• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    У XVI ст. кансалідацыя вышэйшага саслоўя паскорылася. Прынятая ў 1522 г. «Устава о выводе шляхетства за прымоваю» і Статут 1529 г. ускладнілі прадстаўнікам іншых саслоўяў магчымасці трапіць у склад шляхты. Да сярэдзіны XVI ст. працэс фарміравання прывілеяванага шляхецкага саслоўя ў Вялікім Княстве Літоўскім амаль завяршыўся.
    Неаднароднасць вышэйшага саслоўя дзяржавы прадвызначылі некалькі фактараў: памеры землеўладанняў, наяўнасць тытула, канфесійная і этнічная прыналежнасць. Узначальвалі феадальную іерархію княства прадстаўнікі родавай тытулаванай знаці нашчадкі дынастый Рурыкавічаў, Гедымінавічаў, Усяславічаў. Але землі тэрытарыяльных княстваў паступова драбніліся і нашчадкі знакамітых дынастый часта ператвараліся ў сярэдніх землеўладальнікаў. Здрабнелі або спынілі сваё існаванне такія роды, як Лукомскія, Друцкія, Свірскія. У XV першай палове XVI ст. вылучылася багатая і моцная група феадалаў, якая атрымала назву «паны», нашчадкі знатных баяр, узнагароджаных за службу вялікім князем высокімі пасадамі і буйнымі зямельнымі падараваннямі, якія з цягам часу рознымі шляхамі павялічваліся. Паны, як і князі, трымалі землі на вотчынным праве «з поўным правам і панствам». Сярод гэтай групы феадалаў па значнасці вылучаліся паны радныя (паны-рада), якія мелі вышэйшыя духоўныя і свецкія пасады, паны харугаўныя (назва вызначала выстаўленне такімі панамі войска пад фамільнай харугвай (сцягам), а не пад павятовым) і панята заможныя землеўласнікі, якія служылі пры двары вялікага князя. Асноўную і самую вялікую частку пануючага саслоўя складалі сярэднія і дробныя землеўладальнікі, якія ў XV-XVI стст. часцей за ўсё называліся «баяре, баяре-шляхта, зямяне». Валоданне зямельнай уласнасцю, адбыванне ваеннай службы з’яўляліся галоўнымі крытэрыямі прыналежнасці да прывілеяванага шляхецкага саслоўя.
    Па этнічным паходжанні склад шляхты быў неаднародным. У першай трэці XVI ст. дробныя і сярэднія феадалы беларускага паходжання складалі каля 80 % усіх феадалаў дзяржавы. Яны пераважалі ў цэнтральных і ўсходніх землях. Амаль 19 % пануючага саслоўя мелі літоўскае паходжанне. Сярод феадалаў былі і выхадцы з іншых краін, якія здолелі асесці ў ВКЛ: палякі, маскавіты і інш.
    СЯЛЯНСКАЕ ЗЕМЛЕКАРЫСТАННЕ I КАТЭГОРЫІ СЯЛЯН
    Зямля знаходзілася ва ўласнасці дзяржавы, свецкіх і духоўных феадалаў, а апрацоўвалі яе сяляне самая шматлікая групоўка, якая ўключала каля 85 % усяго насельніцтва. Першапачаткова пераважная большасць сялян
    належала да вольных абшчыннікаў. 3 умацаваннем феадальнай уласнасці на зямлю пашыралася запрыгоньванне сялян. Земляробы гублялі магчымасці распараджацца зямлёй: прадаваць, мяняць, закладаць, пакідаць у спадчыну; скарачаліся і іншыя свабоды. У XV першай палове XVI ст. сяляне паступова страчвалі правы валодання зямлёй і ператвараліся ў землекарыстальнікаў. 3 канца XV ст. селянін стаў аб’ектам куплі-продажу як з зямлёй, так і без яе. Па прыналежнасці сяляне падзяляліся на дзяржаўных, царкоўных і прыватнаўласніцкіх.
    Сяляне жылі пераважна ў сёлах, пагостах, вёсках. У большасці гэтыя паселішчы знаходзіліся на стараворыўных землях у зручных і добра распрацаваных далінах. Імкненне да пашырэння сельскагаспадарчай вытворчасці ў XV першай палове XVI ст. паскорыла асваенне новых участкаў і абумовіла інтэнсіўную ўнутраную каланізацыю. Поруч са старадаўнімі ўзнікалі новыя сёлы і вёскі. У XV-XVI стст. з’явіліся шматлікія новыя тыпы паселішчаў, такія як воля, слабада, аколіца, засценак, селішча і інш. Даследчыкі лічаць, што «волямі» называлі пасяленні, створаныя на новаасвоеных землях, жыхары якіх вызваляліся ад шэрагу павіннасцей, і такім чынам мелі ільготы — «волі». Такія пасяленні («волі», «вулькі») былі асабліва распаўсюджаны ў Пінскім Палессі і заходніх рэгіёнах.
    Беларускія землі ў той час былі малазаселенымі. Недахоп працоўнай сілы стрымліваў развіццё феадальнай гаспадаркі. Таму феадалы, адміністрацыя гаспадарскіх двароў імкнуліся прыцягнуць да вытворчасці як мага болей сялян. Новыя «асаджаныя» сяляне, якіх сялілі на распрацаваных землях або «на сыром коранн», сядзелі «на асады за куннцу» (від падатку), часова вызваляліся ад павіннасцей, карысталіся ўваходамі ў лясы, займаліся промысламі, атрымлівалі іншыя дадатковыя прывабныя ўмовы. Такія паселішчы атрымалі назву «слабада». Яны былі пашыраны ў Падняпроўі і Падзвінні.
    Сялянскія паселішчы ў большасці былі невялікімі. Некалькі паселішчаў або вялікае сяло ўтваралі абшчыну. Самі паселішчы складаліся з дымоў або з большых складаных адзінак дворышчаў. Дым уяўляў сялянскую гаспадарку сям’і. Дворышча з’яўлялася больш складанай гаспадарчай і сацыяльнай арганізацыяй і аб’ядноўвала ад дзвюх да дзесяці і болей сваяцкіх сямей. Сем’і жылі асобнымі дамамі, супольна карысталіся інвентаром, сенажацямі, выганамі, бортнымі і іншымі землямі. Дворышчы істотна адрозніваліся па колькасці сямей і зямель. На працягу XV ст. у дворышчах адбываўся паступовы пераход ад вядзення сваякамі агульнай гаспадаркі да саюзу сваяцкіх (і не толькі) сямей-дольшчыкаў. У гаспадарчых адносінах супольнае землекарыстанне абумоўлівала існаванне прымусовага
    севазвароту, але кожная сям’я дворышча пачала самастойна апрацоўваць сваю долю ворыўнай зямлі і распараджалася вынікамі працы. Члены дворышча перадавалі свае долі ў спадчыну, закладалі і нават прадавалі іх. Часам у дворышча або да малалікіх сямей дымоў далучаліся прышлыя людзі сябры, паплечнікі, патужнікі («Грыц Бобровнч з поплечннком Васнлем», «Самсон Пнталовнч, человек прнхожнй»), Прышлых людзей прымалі таксама для дапамогі, калі жадалі пашырыць гаспадарку. Часам іх «падсажвалі» дзяржаўныя ўрадцы.
    Сялянскаму землекарыстанню да сярэдзіны XVI ст. была ўласціва надзвычайная цераспалосіца. Сялянскія надзелы ворыўныя землі, сенажаці, борці і інш. былі стыхійна раскіданы вакол паселішчаў, цесна перапляталіся паміж сабой, уклініваліся ў землі іншых уласнікаў. Такі парадак землекарыстання ўтвараўся на працягу доўгага часу. Шматлікія раскіданыя сялянскія землі сталі вынікам распрацоўкі бліжэйшых пусташаў. Абшчыннікі пакаленнямі сядзелі на зямлі, якую занялі, распрацавалі, ачысцілі ад лесу іх продкі. Узбуйненне паселішчаў, разрастанне дымоў і дворышчаў прымушалі сялян асвойваць новыя землі. Прыдатныя землі поруч з вёскай займаліся хутка, і сяляне шукалі ўчасткі далей. Такія ж захады рабілі іншыя сем’і. Так утваралася цераспалосіца. Да сярэдзіны XVI ст. значныя абшары прыдатнай для гаспадарчай дзейнасці зямлі на тэрыторыі Беларусі яшчэ не былі заселены. Таму памеры занятай сялянамі зямлі залежалі пераважна ад наяўнасці рабочай сілы ў сям’і, колькасці цяглай жывёлы і цяжару падаткаў. Павелічэнне сялянамі сваіх надзелаў за кошт нераспрацаваных гаспадарскіх зямель не абмяжоўвалася ўладамі, але вяло да ўзрастання падаткаў.
    Да сярэдзіны XVI ст. у Вялікім Княстве Літоўскім не існавала агульнага падаткаабкладання. Падаткі і павіннасці ўскладаліся на сялянскую абшчыну, унутры якой яны размяркоўваліся па дворышчах або дымах. У якасці ўліковых гаспадарчых адзінак таксама выступалі «двары», «службы», «селішчы» і інш. Даследчыкі падкрэсліваюць пэўную нявызначанасць памераў, складу зямельных угоддзяў, колькасці насельніцтва разнастайных гаспадарак у гэты перыяд. Так, падобныя да дворышчаў гаспадарчыя адзінкі на Смаленшчыне, Мсціслаўшчыне і некаторых іншых землях атрымалі назву «селішча». На паўднёвым захадзе, Піншчыне, пераважалі «дворышчы». У Берасцейскіх землях яшчэ адной распаўсюджанай назвай сялянскай гаспадаркі як адзінкі падаткаабкладання з’яўлялася «жарэб’е» («жеребьн»). «Службы» сустракаліся паўсюдна, але дамінавалі гаспадаркі з такой назвай у Падзвінні і Падняпроўі.
    3 умацаваннем феадальных адносін дзяржава і свецкія феадалы ўсё больш падпарадкоўвалі сельскія абшчыны сваёй уладзе. Першапачаткова
    расклад і збор падаткаў кантралявалі і вялі выбарныя абшчыннікі старцы, дзясяцкія. Але велікакняжацкая адміністрацыя паступова пашырыла сваю ўладу пачала прызначаць старцаў. узяла збор падаткаў у свае рукі, увяла новыя павіннасці.
    У дакументах XV-XVI стст. сяляне агульна выступалі пад назвамі «людн», «простые людп», «мужыкп», «подданыя». Але сялянства было вельмі неаднародным саслоўем, падзялялася на шматлікія групы, якія ў пэўнай ступені адлюстроўвалі прававое, падатковае, маёмаснае і ініпае становішча. Можна вылучыць катэгорыі сялян па прыналежнасці, па ступені асабістай свабоды, паводле дамінуючых падаткаў і павіннасцей, па маёмасным стане. Шматлікія назвы катэгорый сялян — «госпадарскне», «отчпчп», «похожпе», «заседелые», «неволызые», «подсуседкн», «дольннкн», «потужннкн», «жалобннкп», «слободнчн», «людн служебные», «людн в пенезях», «слугн посельскпе», «закупы», «челядь» і інш. адлюстроўваюць стракаты сацыяльны і эканамічны склад сялянства і пашырэнне феадальнай залежнасці.
    Асноўным падаткам на карысць дзяржавы да канца XV ст. была натуральная (прадуктовая) даніна (дзякла), якая магла дапаўняцца грашовай. Пашырэнне таварна-грашовых адносін абумовіла з’яўленне грашовага аброку чыншу, які вядомы з XV ст. Акрамя асноўных падаткаў на карысць дзяржавы, сяляне выконвалі шматлікія павіннасці рамонт дарог і мастоў, надзвычайныя работы, плацілі падаткі на ваенныя мэты і інш. Даволі цяжкай з’яўлялася павіннасць па рамонту і будаўніцтву розных абарончых збудаванняў.
    У адпаведнасці з ускладзенымі падаткамі і павіннасцямі вылучаюцца наступныя групы сялян: даннікі, чыншавыя, цяглыя, сяляне-слугі. Да сярэдзіны XVI ст. асноўнай катэгорыяй феадальна-залежнага насельніцтва з’яўляліся даннікі. Галоўнай павіннасцю такіх сялян была натуралыіая рэнта мядовая, бабровая, кунічная, збожжавая і інш. Натуральная даніна дапаўнялася грашовай, некаторымі адпрацовачнымі павіннасцямі на карысць вялікага князя або феадала. Даніна пераважала ў гаспадарскіх уладаннях да канца XV ст., асабліва на ўсходзе Беларусі, дзе гаспадарскіх двароў было мала. Сапраўдным царствам даннікаў называў М. Доўнар-Запольскі задзвінскія і падняпроўскія воласці. 3 канца XV ст. актыўна змяншалася доля натуральнай формы даніны і пашыралася яе частковае замяшчэнне грашовым эквівалентам. У Падняпроўі, на Палессі назіраўся пераход ад традыцыйнай формы даніны, пераважна футрам, да даніны сельскагаспадарчай прадукцыяй. Пашыраліся таксама грашовыя плацяжы. Даннікамі з’яўляліся і сяляне-дольнікі, якія плацілі 1/3-1/4 долі ўраджаю. Шмат дольнікаў у nep-