Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
19
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
Ў КАНЦЫ XV ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI ст.
•	Прыярытэты знешняй палітыкі ВКЛ у канцы XV пачатку XVI ст.
•	Адносіны ВКЛ з Вялікім Княствам Маскоўскім
•	Заходні нанрамак палізыкі
•	Барацьба з Крымскім хансзвам
ПРЫЯРЫТЭТЫ ЗНЕШНЯЙ ПАЛІТЫКІ ВКЛ У КАНЦЫ XV ПАЧАТКУ XVI ст.
Канец XV пачатак XVI ст. эпоха пералому ў гісторыі не толькі ВКЛ, але і ўсёй еўрапейскай цывілізацыі. Гэта быў час Вялікіх геаграфічных адкрыццяў і з’яўлення капіталістычных адносін, узнікнення абсалютных манархій і зараджэння нацыянальных дзяржаў. 3 канца XV ст. Еўропа ўступіла ў новы перыяд міжнародных стасункаў. У гэты час начаў завязвацца шэраг вузлоў міжнародных супярэчнасцей, якія пагражалі войнамі. Па-першае, можна назваць сутыкненне інтарэсаў Іспаніі з аднаго боку, і Францыі і Англіі з другога, якое вылілася ў Італьянскія войны (1494-1559). Па-другое, узаемаадносіны еўрапсйскіх дзяржаў з Асманскай імперыяй, якая працягвала сваю экспансію ў Еўропу. Па-трэцяе, барацьба паміж краінамі Паўночнай Еўропы за панаванне на Балтыцы. На такім фоне разгортваліся падзеі, якія вызначалі асноўны змест знешняй палітыкі ВКЛ гэтага перыяду. У першую чаргу гаворка ідзе пра супрацьстаянне з Вялікім Княствам Маскоўскім. Перманентнае ваенна-палітычнае змаганне за гегемонію ў рэгіёне не прайшло незаўважаным і для іншых дзяржаў-суседзяў, паколькі фактычна ўсе яны ў той ці іншай ступені апынуліся ўцягнутымі ў гэты канфлікт.
Перавага Масквы, якая намецілася ўжо з пачатку XVI ст., выклікала змену расстаноўкі сіл ва ўсходняй частцы еўрапейскага кантынента, парушыўшы існаваўшую раўнавагу. Спробы ВКЛ аднавіць сваё былое становішча і ранейшы міжнародна-прававы парадак з дапамогай ваенных акцый поспеху не мелі. Аслабленне ваенна-палітычнага патэнцыялу дзяржавы павышала значэнне дыпламатыі ў вырашэнні міждзяржаўных супярэчнасцей.
3 канца XV ст. прыярытэтным у знешняй палітыцы ВКЛ быў усходні напрамак, дзе і разгортваліся важнейшыя падзеі. Асноўны змест літвінскамаскоўскіх адносін склалі як адкрытыя ваенныя дзеянні на памежжы і ўсходніх вялікалітоўскіх землях, так і шэраг дыпламатычных і ідэалагічных акцый і крокаў. Асноўнай мэтай дзейнасці літвінскай дыпламатыі ВКЛ на гэтым напрамку была нейтралізацыя Маскоўскай дзяржавы і дасягненне status quo.
На паўднёвым вектары ВКЛ падтрымлівала кантакты з татарскімі ордамі: Вялікай (да яе разгрому ў 1502 г.), Перакопскай і спарадычна з Нагайскай, а таксама з Малдаўскім княствам. Гэтыя адносіны былі скіраваны на разрыў антыягелонскага саюза Масковіі з Крымскім ханствам і Малдаўскім княствам і прыцягнснне апошніх на бок ВКЛ. Асноўным саюзнікам ВКЛ на гэтым напрамку яшчэ з часоў вялікага князя Казіміра заставалася значна аслабелая да таго часу Вялікая Арда, якая сама разлічвала на дапамогу літвінскай дзяржавы ў барацьбе са сваім галоўным ворагам Крымскім ханствам. Кантакты з Нагайскай і Астраханскай ордамі засталіся толькі эпізодам у знешнепалітычнай практыцы ВКЛ. У адносінах з Малдаўскім княствам поспеху ўдалося дамагчыся толькі ў перыяд пагаршэння яго адносін з Маскоўскай дзяржавай. Заключаны літвінска-малдаўскі саюз аказаўся малапрадуктыўным. Такім чынам, на паўднёвым кірунку ВКЛ не атрымалася дасягнуць значных поспехаў.
На заходнім і паўночна-заходнім напрамках ВКЛ мела сталыя кантакты з Полыпчай, Лівоніяй, Тэўтонскім ордэнам (пазней Герцагствам Прусіяй) і Мазавецкім княствам. Існавала традыцыя падзелу сфер кампетэнцыі паміж дыпламатычнымі службамі ВКЛ і Польшчы, таму кантакты з Венгрыяй, Свяшчэннай Рымскай імперыяй германскай нацыі, Рымскай курыяй, Швецыяй, Францыяй былі спарадычнымі. Адпаведныя стасункі абумоўліваліся дзеяннямі на ўсходнім наіірамку, а таксама гістарычнай традыцыяй і дынастычнымі сувязямі. Асноўнай мэтай знешняй палітыкі ВКЛ азначанага псрыяду на дадзеным напрамку быў пошук саюзнікаў супраць Маскоўскай дзяржавы і перашкоджанне ўтварэнню антыягелонскай кааліцыі шляхам паслаблення патэнцыяльных хаўруснікаў Масквы. Большасць заключаных саюзаў ці не былі рэалізаваны, ці не прынеслі станоўчых вынікаў.
Такім чынам, знешняя палітыка ВКЛ у канцы XV пачатку XVI ст. была актыўнай на ўсіх асноўных напрамках, але не вельмі паспяховай. Прычыны гэтага можна бачыць як у аслабленні ваенна-палітычнага патэнцыялу ВКЛ і ўзмацненні Маскоўскай дзяржавы, так і ў сунярэчнасцях у лагеры Ягелонаў і непаслядоўнасці правядзення дыпламатычных акцый з боку ВКЛ. Да таго ж у той час пачала наладжвацца агульнаеўрапейская сістэма палітычнай раўнавагі. Прыватны выпадак яе дзеяння можна бачыць у стварэнні антыягелонскай кааліцыі, асноўная моц удараў якой прыйшлася менавіта на ВКЛ.
АДНОСІНЫ ВКЛ 3 ВЯЛІЮМ КНЯСТВАМ МАСКОЎСКІМ
У канцы XV ст. паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім разгарнулася барацьба за палітычнае лідарства ў рэгіёне, якая суправаджалася прад’яўленнем маскоўскім бокам прэтэнзій нат. зв. «рускія» землі абшары, населеныя пераважна праваслаўным насельніцтвам («рускім» па тагачаснай тэрміналогіі), якія ў ІХ-ХІП стст. уваходзілі ў сістэму княстваў Русі. Пры гэтым маскоўскі бок для абгрунтавання сваіх праў на гэтыя тэрыторыі выкарыстоўваў два асноўныя аргументы: рэлігійнае першынство і прыналежнасць сваіх уладароў да дынастыі Рурыкавічаў. Справа ў тым, што ў выніку працяглаі а існавання саюзу паміж свецкай і духоўнай уладай Маскоўскай дзяржавы афіцыйная ідэалогія Вялікага Княства Маскоўскага фактычна стала царкоўнай, і маскоўскія ўладары разглядаліся ёю як уладары ўсяго праваслаўнага хрысціянства. Пасля шлюбу вялікага князя маскоўскага Івана 111 з пляменніцай апошняга візантыйскага імператара Канстанціна XI Палеалога Соф’яй, які быў заключаны ў 1472 г., маскоўскі бок пачаў разглядаць сябе легітымным пераемнікам Візантыі як захавальніцы запаветаў праваслаўя. У першай чвэрці XVI ст. гэтыя ўяўленні знайшлі ўвасабленне ў канцэпцыі «Масква трэці Рым», сфармуляванай, верагодна, старцам пскоўскага Елізарава манастыра Філафеем. Вялікія князі літоўскія, зразумела, адхілялі ўсялякія прэтэнзіі Вялікага Княства Маскоўскага на ўсходнія землі ВКЛ. Такім чынам, у канцы XV ст. пачаў завязвацца вузел міжнародных супярэчнасцей на ўсходзе Еўропы, якія выліліся ў шэраг бесперапынных маскоўска-літвінскіх войнаў.
Да першых войнаў маскоўскі вялікі князь Іван III падрыхтаваўся значна лепш за літвінскі бок, стварыўшы магутную антыягелонскую кааліцыю ў складзе Маскоўскай дзяржавы, Крымскай (Перакопскай) арды, Малдаўскага княства, да якіх таксама маглі далучыцца Мазовія, Тэўтонскі ордэн і Свяшчэнная Рымская імперыя германскай нацыі. ВКЛ жа спрабавала
абаперціся толькі на Польшчу свайго даўняга саюзніка па ўніі. Аднак адносіны з заходняй суседкай таксама былі сапсаваны выбраннем розных уладароў на троны ВКЛ і Кароны пасля смерці Казіміра Ягелончыка ў 1492 г. На пасад у Вільні ўзышоў вялікі князь Аляксандр, а на трон у Кракаве кароль Ян Ольбрахт. Асабістая унія паміж Польшчай і ВКЛ ператварылася ў дынастычную.
Пачатку першай маскоўска-літвінскай вайны 1492-1494 гг. папярэднічала т. зв. «дзіўная вайна», якая суправаджалася «ад’ездамі» шэрагу «вярхоўскіх» князёў (Варатынскіх, Бялеўскіх, Мязецкіх, Вяземскага і інш.) на службу да маскоўскага гаспадара Івана III Васільевіча разам са сваімі вотчынамі. Справа ў тым, што па ўмовах дагавораў, якія «вярхоўскія» князі ў свой час заключылі з вялікім князем літоўскім Вітаўтам Кейстутавічам, за некаторымі з іх захоўвалася права «служнть на обе стороны», г. зн. і на баку ВКЛ, і на баку Вялікага Княства Маскоўскага. Спачатку яны захоўвалі вернасць вялікім князям літоўскім, але ў канцы XV ст. «вярхоўскія» князі пачалі схіляцца на бок тых уладароў, якія маглі рэальна гарантаваць ім бяспеку. У гэты час пачасціліся наезды крымскіх татар, саюзнікаў Івана III, на землі ВКЛ. Заходзілі сюды і атрады Вялікай Арды, ханы якой па старой звычцы часам патрабавалі даніну з мясцовых князёў. Апошнія таксама добра разумелі, што іх чакае ў выпадку пачатку ваенных дзеянняў паміж дзяржавамі. Спадзявацца на хуткую дапамогу літвінскіх улад не даводзілася з прычыны адсутнасці ў дзяржаве сталага войска. На збор жа паспалітага рушэння патрабаваўся час. Пратрымацца са сваімі дробнымі дружынамі да падыходу асноўных сіл земскага апалчэння мясцовыя князі не маглі. Разам з тым частка прадстаўнікоў княжацкіх родаў, сваякі якіх перайшлі на маскоўскі бок, заставаліся вернымі ВКЛ. Гэтыя факты сведчылі аб тым, што паміж ВКЛ і Вялікім Княствам Маскоўскім у гэты час існавала прыкладная раўнавага сіл, проста адны князі лічылі, што бяспеку ім можа забяспечыць маскоўскі бок, а іншыя што літоўскі.
3 1487 г., калі адбыўся першы «ад’езд» (князь Іван Варатынскі перайшоў на бок Масквы разам са сваёй вотчын-ай Перамышлем і падуладным яму насельніцтвам), можна казаць пра маскоўска-літвінскую памежную вайну, якая набыла характар наездаў, разбояў. 3 1492 г. яны перараслі ў адкрыты міждзяржаўны ваенны канфлікт. Яго канец быў пакладзены 17 студзеня 1494 г. з прыездам у Маскву літвінскага «вялікага пасольства», у склад якога ўваходзілі трокскі ваявода Пётр Янавіч Мантыгірдавіч, жамойцкі староста Станіслаў Янавіч Кезгайла, Войцех Янавіч Кпачко і пісар Федзька Грыгор’еў. У выніку быў падпісаны «вечны мір», па ўмовах якога ВКЛ панесла першыя тэрытарыяльныя страты ў выглядзе часткі «вярхоўскіх»
княстваў і ўсёй Вяземшчыны. Дакладная мяжа тут вызначана не была, што пакідала падставы для будучых канфліктаў. Акрамя таго, ВКЛ адмовілася ад сваіх праў на шэраг рускіх зямель, на якія яно мела ўплыў у мінулым: Вялікі Ноўгарад, Пскоў, Цвер і Разань. Гэта азначала прызнанне літвінскім бокам пераходу названых зямель пад уплыў Масквы. Мір быў замацаваны шлюбам вялікага князя Аляксандра з дачкой Івана III Аленай. У якасці пасагу Алены былі вызначаны ўсе «рускія» землі, якімі валодала ВКЛ.
Але дынастычны шлюб не вырашыў усіх супярэчнасцей. Чарговая маскоўска-літвінская вайна ўспыхнула ўжо ў 1500 г. Фармальнай зачэпкай да яе з’явіліся раздутыя маскоўскай прапагандай пытанні аб быццам бы маючых месца праследаваннях праваслаўнага насельніцтва ВКЛ і аб новым тытуле маскоўскага вялікага князя «государь всея Русн», які не прызнаваўся літвінскай дыпламатыяй і палітычнымі дзеячамі.