Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Спробы дыпламатычнага вырашэння канфлікту ВКЛ з Маскоўскай дзяржавай поспехаў не прынеслі. Улетку 1560 г. адбыліся першыя баявыя сутыкненні войскаў абедзвюх дзяржаў, аднак збольшага яны мелі лакальны характар. Летам 1561 г. у канфлікт уступіла Шведскае каралеўства, войскі якога ўзялі пад свой кантроль Рэвель (сучасны Талін), адзін з важнейшых партоў і замкаў у Лівоніі. Вялікае Княства апынулася ў стане вайны і са Швецыяй, хоць ваенныя дзеянні паміж імі так і не набылі шырокага размаху.
Тым часам паміж ВКЛ і Лівонскім ордэнам працягваліся перамовы аб далейшым лёсе апошняга. 28 лістапада 1561 г. у Вільні была падпісана чарговая дамова, паводле якой змяняўся дзяржаўны статус Лівоніі. Землі Лівонскага ордэна перайшлі пад пратэктарат Жыгімонта Аўгуста, як уладара Полынчы і ВКЛ. Лівонская дзяржава была падзелена на Курляндскае і Земгальскае герцагства і Задзвінскае княства, а былы магістр ордэна Г. Кетлер стаў васалам караля польскага і вялікага князя літоўскага. Тым не менш Лівонія захавала даволі шырокую ўнутраную аўтаномію. Акрамя таго, Рыга, хоць і згаджалася на ваеннае супрацоўніцтва з Вялікім Княствам, гэтай дамовы не прызнала і заставалася незалежнай яшчэ да 1581 г.
Вынікі віленскай дамовы 1561 г. былі даволі неадназначнымі. 3 аднаго боку, пад кантроль ВКЛ пераходзіла большая частка Лівоніі. 3 другога боку, літвіны не атрымалі тут ні дзяржаўных пасад, ні зямельных уладанняў, а толькі неабходнасць абароны гэтых зямель за ўласны кошт. Акрамя таго, новая шырокамаштабная вайна з Маскоўскай дзяржавай была непазбежнай.
I сапраўды, ужо ўвесну 1562 г. пачаліся даволі маштабныя баявыя дзеянні паміж войскамі ВКЛ і Маскоўскай дзяржавай, прычым на землях Беларусі. У сакавіку маскоўскія атрады рабілі набегі на памежныя раёны Полаччыны, ваколіцы Оршы, Дуброўна, Мсціслава, Копысі, Шклова, Магілёва, Чачэрска і Прапойска (суч. Слаўгарад). У маі маскоўскае войска беспаспяхова спрабавала захапіць Віцебск. Атрады ВКЛ адказалі паходамі на Смаленшчыну, Веліж, Себеж і Апочку. Да таго ж па дамоўленасці з літвінамі ў ліпені 1562 г. крымскія татары здзейснілі набег на тэрыторыі Маскоўскай дзяржавы, што прымусіла Івана IV адкласці на пэўны час падрыхтоўку да маштабнага паходу на Вялікае Княства. Летам восенню 1562 г. лакальныя баявыя сутыкненні працягваліся. У жніўні пад Невелем атрад у 1,5—2 тыс. палякаў і літвінаў (па іншых даных 4 тыс. чалавек) нанёс адчувальнае паражэнне маскоўскаму войску колькасцю ў 15 тыс. ратнікаў. У выніку бітвы маскоўцы страцілі, па розных ацэнках, ад 1,5 да 7-8 тьіс. чалавек, у той час як саюзнікі усяго 15—16 жаўнераў. У верасні атрады ВКЛ здзяйснялі выправы на ваколіцы Себежа і Старадуба. Да зімы 1562 г. ваенныя дзеянні былі часова прыпынены. Аднак ужо ўвосень 1562 г. Іван IV пачаў рыхтаваць буйны ваенны паход супраць ВКЛ. Мэтай удару стаў Полацк, захоп якога перадаваў бы ў рукі маскоўцаў стратэгічную перавагу фактычна на ўсім тэатры баявых дзеянняў.
БАРАЦЬБА ЗА ПОЛАЦК. ЗАВЯРШЭННЕ ПЕРШАГА ЭТАПУ ЛІВОНСКАЙ ВАЙНЫ
Паход на Полацк узначаліў асабіста Іван IV, узяўшы з сабой дзеля ідэалагічнага абгрунтавання сваёй агрэсіі крыж Ефрасінні Полацкай. Збор маскоўскага войска адбыўся ў пачатку студзеня 1563 г. у Вялікіх Луках. Сілы маскоўцаў складалі каля 60 тыс. жаўнераў, без уліку розных дапаможных сіл, а таксама каля 150-200 гармат. Па інпіых даных, відавочна завышаных, колькасць арміі сягала да 200—300 тыс. чалавек. Войска ж ВКЛ пад кіраўніцтвам вялікага гетмана Мікалая Радзівіла Рудога ў пачатку 1563 г. налічвала 3400 жаўнераў.
Ужо 31 студзеня 1563 г. маскоўская армія падышла да Полацка. Вялікае Княства Літоўскае аказалася зусім не падрыхтаваным да такой сітуацьіі.
Гарнізон Полацка складаў толькі каля 2500 чалавек і меў ад 20 да 40 гармат. Кіраваў абаронай горада полацкі ваявода Станіслаў Давойна.
Полацк быў акружаны маскоўцамі. Непасрэдна да гарадскога пасада падцягнулі гарматы, у тым ліку і цяжкія. Атрады М. Радзівіла Рудога знаходзіліся за 40 км ад горада. У такіх умовах С. Давойна прыняў даволі спрэчнае рашэнне спаліць гарадскі пасад і адступіць у Верхні замак. Гэта дазволіла маскоўскім войскам падцягнуць цяжкую артылерыю непасрэдна да замкавых сцен. Акрамя таго, пачаліся канфлікты і сярод кіраўніцтва асаджанага гарнізона. 13-14 лютага адбываўся пастаянны масіраваны абстрэл замка. Маскоўцам удалося падпаліць сцены. 15 лютага 1563 г. Полацк капітуляваў. Пасля захопу горада царскія татары па-зверску забілі манахаўбернардынцаў, а Іван IV асабіста загадаў утапіць у Дзвіне ўсіх мясцовых яўрэяў. Тысячы полацкіх мяшчан, а таксама шляхта былі вывезены ў Маскоўскую дзяржаву. ВКЛ згубіла ініцыятыву ў вайне і вымушана было як мага хутчэй пайсці на спыненне баявых дзеянняў.
Нягледзячы на перамір’е, маскоўскія войскі працягвалі рэйды ў глыб тэрыторыі ВКЛ, менавіта на левабярэжную Полаччыну. Са свайго боку, кіраўніцтва Вялікага Княства выкарыстоўвала дыпламатычныя захады, каб выйграць час для падрыхтоўкі рэваншу. Так, у снежні 1563 г. у Маскве знаходзілася вялікае пасольства ВКЛ у складзе крайчага Юрыя Хадкевіча, гаспадарскага маршалка Рыгора Валовіча і пісара Міхала Гарабурды. Аднак перамовы з-за прынцыпова розных патрабаванняў абодвух бакоў скончыліся няўдала. Маскоўская дзяржава прыступіла да падрыхтоўкі чарговага буйнамаштабнага паходу на Вялікае Княства Літоўскае.
У студзені 1564 г. у глыб тэрыторыі ВКЛ рушылі дзве вялікія маскоўскія групоўкі. Першая, якая выйшла з Полацка, налічвала каля 17-18 тыс. чалавек (па некаторых звестках да 30 тыс.), узначальваў яе Пётр Шуйскі. Другая групоўка на чале з Васілём Сярэбраны.м рухалася са Смаленска і складалася недзе з 50 тыс. жаўнераў. Планавалася, што абедзве групоўкі злучацца пад Оршай і працягнуць наступленне далей у напрамку Менска і Новагародка, «чйнечй плен й шкоду...». У сваю чаргу, войска ВКЛ на той момант складала, па розных даных, ад 4 да 10 тыс. чалавек.
Атрымаўшы дакладныя звесткі аб прасоўванні групоўкі П. Шуйскага, М. Радзівіл Руды рушыў ёй насустрач да ракі Улы. Войска ВКЛ скарыстала фактар нечаканасці і 26 студзеня 1564 г. каля с. Іванаўскае нанесла раптоўны ўдар. Нягледзячы на сваю колькасную перавагу, маскоўскае войска не здолела аказаць арганізаванага супраціўлення і было цалкам разбіта. У палон трапіла ўсё вышэйшае камандаванне дадзенай групоўкі, а сам П. Шуйскі быў забіты. Ульская бітва была адной з самых значных
перамог войска ВКЛ у гады Лівонскай вайны. У ёй вызначыліся ротмістры Баркулаб Корсак, Рыгор Бака, Юрый Зяновіч, князь Багдан Саламярэцкі.
Вялікую небяспеку несла і другая маскоўская групоўка. Супраць яе выступіў аршанскі староста Філон Кміта-Чарнабьгльскі на чале войска, якое налічвала ўсяго толькі ад 500 да 2000 вершнікаў. У пачатку лютага 1564 г. войска В. Сярэбранага атрымала дэзінфармацыю, што да яго падыходзяць асноўныя сілы ВКЛ. Таму, сутыкнуўшыся з невялікім атрадам Ф. Кміты, маскоўцы прынялі яго за галоўнае войска Вялікага Княства і панічна адступілі да Смаленска. Такім чынам, планы вялікага паходу ў глыб ВКЛ былі сарваны, маскоўскае войска панесла велізарныя страты, але вызваліць занятыя землі літвіны не здолелі.
У верасні 1564 г. Вялікае Княства паспрабавала арганізаваць ваенную кампанію, мэтай якой было вызваленне Полацка. Саюзнае войска, складзенае з літвінаў і палякаў, колькасцю звыш 9 тыс. чалавек 16 верасня падышло да горада. Аднак саюзнікі спадзяваліся на бітву ў адкрытым полі і не былі падрыхтаванымі да асады. У сваю чаргу, маскоўцы зачыніліся ў горадзе, гатовыя да працяглай асады. У пачатку кастрычніка літвінам і палякам прыйшлося адступіць. Да таго ж у лістападзе 1564 г. значныя сілы Маскоўскай дзяржавы, якія рухаліся на дапамогу асаджанаму гарнізону ў Полацку, захапілі замак Азярышча. ВКЛ не здолела развіць поспех пачатку 1564 г. Усё больш відавочным станавілася тое, што яно не мае дастатковых фінансавых і людскіх рэсурсаў, каб самастойна арганізаваць эфектыўнае і паспяховае ваеннае супраціўленне Маскоўскай дзяржаве.
У 1565-1566 гг. вайна набыла характар невялікіх лакальных сутычак. Палякі і літвіны неаднаразова здзяйснялі напады на падкантрольную маскоўцам частку Лівоніі і Пскоўшчыну. На ўсходнім памежжы аб’ектам для паходаў атрадаў ВКЛ сталі Смаленск, Почап, Старадуб, Чарнігаў, Рослаў, Севершчына і інш. Асабліва ў гэтых паходах вызначыўся Ф. Кміта-Чарнабыльскі. Даволі актыўна праявіў сябе ў гэты час і віцебскі ваявода Станіслаў Пац, які неаднаразова арганізоўваў ваенныя паходы на Усвяты і Веліж. Маскоўцы спрабавалі трывала замацавацца на захопленых землях. Так, на Полаччыне былі пабудаваны невялікія, але добра ўмацаваныя замкі Коп’е, Сокал, Ула, Усвяты і інш. На пэўнае суцішванне баявых дзеянняў паўплывалі фінансавыя і ўнутрыпалітычныя цяжкасці ў абедзвюх дзяржавах, а таксама эпідэмія чумы.
Аднавіліся дыпламатычныя кантакты. Улетку 1566 г. у Маскве знаходзілася вялікае пасольства ВКЛ у складзе трокскага кашталяна Юрыя Хадкевіча, берасцейскага ваяводы Юрыя Тышкевіча і пісара Міхала Гарабурды. Вынікам перамоў стала заключэнне перамір’я да восені 1567 г. Палітычная
эліта ВКЛ цвёрда імкнулася захаваць лівонскія землі за сабой. На сойме ў Гародні ў канцы 1566 г. была зацверджана унія Лівоніі з Вялікім Княствам Літоўскім, паводле якой яны аб’ядналіся на «вечныя часы», як «адзіны народ».
Нягледзячы на перамір’е, ужо летам 1567 г. баявыя дзеянні аднавіліся. Адбываліся яны даволі паспяхова для ВКЛ і былі звязаны з прызначэннем выконваючым абавязкі польнага гетмана Рамана Сангушкі. У ліпені каля возера Суша Р. Сангушка на чале 2 тыс. нанятых жаўнераў нечакана напаў на маскоўскі лагер і разбіў 8-тысячную варожую групоўку. У верасні 1567 г. менш за 3 тыс. чалавек на чале з Р. Сангушкам разбілі 9 тыс. маскоўцаў.
Увосень 1567 г. Вялікае Княства Літоўскае прыступіла да арганізацыі шырокамаштабнай ваеннай аперацыі супраць Маскоўскай дзяржавы. Пад Маладзечна і Радашковічамі адбыўся збор паспалітага рушэння. У рушэнне выйшла каля 30 тыс. шляхціцаў, яго ўзначаліў асабіста Жыгімонт Аўгуст. 3 улікам нанятых і польскіх атрадаў, было сабрана войска колькасцю каля 50 тыс. чалавек. Аднак ніякіх актыўных баявых дзеянняў не праводзілася. Час быў змарнаваны, і шляхта пачала проста раз’язджацца па дамах. Зноў усё абмежавалася лакальнымі аперацыямі. У лютым 1568 г. частка войска ВКЛ на чале з Я. Хадкевічам паспрабавала захапіць замак Ула, але трохтыднёвая асада ніякіх вынікаў не прынесла. Літвіны адступілі са значнымі стратамі. Прыкладна ў той жа час Ф. Кміта-Чарнабыльскі арганізаваў даволі ўдалы паход пад Смаленск, падчас якога быў разбіты значны маскоўскі атрад.