Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
У прывілеі ўпершыню былі выразна адзначаны матывы такіх саступак: «.. .жадаючы спецыяльна адплаціць... прэлатам, князям, баронам, нобілям, баярам і мяшчанам за наша абранне, каб яны былі ўсцешаны новымі міласцямі, дазволамі і вольнасцямі, і нрывабіць да ўзнаўлення ўстойлівасці ў іх вернасці, мы гэтым лістом па адзінай нашай міласці і дабраце саступаем ім наступнае, што запісана ў гэтых артыкулах». Вялікі князь абяцаў не раздаваць нікому з чужакоў ці іншаземцаў, але толькі прыродным жыхарам «годнаці, дзяржавы і ўсе іншыя ўрады ці добры спадчынныя»; не адмяняць старых законаў і не выдаваць новых без ведама і згоды паноў-рады. Гаспадарская Рада атрымала права раіпаючага ўдзелу ў прызначэнні на дзяржаўныя пасады і размеркаванні зямель, ажыццяўленні дыпламатычных зносін, кантролі над дзяржаўнымі фінансамі, што фактычна пераўтварала яе з дарадчага ў вышэйшы кіруючы орган улады дзяржавы.
Вельмі істотнае значэнне меў 25-ы артыкул прывілея, дзе князь абавязаўся не ўзвышаць плябея над знатнымі, а знатных захоўваць у іх чэсці. На практыцы гэта азначала пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе і тое, што доступ простых людзей у яго быў закрыты. Саслоўе шляхты сфарміравалася, аб чым сведчыць «Попіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 г.».
Пасля смерці гюльскага караля Яна Альбрэхта, Аляксандр з 1501 г. стаў і кіраўніком польскай дзяржавы, што некалькі супакоіла яго настрой у сувязі са стратай значнай часткі ўлады ў ВКЛ. Аднак, калі ў 1506 г. ён памёр і на яго пасаду быў абраны брат Жыгімонт Стары Аўгуст (1506-1544), працэс абмежавання ўлады вялікага князя быў падоўжаны. Мянушку Стары ён атрымаў за тое, што ў 1529 г. на Віленскім сойме яго сын Жыгімонт быў абраны вялікім князем, а ў 1544 г. на Берасцейскім сойме бацька перадаў яму ўсе паўнамоцтвы. У 1506 г. падчас абрання Жыгімонт выдаў сёмы па ліку прывілей, у якім пацвердзіў ранейшыя правы і вольнасці феадалаў, зрабіўшы да іх новыя дапаўненні. Афіцыйна абвяшчалася, што вялікі князь абавязаўся не выдаваць без ведама паноў-рады ніякіх новых законаў: «Мы не інакш будзем тлумачыць і дапасоўваць статуты і зацверджаныя
і ўхваленыя да выканання старадаўнія звычаі, або ўзноў укладзеныя і абвешчаныя і тыя, якія будуць упарадкаваны для агульнай выгады рэспублікі нашай, як пасля грунтоўнага разважання і з ведама нарады і згоды паноў рады нашых ВКЛ».
Такім чынам, паны-рады станавіліся вярхоўным заканадаўчым органам улады. Рада атрымала шырокія правы ў вызначэнні знешняй палітыкі дзяржавы, абароны, фінансаў, прызначэнні на дзяржаўныя пасады, раздачы зямель, што істотна абмежавала ўладу вялікага князя. Аднак у сувязі з тым, што з канца XV ст. ва ўнутрыпалітычным жыцці дзяржавы ўзрасло значэнне шляхты, Рада вымушана была ўсё часцей і часцей абапірацца на рашэнні вальнага сойма, каб заручыцца падтрымкай усяго пануючага саслоўя.
У якасці органа дзяржаўнага кіравання вальны сойм узнік у часы ўтварэння ВКЛ. Аднак да XVI ст. ён пераўтварыўся ў вышэйшы орган улады, які вырашаў надзённыя праблемы кіравання. Правам удзелу ў ім валодалі каталіцкія біскупы, князі, магнаты, службовыя асобы, якія выконвалі абавязкі ў розных установах дзяржаўнай улады. На соймах прысутнічала і шляхта, але правам удзелу ў прыняцці рашэнняў яна не валодала. Шляхту запрашалі на соймы быццам бы для гонару, а на самой справе для таго, каб усім быў зразумелы характар прынятых рашэнняў. Таму яе ўдзел зводзіўся да ўхвалення прынятых рашэнняў і арганізацыі іх выканання.
Пераўтварэнне шляхты ў карпаратыўнае саслоўе, якое было звязана з прывілеем 1492 г., дало ёй магчымасць атрымаць не толькі маёмасныя, але і палітычныя правы. Яна пачала змагацца і дабілася таго, што ў часы Лівонскай вайны дзяржава была вымушана пайсці на ўвядзенне інстытута павятовых соймікаў і рэформу вальнага сойма. Соймікі з’яўляліся ідэалам для шляхецкага саслоўя, бо дазвалялі напярэдадні вальнага сойма абмеркаваць усе праблемы і выпрацаваць свае прапановы. Шляхта захацела атрымаць на сойме асобныя галасы і прымаць больш актыўны ўдзел у выпрацоўцы прымаемых рашэнняў. Таму на віленскім сойме 1565-1566 гг. станы (саслоўі) звярнуліся да гаспадара з прапановай: даць дазвол на ўтварэнне павятовых соймікаў па прыкладу Польскай Кароны «для лепшага і вечыстага парадку ў Рэчы Паспалітай».
Вялікі князь пагадзіўся і 30 снежня 1565 г. выдаў прывілей, згодна з якім у кожным павеце ўводзіліся павятовыя соймікі. У сувязі з гэтым у Статут 1566 г. быў уведзены адпаведны раздзел. На соймікі мелі права збірацца ўсе землеўласнікі шляхецкага стану для абмеркавання як асабістых, так і дзяржаўных патрэб. Князь павінен быў забяспечыць іх скліканне не пазней, чым за чатыры тыдні да вальнага сойма. На сойміку абіраліся два паслы на вальны сойм, якім выдаваліся інструкцыі і паўнамоцтвы, як вырашыць вядомыя праблемы і тыя, якія маглі ўзнікнуць «водле часу і патрэбы». Для
павятовых паслоў у сойме былі прызначаны месцы ў Паспалітай Радзе згодна з той іерархіяй, якая склалася ў папярэднія часы ў Гаспадарскай Радзе.
Увядзенне павятовых соймікаў істотна паўплывала на памяншэнне колькасці шляхецкіх паслоў на вальным сойме. Але значэнне шляхты ад гэтага не знізілася, а, наадварот, значна ўзрасло. Дзякуючы ўвядзенню гэтага інстытута шляхта атрымала магчымасць прымаць удзел у абмеркаванні надзённых праблем і праз сваіх паслоў уплываць на рашэнні вальных соймаў. Такім чынам, вальны сойм стаў двухпалатным і складаўся з Гаспадарскай Рады (сенат) і Паспалітай Рады (палата прадстаўнікоў).
АДМІНІСТРАЦЫЙНАЯ РЭФОРМА
I СІСТЭМА МЯСЦОВАГА КІРАВАННЯ
Соймавая рэформа выклікала неабходнасць правядзення рэформы адміністрацыйна-тэрытарыяльнай, бо ў гэтай справе на тэрыторыі ВКЛ назапасіліся за шмат гадоў значныя праблемы. Яшчэ вялікі князь Вітаўт у 1413 г., змагаючыся з удзельнай сістэмай, увёў замест княстваў два ваяводствы Віленскае і Трокскае, куды ўваходзілі амаль усе беларускія землі, за выключэннем Полацкай, Віцебскай, Смаленскай, Бранскай і інш., якія карысталіся аўтаномнымі правамі. Аднак гэты крок з боку кіраўніка дзяржавы выклікаў пратэст удзельных князёў, і Вітаўт заявіў, што ён будзе прытрымлівацца прынцыпу: «Старыны не парушаем, а навіны не ўводзім», што на доўгі перыяд захавала існуючы адміністрацыйны падзел, але жыццё прымусіла кіраўніцтва дзяржавы ўвесці з пачатку XVI ст. шэраг новых ваяводстваў: Полацкае, Новагародскае, Смаленскае, Віцебскае, Падляшскае. Павет як адміністрацыйная адзінка ў гэты перыяд хоць і існаваў, але меў няпэўныя межы.
Судовая і соймавая рэформы выклікалі неабходнасць вырашэння адпаведнай праблемы, і на Віленскім сойме 1565-1566 гг. была абвешчана адміністрацыйна-тэрытарыяльная рэформа. Тэрыторыя ВКЛ падзялілася на 12 ваяводстаў і асобнае Жамойцкае староства, якія мелі 30 паветаў. Згодна са статутавай нормай усе яны пасылалі ў Раду Паспалітую 60 паслоў. Але, нягледзячы на адыход Смаленска ў 1514 г. да Маскоўскай дзяржавы, былі захаваны правы Смаленскага і Старадубскага паветаў, колькасць шляхецкіх паслоў складала 64.
Адначасова пачала праводзіцца і вайсковая рэформа. Калі раней дзяржава падзялялася на сем вайсковых акруг Віленскую, Трокскую, Жамойцкую, Полацкую, Віцебскую, Кіеўскую і Валынскую, то цяпер іх колькасць узрасла да 13. У кожнай акрузе кіраўніком паспалітага рушэння стаў
ваявода, які ў час вайны падпарадкоўваўся гетману і пад яго «справаю і паслушэнствам» заставаўся да яе завяршэння. У цэнтральных паветах ваяводам былі падначалены кашталяны, а ў звычайных маршалкі. Чыста прыдворнае значэнне маршалка пачало набываць новы сэнс кіраўніцтва войскамі, а самастойнасць удзельных князёў была знішчана. Яны як і paHeft маглі ехаць на вайну са сваім «почтам» (вайсковым атрадам), але цалкам падначальваліся ваяводу.
Праведзеныя рэформы істотна не паўплывалі на сістэму мясцовага кіравання. Па-ранейшаму на тэрыторыі дзяржавы існавалі такія адзінкі, як воласць, вёска, на чале якіх стаялі соцкія, дзясяцкія, валасныя старцы, мэтай якіх быў збор падаткаў не толькі са звычайных сялян, але і з баяр путных, панцырных, мельнікаў, баброўнікаў і інш., выконваючых абавязкі спецслужб. У сувязі з праведзенай аграрнай рэформай 1557 г. на тэрыторыі Беларусі гэтыя людзі не атрымалі шырокіх праў, але захавалі свой статус аж да падзелаў Рэчы Паспалітай.
СУДОВАЯ СІСТЭМА I СТАТУТЫ ВКЛ (1529 I 1566 гг.)
Ператварыўшыся ў канцы XV ст. у карпаратыўнае саслоўе, шляхта вылучыла асобную палітычную праграму, дзе асноўным момантам было ўраўноўванне ў судовых правах з магнатамі. Справа ў тым, што ў дзяржаве на той момант ужо існаваў «Судзебнік» 1468 г. Казіміра IV, які не разводзіў пануючае саслоўе па катэгорыях, быў недасканалым і ўтрымліваў вельмі шмат жорсткіх пакаранняў. Пытанне аб гэтым неаднойчы ставілася на вальных соймах і прызнавалася цэнтральнай уладай. Яшчэ ў 1501 г. Аляксандр, выдаўшы прывілей Валынскай зямлі, заявіў, што дзейнічаць ён будзе часова, «пакуль права Статута ў айчызне нашай установім». Аднак урад даволі працяглы перыяд не прымаў неабходных захадаў па распрацоўцы Статута, што было выклікана войнамі і нежаданнем магнатаў. Толькі на Віленскім сойме 1514 г. была створана Статутавая камісія, якую ўзначаліў канцлер Альбрэхт Гаштольд. Нам невядома, хто ўваходзіў у яе склад, але даследчык гісторыі права Беларусі Я. А. Юхо выказаў меркаванне, што ў складанні першага Статута ВКЛ мог удзельнічаць Ф. Скарына, які меў ступень доктара медыцыны, доктара свабодных навук, а таксама доктара права і добра ведаў законы рымскія, мясцовыя і іншых дзяржаў, выказваў ідэі, якія былі скарыстаны ў Статуце 1529 г.
Ужо ў прадмове да «Першай кнігі царстваў» Скарына ставіў на адзін узровень закон божы і чалавечы, сцвярджаючы, што кожны народ павінен мець уласныя законы. Ён пералічвае іх: «права рыцарскае або збройнае, еже
на вайне саблюдаема бываець». Тут яго характарыстыка як бы пераклікалася з раздзелам статута «Аб абароне земскай». Услед за рыцарскім Ф. Скарына называе права «местскае», або «купецкае». На Беларусі яно ў той час яшчэ не склалася. Асветнік выказваўся і за абмежаванне законамі каралеўскай ўлады, што гарантавала «людзям паспалітым» правы і належныя свабоды.
Праект Статута быў падрыхтаваны і выносіўся на абмеркаванне Гарадзенскага(1522) і Берасцейскага (1524) соймаў ВКЛ, але яго не зацвердзілі. Тлумачылася гэта тым, што праект не задавальняў у першую чаргу магнатэрыю, якая страчвала значную частку сваёй судовай улады. Магчыма, гэта было звязана і з праблемамі з боку рэдакцыі. Толькі на Віленскім сойме 1528-1529 гг. Статут быў зацверджаны і стаў асноўным законам для ўсіх жыхароў ВКЛ з 29 верасня 1529 г.