Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Такім чынам, XVпершая палова XVI ст. сталі часам істотных змяченняў у сацыяльным становішчы сялян, паклалі пачатак юрыдычнаму афармленню прыгоннага права. Асабліва актыўна працэс запрыгоньвання сялян адбываўся ў канцы XV першай палове XVI ст.
СТАНАЎЛЕННЕ ФАЛЬВАРАЧНАЙ ГАСПАДАРКІ
У другой палове XV першай палове XVI ст. у арганізацыі феадальнай гаспадаркі Вялікага Княства Літоўскага адбыліся важныя змяненні — з’явіліся фальваркі. Сама назва «фальварак» (польск. Folwark ад ням. Vorwerk) была запазычана з польскай мовы і ў шырокі ўжытак увайшла ў XVI ст. Першапачаткова такія гаспадаркі мелі традыцыйную назву «двор». «Дваром» называлася велікакняжацкая («гаспадарская») або феадальная гаспадарка, скіраваная на забеспячэнне самога ўладальніка, яго сям’і, адміністрацыі і чэлядзі неабходнай сельскагаспадарчай прадукцыяй.
Прыкладна да сярэдзіны XV ст. феадальная гаспадарка мела натуральны характар. Усё неабходнае для задавальнення патрэб феадала вырабляла чэлядзь нявольная і забяспечвала даніна з сялянскіх гаспадарак. Адсутнасць войнаў у другой палове XV ст., спрыяльная кан’юнктура знешняга рынку і рост гарадоў падшгурхоўвалі феадалаў да пашырэння ўласнай гаспадаркі і павелічэння яе прыбытковасці. У выніку з’явіўся новы тып гаспадаркі фальварак, які ўключаў панскі двор з жылымі і гаспадарчымі пабудовамі, ворыўнымі землямі, ляснымі і іншымі ўгоддзямі. Вытворчасць фальварка была скіравана на продаж прадукцыі і абапіралася на працу прыгонных сялян.
Значным стымулам да рэарганізацыі гаспадаркі і пашырэння вытворчасці прадукцыі для феадалаў Вялікага Княства Літоўскага з’явіўся рост цэн і павелічэнне попыту на збожжа і іншую сельскагаспадарчую прадукцыю ў краінах Заходняй Еўропы ў канцы XV пачатку XVI ст. Першымі на гэта адгукнуліся буйныя землеўладальнікі. Яны імкнуліся пашырыць ворыўныя землі старых двароў, павялічыць колькасць чэлядзі ў дварах, а таксама заснаваць новыя гаспадаркі.
Пад фальваркі звычайна адводзілі лепшыя землі. Вялікую ролю пры гэтым адыгрывала не толькі якасць глебы, але і размяшчэнне будучай гаспадаркі. Вызначальнымі фактарамі ўсталявання фальварка выступалі шляхі зносін з буйнымі гандлёвымі цэнтрамі, набліжанасць да гарадоў, наяўнасць працоўнай сілы. Больш спрыяльным спалучэнне гэтых умоў было ў Заходняй Беларусі. Таму першыя фальваркі ўзніклі і хутка распаўсюдзіліся ў басейнах Нёмана, Заходняга Буга і прылепіых да іх тэрыторыях. На ўсходзе Беларусі у Падзвінні і Падняпроўі фальваркаў было мала. Гэтыя тэрыторыі з канца XV ст. былі небяспечнымі падчас войнаў з Маскоўскім княствам, а таксама знаходзіліся далей ад значных гандлёвых еўрапейскіх цэнтраў.
Памеры фальварачных гаспадарак істотна адрозніваліся: ад некалькіх дзясяткаў гектараў да сотні і болей гектараў ворыўнай зямлі. Некаторыя
феадалы мелі па некалькі фальваркаў. Безумоўна, вялікія фальваркі належалі буйным феадалам. Па падліках даследчыкаў, на адну фальварковую гаспадарку ў першай палове XVI ст. прыходзілася ў сярэднім ад двух да шасці валок . Для параўнання: на кожны з радзівілаўскіх фальваркаў (а яны былі створаны больш, чым у 40 дварах) прыпадала ўмоўна каля 10 валок. Шмат двароў былі гаспадарскімі. Вялікія князі і буйныя землеўласнікі для кіравання гаспадаркамі прызначалі адміністрацыю намеснікаў, ураднікаў, стараст і інш.
Распаўсюджванне фальваркаў прывяло да павелічэння паншчыны і паскорыла запрыгоньванне сялян. Суадносіны фальварковага і сялянскага ворыва вызначаліся як 1:7 (на адну валоку фальварковай зямлі прыходзілася сем сялянскіх). Вытворчасць прадукцыі ў фальварках пераводзілася з нявольнай чэлядзі на прыгонных сялян. Сялянская сям’я атрымлівала ў карыстанне валоку зямлі або частку валокі і павінна была выконваць вызначаныя павіннасці на карысць землеўладальніка на фальварковай зямлі.
Асноўнай галіной вытворчасці ў фальварках заставалася збожжавае раслінаводства, у асноўным жыта. Збожжа карысталася высокім і ўстойлівым попытам як у Заходняй Еўропе, так і на ўнутраным рынку. Другое па значнасці месца належала жывёлагадоўлі. У фальварках гадавалі разнастайную свойскую жывёлу і хатнюю птушку. Болыпасць гаспадарак былі шматгаліновымі. Яшчэ адным напрамкам з’яўлялася перапрацоўка сельскагаспадарчай сыравіны (млыны, сыраварні і інш.). Імкненне феадалаў атрымаць большы прыбытак выклікала актыўную распрацоўку ў таварных мэтах лясных, бортных, рыбных і іншых угоддзяў.
Пашырэнне фальваркаў прывяло да павелічэння сельскагаспадарчай прадукцыі і паляпшэння яе якасці, умацавала сувязі з рынкам. Пераважная большасць землеўладальнікаў арыентавалася на ўнуграны рынак і купцапасрэдніка. Буйныя феадалы вялі знешні гандаль непасрэдна, пастаўлялі ў Заходнюю Еўропу і набывалі там разнастайныя тавары.
Распаўсюджванне фальваркаў з’явілася важным этапам эвалюцыі гаспадаркі Вялікага Княства Літоўскага. Да сярэдзіны XVI ст. фальварак стаў галоўнай формай гаспадарання феадалаў на захадзе і ў цэнтральнай частцы Беларусі. Фальваркі ствараліся як у прыватных, так і ў дзяржаўных і царкоўных уладаннях. Вялікую ролю ў пашырэнні фальваркова-паншчыннай сістэмы гаспадарання адыгралі аграрныя рэформы, распачатыя каралевай Бонай і працягнутыя Жыгімонтам Аўгустам.
Валока асноўная зямельная мераў ВКЛ (21,36 га), якая складалася з 30 моргаў, або 9000 прутоў.
АГРАРНАЯ РЭФОРМА КАРАЛЕВЫ БОНЫ СФОРЦЫ
Пераход да таварнай гаспадаркі значна павялічыў даходы феадалаў. Разам з тым шматлікія прывілеі і зямельныя падараванні шляхце істотна зменшылі паступленні ў дзяржаўны скарб. Значныя дзяржаўныя, і асабліва ваенныя расходы патрабавалі новых грашовых паступленняў. Першыя спробы рэфармавання гаспадаркі былі зроблены ў 1530-40-я гг. каралевай Бонай Сфорцай, жонкай вялікага князя і караля Жыгімонта I Старога.
Бона Сфорца (1494—1557) надзвычай цікавая і супярэчлівая постаць нашай гісторыі. Яна паходзіла з сям’і міланскага герцага Джана Галеацца Сфорца і Ізабэлы Арагонскай. Бона Сфорца не толькі лічылася адной з найпрыгажэйшых нявест Еўропы, але і славілася сваёй адукаванасцю і практычнасцю. Яна атрымала выдатную па тым часе адукацыю: ведала права, тэалогію, латынь, філасофію і матэматыку. Свае веды і таленты Бона Сфорца паспяхова рэалізавала ў новай радзіме. Шлюб з Жыгімонтам Старым адбыўся ў 1518 г. Адзін з шасці дзяцей, народжаных у гэтым шлюбе, Жыгімонт Аўгуст, стаў наступным вялікім літоўскім князем і польскім каралём.
3 самага пачатку Бона Сфорца імкнулася ўзмацніць уладу вялікага князя і караля шляхам павелічэння эканамічнай магутнасці гаспадара. Сапраўды, дзейнасць каралевы-рэфарматаркі значна павялічыла зямельную ўласнасць дынастыі Ягелонаў, а таксама абараніла дзяржаўныя землі ад захопаў іх феадаламі. Праз суд, выкуп з закладу былі вернуты шматлікія землі, прысвоеныя магнатамі раней (напрыклад, Гарадзенскае староства). Менавіта каралева Бона са сваіх уладанняў (Давыд-Гарадок, Клецк, Пінск, Кобрын) упершыню пачала шырокую рэарганізацыю гаспадаркі, якая і стала асновай рэформы «валочнай памеры», працягнутую потым яе сынам.
У пачатку XVI ст. на тэрыторыі Пінскага Палесся зямельныя ўладанні манарха былі найбуйнейшымі. Пінскае староства было падобна на іншыя велікакняжацкія ўладанні. Поруч з сялянскімі вёскамі, але звычайна на лепшых землях, існавалі гаспадарскія двары. Яны выступалі адміністрацыйнымі і фіскальнымі цэнтрамі навакольных вёсак, мелі невялікія гаспадаркі для задавальненння патрэб княжацкай адміністрацыі. Кіравалі такімі дварамі ўраднікі, а ўсе работы выконвала чэлядзь нявольная. У сярэднім на адзін княжацкі двор прыходзілася каля 20 нявольнікаў. Акрамя гарадоў і двароў, у Пінскім павеце вялікі князь валодаў 102 вёскамі, а ў Клецкім павеце меў 49 вёсак. Але гэтыя вялікія ўладанні не прыносілі адчувальнага прыбытку. Асноўны даход у скарб давала даніна ад падданых, выплаты за арэнду і нязначныя розныя падаткі.
Першыя падараванні зямель жонцы Жыгімонт Стары зрабіў яшчэ ў 1519 г., але спатрэбіўся пэўны час на ўпарадкаванне спраў пасля смерці іх папярэдняга ўладальніка князя Фёдара Іванавіча Яраславіча. Таму пацвярджальны ліст на валоданне Пінскім, Клецкім, Давыд-Гарадзенскім, Рагачоўскім княствамі і воласцю Вяда Бона Сфорца атрымала толькі ў 1523 г. Правы на гэтыя землі перадаваліся каралеве ў такіх жа памерах, якія меў князь Фёдар. Становішча атрыманых ад мужа зямель не задавальняла Бону Сфорцу. Яна імкнулася зрабіць Палессе цэнтрам сваіх будучых уладанняў і, не чакаючы пацвярджальных актаў, ужо ў 1522 г. прыступіла да ўпарадкавання набыгых зямель.
У атрыманых княствах было створана мясцовае кіраўніцтва пад началам старостаў. У асобныя гарады прызначаліся падстарасты і пісары. 3 1532 г. каралева ў поўнай ступені валодала і Кобрынскім староствам (былым княствам), якім распараджалася з 1519 г. Акрамя рэарганізацыі сістэмы кіравання, Бона Сфорца паслядоўна праводзіла палітыку пашырэння і аб’яднання сваіх зямель. Існуючая цераспалосіца істотна перашкаджала гаспадарчаму развіццю і стрымлівала ўтварэнне буйных таварных маёнткаў. Бона Сфорца імкнулася пашыраць свае ўладанні шляхам куплі і вяртання судовым парадкам спрэчна захопленых феадаламі зямель. Так, у 1536 г. яна набыла Шарашоў у Кобрынскім павеце ў баяр Яна Іллініча і Яна Абрамовіча. Некалькі гадоў вяліся зямельныя спрэчкі з князямі Чартарыйскімі і Сангушкамі. Таксама практыкаваўся абмен землямі з феадаламі, чые ўладанні ўклініваліся ў землі каралевы. Дзейсным механізмам пашырэння ўладанняў былі неаднаразовыя рэвізіі праў шляхты, духоўных асоб на зямлю, якой яны карысталіся.
У сваіх уладаннях Бона Сфорца загадала перамераць ворыўныя землі з дапамогай новых адзінак вымярэння валок. Перамераныя землі падзяляліся паміж вёскамі і прыватнымі ўладальнікамі. Пры гэтым каралева імкнулася не толькі пакінуць за сабой лепшыя землі, але і садзейнічала аб’яднанню зямель прыватых уладальнікаў у адно цэлае. Шмат увагі надавалася ўпарадкаванню сялянскіх павіннасцей. Замест натуральнай даніны і прыгонніцтва пачалі паступова ўводзіць грашовы чыніп.
Упарадкаванне прадугледжвала пашырэнне ворыўнай запашкі, а таксама, пры неабходнасці, перапос вёсак на новае месца. Пры гэтым ліквідавалася ранейшая бессістэмная забудова, уводзілася вулічная планіроўка. Вёскі аб’ядноўваліся ў войтаўствы, на чале якіх для кіравання прызначаліся войты. У 1549-1550 гг. у Кобрынскім старостве былі арганізаваны тры вялікія фальваркі (ад 22 да 37 валок). Яны спецыялізаваліся на вырошчванні збожжа, якое прадавалі праз Гданьск. Дзесяць меншых фальваркаў