• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    У канцы XV XVI ст. вызначальным факзарам ва ўзаемаадносінах паміж праваслаўнай царквой і дзяржавай стала права падавання. Згаданае права павінна было абмяжоўвацца дабрачыннасцю і клопатам з боку свецкага грамадства аб царкоўным дабрабыце і забеспячэнні. Аднак у рэальнасці яно ператварылася ў права свецкіх асоб прызначаць на іерархічныя пасады і распараджацца маёмасцю царквы, што стала глебай для з’яўлення шматлікіх злоўжыванняў.
    ЗАЦВЯРДЖЭННЕ КАТАЛІЦТВА Ў ДЗЯРЖАВЕ.
    УНІЯЦКІЯ ТЭНДЭНЦЫІ Ў ВЯЛІКІМ КНЯСТВЕ ЛІТОЎСЮМ
    3 часоў станаўлення Вялікага Княства Літоўскага рабіліся неаднаразовыя спробы хрышчэння ў каталіцтва язычніцкага насельніцтва Літвы і распаўсюджвання заходняга хрысціянства на славянскія тэрыторыі дзяржавы. Вялікія князі літоўскія, захоўваючы ўласную прыхільнасць да язычніцтва, разумелі значэнне хрысціянскай канфесіі ва ўзаемаадносінах з краінамі Цэнтральнай і Заходняй Еўропы. Аднак уладары Вялікага Княства Літоўскага свае абяцанні аб хрышчэнні язычнікаў і праваслаўных выкарыстоўвалі часцей за ўсё ў тактычных мэтах і ў адпаведнасці з абставінамі палітычнай кан’юнктуры.
    Так, у 1249 г. супраць Міндоўга склалася магутная кааліцыя ў складзе ландмайстра Лівонскага ордэна Андрэя фон Сцірланда, галіцкага і валынскага князя Данілы Раманавіча, жамойцкага князя Выкінта і пляменніка Міндоўга Таўцівіла. Пад ціскам абставін вялікі князь ахрысціўся па Ka-
    таліцкім абрадзе ў 1251 г. Двума гадамі пазней з благаславення папы Інакенція IV Міндоўг быў абвешчаны каралём Літвы і атрымаў карону, дасланую з Рыма. Папа рымскі браў новае каралеўства пад сваё засгупніцтва. Гэта дало магчымасць вялікаму князю нейтралізаваць ворагаў крыжакоў і літоўскіх князёў. Аднак праз дзесяць гадоў пасля хрышчэння Міндоўг адрокся ад каталіцтва і падтрымаў паўстанне супраць крыжакоў у Жамойціі.
    У цяжкім супрацьстаянні з Тэўтонскім ордэнам вялікі князь літоўскі Гедымін ініцыяваў праект хрышчэння Літвы. У лістах 1322—1323 гг. да папы Іаана XXII гаспадар выразіў жаданне прыняць хрысціянства. Апостальская сталіца падтрымала яго ініцыятыву. Гэта дало магчымасць Гедыміну заключыць перамір’е з Тэўтонскім ордэнам у 1324 г. Папа Іаан XXII заступіўся за Вялікае Княства Літоўскае і нават забараніў рыцарам рабіць выправы на яго тэрыторыю.
    У Вільню былі накіраваны прадстаўнікі рымскага пантыфіка, якія мелі некалькі размоў з Гедымінам і пераканаліся ў яго лаяльным стаўленні да каталіцкага касцёла і папы. Аднак у час афіцыйнай сустрэчы паслоў з Гедымінам у лістападзе 1324 г. планы вялікага князя змяніліся. Ён адмовіў у правядзенні каталіцкай місіі па хрысціянізацыі Літвы і навяртанні схізматыкаў (праваслаўных) да «сапраўднай» веры.
    Канфесійныя ініцыятывы Альгерда і Кейстута па хрышчэнні Літвы былі прадыктаваны неспрыяльнымі знешнепалітычнымі абставінамі актывізацыяй дзейнасці Тэўтонскага ордэна і Польшчы. У 1348 г. вялікае прускае войска, у складзе якога таксама былі французскія і англійскія рыцары, на працягу тыдня бесперашкодна рабавала землі Літвы ў Панямонні. Армія Альгерда і Кейстута, якая апрача ўласна літоўскіх сіл уключала палкі з Берасця, Віцебска, Смаленска, Уладзіміра Валынскага і, верагодна, з Полацка, сустрэлася з крыжакамі на рацэ Стрэве. Адбылася жорсткая бітва, якая скончылася поўнай перамогай рыцараў. Нямецкімі храністамі адзначалася, што з боку літвінаў і русінаў загінулі дзясяткі тысяч, у тым ліку Альгердаў брат князь Нарымонт.
    У 1348 г. Кейстут звярнуўся да нямецкага імператара і баге.мскага (чэшскага) караля Карла IV Люксембургскага з просьбай дапамагчы ахрысціць Літву. Праз тры гады з такой жа просьбай літоўскія князі звярнуліся да вснгерскага караля Людовіка 1 Вялікага, а ў 1358 г. зварот зноў быў накіраваны да імператара Карла IV. Час акгыўных перагавораў аб хрысціянізацыі Літвы стаў перадышкай для ВКЛ. Паміж Тэўтонскім ордэнам і Вялікім Княствам Літоўскім двойчы заключаўся мір на 1349-1351 гг. іў 1355 (1356) г.
    Разлічваючы на дапамогу супраць Тэўтонскага ордэна (паводле іншага меркавання, каб прадухіліць напад Польшчы на Валынь) у 1349 г. Кей-
    стут пачаў перамовы з папам Кліментам VI. Апошні выказаў падтрымку планам Кейстута і яго братоў і ў верасні таго ж года зацвердзіў булы, згодна з якімі гнезненскаму арцыбіскупу прапаноўвалася выслаць святароў у Вялікае Княства Літоўскае для хрышчэння літвінаў. Пад прыкрыццём распачатай кампаніі пасрэднік на перамовах польскі кароль Казімір III Вялікі захапіў Валынь у кастрычніку 1349 г. Канфрантацыя паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай спыніла чарговую спробу каталіцкага хросту Літвы і Русі.
    Такім чынам, пачынаючы з сярэдзіны XIII ст. да часоў гаспадарання Альгерда і Кейстута шматлікія праекты каталіцкага хрышчэння Вялікага Княства Літоўскага так і не былі рэалізаваны. Прычыны няўдач, з аднаго боку, палягалі ў неспрыяльных умовах правядзення каталіцкіх місій, якія часам прыкрывалі тэрытарыяльную экспансію Тэўтонскага ордэна і Польшчы на заходніх землях Вялікага Княства Літоўскага. Саперніцтва і супярэчнасці паміж ініцыятарамі акцый папствам, еўрапейскімі краінамі, ордэнскімі ўтварэннямі — таксама не давалі магчымасці паспяхова завяршыць працэс. 3 другога боку, кансерватызм і традыцыйнасць унутраных палітычных і канфесійных адносін у Вялікім Княстве Літоўскім, значная частка насельніцтва якога вызнавала праваслаўе, другая язычніцтва, з’яўляліся перашкодай для каталіцкага хросту жыхароў дзяржавы ў акрэслены перыяд.
    Вялікае Княства Літоўскае ў гады праўлення Ягайлы (1377-1392) было ахоплена дынастычнай барацьбой. У гэты ж перыяд адчуваўся моцны ціск з боку Тэўтонскага ордэна. у выправах якога на ВКЛ удзельнічала войска Вітаўта. У 1382 г. Ягайла быў вымушаны падпісаць пагадненне з Ордэнам, паводле якога вялікі князь саступаў рыцарам землі Жамойціі, абяцаў хрысціць Літву і ўзгадняць з крыжакамі сваю замежную палітыку. Гэты дагавор паставіў князя ў складанае становішча. Дзеля стабілізацыі ўнутрыпалітычнай сітуацыі і барацьбы з Тэўтонскім ордэнам ён шукаў саюзніка. Яго намаганні скончыліся падпісаннем Крэўскай уніі з Каралеўствам Польскім у 1385 г.
    Згодна з умовамі уніі Ягайла павінен быў прыняць каталіцтва, перавесці ў гэтую веру сваіх неахрышчаных братоў, сваякоў і суайчыннікаў. 15 лютага 1386 г. у кафедральным саборы Св. Станіслава і Вацлава ў Кракавс адбыўся хрост Ягайлы (у каталіцтве Уладзіслаў), яго сваякоў і службоўцаў, a 4 сакавіка 1386 г. прайшла ўрачыстая каранацыя вялікага князя. У 1387 г. польскі кароль і вялікі князь Ягайла з каталіцкім духавенствам накіраваўся ў Літву, дзе ажыццявіў хрышчэнне супляменнікаў пераважна знаці і баяр з Аўкштайціі.
    Каб забяспечыць падтрымку сваёй праграмы, Ягайла зацвердзіў прывілеі, якія пашырылі правы баяр-католікаў, а таксама паспрыялі фарміраванню структуры каталіцкага касцёла на новаахрышчаных землях. Згодна з прывілеем ад 17 лютага 1387 г. у Вялікім Княстве Літоўскім засноўвалася біскупства з кафедрай у Вільні пры касцёле святых Станіслава і Уладзіслава. Біскупству былі нададзены землі на Віленшчыне «дыстрыкт» з замкам у Таўрогіне і шэрагам дробных валасцей і вёсак, а таксама воласці ў Беларусі Бакшты і Дуброўна. Уладанні касцёла атрымалі поўны фінансавы і судовы імунітэт. 22 лютага 1387 г. Ягайла дараваў аналагічныя правы ўсім новаўтвораным касцёлам. У хуткім часе каталіцкія храмы былі ўзведзены ў Вількаміры, Майшаголе, Медніках, Немянчыне, Крэве, Гайне і Абольцах. Манарх забяспечыў касцёлы часткай дзяржаўных даходаў.
    У сакавіку 1388 г. папа Урбан VI зацвердзіў булу, якая дазваляла заснаваць новае біскупства з кафедрай у Вільні. Була вызначала кандыдата на пасаду першага віленскага біскупа — сярэцкага (малдаўскага) біскупа Андрэя. Першапачаткова Віленскае біскупства (дыяцэзія) падначальвалася непасрэдна Рыму, пазней яно стала суфраганіяй (намесніцтвам) Гнезненскага арцыбіскупства Польшчы. Унутраная структура дыяцэзіі складалася з дэканатаў і парафій (прыходаў). Тэрытарыяльна яна ўключала амаль усе парафіі Беларусі і Усходняй Літвы (акрамя парафій Берасцейскага ваяводства). Акрамя Віленскага, у ВКЛ дзейнічалі Кіеўскае, Жамойцкае і Луцкае біскупствы. У апошнюю дыяцэзію ўваходзіла частка паўднёва-заходняй Берасцейшчыны.
    У часы панавання Ягайлы і Вітаўта ў Вялікім Княстве Літоўскім пачала фарміравацца сетка каталіцкіх парафій і касцёлаў. Да 1430 г. у Віленскім біскупстве было заснавана 27 парафіяльных касцёлаў, з іх 12 размяшчаліся на Беларусі у Абольцах (1387 г.), Крэве (каля 1387 г.), Новагародку (каля 1393 г.), Лідзе (1397 г.), Браславе (да 1423 г.), Гародні, Ваўкавыску (да 1430 г.) і інш.
    Да сярэдзіны XVI ст. на тэрыторыі Віленскага біскупства было створана 259 парафіяльных адзінак. На беларускіх землях дзейнічалі 22 з 33 самых забяспечаных парафій, у тым ліку найбольш значная у Віцебску. Парафіяльная структура і касцёлы размяшчаліся пераважна на захадзе Беларусі, а таксама ў Полацку. Віцебску, Абольцах і Слуцку.
    Парафіяльная сетка ў Вялікім Княстве Літоўскім складвалася дзякуючы фундацыям вялікіх князёў літоўскіх, магнатаў і шляхты, духавенства. Дзейнасць духоўных устаноў была падмацавана заканадаўчымі актамі вярхоўнай улады дзяржавы, рымскіх пантыфікаў, прыватных асоб. Правы
    каталіцкага касцёла сістэматычна пацвярджаліся ва ўсіх агульназемскіх прывілеях канца XIV першай паловы XVI ст.
    Адначасова з фарміраваннем адмінісірацыйна-тэрытарыяльнай структуры каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве ўзніклі цэнтральныя і мясцовыя органы капітулы, сіноды, біскупскія курыі. У 1388 г. папа Урбан VI зацвердзіў булу, згодна з якой у Вільні ствараўся капітул калегія духоўных асоб пры біскупе па кіраванні дыяцэзіяй і кафедральным касцёлам. Першапачаткова гэты орган уключаў двух прэлатаў прэпазіта (парафіяльны святар) і дэкана (меў права прызначаць святароў у кафедральны касцёл) і 10 канонікаў. Потым да яго складу былі далучаны новыя пасады прэлатаў кусташа (хавальнік архіва), архідыякана (інспектаваў парафіі), схаластыка (кіраўнік школы) і кантара (літургічны спявак, кіраўнік хору). Капітул мог кіраваць біскупствам у выпадку смерці кіраўніка. У канцы XIV ст. ён атрымаў судовыя паўнамоцтвы ў справах аб касцёльнай маёмасці.
    Для вырашэння істотных пытанняў біскупы склікалі сіноды, у якіх удзельнічала духавенства дыяцэзіі. Першы вядомы сінод у Вільні, звестак аб якім амаль не захавалася, адбыўся ў 1520 г. ці ў пачатку 1521 г. Далей Віленскія сіноды збіраліся рэгулярна.