Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
ціянскія культы і ўяўленні: шанаванне агню, зямлі, грому, маланкі, сонца, дажджу і вады, валуноў, пэўных аб’ектаў расліннага і жывёльнага свету (папараць-кветка, тур, мядзведзь, воўк і інш.). 3 ушанаваннем памяці продкаў звязаны абрады Радуніцы, Дзядоў, памінанне русалак, плачы. У памінальных абрадах сумныя плачы чаргуюцца з вясёлымі песнямі. Такое сінкрэтычнае ўспрыманне жыццёвага цыклу адбілася ў народнай прымаўцы: «На Радуніцу да абеду пашуць, у абед плачуць, вечарам скачуць».
Адметнай рысай беларускага фальклору з’яўляюцца валачобныя песні. Такія абрадавыя абходныя песні захаваліся толькі ў беларусаў і часткова ў сербаў. Валачобніцтва было пашырана ў паўночных, усходніх і цэнтральных землях Беларусі, а таксама вядома ў расійскіх памежных землях, якія раней уваходзілі ў склад Вялікага Княства Літоўскага. У паэтычна-песеннай форме валачобнікі ўслаўлялі гаспадара і з пажаданнямі багацця, дабрабыту, ураджаю ўзгадвалі ў паслядоўнасці каляндарныя поры года, язычніцкія і хрысціянскія святы, сельскагаспадарчыя заняткі:
А святы Іван ён пятку спяліць,
А святы Пятро паспяваець, Святая Ілля ды скорая жняя, А шахнець, махнець і, вой, снапок нажнець...
Валачобнікаў суправаджалі музыкі дудар і скрыпач. У якасці падзякі гаспадары выносілі розныя пачастункі хлеб, каўбасы, аладкі. Язычніцкія ўяўленні і абрады не зніклі з пашырэннем хрысціянства. Нават у 1511 г. даравальная грамата на самакіраванне жыхарам Новагародка ўзгадвала калядаванне і валачобніцтва і вызваляла гэтыя заняткі ад падатку: «...мяшчане нынешнія і па ніх будучыя... коляды і волочобного немають на замак наш даватй, подле давнего обычая...». Валачобніцтва ў асобных месцах Беларусі захавалася да нашых дзён.
Неабрадавая паэзія беларусаў прадстаўлена баладамі (вядома звыш 100 сюжэтаў балад), лірычнымі і гістарычнымі песнямі. Большая частка гістарычных песень прысвечана набегам ворагаў. Звычайна ў такіх песнях перадаюцца перажыванні герояў на фоне гістарычных падзей, а не самі падзеі. Да гераічнага эпасу адносяцца казкі аб волатах-асілках, перамагаючых розных жудасных пачвар («Каваль-волат», «Удовін сын»), Гістарычныя песні, быліны, балады выконваліся бахарамі (казачнікамі) звычайна пад акампанемент музычных інструментаў.
Каляндарна-земляробчую і сямейна-бытавую абрадавую песнятворчасць суправаджалі пэўныя тэатралізаваныя (гуканне вясны, пераапрананне ў казу) і танцавальныя (карагоды) дзеянні. У XIV-XVI стст. паступова адбываўся
распад карагода і вылучэнне на яго аснове асобных танцаў. Характэрнымі для беларусаў становяцца парна-масавыя танцы, дзе жаночы танец істотна не адрозніваецна ад мужчынскага, а пераважаючымі з’яўляюцца дробныя парныя рухі, прытуп. У масавых святах, асабліва ў гарадах і мястэчках, удзельнічалі скамарохі, павадыры з мядзведзямі. Скамарохі былі як аселыя, так і вандроўныя. Паступова ўлады ўскладнялі ім дзейнасць, абкладалі значнымі падаткамі. Так, ужо ў сярэдзіне XVI ст. Віленскі сойм (1565-1566) пастанавіў: «А з людей волочаіцйх, которые без службы мешкают, й тех з медведннков, дудннков, скрйпков, й с каждого гудка й йных, вместе мешкаюіцйх, хто службы певнае не маець, з головы самого й белых голов u denied ux no осьмй грошей».
Барацьба з боку дзяржавы і царквы з паганскімі звычаямі і ўяўленнямі ўзмацнілася ў XV і асабліва XVI ст., але аб шырокім распаўсюджванні дахрысціянскіх вераванняў гавораць нават радкі з паэмы Міколы Гусоўскага «Песня пра зубра»:
Часта з трывогаю думаеш: чым растлумачыць Сілу, што ў нас надаецца замовам і травам, Песні і магіі слова? Адказу не знойдзеш I мімаволі згаджаешся: мы яшчэ дзеці Ў свеце хрышчоных...
He толькі простыя людзі, але і прадстаўнікі знаці звярталіся да варажэй, знахараў. Захаваліся звесткі, што нават да жонкі вялікага князя Аляксандра, Алены, запрашалі лекарку-яўрэйку, якая, праўда, пазней была абвінавачана ў вядзьмарстве. Аб моцным перапляценні паганскіх абрадаў з хрысціянскімі святамі сярод мясцовага насельніцтва з абурэннем пісаў у пасланні да князя Васілія (Канстанціна) Астрожскага ў канцы XVI ст. афонскі манах Іаан з Вішні, які патрабаваў ачышчэння хрысціянства: «Валочебное по Воскресеннн з мест н сел выволокшн, утоіште. He хочет бо Хрнстос прн своем славном Воскресеннн того смеху н руганн дьявольского нметн».
Але рэлігійная верацярпімасць, што пэўны час існавала ў ВКЛ, спрыяла працягламу захаванню язычніцкіх абрадаў і ўяўленняў, сінтэтычна дапаўняючы іх хрысціянскімі вобразамі:
Ішоў сам гасподзь-бог Калінавым мастом, Сустрэў сонцавьія дочкі. Пытаецца:
Куды вы ідзяцё?
(урывак з замовы)
Традыцыйная народная культура ў XIV-XV стст. менш за іншыя духоўныя сферы зведала ўплыў новых з’яў. Яе спадчына арганічна спалучылася з хрысціянскімі каштоўнасцямі, знайшла далейшы працяг у сінтэзе з візантыйска-балгарскімі і заходнееўрапейскімі ўплывамі.
У XIV—XV стст. у Вялікім Княстве Літоўскім істотна павялічылася колькасць храмаў і манастыроў, якія станавіліся цэнтрамі духоўнай хрысціянскай культуры, распаўсюджвалі асвету, хрысціянскую мараль і абраднасць. У праваслаўных храмах, якія складалі большасць у Беларусі, у богаслужэбнай дзейнасці вялікую ролю адыгрывалі песнапенні. Старабеларуская літургічная практыка адбывалася на аснове знаменнага распеву, які захаваў адзінства з візантыйска-балгарскай традыцыяй, характэрнай для праваслаўнай культуры ўсіх усходніх славян. Царкоўнаму песнапенню былі ўласцівы кананічнасць, устойлівасць узораў, дэперсаніфікаваны (ананімны) характар. Знакамі сярэдневяковага нотнага пісьма (неўменная натацыя) у манастырскім асяроддзі ствараліся беларускія нотныя рукапісы. Ужо ў XV ст. сустракаюцца выпадкі фіксавання аўтарства асобных песнапенняў і нотных рукапісаў. Як адзначае даследчыца такіх рукапісаў Л. Касцюкавец, у XV ст. складаліся і першыя нотныя азбукі. Таксама ў шэрагу праваслаўных цэркваў Беларусі пачаў гучаць не толькі манадычны (аднагалосы), але і іпматгалосы спеў, уласцівы каталіцкім багаслужэнням. У гэты перыяд у праваслаўныя песнапенні праніклі ўплывы заходняй хрысціянскай традыцыі, пашыраўся гукарад, узбагацілася сістэма папевак і паглыбляліся іх мясцовыя адрозненні. Як вынік у XVI ст. сфарміраваліся праваслаўныя песнапенні з адметнымі варыянтамі знаменнага распеву кіеўска-літоўскага, беларускага, віцебскага, слуцкага, нясвіжскага, магілёўскага і інш.
3 пашырэннем храмавага будаўніцтва ў Беларусі шырылася і званарная культура, аб чым сведчаць і археалагічныя крыніцы. Фрагменты званоў XIV ст. знойдзены ў Бсрасці, Віцебску, Мсціслаўлі, Друцку. Да XIV ст. у Беларусі выкарыстоўвалі званы толькі візантыйскага тыпу, з пашырэннем каталіцтва з’явіліся і званы заходняй традыцыі. Распаўсюджванне званарнай культуры адбывалася няроўна і павольна, што тлумачыцца адсутнасцю мясцовых майстроў-ліцейшчыкаў і патрэбнай сыравіны, дарагавізнай замежных званоў і цяжкасцямі іх дастаўкі.
Званы адлівалі з бронзы, волава, медзі майстры з Венецыі, нямсцкіх зямель, Рыгі і Польшчы. У працах Т. Нарбута ўзгадваецца звон бернардзінскага манастыра ў Новагародку, нібыта прывезены з Венецыі ў 1385 г. Вядомы зварот жыхароў Полацка да рыжскай Рады з просьбай перадаць заказ на званы для Сафійскага сабора іншаму майстру ў сувязі са смерцю майстра Гануса Смольбаха, з якім палачане дамаўляліся раней. Магчыма,
самы старажытны (які захаваўся ў непашкоджаным стане) на тэрыторыі Беларусі колакал быў выяўлены ў храме Св. Аляксандра Неўскага ў вёсцы Верцялішкі Гродзенскай вобласці. Ён датуецца XV ст., мае выцягнутую трохвугольную форму і змяшчае надпіс «ANNO DOMINIAYTI (1480)».
Першыя звесткі аб адліўцы званоў на тэрыторыі Беларусі непасрэдна каля храмаў адносяцца да першай паловы XVI ст. і звязаны з запрошанымі замежнымі майстрамі-ліцейшчыкамі. Пашырэнню званарнай традыцыі ў XVI ст. значна паспрыяла дзейнасць праваслаўных брацтваў і мецэнацтва. Такім прыкладам з’яўляецца яшчэ адзін старажытны непашкоджаны колакал 1583 г., які захаваўся ў вёсцы Моладава (цяпер Іванаўскі раён Брэсцкай вобласці). Ён быў адліты майстрам Гофманам з Коўна па заказе ваеннага і дзяржаўнага дзеяча Сімяона Войны ў памяць аб бацьках. Звон багата арнаментаваны, змяшчае шэсць фрагментаў тэксту на беларускай мове лацінкай, а таксама выяву герба рода Войнаў. Званоў XIV-XVI стст. на тэрыторыі Беларусі амаль не захавалася: яны былі знішчаны пажарамі і войнамі або вывезены.
Духоўная музыка каталіцкіх храмаў прадстаўляла захаднееўрапейскую традыцыю ў культуры Вялікага Княства Літоўскага. 3 пашырэннем каталіцтва звязана з’яўленне арганнай музыкі. Упершыню гэты інструмент узгадваецца ў ВКЛ у пачатку XV ст. (1408 г.). Арганную музыку слухалі не толькі ў касцёлах, але і пры велікакняжацкім двары. Хуткаму распаўсюджванню арганаў спрыяла выкарыстанне гэтага інструмента ў пазнейшы час у кальвінісцкіх і грэка-каталіцкіх набажэнствах. Навучыцца ігры на аргане, касцельным спевам, атрымаць агульныя веды ў XV ст. можна было ў спецыяльных пеўчых школах метрызах, якія актыўна дзейнічалі ў XVXVIII стст. у Заходняй Еўропе. Ужо ў XV1-XVII стст. крыніцы ўзгадваюць арганы не толькі ў Вільні, але і ў Гародні, Нясвіжы, Берасці, Менску, Пінску, Паставах, Жыровічах, Ружанах, Смаленску, Магілёве.
У X1V-XV стст. характэрнай рысай духоўнага жыцця Беларусі з’яўлялася пашырэнне свецкіх форм музычнай культуры. У рыцарска-шляхецкім асяроддзі ахвотна пераймалі музычныя густы Заходняй Еўропы. 3 гістарычных крыніц вядома аб існаванні капэл пры дварах вялікіх князёў Альгерда, Ягайлы і Вітаўта. Сярод музычных інструментаў, якія былі ў велікакняжацкіх дварах, згадваюцца трубы, флейты, лютні, арфы, віёлы, партатыў і інш. Вядома, што ў 1408 г. вялікі магістр Тэўтонскага ордэна Конрад фон Юнгінген адаслаў у падарунак жонцы вялікага князя Вітаўта Ганне музычныя інструменты клавікорд і партатыў. Як адзначаюць музыказнаўцы, першыя звесткі пра партатыў у Еўропе адносяцца менавіта да двара вялікага князя Вітаўта. Вялікі князь і кароль польскі Аляксандр
меў пры сваім двары «літоўскага» музыку Чурылу, які кіраваў капэлай і славіўся спевамі пад акампанемент лютні. У княжацкіх дварах ладзіліся турніры і танцы, дзе таксама гучала музыка.
У музычную культуру рыцарскага саслоўя ўваходзіў багаты комплекс вайсковых (баявыя, вартавыя, маршавыя і інш.), цырыманіяльных і паляўнічых сігналаў, якія падавалі трубы, рог, барабаны. Невыпадкова рог і трубы выкарыстоўваліся як геральдычныя сімвалы ў родавых гербах (Осцікі, Радзівілы, усяго звыш 100 гербаў).