Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
шай палове XVI ст. было ў Падзвінні. Так, у пагадненні віцебскіх землеўладальнікаў 1551 г. забаранялася «водворять за собой людей вольных похожнх нначе, как по прннятому в земле Полоцкой обычаю, т. е. па четвертой доле, так что каждый вольный похожнй человек должен нам, панам свонм, давать от ржн н от всякого другого хлеба долю четвертый сноп, которая доля должна быть смолочена прн нашем посланце».
У чыншавых сялян асноўнай формай зямельнай рэнты з’яўлялася грашовая. Акрамя яе чыншавыя сяляне выконвалі розныя дадатковыя павіннасці: дзякла, талокі, згоны ці гвалты, будаўнічыя, рамонтныя і іншыя работы. 3 развіццём таварна-грашовых адносін грашовая рэнта павольна замяшчала прадуктовую даніну, а таксама выступала дадатковай павіннасцю для розных катэгорый. Чынш быў галоўнай павіннасцю кунічных сялян, якія карысталіся ўзятымі ў арэнду землямі, угоддзямі, вадаёмамі і інш.
Значную частку феадальна-залежнага насельніцтва складалі цяглыя сяляне. На іх ускладалася адработачная рэнта паншчына, якая зводзілася не толькі да земляробчых работ. Паншчыну сяляне выконвалі «с сохою, с серпом, с косою, с топором н нную тягль тянулн». Адработачныя павіннасці адбывалі сваімі прыладамі працы і цяглай жывёлай. 3 канца XV ст. паншчына актыўна пашыралася. Цяглыя і чыншавыя сяляне пачалі пераважаць на захадзе Вялікага Княства Літоўскага, дзе ствараліся таварныя гаспадаркі. Цяглыя сяляне, як і чыншавыя, мелі дадатковыя павіннасці. Дакладна вызначыць памеры паншчыны ў гэты перыяд немагчыма, але ў пачатку XVI ст. паншчына складала адзін дзень на тыдзень, а ў сярэдзіне XVI ст. два дні («мають тые людн 2 днн у неделн прнгону служнта с сохою, або з бороною, або с косою, або с топором, або жать»),
Сяляне-слугі былі як у дзяржаўных (гаспадарскіх), так і ў прыватных і царкоўных уладаннях. Да сярэдзіны XVI ст. забяспечанасць зямельнымі надзеламі гэтай групоўкі залежных мала адрознівалася ад гаспадарак іншых сялян. Адрозненне сялян-слуг ад іншых катэгорый вызначалася спецыфічнымі абавязкамі за карыстанне зямлёй. Разнастайныя павіннасці і розны сацыяльны статус асобных груп сялян-слуг абумовілі значную ўнутраную стратыфікацыю гэтай катэгорыі. Да яе адносілася вялікая групоўка вайсковых сялян панцырныя баяры, путныя баяры, паседскія баяры, ардынскія слугі і іншыя. У XV першай палове XVI ст. вайсковыя сяляне складалі значную частку на ўсходзе Беларусі у полацкіх, віцебскіх, смаленскіх землях. Да сялян-слуг далучаліся адміністрацыйна-гаспадарчыя асобы (напрыклад, старцы), прыслуга (кухары, півавары, пекары і інш.)Сяляне-слугі выконвалі абавязкі па лясной гаспадарцы, займаліся здабычай руды, солі і іншымі работамі, якія патрабавалі пэўнай кваліфікацыі. Склад
сялян-слуг прамысловых заняткаў быў вельмі шырокі: бортнікі, млынары, баброўнікі, стральцы, сакольнікі, смаляры, руднікі і іншыя. Асочнікі ахоўвалі пушчы і рыхтавалі паляванні. Дзічыну, звяроў пастаўлялі лаўцы, стральцы, пташнікі, шацёрныя. Буднікі, вугольнікі займаліся перапрацоўкай попелу. Спецыяльную службу пастаўку пэўных вырабаў выконвалі сяляне-рамеснікі: ганчары, рымары, сядзельнікі, кавалі, цесляры і інш. Большая частка сялян-слуг звыш сваіх спецыяльных павіннасцей неслі і дадатковыя. На некаторых сялян-слуг ускладалася падводная павіннасць, стацыя або рамонт дарог і гацяў, іншыя плацілі падаткі на ваенныя патрэбы (сярэбшчыну, ардыншчыну) і г. д.
Паводле ступені асабістай свабоды вылучаліся сяляне пахожыя і непахожыя, чэлядзь нявольная. Найгоршае становішча ў прававых адносінах мела чэлядзь нявольная, якая з’яўлялася поўнай уласнасцю гаспадара. Крыніцамі фарміравання гэтай катэгорыі сялян выступалі купля-продаж, шлюб з нявольным і нараджэнне ў няволі, палон, пакаранне судом за вызначаныя злачынствы («которые здавна в неволн суть або з невольных ся роднлн», «которые полономо заведенье суть», «колн бы самн ся в неволю подалн», «естлн бы за невольного пошла ведаючн, тогды н сама в неволю подается н детн нх»), Чэлядзь нявольная была нешматлікай. Яна не мела сваёй гаспадаркі, жыла пераважна пры дварах землеўласнікаў (чэлядзь дворная) і ўтрымлівалася за іх кошт «маеть староста отдатн челядн нашой невольной месячнну на весь год». Асноўнай формай утрымання чэлядзі з’яўлялася месячына, якую атрымлівалі пераважна хлебам («только на месечнне, на хлебе в домах шляхетскнх жнвут»), Частка чэлядзі пражывала ў вёсцы і атрымлівала невялікія надзелы «прыробкі», «прысеўкі». Адпаведна і месячына на яе ўтрыманне вылучалася меншая — «абы челядн невольной, которын мають прнробкн а бонды свон по полтлоры копы жыта на рок давано». Чэлядзь нявольная пэўны час была асноўнай прадукцыйнай сілай велікакняжацкай гаспадаркі. Заканадаўства не толькі абараняла правы феадалаў адносна чэлядзі нявольнай забараняла прымаць беглых нявольнікаў, уводзіла адказнасць за дапамогу беглым і гэтак далей, але і абавязвала землеўладальнікаў клапаціцца аб сваёй чэлядзі. Статут 1529 г. вызначаў, што выгнанне феадалам чалядзіна ў галодны год вызваляла апош-
Стацыя (ад лат. statio стан, месцазнаходжанне) вядомая з канца XIV ст. феадальная павіннасць сялян і мяшчан ВКЛ на ўтрыманне вялікага князя і яго світы ў час выканання ў валасцях судова-адміністрацыйных спраў. Спачатку стацыя мела натуральную форму, а пазней была пераведзена на грошы і набыла пастаянны характар, незалежна ад прыезду князя.
няга ад няволі: «естлн бы нх выбнл вон, не хотячн нх кормнтн, тогды оная челядь вжо вечне маеть бытн вольна».
«Непахожымі» з’яўляліся сяляне, якія страцілі права «выхаду» — пераходу на землі іншага ўласніка. Такія сяляне называліся «отчнчн», «нзвечные», «отчнзныя людн». Перавод вольных сялян у отчычаў абапіраўся на прынцып старажыльства. 3 цягам часу вольныя сяляне асаджваліся на землях пэўнага феадала, абзаводзіліся гаспадаркай, перадавалі яе ў спадчыну, выконвалі павіннасці і першапачаткова захоўвалі права «выхаду». Але павялічваць рэнту, змяняць яе форму феадалу, безумоўна, прасцей было з «непахожых» сялян. Таму феадалы імкнуліся ўскладніць, абмежаваць і ўрэшце забараніць сялянам пераходы. На думку М. Доўнар-Запольскага, якую падзяляў У. Пічэта, запрыгоньванне сялян на беларускіх землях пачалося з заходніх валасцей і гаспадарскіх двароў. У сярэдзіне XV ст. заканадаўства надало адносінам непахожых сялян з землеўладальнікамі характар асабістай залежнасці. Прывілей 1447 г. забараняў прымаць на гаспадарскія землі людзей «нзвечных». Яны вызваляліся ад дзяржаўных падаткаў на карысць феадала і пераходзілі пад суд свайго пана. Судзебнік 1468 г., Статут 1529 г. узмацнілі характар асабістай залежнасці непахожых сялян. Іх дазвалялася перадаваць у спадчыну, прадаваць, закладаць, вызначаць ім пакаранне. Статут 1529 г. дазваляў нават продаж атчызных людзей без зямлі, але ў адрозненне ад чэлядзі нявольнай непахожых людзей пераважна перадавалі з іх надзеламі без высялення.
«Пахожыя» сяляне лічыліся асабіста вольнымі. Яны не былі прымацаваны да зямлі і мелі права вольнага пераходу ад аднаго землеўладальніка да іншага. У крыніцах яны выступаюць таксама пад назвамі «людзі прыбылыя», «прыхожыя». Статут 1529 г. выкарыстоўвае тэрміны «людзі пахожыя» і «людзі вольныя». У XV ст. такія сяляне складалі найбольшую групоўку. «Прырастала» гэтая катэгорыя за кошт сялян-спадчыннікаў, якія здолелі выправіць дакумент аб сваім стане і забяспечылі яго перадачу нашчадкам. Значную колькасць складалі сяляне, якія прадавалі або здавалі свае вотчыны іншым, а самі шукалі лепшай долі ў новых месцах. Асноўнай формай феадальнай рэнты за карыстанне зямлёй «людзей пахожых» звычайна была даніна.
Першапачаткова адносіны землеўладальніка і пахожых сялян рэгуляваліся мясцовым звычаёвым правам. Даннік мог сысці са свайго ўчастка, папярэдзіўшы землеўладальніка і заплаціўшы грашовую кампенсацыю за «выхад». Затрымліваць «выхады» феадалам і ўрадцам не дазвалялася. Тэрміны і ўмовы «выхаду» не мелі жорсткай рэгламентацыі, а пісьмовыя дагаворы на арэнду зямлі заключаліся выпадкова. He маючы пісьмовых
доказаў асабістай вольнасці, «людзі пахожыя» не заўжды маглі захаваць свой стан падчас продажу, раздзелаў зямлі, перадачы яе ў спадчыну. Стратай свабоды пагражала і разавае выкананне якой-небудзь цяглай павіннасці замест пэўнай службы, што лічылася доказам прымацавання да зямлі.
3 канца XV ст. становішча пахожых сялян пачало пагаршацца. Барацьба за вольныя працоўныя рукі прымушала землеўладальнікаў у асобных землях выпрацоўваць агульныя ўмовы для «людзей пахожых». Вядомы падобныя пагадненні аб павіннасцях пахожых сялян і ў.мовах пераходу да іншага ўладальніка феадалаў Полацкай зямлі (1522 г.), Віцебскага ваяводства (1531 г.), землеўладальнікаў Полацкага і Віцебскага ваяводстваў (1551 г.). Яны зацвярджаліся вялікім князем і набывалі заканадаўчую моц. Пагадненні павялічвалі падаткі, ускладнялі і абмяжоўвалі тэрмін «выхаду» сялян: «еслй бы который чсловек захотел перейій к кому-нйбудь другому, то должен заблаговременно летом уступнть пану своему паровое поле, й явйвшйсь на мдрском сходе, на первой неделе велйкого поста, ударнвшн челом й заплатйвпій выходную кунйцу 12 грошей, выйтй прочь». Збеглых без выканання ўмоў «выхаду» пахожых сялян адшуквалі ўжо як отчычаў. Парушэнне пагаднення аб трыманні вольных людзей у бок змяншэння павіннасцей пагражала феадалам пакараннем спагнаннем пені на карысць вялікага князя ў 50 коп грошай.
Пашырэнне гаспадаркі і стварэнне фальваркаў заахвочвалі феадалаў да замацавання сялян на сваіх землях. Статут 1529 г. утрымліваў норму дзесяцігадовай земскай даўнасці, прынцып якой феадалы і дзяржаўныя ўрадцы шырока выкарыстоўвалі для запрыгоньвання пахожых сялян, «засядзеўшыхся» на зямлі феадала больш за дзесяць гадоў. Нягледзячы на шматлікія скаргі і пэўны супраціў, з канца XV ст. колькасць «людзей пахожых» змяншалася.
Адначасова адбываўся наступ і на катэгорыі часова залежных сялян, колькасць якіх таксама скарачалася. Такімі сялянамі з’яўляліся закупы. Яны адрозніваліся гіа сваім становішчы ад людзей непахожых, для якіх няволя набыла пастаянйы характар. Часова залежнымі, як і закупы, былі найміты (наёмныя работнікі), а таксама няспраўныя ллацельшчыкі-даўжнікі. Яны аддаваліся «на выробок» да адпрацоўкі доўгу. Часова лрымацаванымі да зямлі, але асабіста вольнымі лічыліся «людзі ў пенезях» сяляне, якія падчас пераходу бралі пазыку ў новага землеўладальніка і абавязваліся выконваць сялянскую службу да поўнай выплаты.