Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Гэты ваенны канфлікт зноў-такі пачаўся з «ад’ездаў» памежных князёў з ВКЛ да Маскоўскай дзяржавы, якія па афіцыйных версіях быццам бы ратаваліся ад ганенняў на праваслаўных. Сапраўдныя ж матывы «ад’ездаў» раскрыў аўтар «Хронікі Быхаўца», паводле якой, маскоўскі вялікі князь Іван III пасылаў «таемне» да князёў Сямёна Іванавіча Бельскага, Сямёна Іванавіча Мажайскага і Васіля Іванавіча Шамячыча, гірапаноўваючы перайсці да яго на службу, «а ку тому ешче обецал нм многне городы ы волостн свон». Пагадненне прадугледжвала, што «которые городы н волостн онн под Лнтвою поберут, то нм н держата». Статус гэтых князёў-перабежчыкаў быў ужо іншы, чым у «вярхоўскіх» князёў якія ў большасці былі ўдзельнымі ўладарамі. Землі намеснікаў, якія «ад’ехалі» вясной 1500 г., з’яўляліся пажалаваннямі вялікіх князёў літоўскіх. Да таго ж першы з іх, князь Сямён Бельскі, сам паходзіў з дынастыі Гедымінавічаў (унук князя Уладзіміра Альгердавіча), а двое апошніх з’яўляліся маскоўскімі палітычнымі эмігрантамі, прадстаўнікамі дынастыі Рурыкавічаў, якія ў свой час знайшлі прытулак у ВКЛ. Таму іх дзеянні можна, у адрозненне ад падзей першай вайны, адназначна разглядаць як здраду дзяржаўным інтарэсам ВКЛ.
У красавіку 1500 г. у Маскву прыехала літвінскае пасольства на чале са смаленскім намеснікам Станіславам Пятрашкавічам Кішкам, якое імкнулася зняць напружанне паміж дзяржавамі. Вялікі князь Аляксандр пайшоў на кампраміс і ўпершыню звярнуўся да вялікага князя маскоўскага Івана III як да «государя всея Русн», патрабуючы вярнуць «здрадцаў» (князёў-перабежчыкаў) і не чыніць больш крыўд на межах. Але Іван III усю віну пераклаў на Аляксандра, абвінаваціўшы яго ў ганеннях на праваслаўных і прымусе вялікай княгіні Алены да прыняцця каталіцтва. Літвінскія паслы былі высланы. 3 мая 1500 г. па загадзе Івана III першая групоўка
на чале з ваяводам Якавам Захар’іным рушыла на Бранск. Толькі пасля гэтага ў Вільню быў адпраўлены ганец Іван Целяшоў з граматай, у якой абвяшчалася, што Іван III «за хрнстнанство хочет стоятн» і пачынае вайну. Першая групоўка тым часам авалодала Бранскам, заняла Пуціўль, Мцэнск, Сярпейск, Старадуб, Гомель, Любеч, Ноўгарад-Северскі. Рыльск. На бок Масквы перайшлі князі Масальскія і Трубяцкія. 2-я групоўка войск на чале з Юрыем Захар’іным была накіравана да Смаленска і Дарагабужа. 3-я групоўка стаяла напагатове ў Вялікіх Луках, а 4-я у рэзерве ў Цверы. У канцы чэрвеня да Смаленска падышоў конны корпус ВКЛ пад камандаваннем найвышэйшага гетмана князя Канстанціна Іванавіча Астрожскага. 14 ліпеня 1500 г. 4-тысячны атрад гетмана атакаваў на р. Вядроша пад Дарагабужам аб’яднаныя сілы маскоўскіх ваявод (40 тыс. чалавек) і ў жорсткай 6-гадзіннай бітве быў амаль цалкам знішчаны. Князь Астрожскі з часткай войска трапіў у палон, а ВКЛ апынулася ў цяжкім ваеннапалітычным становішчы, бо яго асноўныя сілы былі разбіты.
Літвінская дыпламатыя здолела стварыць антымаскоўскую кааліцыю, у якую, акрамя ВКЛ, увайшлі Вялікая (Заволжская) Арда і Лівонскі ордэн. Аднак літвінскі бок не здолеў скарыстацца спрыяльнымі момантамі ад гэтага супрацоўніцтва. Летам 1501 г. ардынцы адваявалі шэраг гарадоў на Севершчыне, якія раней належалі ВКЛ. Аднак для таго, каб перадаць іх назад, патрабавалася прысутнасць літвінскага войска, бо доўга іх утрымліваць стэпавікі не маглі. У маі 1501 г. пачаў ваенныя дзеянні супраць Масквы і магістр Лівонскага ордэна Вальтэр фон Плетэнберг. Але вялікі князь Аляксандр, заняты справамі ў Польшчы (у гэты час памёр яго брат Ян Ольбрахт і Аляксандр удзельнічаў у барацьбе за польскую карону), не змог аказаць дапамогу саюзнікам. У выніку сітуацыя склалася так, што сілы кааліцыі былі разбіты паасобку.
Другая маскоўска-літвінская вайна доўжылася да 1503 г. і закончылася падпісаннем шасцігадовага перамір’я, якое замацавала чарговыя змены на літвінска-маскоўскай мяжы. Да Масквы адышлі: рэшта вярхоўскіх княстваў (Мцэнск, Масальск, Сярпейск, Любуцк); Чарнігава-Старадубскае княства (Чарнігаў, Старадуб, Гомель); Ноўгарад-Северскае княства (Ноўгарад-Северскі, Рыльск); паўднёвая, паўночная і ўсходняя часткі Смаленшчыны (Бранск, Трубчэўск, Радагошч, Почап, Дарагабуж, Таропец, Белая і інш.); частка Кіеўшчыны (Любеч, Пуціўль); паўднёвая частка Мсціслаўскага княства (Хоцімль, Папова Гара, Мглін); паўночна-ўсходняя частка Віцебскай (Веліж) і Полацкай (Невель, Остры) зямель. Гэта рэзка змяніла суадносіны сіл у рэгіёне на карысць Масквы і рабіла непазбежнай новую вайну з Маскоўскай дзяржавай, тым больш што там мірныя ініцыятывы літвінскага боку не знаходзілі падтрымкі.
Новая ваенная кампанія была распачата пераемнікам Івана III вялікім князем маскоўскім Васілём III Іванавічам у 1507 г., яшчэ да заканчэння тэрміну шасцігадовага перамір’я, заключанага ў 1503 г. Ёй папярэднічала напружаная дыпламатычная падрыхтоўка, калі новы вялікі князь літоўскі і кароль польскі Жыгімонт Казіміравіч спрабаваў аб’яднаць для барацьбы з Маскоўскай дзяржавай сілы ВКЛ, Польшчы. Лівоніі, Крымскага і Казанскага ханстваў і наладзіць зносіны з братам вялікага маскоўскага князя Юрыем Іванавічам, спрабуючы дэстабілізаваць унутрыпалітычнае становішча ў Маскоўскай дзяржаве шляхам падрыхтоўкі змовы з мэтай адхілення Васіля III ад улады. У выніку рэальная дапамога была атрымана толькі ад Польшчы. Вайна 1507-1508 гг., цесна звязаная на апошнім этапе з мяцяжом князя Міхаіла Львовіча Глінскага, магутнага фаварыта вялікага князя літоўскага Аляксандра. які трапіў у няміласць пры Жыгімонце Старым, скончылася так званым «вечным мірам», заключаным восенню 1508 г. Ен замацоўваў страты літвінскага боку на перыяд 1503 г. за невялікім выключэннем, бо ВКЛ быў вернуты Любеч. Азначаны факг меў палітычнае і ваеннае значэнне. Упершыню ВКЛ вярнула частку страчаных зямель. Гэта быў псіхалагічны і прэстыжны поспех. Маскоўская дзяржава са стратай Любеча была адкінута ад лініі Дняпра (праўда толькі на 3^1 мілі), што мела пэўнае ваеннае значэнне. Адначасова палепшьілася стратэгічнае становішча Кіева, для якога працягвала існаваць пагроза ў выпадку маскоўскай атакі.
Аднак Васіль III хутка парушыў «вечнасць» міру 1508 г. Восенню 1512 г. сваім смаленскім паходам ён паклаў пачатак чарговай маскоўска-літвінскай вайне, якая доўжылася з кароткімі перапынкамі і рознай інтэнсіўнасцю да 1522 г. Да яе пачатку мслі дачыненне не толькі наезды саюзніка Жыгімонта Старога крымскага хана Менглі-Гірэя на Маскву, але і варожая Ягелонам палітыка імператара Максіміліяна I Габсбурга, які прыклаў усе намаганні да стварэння кааліцыі ў складзе Свяшчэннай Рымскай імперыі германскай нацыі, Маскоўскай дзяржавы і Тэўтонскага ордэна, з магчымым далучэннем да яе Лівонскага ордэна, Саксоніі, Брандэнбурга і Даніі. Асноўны ўдар кааліцыі накіроўваўся па ўладаннях караля польскага і вялікага князя літоўскага Жыгімонта Казіміравіча.
У ВКЛ саюзнікаў амаль не было, бо на Венгрыю і Чэхію, дзе кіравалі прадстаўнікі дынастыі Ягелонаў, цяжка было разлічваць, Менглі-Гірэю пагражалі нагаі, а Полыпча займалася справай з Тэўтонскім ордэнам і намагалася за сваю дапамогу атрымаць ад ВКЛ пацвярджэнне інкарпарацыйнай уніі 1501 г. Таму дапамога палякаў абмежавалася наймам за грошы некалькіх тысяч жаўнераў.
Падчас вайны адбыўся шэраг значных падзей, дзве з якіх не толькі паўплывалі на ўзаемаадносіны абедзвюх краін, але і выклікалі еўра276
пейскі рэзананс. Гаворка ідзе пра захоп маскоўскімі войскамі Смаленска 31 ліпеня 1514 г. і паражэнне маскавітаў 8 верасня 1514 г. пад Оршай ад удвая меншага земскага апалчэння ВКЛ, узмоцненага атрадамі польскіх наёмнікаў. 3 гэтага часу перавага была на баку Масквы, якая ў 1514 г. заключыла антыягелонскі саюз з імператарам Максіміліянам 1 (ад якога апошні адступіў ужо ў 1515 г.). Затое перамога войска ВКЛ пад Оршай, што разглядалася пры двары Жыгімонта Старога як рэванш за страту Смаленска, стварыла магчымасць выкарыстання знешнепалітычнай прапаганды як важнага ідэалагічнага сродку ў справе барацьбы за прыхільнае стаўленне да ВКЛ у краінах Еўропы і выкрыццё ролі імператара Максіміліяна I Габсбурга ў справе распальвання варожасці паміж хрысціянскімі ўладарамі.
Пасля вайна цягнулася без значных падзей. Спробы літвінскіх дыпламатаў заключыць мір, асноўнай умовай якога было вяртанне ўсіх захопленых раней тэрыторый ВКЛ (восень 1517 г. пасольства магілёўскага намесніка Яна Шчыта і пісара Міхала Богуша Багавіцінавіча пры пасрэдніцтве імператарскага ўпаўнаважанага Жыгімонта Герберштэйна, жнівень 1520 г. пасольства падляшскага ваяводы Яна Косцевіча і падскарбія Міхала Богуша Багавіцінавіча) скончылася падпісаннем пяцігадавога перамір’я, якое 14 верасня 1522 г. заключыла ў Маскве літвінскае пасольства ў складзе полацкага ваяводы Пятра Станіслававіча Кішкі, падскарбія Міхала Богуша Багавіцінавіча і пісара Івана Гарнастая. Перамір’е замацавала межы 1508 г., але са значным выключэннем, бо Смаленск застаўся за Масквой. ВКЛ захавала за сабой шматлікі маскоўскі палон. Аднак мір так і не быў падпісаны з-за спрэчак наконт Смаленска. Таму перамір’е было прадоўжана ў 1527 і 1532 гг. Са стратай Смаленска дасягненне былой раўнавагі з Масквой стала амаль немагчымым. Таму даводзілася задавальняцца палавінчатымі мерамі.
Чарговае хісткае перамір’е трывала толькі да 1534 г., калі пасля смерці Васіля 111 ВКЛ упершыню за разглядаемы перыяд выступіла ініцыятарам ваеннага канфлікту, маючы намер вярнуць тэрытарыяльныя страты, скарыстаўшыся спрыяльнай сітуацыяй (смерць Васіля 111 у 1533 г. і выспяваючы ўнутраны разлад у Маскве пры малалетнім Іване IV). На працягу 1535 г. аб’яднанае літвінска-польскае войска дасягнула значнага поспеху, заняўшы амаль усю Севершчыну, аднак замацаваць гэты поспех не атрымалася. Вайна закончылася падпісаннем 16 лютага 1537 г. пяцігадовага перамір’я па прынцыпе uti possidetis: за ВКЛ застаўся Гомель, да Маскоўскай дзяржавы адышлі Себеж і Завалочча. Вяртанне Гомельшчыны мела важнае значэнне, бо ўтвораны ў выніку літвінскі клін, які выбіваўся ў Северскія землі, быў добрым пунктам для далейшага працягу экспансіі ВКЛ у гэтым рэгіёне.
Масква была адкінута ад лініі Дняпра і перастала непасрэдна пагражаць Кіеву. Між тым страчаныя Себеж і Завалочча, дзе падданыя Івана IV пабудавалі моцныя замкі, былі добрымі пунктамі для нападу на Полаччыну. Такім чынам, у выніку чатырох маскоўска-літвінскіх і адной літвінскамаскоўскай войнаў ВКЛ страціла прыкладна 39 % тэрыторыі, галоўным чынам у Задняпроўі і на поўнач ад яго.