Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Дзейнасць праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім рэгламентавалася актамі, якія выходзілі ад імя патрыярхаў, мітрапалітаў і епіскапаў, пастановамі, зацверджанымі на пасяджэннях сабораў духавенства, Кормчымі кнігамі. Статус і сферы дзейнасці царквы ўзгадняліся ў адпаведнасці з граматамі каралёў і вялікіх князёў, фундатараў і апекуноў, агульназемскімі прывілеямі, Статутамі і пастановамі соймаў Вялікага Княства Літоўскага. Складана вызначыць агульныя памеры царкоўнай зямельнай уласнасці ў XII1-XV стст., таму што большасць захаваных крыніц не дае канкрэтных звестак пра аб’ём уладанняў і сельскагаспадарчых угоддзяў, колькасць залежнага сялянства. Можна толькі адзначыць, што землеўладанне праваслаўнай царквы пачало складвацца яшчэ да ўзнікнення Вялікага Княства Літоўскага і ў далейшым пашыралася галоўным чынам за кошт данін праваслаўных князёў, паноў і баярства, некаторых даравальных актаў з боку вярхоўнай улады.
Нягледзячы на створаную структуру царквы і значную колькасць вернікаў, праваслаўю не наканавана было манапольна панаваць у Вялікім Княстве Літоўскім, як гэта было ў Маскоўскай дзяржаве. Пачынаючы з XIII ст., на землях Вялікага Княства Літоўскага стаў дастаткова адчувальным уплыў
заходняга хрысціянства. У канцы XIV ст. прадстаўнікі кіруючых колаў прынялі каталіцтва і яно такім чынам трапіла пад апеку дзяржавы.
Пасля Крэўскай уніі 1385 г. польскі кароль і вялікі князь літоўскі Ягайла зацвердзіў прывілеі, якія фарміравалі статус каталіцкага касцёла і правы яго вернікаў у Вялікім Княстве. У грамаце ад 20 лютага 1387 г. паведамлялася: «Каждый рыцарь нлн боярнн, прннявшнй католнческую веру, н его потомкн, законные наследннкн, нмеют н будут нметь полную м всякую возможность владеть, держать, пользоваться, продавать, отчуждать, обменять, дать, дарнть, согласно своей доброй воле н желанню, замкн, волостн, деревнн н дома н все, чем владел бы по отцовскому наследству, как владеют, пользуются н употребляют на основаннн одннаковых прав нобнлн в другнх землях нашего королевства Польского, чтобы не было разлнчня в правах...».
Умацоўвала пазіцыі католікаў пастанова Гарадзельскага сойма 1413 г. аб уніі Вялікага Княства Літоўскага з Польшчай. Згодна з ёй, усе касцёлы і каталіцкі клір забяспечваліся ўсімі правамі і свабодамі духавенства Каралеўства Польскага. Паны, шляхта і баяры Вялікага Княства Літоўскага, якія прынялі каталіцкую веру, маглі карыстацца тымі ж прывілеямі, што і польскія паны і шляхта. Падданым рымскага касцёла пацвярджаліся правы на свабоднае распараджэнне ўласнай маёмасцю і атрыманне спадчыны. Толькі католікам гарантаваліся магчымасць займаць вышэйшыя дзяржаўныя пасады, права выбіраць вялікага князя і ўдзельнічаць ў соймах. Такім чынам Гарадзельскі прывілей пазбаўляў праваслаўную знаць магчымасці ўдзельнічаць у палітычным жыцці краіны. Прыняцце прывілеяў 1387 і 1413 гг. сведчыла аб зменах у дзяржаўнай палітыцы і азначала адыход улады Вялікага Княства Літоўскага ад традыцый рэлігійнай талерантнасці.
Падчас грамадзянскай вайны 1432-1439 гг. вялікі князь Жыгімонт Кейстутавіч (1432-1440), каб схіліць на свой бок праваслаўных, зацвердзіў у 1434 г. грамату, якая фактычна адмяніла палажэнні Гарадзельскага прывілея ў адносінах да іх. Аднак поўнае раўнапраўе з католікамі яны атрымалі толькі ў 1563 г., калі Жыгімонтам II Аўгустам (1548-1572) была падпісана даравальная грамата, згодна з якой «не только подданые костелу Рнмскому от того часу обнраны н прекладаны бытн мают, але одннако н заровно все рыцерского стану з народу шляхетского людн веры хрестнянское, яко Лнтва, так н Русь, кождый водле заслуг н годностн своее, от нас, господаря, на местца зацные н преложеньства з ласкн нашое браны бытн мають...».
Канфесійная палітыка Казіміра IV (1440-1492) і яго пераемнікаў на прастоле характарызавалася рэлігійнай цярпімасцю. Згодна з даравальнай
граматай ад 2 мая 1457 г. за царквой захоўваліся ўсе ранейшыя прывілеі: «А на первей, вся дарованя, прнвнлна, твердостн церквей головных, зборных н кляштырных, в землях нашнх велнкого князьства Лнтовского м Руского, Жемонтского н яных... хочом без порушенна н без обндховатн, бороннтн н іцнннтн, вподлуг всее наше моцн». Выключэннем у гэтым сэнсе з’яўлялася забарона Казіміра IV у 1481 г. будаваць новыя і рамантаваць старыя праваслаўныя храмы. Праўда, гэта абмежаванне тычылася толькі тэрыторыі Літвы.
3 канца XV ст. прававы статус праваслаўнай царквы атрымаў значную юрыдычную падтрымку. У 1499 г. кіеўскі мітрапаліт Іосіф I Балгарынавіч (1498-1501) прадставіў вялікаму князю Аляксандру (1492-1506) «свнток прав велнкого князя Ярослава Володнмеровнча», г. зн. царкоўны статут Яраслава Мудрага. Уладыка скардзіўся, што некаторыя «князн н панове, воеводы, старосты, наместннкн н тнвунове... мнтронолнту н еішскопом крнвду чнннвалй, в доходы нх церковные н суды духовные вступывалнся...». Мітрапаліт Іосіф прасіў вялікага князя пацвердзіць палажэнні скрутка Яраслава, што і было зроблена спецыяльным прывілеем ад 20 сакавіка 1499 г. Грамата перадавала ў суд мітрапаліта справы «хрестнянства Греческого закону», забараняючы ўраднікам, незалежна ад іх веравызнання, умешвацца ў царкоўнае судаводства, не дазваляла вяльможам здымаць з пасад святароў без дазволу мітрапаліта і аберагала маёмасць царквы. Ніхто не мог чыніць праваслаўнай царкве «крнвды» і ўмешвацца ў яе справы.
Віленскі сабор 1509 г. зацвердзіў прынцыпы цалкам незалежнай юрысдыкцыі мітрапаліта і епіскапата. Прывілей Аляксандра праваслаўным іерархам быў паўтораны вялікім князем Жыгімонтам I Старым (1506-1548) у 1511 г. Такім чынам, аформіўся эканамічны і судовы імунітэт праваслаўнай царквы ў Вялікім Княстве Літоўскім, і з пункту гледжання закону яна карысталася тут такой жа самастойнасцю, як і каталіцкі касцёл.
Канчаткова кірункі дзяржаўнай палітыкі ў адносінах да вернікаў розных канфесій і духавенства былі вызначаны статутамі Вялікага Княства Літоўскага 1529, 1566 і 1588 гг. Статут 1529 г. вызначаў і зацвярджаў усе правы і прывілеі «костелные, так латынского закону, яко н греческого». Адзін з артыкулаў Статута 1588 г. абвяшчаў, што гаспадар «усіх князёў і паноў-рад, як духоўных, так і свецкіх, і ўсіх ураднікаў земскіх, прыдворных паноў харунговых, іпляхту, рыцарства, мяшчан і ўсіх простых людзей у Вялікім Княстве Літоўскім і ва ўсіх землях таго панства» будзе захоўваць «пры свабодах і вольнасцях хрысціянскіх». Гаспадар абавязваўся сам і заклікаў сваіх падданых да таго, каб «...у сувязі з розніцай веры і адрозненнем у цэрквах крыві не праліваць і не караць адсуджэннем маёмасці,
пазбаўленнем гонару, турэмным зняволеннем і выгнаннем, і ніякаму вяршэнству, ані ўраду, да такога ўчынка ніякім чынам не дапамагаць..
Важным фактарам, які ўплываў на ўзаемаадносіны паміж свецкім грамадствам і духоўнай іерархіяй, праваслаўнай і каталіцкай, з’яўлялася права патранату (jus patronatus) магчымасць удзелу свецкіх асоб у царкоўным будаўніцтве і забеспячэнні. Найбольш шырока выкарыстоўвалася ў межах Вялікага Княства Літоўскага адна з форм патранату права падавання «хлябоў духоўных», аб’ектамі якога былі цэрквы і манастыры з іх маёмасцю.
Згаданае права вызначалася феадальным дзяржаўным ладам. Вялікі князь прызнаваўся вярхоўным гаспадаром усіх зямель княства, у тым ліку і царкоўных. Амаль усе асобы, якія займалі тую ці іншую царкоўную пасаду, надзяляліся правам распараджэння царкоўнай маёмасцю, часта вельмі значнай. Таму пры абранні на мітрапаліцкую ці архірэйскую кафедры, на месцы ігуменаў значных манастыроў і святароў некаторых нэркваў патрабавалася зацвярджэнне кандыдата вялікім князем. Дадзенае зацвярджэнне і называлася падаваннем. Так, у грамаце Казіміра IV ад 2 мая 1447 г. адзначалася: «Которая ж то церква головная, зборная, кляштырная... нж бы пуста была, а пастыря не держала, которое ж поданье к нам н к нашнм наместннком прнгоднло бы ся, тогда нм с полного права, не нного, а любо не нных, пастыря, а любо пастырев даватн нмаем..
3 цягам часу, па меры перадачы гаспадарамі Вялікага Княства Літоўскага зямельных маёнткаў служылым людзям у прыватную ўласнасць, уладальнікі здабывалі і права падавання ў адносінах да цэркваў і манастыроў, якія знаходзіліся на іх землях. Згаданае права было пацверджана даравальнымі граматамі вялікіх князёў Аляксандра і Жыгімонта 1 у 1499 г. і 1511 г.: «.. .еслн бы ж которая церковь была в поданнн здавна державцы того нменья, нно н теперь нехай тот державца подает з благословеньем мнтропольнм».
Асноўныя паўнамоцтвы патронаў у адносінах да духоўных устаноў былі наступныя: судовая ўлада і судовае прадстаўніцтва; права прызначэння на іерархічныя пасады; права вызначаць статуты царкоўным установам; матэрыяльнае забеспячэнне і кантроль за цэласнасцю царкоўнай маёмасці; права карыстання царкоўнай маёмасцю і даходамі з яе. Значныя магчымасці патронаў у адносінах да падапечных цэркваў і манастыроў сталі глебай для злоўжыванняў. Найбольш ранняе сведчанне аб гэтых з’явах можна знайсці ў актах вядомага Віленскага сабора 1509 г., удзельнікі якога скардзіліся: «.. .Якоже нецьш н вь нашомь законе, славы радн мнрскыя н властельства, еіце жнву сушу епнскопу н здраву, прежде преставленна его, на тое епнскопьство подькупаються н беруть, безь сьвета н волн мнтрополнн н егшскоповь н безь осмотренна н сьбранна князей н пановь нашого закону Греческого».
3 тэксту дакумента бачна, якім шляхам здабываліся іерархічныя пасады. Паводле саборнага акта, часам аналагічна набываліся і настаяцельскія месцы ў манастырах, і свяшчэнніцкія ў прыходах. Факты злоўжыванняў пры прызначэнні на царкоўныя пасады дыскрэдытавалі духавенства ў вачах грамадства, наносілі значную шкоду аўтарытэту праваслаўнай царквы.
Такім чынам, у Вялікім Княстве Літоўскім былі створаны спрыяльныя прававыя ўмовы для існавання праваслаўнай царквы. Заканадаўча праваслаўная царква была ўраўнавана ў правах з каталіцкай. Прававы статус падмацоўваўся дзейнасцю гаспадароў Вялікага Княства Літоўскага па стварэнні цэласнай адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры царквы. Праваслаўе па колькасці вернікаў пераўзыходзіла іншыя канфесіі ў дзяржаве. Нягледзячы на адзначаныя фактьг, праваслаўнае духавенства не мела такой значнай палітычнай вагі, якой валодала каталіцкае. Праваслаўная царква не атрымлівала або мела слабую маёмасную падтрымку з боку дзяржавы і кіруючых колаў, якія з канца XIV ст. пачалі аддаваць перавагу каталіцтву.