• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Пасля забойства Я. Забярэзінскага пад Гародняй у лютым 1508 г. М. Глінскі няўдала спрабаваў выкрасці з Ковенскага замка ганаровага палонніка ВКЛ — хана Заволжскай Арды Шых-Ахмата, а пасля правёў нараду з братамі ў Новагародку. Адтуль, сабраўшы сваіх крэўных і прыхільнікаў, браты Глінскія выехалі ў Тураў — асабістае валоданне М. Глінскага. Стыхійныя змены напрамкаў паходу Глінскіх (Гародня Коўна Новагародак Тураў) сведчаць аб адсутнасці ў іх першапачаткова вызначанай мэты і адзінага плана.
    Падчас першага этапу мяцяжу, у лютым сакавіку 1508 г. М. Глінскі разлічваў прымірыцца з Жыгімонтам, не зрываў адносін з прадстаўнікамі паноў-рады і дыпламатычным шляхам імкнуўся дабіцца прабачэння. Прычым, як Рада, так і вялікі князь гатовы былі хадатайнічаць за М. Глінскага адзін перад адным. Відавочна, дзве лініі перамоў з Глінскім вяліся незалежна, а іх мэтай было заспакаенне мяцежніка і ўтрыманне яго ад магчымых далейшых рэзкіх крокаў. Але па ўсім відаць, што М. Глінскі не давяраў ні пасланнікам Жыгімонта, ні пасольству паноў-рады, таму Глінскія перайшлі на бок вялікага князя маскоўскага Васіля III, які прапанаваў ім сваю абарону і падтрымку.
    Унутраны разлад у ВКЛ быў надзвычай добрай нагодай для маскоўскага князя Васіля III, каб аднавіць баявыя дзеянні і працягнуць заваёву ўсходнеславянскіх зямель. Кампанія 1507 г. была безвыніковай, але ўдар па сваім ворагу адразу з двух франтоў, выкарыстоўваючы мяцеж Глінскіх, адкрываў перад Масквой добрыя перспектывы. Таму хуткае прыбыццё маскоўскіх паслоў у Тураў і прапанова падтрымкі былі першачарговай задачай на дадзеным этапе змагання з ВКЛ. Васіль III выслаў паслоў да Глінскага з прапановай дапамогі, «а велел нх зватн к собе, чтобы ехалн к нему служнтн н с вотчннамл». Міхаіл Глінскі разумеў, што пры дапамозе толькі сваіх братоў і прыхільнікаў яго барацьба асуджана на няўдачу і палічыў, што саюз з маскоўскім князем будзе ўзаемавыгаднай справай. Прыняўшы Глінскіх, Васіль III заклікаў іх не проста захаваць і абараніць свае вотчыны, але і за-
    хапіць іншыя гарады ВКЛ, для чаго высылаў на дапамогу войскі з Севершчыны. У сувязі з гэтым у Міхаіла Глінскага ўзнік план стварэння ўласнага ўдзела, залежнага ад Масквы. 1 менавіта з акгыўнай дапамогай маскоўскіх войскаў ён звязваў пасляховае ажыццяўленне дадзенай задачы.
    У другой палове сакавіка пачатку жніўня 1508 г. мяцеж ператварыўся з унутранай праблемы ВКЛ у чарговы этап супрацьстаяння дзяржаў Усходняй Еўропы. Акрамя паслоў маскоўскага князя, Глінскія прынялі пасольства з Крымскага ханства і Малдаўскага княства, якія прапаноўвалі дапамогу і падтрымку. М. Глінскі ж імкнуўся выкарыстаць супярэчнасці паміж ВКЛ, ВКМ і Крымскім ханствам у сваіх інтарэсах.
    Сумесная дзейнасць мяцежнікаў і маскоўскіх войскаў не дала вялікага плёну. Чакаючы дапамогі з Масквы, М. Глінскі замацаваўся толькі ў Мазыры, пакінуўшы Тураў. Аднак аб заваяванні горада казаць нельга, бо мазырскім дзяржаўцам быў муж стрыечнай сястры Глінскіх Якуб Івашэнцавіч, які далучыўся да мяцяжу. Больш за два месяцы М. Глінскі знаходзіўся ў нязначным мястэчку Глуск ад пачатку красавіка амаль да сярэдзіны чэрвеня. У гэты час ён не прадпрымаў аніякіх вайсковых крокаў, а працягваў перамовы з Васілём III аб узгадненні планаў дзеянняў, а таксама прыняў пасла малдаўскага гаспадара. I толькі з падыходам ваяводы В. Шамячыча зрушыў з месца. Гэта кажа аб няўпэўненасці самога М. Глінскага ў сваіх сілах і нежаданні рызыкаваць. У чэрвені пачалося адступленне маскоўскіх войскаў ва ўсходнім кірунку ў сувязі са сборам паспалітага рушэння ВКЛ і яго маршам з Новагародка. Слуцк, Бабруйск, Менск, Барысаў, Орша, Крычаў і Мсціслаў гарады, на якія была скіравана агрэ* сія маскоўскіх войскаў і мяцежнікаў, захопленьі не былі. Дзякуючы падтрымцы асобных прадстаўнікоў роду Друцкіх мяцежнікі толькі на некалькі дзён затрымаліся ў Друцку.
    Падчас трэцяга этапу мяцяжу ў канцы жніўня лістападзе 1508 г. для ВКМ вайсковая кампанія набыла ўжо абарончы характар. М. Глінскі, ведаючы аб вельмі напружаных адносінах дынастыі Ягелонаў з Габсбургамі, падштурхнуў маскоўскага князя да заключэння саюзу з імператарам Свяшчэннай Рымскай імперыі Максіміліянам I. Падтрымка апошняга павінна была, па разліках М. Глінскага, заахвоціць Васіля III да новых актыўных дзеянняў на заходнім напрамку. Аднак вялікі князь маскоўскі прыняў рашэнне аб згортванні васнных дзеянняў. У якасці выканання свайго абяцання дапамагчы Глінскім, Васіль III вылучыў нязначнае падмацаванне М. Глінскаму з мэтай утрымаць ужо толькі Тураў і Мазыр. Апошні з’яўляўся адзіным горадам, які з часу пераходу Глінскіх у маскоўскае падданства заставаўся пад іх кантролем. Менавіта Мазыр мэтазгодна называць цэнтрам мяцяжу.
    У вайне 1507-1508 гг. ні адзін з бакоў не мог дасягнуць пастаўленых перад сабою мэт. Васіль III не здолеў адарваць ад ВКЛ ні Смаленска, ні гарадоў Беларускага Падняпроўя, а Жыгімонт I не змог замацавацца ў Севершчыне, не маючы істотнай падтрымкі Лівонскага ордэна і крымскіх татар. Пасля перамоў 8 кастрычніка вялікім князем маскоўскім было падпісана «вечное докончанье», якое фактычна захавала status quo і пакінула межы, што склаліся паміж ВКМ і ВКЛ у выніку папярэдніх войнаў 1492-1494 гт. і 1500-1503 гг. ВКЛ атрымала толькі горад Любеч і некалькі малых валасцей. Паводле асобнай дамоўленасці Васіля III з Жыгімонтам I у канцы восені 1508 г. Глінскія атрымалі магчымасць выезду ў Маскву.
    Паражэнне мяцяжу прадвызначыла развіццё далейшых адносін ВКЛ і ВКМ. Міхаіл Глінскі, які апынуўся ў Маскве, не адмовіўся ад планаў заваявання ў Жыгімонта I усходніх «ускраін» ВКЛ і гарадоў Палесся. Ён стаў адным з ініцыятараў стварэння антыягелонскай кааліцыі ў 1510-я гт. і сувязным звяном у кантактах Масквы са Свяшчэннай Рымскай імперыяй, Саксоніяй і Тэўтонскім ордэнам пры падрыхтоўцы новай вайны супраць ВКЛ, што пачалася ў 1512 г. Дзякуючы намаганням М. Глінскага пад уладу вялікага князя маскоўскага ў 1514 г. перайшоў Смаленск.
    Пры характарыстыцы і разуменні бурлівых палітычных падзей 1508 г. важным момантам з’яўляецца даследаванне сацыяльнай базы выступлення князёў Глінскіх. Гэта задача з’яўляецца мэтазгоднай і вырашальнай, нягледзячы на тое, што поўнага і дакладнага спісу мяцежнікаў скласці немагчыма як па прычыне абмежаванай колькасці крыніц, так і таму, што на старонкі дакументаў і летапісаў трапілі толькі найбольш значныя асобы. Сацыяльны склад мяцежнікаў быў моцна абмежаваны. Перш за ўсё, гэта былі родныя і слугі князёў Глінскіх, пэўная кліентэла. Аслабленне пазіцый патрона роду, князя М. Глінскага, і яго братоў азначала і страту магчымасці ўзбагачэння і прасоўвання па службе для іх суродзічаў, слуг і прыхільнікаў. Акрамя таго, выступленне падтрымала група князёў, паходзячых ад Рурыкавічаў, якія да XVI ст. раздрабіліся і збяднелі. Шукаючы сродкі да існавання, яны мусілі або служыць пры двары гаспадара, або наймацца да магнатэрыі. Некаторыя ж бачылі выйсце ў эміграцыі ў ВКМ, спрабуючы там займець землі і пасады. Князі удзельнікі мяцяжу М. Глінскага як раз гэтымі мэтамі і кіраваліся. 3 крыніц вядомы 52 мяцежнікі, з якіх па меншай меры 26 адносіліся да роду Глінскіх, іх крэўных, слуг і кліентэлы. Па сваім характары выступленне было не паўстаннем, а менавіта мяцяжом з уласцівымі яму вузкай сацыяльнай базай, стыхійным пачаткам, суб’ектыўнымі прычынамі і мэтамі.
    У позніх хроніках XVI ст. М. Глінскі паўстае як правадыр і абаронца праваслаўнай шляхты ВКЛ. Гэта дазволіла некаторым прадстаўнікам расійскай і савецкай гістарыяграфіі сцвярджаць, што мяцеж 1508 г. стаў вынікам барацьбы канфесій у дзяржаве. Аднак сам М. Глінскі падчас узнятага ім выступлення з’яўляўся католікам. У той жа час ён спрабаваў прадставіць сябе як абаронцу праваслаўнага насельніцтва, якому нібыта пагражала гвалтоўнае акаталічванне.
    Разглядаючы пытанне рэлігійных матываў у выступленні М. Глінскага, трэба адзначыць, што рубеж XV-XVI стст. стаў даволі спрыяльным для праваслаўнай канфесіі ў ВКЛ. У такіх умовах агітацыйная рыторыка М. Глінскага, накіраваная праваслаўнай знаці, губляла актуальнаспь. Рэлігійныя і этнічныя матывы не адыгралі рэальнага значэння ў мяцежнікаў у 1508 г. Часта іх дзейнасць мела рабаўнічы характар у дачыненні да насельніцтва ВКЛ. Па словах самога Міхаіла Глінскага, яго прыхільнікі разам з маскоўскімі войскамі «везде огонь пускалн н шкоды чнннлн, н полону на колкос десять тысяч взялн...». Тое, што выступленне М. Глінскага не было праявай канфесійнага канфлікту, пацвярджаюць і акты раздачы маёнткаў мяцежнікаў. Іх захавалася ў Метрыцы ВКЛ болып за 40. Пераважную большасць зямель атрымалі прадстаўнікі «рускай» (беларускай і ўкраінскай) шляхты і праваслаўных князёў, якія нярэдка паходзілі з тых самых паветаў, што і мяцежнікі, і нават удзельнічалі ў барацьбе з імі.
    Асабістае стаўленне М. Глінскага да канфесійнага пытання можна назваць меркантыльным. Яно выкарыстоўвалася ім у палітычных, а дакладней сказаць у асабістых мэтах. Пра тое, якія мэты ставіў перад сабой М. Глінскі, яскрава сведчыць яго ліст, напісаны імператару Свяшчэннай Рымскай імперыі ў 1509 г., калі ў Глінскага ўзнікла надзея вярнуцца ў ВКЛ: «I вось мы просім прабачэння ў гэтай справе ў Вашай Найсвятлейшай Вялікасці (Максіміліяна I Габсбурга. Лўт.), у святой рымскай царквы і ўсіх вернікаў... Каб з Божаю дапамогай вырашыць гэтую справу, сардэчна просім... хадайнічаць перад каралём Жыгімонтам I, каб вярнуў адабраныя ў нас, братоў нашых і сяброў усялякую маёмасць, вотчыны, замкі, гарады, мястэчкі, землі і вёскі і іншыя пасады, а таксама ўзнавіў нас у ранейшай годнасці, пачцівасці і становішчы і пацвердзіў гэта граматамі».
    Паражэнне выступлення і адсутнасць шырокай падтрымкі заклікаў М. Глінскага зацвердзілі палітычную лінію, накіраваную на кансалідацыю праваслаўнай і каталіцкай частак знаці ВКЛ і паскорылі працэс рэальнага ўраўнавання дзвюх канфесій у дзяржаве. Да ўдзелу ў дзяржаўным кіраўніцтве стала больш актыўна прыцягвацца «руская» праваслаўная знаць.
    Уладныя колы ВКЛ усвядомілі, што пры няўважлівым да яе стаўленні яна можа стаць дэструктыўнай сілай у дзяржаўным арганізме. Слабая падтрымка выступлення Гліпскага ўнутры дзяржавы паказала, што захады Аляксандра Ягелончыка па саслоўнай кансалідацыі двухэтнічнай і двухканфесійнай знаці былі ўспрыняты як сталы і незваротны працэс. Жыгімонт I пераканаўся ў гэтым на ўласным вопыце, што толькі зацвердзіла дадзеную ўнутрыпалітычную лінію. Разам з тым паражэнне М. Глінскага, яго ўцёкі ў Маскву і раздача зямель мяцежнікаў у пэўнай ступені справакавалі ў ВКЛ новы віток магнацкіх канфліктаў на эканамічнай глебе.