцінопаля і Саборны рух у Заходняй Еўропе паклалі пачатак выкарыстанню ідэі царкоўнай уніі свецкімі і царкоўнымі ўладамі ў палітычным жыцці ВКЛ. Дастаткова шырока выкарыстоўвалі іх вялікі князь Свідрыгайла і віленскі біскуп Мацей. Становішча ў царкве пасля Фларэнтыйскага сабору 1439 г. дазволіла іерархам царквы кантраляваць грамадскае жыццё ВКЛ. Так, для віленскай біскупскай кафедры ў 40-50-я гг. XV ст. было выгадна абараняць праваслаўную царкву ў ВКЛ ад злучэння ў адзінае царкоўна-адміністрацыйнае падпарадкаванне перад пагрозай польскага ўплыву.
У сярэдзіне XV ст. наступіў час істотных змен: новую дынастыю больш цікавілі еўрапейскія справы і супрацьстаянне дынастыі Габсбургаў у рэгіёне Венгрыі і Малдавіі, вайна за хрысціянскія землі Цэнтральнай Еўропы з туркамі, вяртанне Польскага Памор’я і стварэнне «Уніі Ягелонаў» праз распаўсюджанне ўлады дзяцей Казіміра на дзяржавы ўсходняй часткі заходнееўрапейскага свету. ВКЛ усё больш ператваралася ў перыферыю дынастычных інтарэсаў, што абумовіла адыход вялікага князя ад ідэі збірання рускіх зямель, прывяло да страты сатэлітаў у рэгіёне: паступова Цвер, Разань, Ноўгарад, Пскоў і іншыя больш дробныя рускія княствы перайшлі пад уладу Масквы. Вялікі князь Казімір змог вывесці ВКЛ з доўгай унутрыпалітычнай барацьбы, стабілізаваць яе тэрытарыяльныя адрозненні і антаганізм паміж прававымі сістэмамі асобных зямель, вызначыў правы феадалаў, а кіраванне дзяржавай часткова дэлегіраваў прадстаўнікам новай арыстакратыі. Адначасова з тым Казімір выключыў ВКЛ з актыўнай знешняй палітыкі ў рэгіёне і больш шчыльна звязаў знешнепалітычны курс ВКЛ з Каралеўствам Польскім. 1447 год адкрыў новыя магчымасці для вырашэння палітычнай уніі дзвюх дзяржаў праз персанальную унію.
15
ПАЛІТЫКА
КАЗІМІРА ЯГЕЛОНЧЫКА
•	Першыя гады праўлення
•	Галоўныя напрамкі ўнутранай палітыкі
•	Знешняя палітыка
ПЕРШЫЯ ГАДЫ ПРАЎЛЕННЯ
Пасля забойства Жыгімонта Кейстутавіча, якое адбылося 20 сакавіка 1440 г., перад Вялікім Княствам Літоўскім зноў паўстала рэальная перспектыва грамадзянскай вайны. На ўладу прэтэндавалі адразу некалькі асоб, але ўплывовая групоўка літоўскіх вяльмож, на чале якой стаялі трокскі ваявода Ян Гаштольд і князь Юрый Галыпанскі, 29 чэрвеня 1440 г. узвяла на велікакняжацкі прастол малодшага сына Ягайлы і Соф’і Гальшанскай 12-гадовага каралевіча Казіміра (Андрэя Казіміра). Менавіта гэта групоўка першы час рэальна і кіравала дзяржавай. 3 мэтай стабілізацыі сітуацыі і пашырэння палітычнай падтрымкі новага гаспадара зноў створаны ўрад быў вымушаны пайсці на ўступкі князям, а таксама некаторым рэгіснам краіны. У прыватнасці, былі адноўлены Кіеўскае і Мсціслаўскае ўдзельныя княствы, якія перайшлі да Альгердавых унукаў: Аляксандра (Алелькі) Уладзіміравіча і Юрыя Лынгвеневіча адпаведна. Тым не менш першы час сітуацыя была вельмі няўстойлівай. У тым жа 1440 г. Юрый Лынгвеневіч узняў мяцеж, бо не задаволіўся вяртаннем вотчыны і здолеў на кароткі час захапіць Смаленск, Полацк і Віцебск. Аднак ужо на пачатку 1441 г. цаной надзвычайных ваенных намаганняў урад змог падавіць гэта выступленне. У 1441 г. выбухнулі новыя мяцяжы на гэты раз у Жамойціі
і на Падляшшы, дзе традыцыйна моцнымі былі пазіцыі Ксйстутавічаў. Жамойты жадалі бачыць на прастоле сына забітага вялікага князя Жыгімонта Кейстутавіча Міхаіла. Было арганізавана некалькі змоў супраць Казіміра. Самую небяспечную з іх падрыхтавалі валожынскія князі Сухты, за якімі стаяў Міхаіл Жыгімонтавіч. Аднак спроба замаху, здзейсненая імі ў 1446 г., аказалася няўдалай.
У гэтай няпростай сітуацыі ўрад дзсйнічаў гнутка. Каб выправіць становішча, ён выкарыстоўваў усе даступныя сродкі: юрыдычныя, дыпламатычныя, ваенныя. Яго курс на стабілізацыю сітуацыі знайшоў сваё заканадаўчае падмацаванне ў шэрагу абласных прывілеяў, якія вялікі князь выдаў у хуткім часе. «Землі прыслухаючыя»: Полацкая, Віцебская, Смаленская, атрымалі пацвярджэнне сваіх старых праў і набылі ў дадатак шэраг новых.
У першыя ж гады свайго праўлення Казімір заключыў мірныя дагаворы з суседнімі дзяржавамі: Вялікім Ноўгарадам, Псковам, Валахіяй (Малдовай). Крыху пазней быў заключаны таксама мірны дагавор з Масквой. Такая падкрэслена мірная палітыка Вялікага Княства Літоўскага ў гэты перыяд мела як аб’ектыўныя, так і суб’ектыўныя прычыны. Краіна патрабавала перадышкі пасля гадоў цяжкой грамадзянскай вайны, у якую актыўна ўмешваліся і суседнія дзяржавы. Адыграла сваю ролю і непаўналецце вялікага князя. Некалькі гадоў Казімір быў вымушаны ўлічваць пагрозу з боку іншых прэтэндэнтаў на трон, якія не адмовіліся ад сваіх планаў. У Мазовіі хаваўся Міхаіл Жыгімонтавіч, у Маскве і Ноўгарадзе — Юрый Мсціслаўскі, на Валыні Свідрыгайла. Тым не мснш гнуткая палітыка ўрада Казіміра зрабіла сваю справу, і сітуацыя паступова стабілізавалася.
Важным фактарам укняжання і далейшага ўзмацнсння ўлады Казіміра ў Вялікім Княстве Літоўскім былі стабільныя адносіны з Польшчай. Праўда, і тут існавалі супярэчнасці палякі не жадалі прызнаваць Казіміра вялікім князем, лічачы яго ўсяго толькі намеснікам свайго брата, польскага караля Уладзіслава III у ВКЛ. Тым не менш Казімір мог разлічваць на добрыя стасункі з Полылчай.
Гібель польскага і венгерскага (з 1440 г.) караля Уладзіслава III у бітве з туркамі пад Варнай у 1444 г. змяніла становішча і ў Вялікім Княстве Літоўскім. Казімір Ягелончык атрымаў прапанову заняць вакантны польскі трон, аднак знаць ВКЛ прагнула, каб Казімір застаўся толькі вялікім князем літоўскім і адмовіўся ад польскай кароны. У Вялікім Княстве Літоўскім было зусім няшмат прыхільнікаў аднаўлення персанальнай уніі з Каронай уніі, якая на той час была ўжо добра падзабыта. Тым не
менш пасля доўгіх ваганняў і перагавораў з усімі зацікаўленымі бакамі пагадненне было выпрацавана, і Казімір пагадзіўся прыняць карону, застаючыся вялікім князем літоўскім. Ад’язджаючы на каранацыю ў Кракаў, 2 мая 1447 г. Казімір выдаў агульназемскі прывілей, які стаў адным з найважнейшых заканадаўчых актаў Вялікага Княства Літоўскага. Перш за ўсё, прывілей вельмі істотна пашырыў правы шляхецкага саслоўя. Шляхце, незалежна ад веравызнання, была гарантавана асабістая недатыкальнасць; пацвярджаліся правы на спадчынныя землі (вотчыны) і права свабодна распараджацца імі; пацвярджалася права без ведама вялікага князя выдаваць замуж удоў, дачок, пляменніц; шляхта атрымала права судовага імунітэту над сваімі прыгоннымі сялянамі, якія да таго ж былі вызвалены ад большасці падаткаў і павіннасцей на карысць дзяржавы. Шляхта атрымала права выязджаць за мяжу для прыдворнай і ваеннай службы (за выключэннем непрыяцельскіх зямель). Права асабістай недатыкальнасці атрымалі і свабодныя прадстаўнікі «простых» саслоўяў, у першую чаргу мяшчане. Казімір Ягелончык абяцаў захоўваць суверэнітэт і тэрытарыяльную цэльнасць Вялікага Княства Літоўскага, абавязваўся не раздаваць дзяржаўных і царкоўных пасад іншаземцам. Пад апошнімі разумеліся перш за ўсё новыя падданыя Казіміра палякі.