• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Другую, больш значную частку дзяржаўных зямель складалі воласці адміністрацыйна-тэрытарыяльныя адзінкі, якія аб’ядноўвалі сельскія абшчыны некалькіх паселішчаў. Колькасць такіх паселішчаў у складзе воласці вагалася ад 10 да 30 ці болей. Больш значныя па тэрыторыі воласці да сярэдзіны XVI ст. знаходзіліся наўсходзе княства. Сярод іх вылучаліся Азярышчанская і Усвяцкая Віцебскага павета; Магілёўская Аршанскага павета; Барысаўская, Любашанская, Свіслацкая, Бабруйская на Бярэзіне; Крычаўская, Прапойская, Чачэрская ў Пасожжы; Гомельская, Рэчыцкая, Мазырская на поўдні. Кіраваць такімі валасцямі вялікі князь звычайна прызначаў намеснікаў з ліку буйных феадалаў. У XV ст. намеснікамі Азярышчанскай воласці прызначаліся феадалы з роду Валовічаў, Кішкаў. Радзівілаў. Вялікія князі Аляксандр і Жыгімонт Стары перадавалі Азярышчанскую воласць ва ўладанне сваіх жонак Алены Іванаўны і Боны адпаведна. 3 ліку буйных феадалаў прызначаліся велікакняжацкія намеснікі і ў Барысаўскую воласць, даходы з якой накіроўваліся на службовыя выдаткі Віленскага ваяводства. Невыпадкова сярод яе намеснікаў у першай палове XVI ст. былі Альбрэхт Гаштольд, Ян Глябовіч, Мікалай Радзівіл Чорны, якія адначасова з’яўляліся і віленскімі ваяводамі.
    У воласць, акрамя гаспадарчых зямель сельскіх абшчын, уваходзілі пусташы, лясы, бабровыя гоны і іншыя падобныя землі, якія знаходзіліся ў карыстанні ўсёй воласці. Так, у інвентары 1545 г. Мядзельскай воласці падрабязна пералічаны пусташы і сенажаці, а «сумма пустовіцнзн всех мядельскнх 25». Ворыўныя землі выкарыстоўваліся сялянамі як сямейныя надзелы, астатнімі пустуючымі землямі распараджалася адміністрацыя.
    Для кіравання ў сельскіх абшчынах сяляне выбіралі старцаў, якія пры дапамозе дзясяцкіх размяркоўвалі і арганізоўвалі збор падаткаў. Выбраныя старцы выступалі пасрэднікамі паміж сельскай абшчынай і прадстаўнікамі дзяржаўнай улады цівунамі ці намеснікамі. Знаходзіўся цівун (намеснік) звычайна ў найбольш значным паселішчы — горадзе, вялікім сяле, якія размяшчаліся ў цэнтры воласці. На цівуна і намесніка ўскладаліся прыём і перасылка сабраных падаткаў да дзяржаўнага скарбу, узвядзенне і рамонт абарончых збудаванняў. Паступова правы сельскіх абшчын абмяжоўваліся. Амаль паўсюдна старцаў замест абрання пачалі прызначаць. Сяляне спрабавалі адстойваць ранейшы парадак, але безвынікова. У 1547 г. на скаргу сялян Чачэрскай воласці Жыгімонт Аўгуст адказаў «...нно што ся дотычнт мыта н выбнрання старца, то сей реч наша господарская, а не ваша хлопская». Намеснікі і цівуны атрымалі таксама права збіраць падаткі непасрэдна з сялян, а не праз старцаў.
    3 умацаваннем феадальных адносін валасныя землі, прычым не толькі пусташы, лясныя ўгоддзі, але і дворышчы, вёскі, часам захопліваліся свецкімі
    і царкоўнымі феадаламі. У залежнасць да феадалаў трапляла і іх насельніцтва. Так, у 1526 г. у лісце намесніку Крычаўскай воласці князю Жылінскаму вялікі князь Жыгімонт Стары адзначаў шматлікія скаргі на такія выпадкі: «тем жаловалн нам, што ж дей ты нх многнх, меіцан н людей нашнх, за собою поосажнвал, н тын дей людн поспол з нйм й службы служыта й поплатов выдаватв не хотят».
    Асобныя сёлы са складу валасцей перадаваліся ў часовае або вотчыннае валоданне шляхце, манастырам, царкве. Так, у пачатку XVI ст. сёлы Барысаўскай воласці Глівін, Упірэвічы, Шыпяны і некаторыя іншыя праз велікакняжацкія падараванні сталі прыватнаўласніцкімі.
    За службу за кошт дзяржаўных зямель баяры атрымлівалі ад вялікага князя зямельныя падараванні («дачкм», «дачы», «выслугй») — вёскі, ворыўныя землі, борці, ловы, пусташы і інш. Разбурэнне валасцей больш хутка адбывалася ў заходняй частцы Вялікага Княства Ліз’оўскага.
    Уласнікамі зямлі феадальнага тыпу ў XV першай палове XVI ст. з’яўлялася не толькі шляхта, але і ваенна-служылыя людзі, вярхушка мяшчанства ў гарадах, заможныя татары.
    Развіццё феадальных адносін абумовіла пашырэнне свецкага землеўладання. Найболып актыўна гэты працэс адбываўся ў XV XVI стст. 3 часоў вялікага князя Вітаўта падараванні маёнткаў станавіліся галоўным сродкам ўзнагароджання феадалаў за службу. 3 гэтага ж часу заўважна выступала тэндэнцыя надання буйным феадалам вялікіх маёнткаў, валасцей, гарадоў. Падараванні дробнай і сярэдняй шляхце былі больш сціплымі і абмяжоўваліся пусткамі, часткай вёскі, некалькімі дварамі. Падобную палітыку праводзілі вялікія князі Казімір і Аляксандр. Ад апошняга шэраг буйных маёнткаў атрымаў, напрыклад, Міхаіл Глінскі. Сярод гэтых падараванняў былі маёнтак Мажэйкава пад Лідай, Тураў і інш.
    На працягу XV-XVI стст. велікакняжацкія падараванні, як і раней, Ma­mi давацца на пэўны тэрмін або на «вечнасць». Так, маёнтак Смальняны ў Аршанскім павеце ў 1522 г. быў падараваны князю Канстанціну Астрожскаму «до жйвота й сыну его до жйвотэ». Звычайна падараванні незаселеных зямель утрымлівалі дазвол перасяліць ці запрасіць туды людзей. Феадалы актыўна карысталіся гэтай магчымасцю і стваралі феадальныя двары.
    3 канца XV ст. колькасць часовых падараванняў скарачалася, а ў першай палове XVI ст. найбольш распаўсюджанымі з’яўляліся падараванні на «вечнасць». Так, паводле Полацкай рэвізіі 1552 г. з 116 уладанняў улічанай полацкай шляхты «йзвечныя» складалі пераважную большасць -81. Павелічэнне свецкага землеўладання адбывалася пераважна за кошт дзяржаўных зямель. У выніку адбылося пераразмеркаванне зямлі з XVI ст.
    каля 65 % усёй зямлі з’яўлялася ўжо ўласнасцю феадалаў, у той час як у канцы XIV ст. ім належала менш 1/3 зямлі, а каля 70 % было ў руках вялікага князя.
    Скарачэнню фонда дзяржаўных зямель у XV першай палове XVI ст. садзейнічала таксама велікакняжацкая палітыка падтрымкі каталіцкай царквы. Толькі ў гады Вітаўта віленскаму капітулу было падаравана каля 50 вёсак. Падтрымлівалі гэтую палітыку і феадалы. Так, у 1439 г. князь Міхаіл Жыгімонтавіч падараваў Лепельскі маёнтак Віцебскаму касцёлу. Асабліва заўважнай падтрымка свецкіх землеўласнікаў стала з канца XV ст. Атрымлівала падараванні ад князёў і феадалаў і праваслаўная царква, але яны былі значна меншымі.
    Важнай характарыстыкай землеўладання азначанага перыяду з’яўляецца павелічэнне буйнога землеўладання. Яно адбывалася не толькі на аснове велікакняжацкіх падараванняў, але і за кошт куплі-продажу, заставы, іншых аперацый, якія садзейнічалі збядненню дробнай і сярэдняй шляхты. Таму расла колькасць дробнай шляхты. Паводле попісу войска 1528 г., дробная шляхта ў Беларусі складала 81 % феадалаў. Дробная шляхта знаходзілася на ніжэйшых прыступках феадальнай іерархіі і валодала невялікімі землямі. Да яе з XVI ст. адносіліся, напрыклад, групоўкі ваколічнай (засценкавая, заградовая, шарачковая і іншыя назвы) і чыншавай шляхты, якія па маёмасным становішчы набліжаліся да сялян. Засцянковая шляхта паходзіла са свабодных людзей (баяр, зямян). Яна сялілася на незанятых гаспадарскіх землях (аколіцах, засценках і інш.), а таксама магла дакументальна пацвердзіць сваё паходжанне і даказаць, што вызваляецца ад цяглай службы, чынша і іншых павіннасцей. Чыншавая шляхта сваёй зямлёй не валодала і арандавала яе за грошы ў дзяржавы, паноў, мела асабістую недатыкальнасць і вызвалялася ад павіннасцей. Звычайна ўмовай валодання зямлёй з’яўлялася нясенне шляхтай ваеннай або іншай службы. Амаль палова дробнай шляхты не мела сялян, менавіта яе называлі «голотой». Такія шляхціцы неслі ваенную службу асабіста, або нават па чарзе. Але і ўнутры дробнай шляхты існавала свая іерархія. Сацыяльны статус вотчыннай шляхты, якая атрымала зямельныя падараванні ад іншых буйных феадалаў, быў ніжэйшым за павятовую шляхту, падпарадкаваную непасрэдна вялікаму князю.
    3 канца XIV ст. у Вялікім Княстве Літоўскім пачалі фарміравацца латыфундыі. Да буйных землеўладальнікаў адносілася невялікая групоўка феадалаў. Так, у XV ст. самым значным феадальным родам былі Гаштольды, прадстаўнікі літоўскай знаці, вядомыя з XIV ст. Вялікія зямельныя ўладанні мелі Кезгайлы, Радзівілы, Глябовічы. На аснове попісу войска
    1528 г. вылучаецца 14 буйнейшых землеўладальнікаў, якія агульна выставілі ў войска ВКЛ 3892 коннікаў. 3 іх 466 коннікаў выставіў Альбрэхт Гаштольд, 426 — князь Канстанцін Іванавіч Астрожскі. У XVI ст. узрасла магутнасць літоўскага роду Радзівілаў. У 1528 г. ім належалі 1824 сялянскія дымы, з якіх у войска было выстаўлена 760 коннікаў і 1586 пехацінцаў. Лёс латыфундый складаўся па-рознаму: некаторыя драбіліся паміж шматлікімі нашчадкамі роду і ператвараліся ў звычайныя маёнткі, псраходзілі да іншых уладальнікаў у выніку куплі-продажу, дынастычных саюзаў, адыходзілі да вялікага князя. Так, пасля смерці Станіслава Гаштольда, апошняга прадстаўніка дынастыі, усе родавыя маёнткі перайшлі да вялікага князя.
    У канцы XV пачатку XVI ст. пачала фарміравацца найбольш заможная і ўплывовая частка феадальнага саслоўя магнаты (ад лат. Magnatus багаты, значны чалавек). Да яе адносіліся буйнейшыя феадалы-землеўладальнікі, прадстаўнікі заможнай радавітай знаці. Яны не толькі засяроджвалі ў сваіх руках значныя зямельныя ўладанні і вялікую колькасць сялян, мястэчкі і гарады, але і галоўныя дзяржаўныя пасады.
    У XV-XVI стст. адбывалася станаўленне пануючага саслоўя і адасабленне яго ад іншых груп населызіцтва. Падараваныя манархам прывілеі юрыдычна вызначылі прававы статус шляхты. Афармленне праў і ільгот землеўласнікаў пачалося з прывілея 1387 г., які надаваў феадалам каталіцкага веравызнання пераважна балцкага паходжання шырокія правы валодання і распараджэння сваімі вотчыннымі землямі і вызваляў іх ад шэрагу дзяржаўных павіннасцей. За валоданне зямлёй феадалы неслі ваенную службу, якая дапаўнялася ўзвядзеннем і ўтрыманнем абарончых дзяржаўных збудаванняў.
    Пашырэнне судовага і маёмаснага імунітэту феадалаў адбывалася на працягу XV ст. Так, Гарадзельскі прывілей 1413 г. пашырыў палажэнні прывілея 1387 г. на ўсіх феадалаў каталіцкага веравызнання, гарантаваў недатыкальнасць іх асоб і ўладанняў. Толькі спавядальнікам хрысціянскай каталіцкай веры дазвалялася займаць «дастоінства, месцы і пасады» ў дзяржаве. Удзельнічаць у выбарах вялікага князя таксама маглі толькі «паны і шляхціцы зямлі літоўскай, прыхільнікі хрысціянскай рэлігіі, рымскай царкве падуладныя, не схізматыкі ці іншыя паганыя». Велікакняжацкія прывілеі 1432 і 1434 гг. надавалі праваслаўным феадалам беларускіх і ўкраінскіх зямель роўныя сацыяльна-эканамічныя правы з каталіцкімі феадаламі, у тым ліку права свабоднага распараджэння спадчыннымі маёнткамі, вызваленне ад асобных відаў дзяржаўных падаткаў і павіннасцей, права мець свае гербы і іншыя. Агульназемскі прывілей 1447 г. дапоўніў сацыяльна-эканамічныя правы юрысдыкцыяй землеўласнікаў над залежным ад яго валасным і гарадскім насельніцтвам, а таксама забараніў ураду даваць дзяржаўную маёмасць і пасады іншаземцам.