Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
17
РЭЛІГІЙНАЕ СТАНОВІШЧА Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ У XIV-XV стст.
•	Рэструктурызацыя праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім
•	Зацвярджэнне каталіцтва ў дзяржаве. Уніяцкія тэндэнцыі ў Вялікім Княстве Літоўскім
РЭСТРУКТУРЫЗАЦЫЯ ПРАВАСЛАЎНАЙ ЦАРКВЫ
Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСКІМ
3	канца X ст. у Старажытнай Русі фарміравалася структура праваслаўнай царквы, якая ўключала Кіеўскую (пазней Кіеўскую і ўсяе Русі) мітраполію, каля 16-17 епархій, прыходы. У другой палове XIII XV ст. за падначаленне ўсёй або часткі Кіеўскай мітраполіі сапернічалі некалькі дзяржаў. Сярод іх: Польшча з прэтэнзіямі на Галіцка-Валынскую Русь, Вялікае Княства Літоўскае, у склад якога ўвайшлі землі Беларусі і Украіны, а таксама Вялікае Княства Маскоўскае (Уладзімірскае), якое імкнулася пашырыць уплыў на ўсе рускія княствы. Кантроль над мітраполіяй і даходы з яе намагаліся захаваць канстанцінопальскія патрыярхі. У акрэслены перыяд актывізавалася дзейнасць рымскіх пантыфікаў з мэтай зацвярджэння хрысціянства заходняй традыцыі сярод балцкага і ўсходнеславянскага насельніцтва.
У 1299 (1300) г. кафедра кіеўскага мітрапаліта была перанесена ва Уладзімір-на-Клязьме, а ў 1326 г. у Маскву. Перамяшчэнне мітрапаліцкай рэзідэнцыі не адпавядала інтарэсам гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага і Каралеўства Польскага, а таксама князёў Галіцка-Валынскай Русі.
Распачалася барацьба за панаванне ў Заходняй Русі праз стварэнне асобных мітраполій Галіцка-Валынскай (далей Галіцкай) і Літоўскай.
Прыкладна ў 1303-1304 гг. па ініцыятыве галіцка-валынскага князя Юрыя Львовіча капстанцінопальскім патрыярхам Афанасіем I была створана Галіцкая праваслаўная мітраполія, якая праіснавала да 1326 г. У яе склад уваходзілі Галіцкая, Луцкая, Перамышльская, Уладзімірская, Холмская і Тураўская епархіі. У 1337-1338 гг. гэта мітраполія адрадзіла сваю дзейнасць, аднак ужо ў 1347 г. канстанцінопальскі патрыярх Ісідор I і візантыйскі імператар Іаан VI Кантакузін далучылі яе да Кіеўскай мітраполіі.
Праз клопаты польскага караля Казіміра III Галіцкая мітраполія была адноўлена ў 1371 г. у складзе Галіцкай, Перамышльскай, Уладзімірскай, Холмскай і Тураўскай епіскапій (Тураўская неўзабаве выйшла з яе складу). Аднак ужо ў канцы 1390-х гг. кіеўскі мітрапаліт Кіпрыян (1375-1380, 13891406) дамогся фактычнага скасавання згаданай мітраполіі і распаўсюдзіў сваю ўладу на яе епархіі. Фармальна яна (ужо як уніяцкая) была скасавана папам рымскім у 1458 г.
Адказам на ўзнікненне Галіцка-Валынскай мітраполіі з’явілася ўтварэнне Літоўскай. У 1316 (1317) г. канстанцінопальскім патрыярхам Іаанам Глікам пры падтрымцы вялікага князя Гедыміна (1316-1341) была створана праваслаўная мітраполія з кафедрай у Новагародку, у склад якой увайшлі Полацкая і Тураўская епархіі. Першы літоўскі мітрапаліт грэк Феафіл тройчы у 1317, 1327 і 1329 гг. прысутнічаў на пасяджэннях Патрьгяршага Сінода, што сведчыла аб важным значэнні новай царкоўнай структуры.
Пасля смерці Феафіла ў 1335 г. новы ўладыка ў Вялікае Княства Літоўскае не быў прызначаны. Кіеўскі і ўсяе Русі мітрапаліт Феагност (13281353), прыехаўшы з Масквы ў Новагародак, узяў маёмасць архірэйскага дома пад свой кантроль. Літоўская мітраполія перастала існаваць.
Спробы падначалення ўсёй Кіеўскай мітраполіі ці значнай яе часткі набылі больш выразны характар у часы вялікага князя Альгерда (13451377), калі тэрыторыя Вялікага Княства Літоўскага дасягнула значных памераў за кошт зямель з усходнеславянскім праваслаўным насельніцтвам. У 1354 (1355) г. канстанцінопальскі патрыярх прызначыў літоўскім мітрапалітам кандыдата князя Альгерда цверскога баярына Рамана, пакінуўшы за маскоўскім архірэем Алексіем (1354—1378) тытул мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі. У склад мітраполіі ўвайшлі Новагародская мітрапаліцкая, Полацкая, Тураўская епіскапіі, пазней Уладзімірская, Луцкая, Холмская, Галіцкая і Перамышльская епіскапіі. Царкоўна-адміністрацыйнай уладзе Рамана падлягалі землі Браншчыны і фактычна Цверы. Спробы «кіева-маскоўскага» ўладыкі нейтралізаваць дзейнасць Рамана, які да таго ж карыстаўся тытулам
мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі, не ўвянчаліся поспехам. Аднак цэласнасць Кіеўскай мітраполіі на чале з Алексіем усё ж была адноўлена са смерцю Рамана ў 1362 г. і замацавана патрыяршай граматай 1364 г.
Чарговая спроба стварэння незалежнай царкоўнай арганізацыі ў межах Вялікага Княства Літоўскага была зроблена вялікім князем Вітаўтам (13921430). У 1406 г. памёр мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Кіпрыян (Цамблак), які здолеў злучыць пад сваёй духоўнай уладай усе ўсходнеславянскія землі. Вялікі князь Вітаўт разам з праваслаўным духавенствам ВКЛ прасіў канстанцінопальскага патрыярха зацвердзіць ім асобнага мітрапаліта. У якасці кандыдата нрапаноўваўся полацкі архіепіскап Феадосій. Патрыярх адмовіў і праз два гады пасвяціў у мітрапаліта Кіеўскага і ўсяе Русі маскоўскага стаўленіка Фоція (1408-1431).
Незадаволены дзейнасцю Фоція ў Вялікім Княстве Літоўскім, Вітаўт склікаў сабор праваслаўных іерархаў у пачатку 1414 г. Вялікі князь прапанаваў паставіць у дзяржаве асобнага мітрапаліта, бо Фоцій, «сьдяху но столе мнтропольстеем всея Русн», не займаўся манастырамі, цэрквы разбураліся і бяднелі, «весь Кнев н всю землю пусту сотворн тяжкнмн пошлннамн н данмн велнкымн н неудобь носнмымн». Вітаўт адправіў ў Канстанцінопаль дэлегацыю на чале з Грыгорыем Цамблакам за благаславеннем. Але канстанцінопальскі патрыярх, не жадаючы падзелу ўсходнеславянскай царквы, не задаволіў просьбу вялікага князя.
15 лістапада 1415 г. у Новагародку па ініцыятыве Вітаўта быў скліканы сабор праваслаўнага духавенства і свецкай эліты, на якім без згоды патрыярха на мітрагюлію «Кнева н всея Русн» быў пастаўлены Грыгорый 1 Цамблак (1415-1419). Праваслаўная царква ў Вялікім Княстве Літоўскім стала фактычна аўтакефальнай.
У склад мітраполіі ўвайшлі епархіі: Кіеўская, Луцкая, Перамышльская, Полацкая, Смаленская, Тураўская, Уладзімірская, Холмская, Чарнігаўская. Мітрапаліцкая кафедра Грыгорыя 1 спачатку знаходзілася ў Кіеве. Пасля 1416 г. ён перанёс яе ў Вільню, а сваёй рэзідэнцыяй зрабіў Новагародак.
Канстанцінопальскі патрыярх Іосіф II і мітрапаліт Фоній абвясцілі адлучэнне Грыгорыя I Цамблака ад царквы, але ў Вялікім Княстве Літоўскім ён лічыўся законным мітрапалітам да самай смерці ў 1419 г. або ў 1420 г. У 20-я гг. XV ст. Кіеўская мітраполія была аб’яднана пад амафорам уладыкі Фоція, які прымірыўся з вялікім князем Вітаўтам.
Барацьба за мітрапаліцкі прастол адлюстроўвала саперніцтва свецкай улады і царкоўнай іерархіі Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага за першынство ва ўсходнеславянскіх землях. Абодва бакі звярталіся за прызнаннем і падтрымкай да канстанцінопальскіх
патрыярхаў. Апошнія, як правіла, негатыўна ставіліся да спроб падзелу Кіеўскай мітраполіі. Таму да сярэдзіны XV ст. мітрапаліты ў Вялікае Княства Літоўскае прызначаліся нерэгулярна, а епархіі траплялі ў юрысдыкцыю маскоўскіх архірэяў.
У 1458 г. кіеўскім мітрапалітам быў прызначаны прыхільнік Фларэнтыйскай уніі 1439 г. Грыгорый Балгарын. Яго прэтэнзіі на кананічную ўладу над усёй тэрыторыяй былой Кіеўскай Русі выклікалі рэзкі пратэст з боку Масквы. Агульная мітраполія канчаткова падзялілася на дзве самастойныя: Кіеўская мітраполія ў Вялікім Княстве Літоўскім і Галіцыі з цэнтрам у Новагародку (у 1472 г. мітрапаліт Грыгорый Балгарын атрымаў кананічнае прызнанне канстанцінопальскага патрыярха) і Маскоўскую (афіцыйна названа з 1459 г.).
Такім чынам, у XIV сярэдзіне XV ст. адбылося адміністрацыйна-тэрытарыяльнае афармленне праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім. Канфесійная палітыка дзяржавы, скіраваная на падначаленне ўсёй Кіеўскай мітраполіі, была абумоўлена рознымі фактарамі. Важнейшымі сярод іх былі саперніцтва з Вялікім Княствам Маскоўскім за панаванне над землямі Русі, заняпад Візантыйскай імперыі і канстанцінопальскага патрыярхату.
У канцы XV пачатку XVI ст. Кіеўская мітраполія складалася з епархій: Кіеўска-Літоўскай, Полацка-Віцебскай, Смаленска-Северскай, Чарнігава-Бранскай, Турава-Пінскай, Уладзімірска-Берасцейскай, Луцка-Астрожскай, Холмска-Бельскай, Перамышльска-Самборскай, Галіцка-Львоўскай. У пачатку XVI ст. у выніку войнаў Смаленска-Северская і Чарнігава-Бранская епархіі адышлі ў склад Маскоўскай дзяржавы. Праваслаўныя епіскапіі былі падзелены на пратапопіі, а драбнейшай епархіальнай адзінкай з’яўляўся прыход. У першай палове XVI ст. у Полацку дзейнічалі 22 прыходы, Пінску 16, Вільні 12, Берасці 8, Гродне 6.
Складана вызначыць дакладныя межы епархій у XIV-XV стст. Яны мяняліся ў адпаведнасці са змяненнямі епархіяльнай структуры Кіеўскай мітраполіі, а таксама з фарміраваннем адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак у Вялікім Княстве Літоўскім. Землі Беларусі ўваходзілі ў склад мітрапаліцкай Кіеўскай, Полацка-Віцебскай, Турава-Пінскай, УладзімірскаБерасцейскай, Смаленска-Северскай, Чарнігава-Бранскай епархій.
Неад’емнай часткай праваслаўнай царквы з’яўляліся манастыры. У другой палове XV ст. узніклі новыя манаскія цэнтры. Пашырэнню манаскага жыцця спрыяў шэраг фактараў. У першую чаргу, гэта прыбыццё з Візантыі і з Балканаў значнай групы манахаў грэцкага, балгарскага і сербскага паходжання. Пасля падзення Канстанцінопаля Турцыя пагражала паўднёвым землям Вялікага Княства Літоўскага. Пад уплывам турэцкай пагрозы част-
ка манахаў з праваслаўных манастыроў Брацлаўшчыны і Кіеўшчыны пераехала на поўнач, дзе дала пачатак манастырам на беларускіх землях, Валыні і Падляшшы. Пашырэнню манастырскага жыцця спрыяла дзейнасць магнатаў і шляхты, якія фундавалі манастыры з прычын набожнасці і прэстыжу. У XV першай палове XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім існавала больш за 50 праваслаўных манастыроў, з іх 8-10 жаночых.
Праваслаўныя манастыры з’яўляліся асяродкамі асветы і адукацыі. Яны садзейнічалі распаўсюджванню хрысціянскіх кніг, якія перепісваліся ўручную. Дзякуючы працы манахаў, паступова фарміраваліся манастырскія бібліятэкі, якія разам з царкоўнымі і прыватнымі былі сховішчамі рукапісных, а з XVI ст. і друкаваных кніг. У манастырах вялося летапісанне і дзейнічалі школы.
Праваслаўная царкоўная іерархія складалася з мітрапалітаў, епіскапаў, прыходскіх святароў, манахаў, дыяканаў, дзякаў і іншых царкоўных ураднікаў. Мітрапаліты, якія ў XIV-XV стст. узначальвалі Кіеўскую мітраполію, паходзілі з маскоўцаў, балгар і грэкаў, а з 70-х гг. XV ст. да Люблінскай уніі былі мясцовымі ўраджэнцамі. Што тычыцца іншага духавенства, то тут удзельная вага мясцовых святароў была значная, асабліва гэта тычылася ніжэйшых пасад духоўнай іерархіі. Па сацыяльным статусе праваслаўнае святарства паходзіла з саслоўяў духавенства, баярства-шляхты (часам з магнацкіх родаў) і мяшчанства.