Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Аснову войска складала кавалерыя. У першай палове XVI ст. адбываўся працэс яе аблягчэння, і ў складзе вылучаліся лягчэйшыя і больш мабільныя за цяжкаўзброеных капійнікаў гусары, казакі, кашубы. Усё часцей, пачынаючы з XVI ст., атрады ўзгаданых вершнікаў наймаліся за мяжой. У прыватнасці, з’яўленне гусараў у ВКЛ трэба звязаць з дзейнасцю М. Глінскага. Першы атрад гусараў быў завербаваны ім у 1500 г. падчас побыту ў Венгрыі пры двары Уладзіслава Ягелончыка. Пяхота як асобны род войскаў у той час мела другаснае значэнне, хоць сярод атрадаў прафесійных наёмнікаў іх была даволі значная колькасць.
Як бачым, у першай палове XVI ст. ВКЛ сутыкнулася з шэрагам унутрыпалітычных праблем непасрэдна звязаных з міжнароднымі адносінамі ва Усходняй Еўропе. Войны з Маскоўскім княствам і татарамі выклікалі неабходнасць удасканальвання вайсковай арганізацыі для падтрымання абароназдольнасці дзяржавы і пераходу ад сярэднявечнай сістэмы шляхецкай апалчэнскай службы да прафесійнага войска новага часу, выдаткі на ўтрыманне якога размяркоўваліся сярод насельніцтва дзяржавы паводле рашэння саслоўна-прадстаўнічага органа ўлады сойма.
21
САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЕ РАЗВІЦЦЁ БЕЛАРУСКІХ ЗЯМЕЛЬ У XV ПЕРШАЙ ПАЛОВЕ XVI ст.
• Развіццё сельскай гаспадаркі
• Феадальнае землеўладанне
• Сялянскае землекарыстанне і катэгорыі сялян
• Станаўленне фальварачнай гаспадаркі
• Аграрная рэформа каралевы Боны Сфорцы
• Гарады, мястэчкі, гандаль
РАЗВІЦЦЁ СЕЛЬСКАЙ ГАСПАДАРКІ
Перыяд XV першай паловы XVI ст. у сацыяльна-эканамічным развіцці характарызуецца рэарганізацыяй гаспадарчай сістэмы, узмацненнем феадальнай залежнасці сялян, ростам буйнога землеўладання, уключэннем беларускіх зямель у сферу еўрапейскіх эканамічных адносін, пашырэннем грашовага абарачэння, хуткім развіццём гарадоў.
Я к і раней, аснову эканамічнага развіцця складала сельская гаспадарка. Найбольшую ролю адыгрывала земляробства. У гэты перыяд насельніцтва выкарыстоўвала розныя сістэмы і спосабы захавання ўрадлівасці глебы і павелічэння ўраджайнасці культур. Выкарыстоўваліся абложная, падсечна-агнявая (лядная) і папарная сістэмы землекарыстання. Падсечна-агнявая сістэма пашырала плошчы ворыўных зямель за кошт расчысткі лясных участкаў, прыдатных для сельскагаспадарчай дзейнасці. Ачышчаныя ад дрэў і хмызняку дзялянкі (іх называлі «ляда», «розробкн») давалі добрыя ўраджаі на працягу некалькіх гадоў. У якасці ўгнаення выкарыстоўвалі попел. Найбольш багатыя попелам участкі засявалі жытам і пшаніцай, а на горшых
высявалі авёс і ячмень. У XV — першай палове XVI ст. інтэнсіўна асвойваліся незанятыя землі, пусташы, пашыраліся плошчы старых паселішчаў, узнікалі новыя вёскі. Ачышчаныя ад лесу ўчасткі звычайна далучалі да старых сельскагаспадарчых зямель або засноўвалі каля іх новыя паселішчы.
Папарная сістэма земляробства была прадстаўлена двухполлем і трохполлем. Паступова двухполле выцяснялася трохпольнай сістэмай. Першапачаткова яна мала адрознівалася ад двухпольнай, таму што поле падзялялі на тры (азімыя, яравыя, папар) вельмі няроўныя па плошчы часткі і агульна засявалі не дзве трэці раллі, а палову ці нават менш. У XV ст. больш эфектыўны рэгулярны трохпольны севазварот істотна пашырыўся, але канчаткова яго замацаванне адбылося пасля аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст.
Найбольш распаўсюджанымі былі збожжавыя культуры: жыта (пераважала азімае), пшаніца, авёс, ячмень, проса, грэчка. У першай палове XVI ст. у дзяржаўных і буйных феадальных гаспадарках заходніх беларускіх зямель значна пашырыліся плошчы пад пшаніцу, што абумоўлівалася павелічэннем вывазу збожжа ў Еўропу. Ураджайнасць зерневых культур у сярэднім складала «сам»-3 — «сам»-4, або каля чатырох цэнтнераў з гектара, але ўраджаі былі нестабільнымі. Таксама паўсюдна вырошчвалі бабовыя, хмель, каноплі, лён, разнастайную агародніну (капусту, рэпу, буракі, моркву, цыбулю, часнок, рэдзьку, агуркі, мак) і садавіну (яблыкі, вішні, слівы).
Асноўныя земляробчыя прылады працы заставаліся пераважна драўлянымі: драўляная саха з жалезнымі нарогамі, барана-сукаватка, пляцёная барана, драўляная акаваная рыдлёўка. Выкарыстоўвалі жалезныя матыкі, сярпы, косы-гарбушы і іншыя прылады. Працоўнай цяглавай жывёлай былі валы і коні. У XVI ст. для апрацоўкі раллі на захадзе Беларусі звычайна карысталіся двухваловымі запрэжкамі, а на ўсходзе пераважалі аднаконныя.
Жывёлагадоўля з’яўлялася другой па значнасці галіной сельскай гаспадаркі. Валы і коні выкарыстоўваліся для перавозкі грузаў і апрацоўкі зямлі. Буйная і дробная рагатая жывёла, свінні, свойскія птушкі не толькі пашыралі і рабілі болып стабільным харчовы рацыён насельніцтва, але таксама забяспечвалі яго пухам, пер’ем, шкурамі. Жывёлагадоўляй, як і земляробствам, у той ці іншай ступені займаліся і жыхары гарадоў. Неабходна адзначыць нізкую прадукцыйнасць тагачасных парод свойскай жывёлы. Ужыванне малочнай прадукцыі насельніцтвам было нязначным.
Заняткі сельскай гаспадаркай насельніцтва шырока дапаўняла разнастайнымі промысламі. Іх распаўсюджанне абумовілі вялікія лясныя абшары, шматлікія рэкі, азёры Беларусі і малазаселенасць тэрыторыі, таму важнае гаспадарчае значэнне захоўвалі паляванне, рыбалоўства, бортніцтва, збор лясных ягад і інш.
На беларускіх землях атрымаў значнае развіццё промысел па тэрмічнай перапрацоўцы драўніны. Для гэтага выкарыстоўвалі «буды попельныя» — спецыяльныя смалакурныя печы, у якіх смалістую драўніну, карчы перапрацоўвалі на смалу, дзёгаць, вугаль, попел, паташ і іншыя рэчывы. Яны ішлі на розныя рамесныя справы, а таксама масава вывозіліся за мяжу. 3 лесам быў звязаны і сплаўны промысел. Па рэках (Заходняя Дзвіна, Днепр, Нёман, Буг і іх прытокі) сплаўлялі плытамі будаўнічы лес, клёпкі, бочкі і іншыя вырабы і матэрыялы. Прамысловымі заняткамі з’яўляліся нарыхтоўка дроў, распілоўка драўніны, сталярная справа.
Старажытным збіральніцкім промыслам нарыхтоўкай ягад, грыбоў, арэхаў, траў, займаліся традыцыйна жанчыны і дзеці. Але ўжо ў канцы XV першай палове XVI ст. такія заняткі патрабавалі спецыяльнага дазволу феадала, княжацкай адміністрацыі. Статут 1529 г. даваў права затрымліваць парушальнікаў і адымаць усё нарыхтаванае падчас збору.
Паляўнічы промысел прыносіў дадатковае харчаванне, а таксама футра. Каштоўнае футра пастаўлялася на ўнутраны і знешні рынкі. Відавочна, што гэты промысел строга кантраляваўся як на велікакняжацкіх, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Заканадаўствам прадугледжваліся розныя віды пакаранняў у залежнасці ад каштоўнасці дзічыны за браканьерства, разбурэнне гнёздаў і іншыя парушэнні. Рыбалоўны промысел быў таксама распаўсюджаным, і займацца ім жыхары маглі амаль без абмежаванняў. Звычайна ў якасці платы ўладальніку зямлі аддавалі частку ўлову.
Лясы, як і большасць зямель, належалі дзяржаве (вялікаму князю) і феадалам. Права лясных уваходаў было старажытным для сялян і шляхты і да XVI ст. не рэгламентавалася. Звычайна ад вёскі да лесу вяла толькі адна дарога. Пракладаць іншыя сцежкі і ствараць новыя ўваходы ў лес строга забаранялася, бо гэта ўскладняла кантроль. Асобныя воласці ў XV першай палове XVI ст. яшчэ мелі ў сваім распараджэнні вольныя лясы, «ловы лосннын», «бобровын гоны», куды не дазвалялася заходзіць дзяржаўцам і іх служкам, але паступова ўсе гэтыя землі перайшлі пад уладу дзяржавы.
Асобнае месца сярод промыслаў мела бортніцтва. Мёд і мядовыя Hanoi спажывалі, прадавалі, мянялі, вывозілі за мяжу. Паводле падлікаў даследчыкаў, у пачатку XVI ст. на беларускіх землях налічвалася каля 1 млн бортняў. Да канца XV ст. пераважала традыцыйнае бортніцтва, Kani пчол разводзілі ў дуплах дрэў («бортныя дрэвы»), а ў XVI ст. пашыралася пчалярства. Участкі лесу, дзе знаходзіліся бортныя дрэвы ці калоды («земля бортная», «поколодныя кран») юрыдычна не адрозніваліся ад ворнай зямлі і іх маглі прадаваць, купляць, аддаваць у пасаг і інш., паведаміўшы аб гэтым ураду. У Вялікім Княстве Літоўскім была пашырана
першасная перапрацоўка бортніцкай прадукйыі. Некаторыя сяляне мелі нават свае васкабойні, але звычайна яны былі валасныя, гарадскія, прыватнаўласніцкія. У XV ст. пачатку XVI ст. шмат сялян-даннікаў сплочвалі падаткі пераважна мёдам. воскам, футрам і інш. Аб значнасці бортніцтва ў эканамічным жыцці княства сведчыць той факт, што ў XVI ст. амаль ва ўсіх заканадаўчых актах змяшчаліся нормы, якія тычыліся гэтага промыслу: вайсковыя ўставы, Устава на валокі 1557 г., Лясная ўстава 1567 г., статуты, валасныя граматы і інш.
Шматлікія промыслы дапаўняліся сельскімі рамёствамі. Ткацтва, цяслярства, бондарства, гарбарства, ганчарства і іншыя заняткі былі шырока распаўсюджаны. Сельскія рамеснікі працавалі пераважна на заказ і задавальнялі попыт мясцовага насельніцтва. але частку вырабаў прадавалі ў гарадах. Таксама на бліжэйшых рынках сельскія жыхары маглі набываць пэўныя тавары, прылады, посуд. Па-ранейшаму большасць насельніцтва, асабліва сяляне, імкнуліся вырабляць пераважную колькасць неабходных рэчаў сіламі сваёй сям’і. Натуральная гаспадарка захоўвала пануючы характар.
ФЕАДАЛЬНАЕ ЗЕМЛЕЎЛАДАННЕ
Галоўнае багацце грамадства — зямля канцэнтравалася ва ўласнасці дзяржавы, свецкіх феадалаў, царквы. Нязначная частка зямлі належала гарадам і гараджанам. У XV-XVI стст. адбылося ўмацаванне феадальнага землеўладання. Правы землеўладальнікаў набылі юрыдычнае афармленне.
Буйнейшым землеўладальнікам выступала дзяржава. Вярхоўным уладальнікам дзяржаўных зямель з’яўляўся вялікі князь гаспадар. Дзяржаўныя землі мелі рознае прызначэнне. Так, з іх вылучаліся гаспадарскія двары адміністрацыйныя ці адміністрацыйна-гаспадарчыя цэнтры валасцей або ўладанняў вялікага князя. колькасць якіх павялічвалася з умацаваннем феадальных адносін. Новыя двары засноўваліся на пустуючых незанятых землях. Усімі справамі кіравалі прадстаўнікі велікакняжацкай адміністрацыі ураднікі, цівуны. Спачатку гаспадарчыя двары былі падобныя на гаспадарку свецкіх феадалаў. Іх дзейнасць накіроўвалася на забеспячэнне гаспадара і яго сям’і, велікакняжацкага двара, патрэбы дзяржавы. У такіх дварах спачатку працавала выключна велікакняжацкая чэлядзь, а ў далейшым да працы прыцягваліся сяляне бліжэйшых вёсак, якія паступова траплялі ў залежнасць. 3 другой паловы XV ст. у гаспадарчых дварах пашыралася таварная вытворчасць, ствараліся фальваркі. Тэрытарыяльна большая колькасць гаспадарчых двароў знаходзілася на захадзе Вялікага Княства Літоўскага на землях сучаснай Літвы і Заходняй Беларусі.