Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
У XV ст. з’явілася царкоўна-катэхізічная літаратура, прадстаўленая пераважна тлумачэннямі асноўных дагматаў. Значную спадчыну ў царкоўнаславянскай літаратуры пакінуў царкоўны дзеяч, пісьменнік і прапаведнік Грыгорый Цамблак (каля 1364—1419/1420). Прадстаўнік Тырноўскай кніжнай школы, Цамблак быў прыхілыіікам паўднёва-славянскай містычнаэлітарнай ерасі ісіхазму, з якім было звязана з’яўленне новаі а літаратурнага стылю ў царкоўнаславянскай літаратуры, што атрымала назву «сплятанне слоў» (плетенне словес). Гэты стыль вылучаўся вобразнасцю, выкарыстаннем складанай кніжнай лексікі, сінонімаў, рытарычных фігур (воклічаў, пытанняў, паўтораў і інш.), экспрэсіўнасцю. 3 беларускім перыядам звязана 15 твораў Грыгорыя Цамблака. сярод якіх шмат «слоў» «Слова пахвальнае Дзмітрыю» [Салунскаму], «Надмагільнае слова Кіпрыяну» і інш., пахвалы, прамовы, палемічны твор «Слова, як трымаюць веру немцы», духоўны верш «На Успенне Багародзіцы». Творы Цамблака былі вядомымі і папулярнымі не толькі ў Вялікім Княстве Літоўскім, але і на рускіх землях.
У XV ст. з’явіўся жанр панегірычнай літаратуры, мэтай якой было праслаўленне пэўных асоб. «Пахвала Вітаўту», створаная каля 1430 г. у Сма-
ленску, першы ў старабеларускай літаратуры твор свецкага панегірычнага характару. Гэта ўрачыстае, пафаснае казанне з мэтай праслаўлення ўладара-князя і яго магутнай дзяржавы. У гэтым творы Вітаўт паўстае магутным правіцелем, палітычнай асобай еўрапейскага маштабу: «Як не дзівіцца славе вялікага гаспадара. Няма земляў ні на ўсходзе, ні на захадзе, адкуль не прыходзілі б пакланіцца гэтаму славутаму гаспадару».
Сярод свецкай перакладной літаратуры набылі вядомасць рыцарскія аповесці «Александрыя», «Аповесць аб Троі», астралагічныя, магічныя кнігі. Але станаўленне старажытнабеларускай літаратуры адбывалася пераважна на аснове ўсходняй царкоўнаславянскай традыцыі.
ДОЙЛІДСТВА, ЖЫВАПІС, СКУЛЬПТУРА
У XIV-XV стст. на развіццё архітэктуры, жывапісу, скульптуры Беларусі значна пашырыўся ўплыў заходнееўрапейскіх стыляў; з’явіліся новыя мастацкія прыёмы і формы, былі засвоены новыя тэхналогіі і матэрыялы. Элементы заходнееўрапейскай мастацкай культуры інтэграваліся са старажытнай культурай беларускіх зямель, заснаванай на візантыйскай традыцыі. Гэты цывілізацыйны сімбіёз прадвызначыў адметныя рысы беларускага дойлідства, жывапісу, скульптуры. Пануючым мастацкім стылем XIVXV стст. стала готыка, але, як правіла, у спалучэнні з іншымі элементамі.
Значныя зрухі адбываліся ў архітэктуры. У XI1I-X1V стст. паступова страцілі ўплыў мясцовыя школы дойлідства, зменшылася роля драўляных абарончых збудаванняў. Знешняя небяспека спрыяла развіццю манументальнага дойлідства. Пераважаючая частка абарончых збудаванняў у XIVXV стст. захавала драўляна-земляны характар, але была дапоўнена мураванымі элементамі. Асноўным тыпам манументальнага будаўніцтва ў гэты перыяд быў замак. Ён меў замкнёную кампазіцыйную структуру з унутраным дваром, ахоўваўся магутнымі сценамі, непрыступнасць якіх павялічваў адпаведны складаны рэльеф мясцовасці (балота, бераг і г. д.). Замак спалучаў некалькі функцый: фартыфікацыйную, прадстаўнічую, практычнуюз’яўляўся жыллём. У адрозненне ад заходнееўрапейскіх краін большасць замкаў у Вялікім Княстве Літоўскім будаваліся драўлянымі, але прынцыпы іх размяшчэння былі падобнымі да мураваных. У гэты час пачыналі ўзводзіцца замкі з рэгулярнай планіроўкай дакладна вызначанай сіметрыяй і палацавым прызначэннем галоўнага будынка.
Да сярэдзіны XV ст. найбольш значныя і добра ўмацаваныя замкі належалі вялікаму князю, але з другой паловы XV ст. пачалося актыўнае будаўніцтва замкаў магнатамі. Такім чынам, ужо ў канцы XV ст. з’явіліся
замкі-рэзідэнцыі уладальніцкія замкі ў прыватнаўласных гарадах і мястэчках, цэнтрах латыфундый.
У XIV пачатку XV ст. для абароны заходніх меж краіны былі ўзведзены мураваныя велікакняжацкія замкі ў Вільні, Троках, Гародні, Крэве, Лідзе, Новагародку і некаторых іншых месцах. Яны мелі агульнадзяржаўнае прызначэнне і адначасова выступалі ў якасці велікакняжацкіх рэзідэнцый. Замкі ў Гародні, Новагародку і Вільні склаліся на ранейшых умацаваных дзядзінцах, таму паўтаралі іх канфігурацыю і мелі нерэгулярную планіроўку. Гродзенскі замак быў пабудаваны на мяжы XIV-XV стст. пасля вялікага пажару 1398 г. Замкавы комплекс складаўся з пяці злучаных вежаў і палаца і размяшчаўся па перыметры трохвугольнай пляцоўкі Замкавай гары. Таўшчыня сцен дасягала трох метраў, а з вонкавых бакоў фартэцыю дадаткова ўмацоўвалі контрфорсы. Палац Вітаўта быў двухпавярховым, таксама меў моцныя сцены з камянёў і буйнапамернай цэглы і вузкія вокны. Палац праіснаваў да 1580-х гг. і быў перабудаваны ў рэнесансным стылі па загадзе Стэфана Баторыя.
Адзін з магутнейшых абарончых комплексаў, які складаўся з двух замкаў, існаваў у Віцебску. Паводле летапісных крыніц ён быў завершаны ў 1351 г. Верхні замак меў восем вежаў у лініі сцен і ў плане нагадваў няправільную трапецыю. Унутры комплексу знаходзіўся палац Альгерда (на думку даследчыкаў, гэта была жылая вежа-данжон). Ніжні замак уключаў сем вежаў і тры брамы. У замкавай архітэктуры ВКЛ выкарыстоўвалі буйнапамерную цэглу («літоўскую») і неапрацаваныя камяні. Знешні выгляд замкаў быў сціплым і суровым, што адлюстроўвала тагачасную эстэтыку.
У храмавым будаўніцтве пераважалі драўляныя цэрквы купальнага і базілікальнага тыпаў, пастаўленыя па прынцыпах народнага дойлідства мясцовымі майстрамі. Адначасоваз праваслаўнымі будаваліся і каталіцкія, пераважна драўляныя храмы. Да канца XIV ст. у ВКЛ было шэсць касцёлаў, а ў XV ст. з’явілася яшчэ 50. 3 пашырэннем каталіцтва ў храмабудаўніцтве распаўсюджваюцца элементы гатычнага стылю (нервюры, зорчатыя і сотавыя скляпенні, стральчатыя аркі, контрфорсы). Спалучэнне традыцый візантыйскага дойлідства і элементаў готыкі прывяло да з’яўлення самабытнай архітэктуры «абарончых» (інкастэляваных) беларускіх храмаў канца XV пачатку XVI ст. Да іх адносяцца бязвежавы Троіцкі касцёл у Ішкалдзі (1472 г., Брэсцкая вобл.), царква Св. Міхаіла ў вёсцы Сынкавічы (канец XV пачатак XVI ст., Гродзенская вобл.), Сафійскі сабор у Полацку (1494— 1505 гг., разбураны у час Паўночнай вайны), царква Раства Багародзіцы ў вёсцы Мураванка (1516-1542 гг., Гродзенская вобл.), апошняя ўвабрала і элементы рэнесанснага стылю.
Новымі рысамі гарадской архітэктуры X1V-XV стст. з пашырэннем магдэбургскага нрава сталі ратушы, часам двухпавярховыя, нераважна мураваныя. Дарэчы, цэнтр большасці беларускіх гарадоў у гэты час быў мураваным.
У выяўленчым мастацтве X1V-XV стст. атрымалі развіццё фрэскавы жывапіс і іканапіс, партрэт, дэкаратыўная скульптура і кніжная графіка. Нешматлікія творы гэтага перыяду, якія дайшлі да нашага часу, адкрываюць толькі маленькую частку багатай і разнастайнай мастацкай спадчыны Вялікага Княства Літоўскага. Да страчаных каштоўнасцей можна аднесці фрэскавы жывапіс. Шматлікія крыніцы паведамляюць аб існаванні фрэскавых роспісаў у цэрквах і касцёлах княства. Фрэскі ўпрыгожвалі сцены княжацкіх палацаў і замкаў у Вільні, Троках, Крэве, Гародні, Віцебску, Полацку. Самымі вядомымі фрэскамі, выкананымі беларускімі майстрамі Андрэем, Кірылам і Юшкай (Юшко) (імёны выяўлены падчас рэстаўрацыі), з’яўляюцца роспісы XV ст. капліцы Св. Троіцы ў Любліне 1418 г. Вызначальнымі рысамі гэтых фрэсак з’яўляюцца выразная каларытнасць і ўрачыстасць, а таксама прысутнасць партрэтных выяў, у тым ліку Ягайлы. Беларускае аўтарства прызнаюць мастацтвазнаўцы і за роспісамі капліцы Св. Крыжа Вавельскага замка ў Кракаве.
Атрымаў далейшае развіццё паргрэтны жывапіс, які працягваў традыцыі візантыйскага мастацтва ў форме данатарскага і ктытарскага партрэтаў, прыкладамі якіх з’яўляюцца выявы Ягайлы са Св. Мікалаем з замкавай капліцы Св. Троіцы ў Любліне, Вітаўта на фрэсках Трокскага замка, Альгсрда і Ульяны у Віцебску. Партрэты прыцягвалі ўвагу гледача да саслоўна-рэпрэзентатыўнага, а не псіхалагічна-асабовага статусу чалавека. Партрэтнаму жывапісу таго часу ўласцівы прадстаўнічыя і дыпламатычныя функцыі. У XV ст. паніырыўся склад заказчыкаў партрэтных твораў (удзельныя князі, баярства) і іх геаграфія Слуцк, Мсціслаўль, Берасце, з’явіліся новыя жанры пахавальны, эпітафійны і інш.
Сціплая іканапісная спадчына XV ст. прадстаўлена ўнікальнымі помнікамі візантыйскай традыцыі, сярод якіх абраз «Маці Божай Замілаванне» з Мікалаеўскай царквы г. Маларыта (Брэсцкая вобл.) афінскага майстра Ніколаса Ламбудзе, абраз «Успенне Маці Божай» з Мінска (вядомы як «Блакітнае Успенне», быў вывезены у 1914-1917 гг. у Маскву і захоўваецца ў Траццякоўскай галерэі). Да гэтага ж архетыпа адносіцца цудатворны абраз Маці Божай Мінскай. Паводле легенды, яўлснне гэтай іконы адбылося 13 жніўня 1500 г. на рацэ Свіслач у Менску, ікона адразу была перанесена ў замкавую царкву. Убачыць кампазіцыю гэтага твора дазваляе толькі рэнтгенаграма, бо абраз знаходзіцца пад пазнейшымі запісамі XVII-XVIII стст.
3 іканаграфічнымі тыпамі Маці Божай Смаленскай і Іерусалімскай звязаны «Адзігітрыі» з Дубянца, Слуцка, Пінска XV пачатку XVI ст.
Значнае развіццё ў XIV-XV стст. набыла скульптура, у якой па-ранейшаму асноўнае месца займалі творы малых форм: крыжы, складні, металічныя абразкі-змеевікі, амулеты і іншыя рэчы. Атрымалі распаўсюджванне разныя з каменю барэльефныя абразы. Адзін з іх, цудатворны абраз XV ст. Жыровіцкай Божай Маці, выкананы на яшмавым камені, можа па праву называцца помнікам сусветнага значэння. На гэтай іконе пададзена выява Маці Божай Замілаванне. Малюнак і пластыка твора сведчаць аб высокай таленавітасці майстра-рэзчыка. Абраз знаходзіцца ў Жыровіцкім манастыры і мае багатую гісторыю ўшанавання.
XIV—XV стагоддзі з'явіліся важным перыядам у фарміраванні самабытнай беларускай культуры. Існаванне сваёй дзяржаўнасці, высокі статус старабеларускай мовы, станаўленне ўласнай літаратуры, умацаванне хрысціянства садзейнічалі як этнакультурнай, так і палітычнай кансалідацыі. Пашырэнне ўплываў заходнееўрапейскай свецкай і лацінскай культуры не знішчылі, а ўзбагацілі грэка-візантыйскія і старажытнарускія традыцыі беларускіх зямель, заклалі трывалы падмурак надыходзячай эпосе Адраджэння.