Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
Са студзеня па сакавік 1578 г. праходзіў вальны сойм Рэчы Паспалітай, на якім абмяркоўвалася вайна з Іванам IV. Імкненне Стэфана Баторыя пераламіць ход барацьбы за Лівонію і вызваліць захопленыя беларускія землі адпавядала інтарэсам палітычнай эліты ВКЛ, таму літвіны згадзіліся з планамі вядзення вайны з Маскоўскай дзяржавай і ўзялі актыўны ўдзел у абмеркаванні стратэгіі і тактыкі будучай вайсковай кампаніі. Сенатары і земскія паслы Вялікага Княства на сойме ўхвалілі двухгадовы падатак на вядзенне вайны. Цікава, што ў гэты ж час у Маскве знаходзіліся паслы Рэчы Паспалітай, якія вялі перамовы аб заключэнні доўгатэрміновага перамір’я з Маскоўскай дзяржавай. Перамовы гэтыя аказаліся вельмі складанымі. Іван IV быў упэўнены ў сваёй ваенна-палітычнай перавазе над Рэччу Паспалітай і навязваў пасольству непрымальныя ўмовы міру. У выніку было ўзгоднена перамір’е на тры гады, якое Стэфан Баторый так і не ратыфікаваў.
Хоць падаткі былі ўхвалены, падрыхтоўка да новай ваеннай кампаніі вельмі зацягнулася. У сваю чаргу, маскоўскія войскі ўвосень 1578 г. актывізавалі свае дзеянні ў Лівоніі не толькі супраць Рэчы Паспалітай, але і супраць Швецыі. У кастрычніку імі быў узяты падкантрольны шведам замак Обэрпален. Пасля гэтага войскі Маскоўскай дзяржавы колькасцю ў 15-18 тыс. чалавек, узмоцненыя артылерыяй (64 гарматы), накіраваліся да Вендэна. Горад займаў даволі важнае стратэгічнае становішча ў цэнтральнай Лівоніі, і кантроль над ім адкрываў непасрэдны шлях да Рыгі. Ужо 14 кастрычніка маскоўцы падышлі пад сцены замка, a 15 кастрычніка горад быў узяты ў аблогу, і пачаўся масіраваны артылерыйскі агонь па замкавых
умацаваннях. Да Вендэна накіраваліся атрады Рэчы Паспалітай на чале з ротмістрам Андрэем Сапегам. Па дарозе ён злучыўся яшчэ і са шведскім атрадам. Колькасць аб’яднанага войска складала ад 4500 да 5500 жаўнераў, а агульнае кіраванне ім належала А. Сапегу.
Саюзнікі падышлі да Вендэна 21 кастрычніка 1578 г. і пачалі пераправу праз раку. Маскоўцы, убачыўшы малалікасць праціўніка, не перашкаджалі іх пераправе. Гэта была памылка, якая стала вызначальнай для далейшага ходу падзей. Кіраўніцтва маскоўскага войска было ўпэўнена, што не будзе ніякіх цяжкасцей разграміць сілы А. Сапегі ў адкрытай палявой бітве: «...й трйумфовалй Москва, малость люду нашого вжо переправленого вйдечй тамь». Аб’яднаныя войскі Рэчы Паспалітай і Швецыі без праблем пераправіліся праз раку і ў адкрытым полі сышліся з маскоўцамі. На маскоўскім баку была колькасная перавага, а на баку саюзнікаў — лепшая тактычная падрыхтоўка. I на гэты раз праявілася перавага войскаў ВКЛ і Полыпчы над войскам Маскоўскай дзяржавы. Маскоўцы не вытрымалі ўдару вопытнай і добра падрыхтаванай кавалерыі саюзнікаў на чале з А. Сапегам і пачалі адступаць. Хутка адступленне набыло характар бегства. Пераслед і знішчэнне ворага працягваліся на працягу дзвюх міляў, «покй поля ставало вьдолжь». Частка маскоўскага войска, якая не была разбіта і рассеяна, укрылася ў акопах і працягвала ўпарта абараняцца пры сваёй артылерыі. Аб’яднанае войска Рэчы Паспалітай і Швецыі штурмавала маскоўскія пазіцыі да раніцы наступнага дня. У выніку 22 кастрычніка 1578 г. лагер быў захоплены, а войска Маскоўскай дзяржавы цалкам разгромлена. Былі забігы ці ўзяты ў палон амаль усе кіраўнікі маскоўцаў, у якасці трафея пераможцы таксама захапілі дзясяткі гармат, у тым ліку цяжкіх, прызначаных спецыяльна для асады замкаў.
Бітва пад Вендэнам стала па сутнасці прадвеснікам карэннага пералому ў ходзе Лівонскай вайны. Ініцыятыва ў баявых дзеяннях зноў пераходзіла на бок ВКЛ і Польшчы. Поўны разгром маскоўскіх войскаў быў выкарыстаны ў прапагандысцкіх мэтах і шмат у чым прадвызначыў змену грамадскіх настрояў у ВКЛ адносна перспектыў далейшага працягу вайны з Маскоўскай дзяржавай.
На пазіцыю шляхты паўплываў і прыезд у лютым 1579 г. у Вялікае Княства самога Стэфана Баторыя. На лютаўскім з’ездзе ў Гародні літвіны за свой кошт выставілі на вайну ад 8 да 10 тыс. жаўнераў, магнаты са сваіх маёнткаў накіравалі сялян з рыштункам для прац у войску, а таксама выдалі значную колькасць збожжа, валоў. На два гады быў працягнуты збор мыта, а шляхта на павятовых сойміках згадзілася выйсці ў паспалітае рушэнне. Акрамя таго, трымальнікі гаспадарскіх маёнткаў (галоўным чынам магнатэрыя) абавязаліся выдаць на вядзенне вайны 100 000 польскіх злотых.
Стэфан Баторый не марудзячы прыступіў непасрэдна да падрыхтоўкі ваеннай кампаніі і 26 чэрвеня 1579 г. у Вільні ўрачыста абвясціў вайну Івану IV. Галоўнай мэтай кампаніі стала вызваленне Полацка, што давала кантроль за навігацыяй па Дзвіне. Войска Рэчы Паспалітай налічвала больш за 41 тыс. чалавек, з якіх каля 23 тыс. жаўнераў выстаўляла непасрэдна ВКЛ. У канцы ліпеня пачатку жніўня былі ўзяты замкі Казьян і Красны, а таксама знііпчана крэпасць Сітна. 3 11 жніўня пачалася асада Полацка. Маскоўскі гарнізон колькасцю прыкладна ў 6 тыс. чалавек абараняўся ў Верхнім замку. Упартае супраціўленне і добрыя замкавыя ўмацаванні не дазволілі авалодаць Полацкам з ходу. Акрамя таго, асаду ўскладнялі амаль няспынныя дажджы і спустошаныя за шаснаццаць гадоў акупацыі наваколлі. Войска Рэчы Паспалітай цярпела недахоп харчавання, спробы падпаліць сцены замка вынікаў не давалі. Нарэшце, 29 жніўня драўляныя ўмацаванні ўдалося падпаліць, што і прадвызначыла лёс асады. Маскоўскі гарнізон пачаў перамовы аб капітуляцыі. 30 жніўня 1579 г. Полацк быў вызвалены. Актыўны ўдзел у баявых дзеяннях узяла полацкая шляхта, адна з найбольш пацярпелых у Лівонскай вайне. Па прызнанні Стэфана Баторыя, шляхціцы Полаччыны: «з мйлостй своее ку намь господару й речй посполйтое... пры добываню того замьку Полоцького з рукь непрйятпельскйх Московьскйхь... з нелнтованемь горла й маетьностей свойх, яко добрые а верные рыцерскйе людй служйлй».
Тым часам маскоўскае войска (каля 40 тыс. чалавек) на чале з Іванам IV знаходзілася ў Ноўгарадзе, але пайсці пад Полацк і ўступіць у адкрытую палявую бітву з войскам Стэфана Баторыя вялікі князь маскоўскі не наважыўся. Маскоўцы абмяжоўваліся толькі рэйдамі невялікіх атрадаў на землі ВКЛ. У сваю чаргу, шэраг атрадаў Рэчы Паспалітай здзейснілі паходы на тэрыторыю Лівоніі і Маскоўскай дзяржавы. Асабліва ўдалымі былі рэйды Філона Кміты-Чарнабыльскага на Смаленшчыну і князя Івана Саламярэцкага пад Яраслаўль.
Пасля вызвалення Полацка войска Рэчы Паспалітай працягнула свой паход. Ад маскоўскіх войскаў была вызвалена большая частка захопленых раней зямель Паўночнай Беларусі. Так, атрады ульскага старосты Канстанціна Лукомскага і Марціна Курча 4 верасня занялі замак Туроўля. Пасля ўпартага і крывавага штурму 25 верасня быў захоплены Сокал. У кастрычніку быў вымушаны капітуляваць замак Суша, а ў снежні Няшчэрда. Усяго за гэтую кампанію войска Рэчы Паспалітай авалодала васьмю замкамі, важнейшым з якіх, безумоўна, з’яўляўся Полацк.
Неабходна было працягваць актыўныя баявыя дзеянні, каб замацаваць гэты поспех, для чаго патрабаваліся новыя грашовыя сродкі. На сойме
Рэчы Паспалітай 1579/80 г. літвіны падтрымалі планы Стэфана Баторыя «далей войну протйвь тому непрйятелю попйратй»-. быў ухвалены падатак на адзін год. А шляхта на галоўным з’ездзе ВКЛ у Вільні ўвесну 1580 г. другі раз згадзілася выйсці на вайну паспалітым рушэннем. Падтрымка вайны была ў грамадстве вельмі вялікай. Па сведчаннях храніста і дыпламата Р. Гейдэнштэйна, колькасць нанятага войска і паспалітага рушэння ВКЛ ды якасць яго ўзбраення ў 1580 г. была такой, што ніхто не мог бы здагадацца аб стратах літвінаў у мінулым годзе.
Ваенная кампанія 1580 г. таксама атрымалася даволі ўдалай для Рэчы Паспалітай. Збор войска прызначаўся ў Чашніках. Галоўнай мэтай наступлення былі вызначаны Вялікія Лукі, кантроль над якімі даваў стратэгічную перавагу для далейшага наступлення або ў Лівонію, або ў глыб Маскоўскай дзяржавы. Каб адцягнуць увагу маскоўцаў, на Смаленшчыну зноў быў накіраваны Ф. Кміта-Чарнабыльскі (з кастрычніка 1579 г. -тытулярны смаленскі ваявода). Асноўныя сілы Рэчы Паспалітай дасягалі амаль 48 тыс. чалавек, з якіх войска ВКЛ складала больш за 25 тыс. жаўнераў. Перад паходам на Вялікія Лукі неабходна было ўзяць пад кантроль шэраг крэпасцей. Так, войскам на чале з каронным канцлерам Я. Замойскім у ноч на 7 жніўня здаўся Веліж, а атрады віленскага ваяводы і вялікага гетмана М. Радзівіла Рудога 16 жніўня авалодалі Усвятамі. У канцы жніўня асноўныя сілы Рэчы Паспалітай падышлі да Вялікіх Лукаў. Асада пачалася 27 жніўня, a 1 верасня адбыўся масіраваны артылерыйскі абстрэл замка. Штурм працягваўся, нягледзячы нават на тое, што да Стэфана Баторыя прыбылі паслы Івана IV з даволі выгоднымі для Рэчы Паспалітай прапановамі аб перамір’і. Нарэшце. 4 верасня 1580 г. Вялікія Лукі былі захоплены.
Наступленне на гэтым не было завершана. Полацкі ваявода Мікалай Дарагастайскі 29 верасня пераможна завяршыў асаду Невеля, a 20 кастрычніка перад віленскім ваяводам Мікалаем Радзівілам капітуляваў замак Азярышча. Апошнім умацаваным пунктам, захопленым войскамі Рэчы Паспалітай у 1580 г. (23 кастрычніка) стала Завалочча. У самым пачатку 1581 г. атрады ВКЛ на чале з М. Курчам і Ф. Кмітам-Чарнабыльскім захапілі і знішчылі Холм і Старую Русу, крэпасці ў глыбіні маскоўскіх зямель.
Фінансавыя магчымасці далейшага правядзення ваеннай кампаніі былі вычарпаны. Стэфан Баторый склікаў новы вальны сойм Рэчы Паспалітай. Сойм 1581 г. ухваліў чарговы двухгадовы пабор на працяг шырокамаштабных баявых дзеянняў. Таксама ў ВКЛ быў працягнуты тэрмін збірання мыта яшчэ на два гады. Падкрэслім, што ў адрозненне ад часткі польскай шляхты, паслы і сенатары Вялікага Княства Літоўскага без усякіх агаворак падтрымалі фінансавыя рашэнні сойма.
Нягледзячы на значную шкоду, якую прыносілі пастоі войскаў Рэчы Паспалітай у дзяржаўных і шляхецкіх маёнтках, прадстаўнікі ВКЛ паранейшаму падтрымлівалі рашучую палітыку караля і вялікага князя, якая адпавядала іх інтарэсам. Яшчэ адным фактарам, што паўплываў на пазіцыю літвінаў, быў правал перамоў аб міры, якія праводзіліся ў гэты ж час у Варшаве пад кіраўніцтвам віленскага кашталяна і канцлера Астафія Валовіча.
У ліпені 1581 г. распачалася чарговая, трэцяя, ваенная кампанія. На гэты раз асноўнай мэтай быў захоп Пскова галоўнай і мацнейшай фартэцыі Маскоўскай дзяржавы ў гэтым рэгіёне. Авалоданне Псковам дазваляла фактычна адрэзаць Маскоўскую дзяржаву ад Лівоніі.