Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Штодзённымі справамі біскупства займалася біскупская курыя. Яна складалася з канцылярыі, духоўнага суда і прыватнага двара біскупа, у які ўваходзілі маршалак, падскарбі, кухмістр, ключнік і іншыя прыдворныя, а таксама капеланы.
Працэс юрыдычнага афармлення зямельнай уласнасці каталіцкага касцёла ў Вялікім Княстве Літоўскім адбываўся пры актыўнай падтрымцы вярхоўнай улады дзяржавы. У адпаведнасці з прывілеем ад 17 лютага 1387 г. Віленская дыяцэзія атрымала шэраг валасцей і вёсак на тэрыторыі Беларусі і Літвы. Пазней біскупству былі нададзены Стрэшын на Дняпры; Корань, Ганявічы і Ваўча на Міншчыне; Убарць на Мазыршчыне; Параф'янава каля Докшыц і інш. У сярэдзіне XVI ст. уладанні біскупства ўключалі каля 300 вёсак (прыкладна 11,5 тыс. двароў, 60-80 тыс. прыгонных сялян). Яны падзяліліся на сталовыя біскупскія (прыбытак ад іх ішоў на патрэбы біскупа і яго памочнікаў), сталовыя капігульныя (на ўтрыманне капітула) і прэстыманіяльныя (на патрэбы асобных канонікаў капітула). Найбольш значнымі біскупскімі маёнткамі на Беларусі былі Ігумен і Убарць, сталовымі капітульнымі Горваль і Стрэшын, прэстыманіяльнымі Бакшты, Корань, Ганявічы, Ваўча, Параф’янава і інш.
3 канца XIV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім актывізаваліся манаскія ордэны. Місіянерская дзейнасць манахаў, якія праводзілі хрышчэнне, выкладалі асновы веравучэння, вучылі чытаць малітвы, спрыяла пашырэнню
каталіцтва сярод насельніцтва дзяржавы. Да сярэдзіны XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім дзейнічалі 8 каталіцкіх ордэнаў, 18 кляштараў (манастыроў) у Віленскай дыяцэзіі, 7 у Луцкай і 1 у Кіеўскай. На беларускіх землях былі заснаваны кляштары францысканцаў (Ліда, Новагародак, Ашмяны, Пінск), бернардзінцаў (Гародня, Полацк), аўгусцінцаў (Быстрыца, Берасце).
Каталіцкая іерархія ў Вялікім Княстве складалася з біскупаў, членаў капітула, ксяндзоў і іншых духоўных ураднікаў. Да сярэдзіны XV ст. віленскую кафедру займалі тры (або чатыры) палякі, адзін літовец і адзін з інфлянцкага купецкага роду. У 1462-1569 гг. Віленскае біскупства ўзначальвалі чатыры літоўцы, адзін паляк, адзін выхадзец з мяшчанскай сям'і, этнічнае паходжанне якога не высветлена. Большасць біскупаў паходзілі з сямей духавенства і шляхты, некалькі былі князямі, магнатамі, два вылучаліся роднасцю з велікакняжацкай сям'ёй Ян «з князёў літоўскіх» (пазашлюбны сын Жыгімонта Старога) і Павел Гальшанскі. Падобныя працэсы адбіліся на складзе біскупаў іншых дыяцэзій Вялікага Княства Літоўскага.
Такім чынам, падпісанне Крэўскай уніі ў 1385 г. паклала пачатак новаму перыяду канфесійнай гісторыі Вялікага Княства Літоўскага. Наступствамі прыняцця каталіцтва кіруючымі коламі грамадства былі хрышчэннс язычнікаў, распаўсюджванне хрысціянства заходняга абраду сярод насельніцтва, стварэнне сеткі духоўных устаноў. Спецыфікай працэсу былі нераўнамернае па часе і выніках фарміраванне адміністрацыйна-тэрытарыяльнай структуры касцёла, падначаленне каталіцкай ісрархіі Вялікага Княства польскаму арцыбіскупу, адсутнасць дастатковай колькасці вышэйшых духоўных асоб і простага кліру. На беларускіх землях парафіяльная сетка канцэнтравалася галоўным чынам у паўночна-заходніх і заходніх рэгіёнах. Дзейнасць каталіцкіх устаноў і духавенства была падмацавана значнай маёмасцю і прывілеямі рымскіх пантыфікаў і вялікіх князёў.
У канфесійнай палітыцы вярхоўнай улады Вялікага Княства Літоўскага пэўнае месца займалі планы царкоўнай уніі. Праз рэалізацыю планаў царкоўна-рэлігійнай уніі кіруючыя колы разлічвалі ўмацаваць дзяржаўна-палітычны саюз з Каралеўствам Польскім і паслабіць этнаканфесійныя супярэчнасці, якія ўзніклі ў дзяржаве пасля хрышчэння Літвы і замацавання за каталіцкай царквой і каталіцкім баярствам значных прывілеяў у канцы XIV пачатку XV ст.
Спроба аб’яднання цэркваў была зроблена ў 1396 г., калі кароль польскі Ягайла і вялікі князь літоўскі Вітаўт разам з мітрапалітам Кіеўскім і ўсяе Русі Кіпрыянам прапанавалі канстанцінопальскаму патрыярху склікаць уніяцкі сабор у «рускіх» землях Вялікага Княства Літоўскага. Патрыярх гэтую ідэю падтрымаў, але адклаў яе рэалізацыю па прычыне вайны з туркамі.
У 1418 г. Усяленскі сабор каталіцкай царквы ў Канстанцы наведала пасольства ВКЛ, якое ўзначальваў новы мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Грыгорый I Цамблак. У прамове да папы рымскага і ўдзельнікаў сабора ён выказаўся за рэалізацыю царкоўнай уніі, якую падтрымлівалі манархі Каралеўства Польскага і Вялікага Княства Літоўскага. Мітрапаліт прапаноўваў склікаць спецыяльны сабор аб веры і ў дыскусіі вырашыць усе спрэчныя пытанні. Вынікам павінен быў стаць раўнапраўны саюз паміж каталіцкай і праваслаўнай цэрквамі. Аднак папа Марнін V не стаў склікаць спецыяльны сабор. Болып за тое, сам Канстанцкі сабор у хуткім часе завяршыў сваю работу і, нягледзячы на ўсю маштабнасць і размах, не меў доўгатэрміновых практычных вынікаў у справе паяднання хрысціянскіх цэркваў.
Прыхільнікам грэка-каталіцкай уніі некаторы час з’яўляўся вялікі князь Свідрыгайла (1430-1432), які выкарыстоўваў адпаведную ідэю ў сваёй барацьбе з вялікім князем Жыгімонтам Кейстутавічам. Са згоды Свідрыгайлы група яго праваслаўных прыхільнікаў паслала ліст да Базельскага сабора (1431-1449). У гэтым пасланні, прынятым на з’ездзе ў Віцебску 22 сакавіка 1433 г., сцвярджалася, што Свідрыгайла застаўся шчырым католікам, а самі яны жадаюць царкоўнай уніі. Віцебскае пасланне было зачытана на саборы ў кастрычніку 1433 г. і схіліла папу Яўгена IV запрасіць да сябе ў Фларэнцыю праваслаўнага мітрапаліта Герасіма з дэлегацыяй, але паездка не адбылася па невядомых прычынах. Адна з іх абвінавачванні Свідрыгайлам мітрапаліта Герасіма ў змове супраць вялікага князя і дзяржавы. У 1435 г. мітрапаліт быў дастаўлены ў Віцебск і праз некалькі месяцаў спалены. Папа яшчэ адпраўляў свайго пасланніка да Свідрыгайлы для працягванпя перамоў аб уніі, але гэтыя намаганні былі перакрэслены паражэннем апошняга ў супрацьстаянні з Жыгімонтам Кейстутавічам.
Унія каталіцкай і грэка-ўсходняй цэркваў была абвешчана на Фларэнтыйскім саборы 1439 г. На саборы прысутнічаў мітрапаліт Кіеўскі і ўсяе Русі Ісідор, які паставіў свой подпіс пад галоўным актам уніі. Але рэалізавана яна так і не была, бо не атрымала значнай падтрымкі палітычных і царкоўных колаў Каралеўства Польскага, Вялікага Княства Літоўскага і Вялікага Княства Маскоўскага.
У канцы XV пачатку XVI ст. вялікі князь літоўскі і кароль польскі Аляксандр і кіеўскі міграпаліт Іосіф Балгарынавіч узнавілі спробы рэалізацыі царкоўнай уніі. Гэта прывяло да пагаршэння палітычнай і этнарэлігійнай абстаноўкі ў дзяржаве, што ва ўмовах напружаных адносін з Маскоўскім княствам было небяспечным. Чарговы праект канфесійнага аб’яднання скончыўся правалам.
Да апошняй трэці XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім цікавасць да рэлігійнай уніі не ўзнаўлялася. Бесперспектыўнасць гэтых планаў тлумачыцца апазіцыяй рэлігійным рэформам з боку пануючых колаў велікакняжацкай і польскай знаці, традыцыйнымі настроямі большасці праваслаўнага насельніцтва, узрастаючаму ўплыву Вялікага Княства Маскоўскага і яго поспехам у канфрантацыі з Вялікім Княствам Літоўскім.
Такім чынам, заключэнне міждзяржаўнай уніі ў 1385 г. і зацвярджэнне каталіцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім мела значныя вынікі. Наданне каталіцтву статусу дзяржаўнай рэлігіі стварыла перадумовы для больш цесных міжнародных стасункаў дзяржавы з Каралеўствам Польскім і еўрапейскімі краінамі. Значным дасягненнем было стварэнне саюзу супраць Тэўтонскага ордэна і пазбаўленне апошняга глебы для ўзброенай агрэсіі супраць Вялікага Княства і іншых краін.
Заканадаўчае афармленне статусу каталіцкага касцёла ўскосна спрыяла паглыбленню феадалізацыі грамадства, калі каталіцкае, а потым праваслаўнае баярства атрымала прывілеі на зямельныя маёнткі, якія рабілі іх прыватнай уласнасцю феадалаў Амаль адначасова вясковае насельніцтва ператваралася ў залежнае сялянства, прымацаванае да зямлі. Жыхары гарадскіх пасяленняў набывалі прывілеі заходнееўрапейскіх гарадоў на самакіраванне, што спрыяла юрыдычнаму афармленню праў мяшчанскага саслоўя.
Прыняцце каталіцтва, з аднаго боку, выклікала пэўны этнаканфесійны разлад у Вялікім Княстве Літоўскім. 3 другога, аказала значны ўплыў на менталітэт і свядомасць, лад жыцця і побыт насельніцтва балцкіх і часткова славянскіх зямель дзяржавы. Збліжэнне з лацінскай Еўропай стварыла глебу для пранікнення культурных традыцый і дасягненняў заходняй цывілізацыі. Суіснаванне ў Вялікім Княстве Літоўскім розных плыняў хрысціянства садзейнічала ўзнікненню выдатных помнікаў архітэктуры, мастацтва і літаратуры.
18
ЭВАЛЮЦЫЯ
ДЗЯРЖАЎНАГА ЛАДУ
ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА
•	Агульназемскія прывілеі 1492 і 1506 гг. Узрастанне ролі Гаспадарскай Рады і вальнага сойма ў жыцці дзяржавы
•	Адміністрацыйная рэформа і сістэма мясцовага кіравання
•	Судовая сістэма і статуты ВКЛ (1529 і 1566 гг.)
АГУЛЬНАЗЕМСКІЯ ПРЫВІЛЕІ 1492 I 1506 гг.
УЗРАСТАННЕ РОЛІ ГАСПАДАРСКАЙ РАДЫ
I ВАЛЬНАГА СОЙМА Ў ЖЫЦЦІ ДЗЯРЖАВЫ
Вялікае Княства Літоўскае ў канцы XV пачатку XVI ст. уяўляла сабой тыповую феадальную манархію, якая была пабудавана па федэратыўным прынцыпе, адлюстраваным ужо ў самой назве дзяржавы. Яна як бы падзялялася на тры часткі: уласна Літоўскія землі, Жамойція і землі Рускія, або «прыслухаючыя», якія карысталіся аўтаномнымі правамі.
На чале дзяржавы стаяў вялікі князь, які сканцэнтраваў у сваіх руках шырокія паўнамоцтвы: ён меў права выдаваць законы і весці дыпламатычныя перамовы, камандаваць узброенымі сіламі і чыніць суд, кіраваць фінансамі, раздаваць землі за службу. Аднак улада вялікага князя не з’яўлялася абсалютнай і шмат у чым абмяжоўвалася:
а)	у аўтаномных землях яе прыходзілася дзяліць з мясцовымі князямі і буйнымі магнатамі, якія часта выступалі ў ролі намеснікаў;
б)	улада князя абмяжоўвалася і буйнымі землеўладальнікамі, якія ўваходзілі ў склад паноў-рады, або Гаспадарскай Рады.
Значэнне апошняй асабліва ўзрасло ў часы праўлення Казіміра. Стаўшы вялікім князем і польскім каралём, ён быў вымушаны перыядычна знаходзіцца ў Кракаве, што прывяло да ўзвышэння Гаспадарскай Рады. Калі ў 1492 г. Казімір памёр, а на яго месца заступіў сын Аляксандр (1492-1506), значэнне Рады ва ўнутрыпалітычным развіцці дзяржавы ўзрасло. Афіцыйна стаўшы 30 ліпеня 1492 г. вялікім князем, Аляксандр 6 жніўня выдаў новы агульназемскі прывілей, у якім былі пацверджаны ранейшыя правы і вольнасці пануючага саслоўя і дараваны новыя. Вялікі князь істотна саступіў у прэрагатывах сваёй улады і пашырыў правы паноў-рады.