• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    АРГАНІЗАЦЫЯ ВАЙСКОВАЙ СПРАВЫ
    I ФІНАНСАВЫЯ МЕРАПРЫЕМСТВЫ
    ПА ЗАБЕСПЯЧЭННІ ПАТРЭБ ВАЙНЫ
    Перыяд нрацяглай барацьбы, у які ўступіла ВКЛ з канца XV ст. патрабаваў вялікай напругі ўсіх вайсковых і матэрыяльных рэсурсаў, што знайшло адлюстраванне ў шэрагу мерапрыемстваў цэнтральнай улады па паляпшэнні абароназдольнасці дзяржавы і арганізацыі вайсковай навіннасці. Усе яны зыходзілі ад імя вялікага князя, паноў-рады і вальнага сойма.
    Арганізацыя вайсковай справы ў ВКЛ да канца XV ст. не рэгулявалася заканадаўствам і кожны маёнтак выстаўляў на вайсковую службу ратнікаў паводле звычая або ўмоў яго трымання. Аднак у новай сітуацыі такі парадак страціў сваё значэнне, бо на практыцы адбыліся колькасныя і якасныя змены ў характарыстыцы прыватнаўласніцкіх маёнткаў. Таму ў перыяд актыўнага знешнепалітычнага супрацьстаяння ўзнікла патрэба ва ўдасканальванні вайсковай справы і яна пачала вырашацца.
    У 1502 г. на сойме ў Новагародку вялікі князь разам з прэлатамі і панамі-радай вырашылі, каб надалей усе князі, паны і зямяне шляхта выстаўлялі на вайну з кожных 10 сялянскіх службаў (адзінкі абкладання сялян павіннасцямі, якія знаходзіліся ва ўладанні і карыстанні двух і болей двароў) аднаго ратніка на кані, у зброі, з дзідай. Гэта норма аказалася своечасовай, захаваўшыся пры фарміраванні паспалітага рушэння на доўгія дзесяцігоддзі. Аднак пасля Смаленскай вайны 1512-1522 гг. у сувязі з узмацненнем паўднёвай пагрозы было вырашана яе пераглядзець. На Віленскім сойме 1529 г. пастанавілі:
    •	выстаўляць аднаго ратніка не з 10, а з 8 сялянскіх службаў;
    •	у тых маёнтках, дзе будзе толькі 8 сялянскіх службаў, на вайну павінен ехаць асабіста сам гаспадар;
    •	калі ў такім маёнтку заставалася толькі жанчына-ўладальніца, то яна павінна выставіць замест сябе «пахолка добрага» (слугу);
    •	той шляхціц, у якога сялян было менш або зусім не было, павінен ехаць на вайну «водле можнасці своее».
    Сойм прыняў дадатковае рашэнне, паводле якога ў лік сялянскіх службаў побач з цяглымі павінны былі ўключацца слугі і даннікі, акрамя баяр і месцічаў гаспадарскіх. Новая норма ўводзілася тэрмінам на дзесяць гадоў, пасля чаго кожны шляхціц павінен быў служыць як і раней.
    Напрыканцы жыцця Жыгімонта Старога на Берасцейскім сойме 1544 г. увялі новую ўставу тэрмінам на восем гадоў, якая патрабавала выстаўляць з кожных дзевяці сялянскіх службаў аднаго ратніка, супраць чаго запратэставалі многія саслоўі, бо палічылі яе вельмі цяжкай. Віленскі сойм 1554 г. яе захаваў і паводле розных крыніц і меркаванняў даследчыкаў, дазволіў уключыць у лік сялянскіх службаў ад аднаго да чатырох сялянскіх дымоў.
    Каб законы працавалі, патрабавалася адпаведная работа па арганізацыі іх выканання. Таму ўжо на сойме 1507 г. было вырашана перыядычна праводзіць попісы (перапісы) земскіх маёнткаў і ў залежнасці ад іх вынікаў вызначаць колькасць выстаўляемых на вайну ратнікаў. Гэту работу павінны былі праводзіць самі землеўладальнікі і пад прысягай даводзіць звесткі да гаспадара. Цяжка сказаць, наколькі добрасумленна яны выконвалі дадзеную задачу. Сойм 1528 г. вырашыў увесці новы парадак правядзення земскіх попісаў. Для гэтага ў кожным павеце дзяржаўца выбіраў двух шляхціцаў «годных веры», якія разам з дзякам павінны былі аб’ехаць усе маёнткі і зрабіць попіс іх уладальнікаў, узяўшы пад прысягай звесткі адносна колькасці сялянскіх службаў. Потым яны складалі «рэестр» (спіс), які падавалі ваяводзе. У велікакняжацкіх маёнтках гэту працу рабілі асобныя пісары, якіх пасылалі з цэнтра.
    Вынікамі такой работы стаў першы агульнадзяржаўны попіс войска Вялікага Княства Літоўскага 1528 г., пасля чаго быў складзены рэестр князёў, паноў, баяр, шляхты і тых «почтаў» (вайсковых атрадаў), з якімі яны павінны былі ехаць на вайну. У ім былі зарэгістраваны 19 844 ратнікі, з якіх 11 214 складала шляхта, a 7757 почты магнатаў. Аднак гэта была не ўся земская служба дзяржавы, бо тут не ўлічваліся харугвы з Падляшша, Валыні, Падолля і Кіеўшчыны. Польскі даследчык Т. Корзан падаваў звесткі, што ў 1529 г. ВКЛ магло выстаўляць 24 446 ратнікаў паспалітага рушэння, а папскі нунцый Руі іеры лічыў, што ў XVI ст. дзяржава мела магчымасць накіроўваць на вайну да 70 тыс. ратнікаў, але добра было, калі збіралася толькі палова. Акрамя чыста вайсковага значэння, попіс 1528 г. аказаў вялікі ўплыў на кансалідацыю шляхецкага салоўя, а затым стаў своеасаблівай шляхецкай кнігай у ВКЛ, дзе былі зафіксаваны асноўныя роды.
    Адначасова з попісам земскіх маёнткаў на соймах распрацоўваліся жорсткія пастановы супраць тых, хто ўхіляўся ад вайсковай службы. У 1507 г. была прынята «ўхвала», паводле якой:
    •	той, хто не з’явіцца на вайну ў вызначаны тэрмін, будзе карацца стограшовым штрафам;
    •	хто не з’явіцца праз тыдзень, спадзеючыся на багацце сваё і «упором» сваім, той «шыю» траціць;
    •	хто без дазволу паедзе з вайны, таму таксама прызначаецца смяротнае пакаранне.
    Аднак несвоечасовае з’яўленне на месца збору паспалітага рушэння стала такой распаўсюджанай з’явай, што Гарадзенскі сойм 1522 г. быў вымушаны замяніць смяротнае пакаранне канфіскацыяй маёнтка і стратай шляхецкай годнасці. Маёнткі аддаваліся гетману, які меў магчымасць узнагародзіць тых, хто вызначыўся ў баях.
    Асноўнай прычынай несвоечасовай яўкі шляхты на вайну было тое, што паводле вайсковага заканадаўства кожны павінен быў прыехаць на месца збору ў вызначаны тэрмін з запасам ежы і вайсковага рыштунку на адзін месяц. Калі ж вайна зацягвалася, то праблему з правіянтам трэба было вырашаць ці закупкай неабходнага ў маркітантаў якія заўсёды ішлі за войскам, ці беручы гэта ў сваім уласным маёнтку. Статут 1529 г. у 14-м артыкуле II раздзела асобна запісаў: «Кому бы не достало, будучн на войне, стацен н самому естлн або на конн его, тогды мает тот с внжом гетманскнм где ехатн або пойтн н взятн с потребу жнвностн собе н на конн; a то мает заплатнтн подлуг уставы положоное. А дрова мають братн, где будут стоятн; ннжелн домов разбпратн н плотов жечн, н ставов волочнтн анл спускатл, анн жнт н ярнн топтатн н травнтн не мають. А еслн бы хто таковую шкоду вчннші, тогда мает гетман наш таковых в ланцуг сажатн, а предся оный тую шкоду мает отправоватн н кгвалт платнтн».
    Практыка паказала, што паспалітае рушэнне, з’яўляючыся добрай вайсковай адзінкай, доўга знаходзіцца на вайне не магло, і ВКЛ з часоў Аляксандра і Жыгімонта Старога Аўгуста па прыкладзе Полыпчы пачало звяртацца да найму жаўнераў. У адрозненне ад шляхціцаў, якія падчас працяглых войнаў нярэдка ехалі па дамах з-за патрэбы ў прыпасах і грошах, наёмнікі былі больш дысцыплінаванымі і дзейнічалі прафесійна.
    Аднак ім трэба было добра плаціць. У пачатку XVI ст., напрыклад, конны жаўнер каштаваў 10 злотых у квартал, пешы 5-6 злотых, ротмістр і паручнікі атрымоўвалі па 10 злотых за кожныя 30 асоб службовых. Для гэтага патрэбна была значная сума грошай і вялікі князь спачатку быў вымушаны выстаўляць у «заставу» (залог) свае маёнткі. Такая практыка
    пачалася ўжо пры Аляксандры, але асабліва пашырылася пры Жыгімонце, які пасля падзення Смаленска быў вымушаны выставіць у заставу ўсе свае маёнткі. Справа пагоршылася настолькі, што да 1522 г. усе гаспадарскія маёнткі і мыта «в долзех зашлі» і калі з дапамогай гэтага былі вырашаны наспелыя задачы, дзяржаўны скарб прыйшоў у поўны заняпад. Трэба было шукаць выйсце са складанага становішча і яго знайшлі ў сістэме надзвычайных падаткаў, якімі пачалі абкладаць усіх жыхароў ВКЛ.
    Адпаведны прэцэдэнт з’явіўся яшчэ ў часы Казіміра, калі Віленскі сойм 1473 г. пастанавіў даць на карысць вялікага князя па шэсць пражскіх грошаў з аднаго плуга. Гэты крок быў падказаны Польшчай, дзе шляхецкія маёнткі былі пазбаўлены ад выплаты падаткаў, але кожны год давалі каралю па два грошы з лану зямлі ў адзнаку свайго падданства. Шляхта ў ВКЛ па прывілеі 1447 г. была вызвалена ад усіх выплат у дзяржаўны скарб. Барацьба з Маскоўскай дзяржавай і крымскімі татарамі, якая пачалася ў канцы XV пачатку XVI ст., прымусіла кіруючыя колы княства больш уважліва аднесціся да гэтай праблемы, і на сойме 1507 г. паны радныя і зямяне шляхта ўхвалілі на карысць вялікага князя надзвычайны падатак — сярэбшчыну, які браўся ў памерах: з валовай сахі 6 гр.; з конскай сахі 3 гр.; з тых, хто не меў цягла 3 гр.
    У 1514 г. Віленскі сойм для найму 7000 польскіх жаўнераў увёў пагалоўшчыну ў памерах: 1 гр. з селяніна; 2 гр. з баярына; 30 гр. з урадніка. Новыя падаткі былі прызначаны ў 1516, 1518 і 1519 гг. Усяго ж з 1473 па 1566 г. збор сярэбшчыны і пагалоўшчыны прызначаўся 15 разоў і выбіраўся на працягу 26 гадоў. Выплочваць іх павінны былі землеўладальнікі, дзяржаўныя сяляне, непрывілеяваныя мястэчкі, гарады, якія валодалі палявымі валокамі. Памер падаткаў кожны раз вызначаўся асобна і складаў на працягу XVI ст. ад 5 да 48 гр. Акрамя гэтага, прызначалася пагалоўшчына для яўрэяў, татар, йыганоў, гандляроў-шатландцаў.
    У выніку атрымалася, што з надзвычайных падаткаў сярэбшчына і пагалоўшчына ператварыліся ў пастаянныя, хоць і ўхваленыя вальным соймам, а гэта пазбавіла землеўладальнікаў матэрыяльных каштоўнасцей, якія былі вызначаны прывілеем 1447 г. Неабходнасць забеспячэння абароназдольнасці дзяржавы непасрэдна ўплывала на працэс абмежавання ўлады манарха і фарміраванне сойма як органа цэнтральнай улады. Для канцэнтрацыі матэрыяльных сродкаў на вайсковыя патрэбы неабходна была згода прадстаўнікоў прывілеяванага саслоўя, розных маёмасных груп і розных геаграфічных рэгіёнаў. Цяжар вайны ўскладаўся на землеўладальнікаў як непасрэдна (праз паспалітае рушэнне), так і ўскосна (праз збор падаткаў). Удзел князёў, паноў, баяр, зямян у прыняцці рашэнняў па пытаннях вайны і міру і фінансавых
    пытаннях стаў неабходнай умовай функцыянавання дзяржаўнага апарату. Адпаведна, паўнамоцтвы шляхецкага сойму пашыраліся, а аднаасобныя паўнамоцтвы манарха звужаліся.
    Калі казаць пра арганізацыйна-тактычныя характарыстыкі войска ВКЛ, неабходна адзначыць, што найбольш дробнай вайсковай адзінкай з’яўлялася кап’ё, якое ў класічным выглядзе складалася з аднаго цяжкаўзброенага капійніка (вершніка ў поўным рыцарскім рыштунку з кап’ём) і двух стральцоў. Аднак на практыцы колькасны склад кап’я мог быць розным гэта залежала ад матэрыяльных магчымасцей землеўласніка, які выконваў вайсковую службу і выстаўляў у паспалітае рушэнне свой вайсковы атрад, які даволі часта і лічыўся кап’ём ці почтам. У яго маглі ўваходзіць ці залежныя ад шляхціца людзі, ці нанятыя ім за грошы. Коп’і аб’ядноўваліся ў харугвы, якія колькасна таксама былі рознымі ў залежнасці ад матэрыяльных і дэмаграфічных асаблівасцей паветаў ад 30 да 200 чалавек. Вылучаліся харугвы земскія, родавыя і надворныя.