Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
113.95 МБ
ЗНЕШНЯЯ ПАЛІТЫКА
Курс на мірныя адносіны з суседзямі, узяты кіраўнікамі Вялікага Княства Літоўскага яшчэ ў пачатковы перыяд праўлення Казіміра Ягелончыка, быў працягнуты і ў далейшым. Як рэалістычны палітык Казімір імкнуўся замацавацца на тых рубяжах, якія былі дасягнуты Вітаўтам, і не стаў разгортваць далейшую экспансію на Русі нягледзячы нават на тое, што такія магчымасці існавалі. Прыблізна тое самае можна сказаць і пра іншыя напрамкі магчымага тэрытарыяльнага росту Вялікага Княства Літоўскага. Стаўшы польскім каралём, Казімір засяродзіўся на справах у Цэнтральнай Еўропе, дзе ён дзейнічаў энергічна і дзе ў выніку атрымаў значныя поспехі. Гэта, аднак, прывяло да занядбання справамі на ўсходзе, што стала адным з істотных фактараў хуткага фарміравання ў 2-й палове XV ст. Рускай цэнтралізаванай дзяржавы. Маскоўская Русь імкліва ператваралася ў самага небяспечнага праціўніка Вялікага Княства Літоўскага.
На працягу 1440-х гг. сітуацыя ў Паўночна-Усходняй Русі складвалася такім чынам, што Масква і Вільня ўрэшце пайшлі на заключэнне мірнага дагавора. Пагадненню папярэднічаў небяспечны паход войска Вялікага Княства Літоўскага на Калугу, Казельск, Вярэю і Мажайск у 1445 г., а таксама чарговы выбух дынастычнай вайны ў Маскве. Вялікае Княства Маскоўскае ў той момант было вельмі зацікаўлена ў міры на сваіх заходніх межах. Са свайго боку, Вялікае Княства Літоўскае імкнулася не дапусціць варожых кааліцый з удзелам Масквы і выключыць падтрымку Масквой канкурэнтаў Казіміра Ягелончыка, асабліва Міхаіла Жыгімонтавіча.
31 жніўня 1449 г. бакі заключылі дагавор, які падзяліў сферы ўплываў у Паўночнай і Усходняй Русі. Гэта не быў новы перадзел тэрыторый, дагавор толькі юрыдычна замацаваў становішча, якое фактычна склалася ў рэгіёне
ў канцы 40-х гг. XV ст. Вялікі Ноўгарад і Пскоў былі прызнаны зонай інтарэсаў Масквы. Разанскае княства стала сваеасаблівай нейтральнай тэрыторыяй. Шматлікія дробныя вярхоўскія (у верхнім цячэнні Акі) князі прызнавалі вярхоўную ўладу Казіміра. У цэлым, кожны з бакоў дасягнуў сваёй мэты і атрымаў важны для сябе мір, які аказаўся дастаткова трывалым і доўгім. Праўда, Масква выкарыстала гэты мір больш эфектыўна, рашуча далучаючы да тэрыторыі Рускай дзяржавы ўсё новыя і новыя землі на поўначы і паўночным усходзе Русі. Найважнейшымі набыткамі былі Вялікі Ноўгарад (1478) і Цвер (1485). Казімір Ягелончык, заняты справамі на захадзе, на дзіва спакойна назіраў за поспехамі Масквы — нягледзячы нават на тое, што меў уплывовых прыхільнікаў як у Ноўгарадзе, так і ў Цверы.
Усталяванне гегемоніі Масквы на ўсходзе і гюўначы Русі мела для Вялікага Княства Літоўскага самыя небяспечныя наступствы, якія выходзілі далёка за рамкі знешняй палітыкі. У сувязі з атрыманымі поспехамі ў аб’яднанні рускіх зямель вялікі князь маскоўскі Іван III абвясціў сябе гасударом усёй Русі. А гэта ўжо прама закранала не толькі знешнепалітычныя інтарэсы, але і ўнутрыпалітычнае становішча Вялікага Княства Літоўскага, у склад якога ўваходзіла шмат «рускіх» (беларускіх, украінскіх і ўласна рускіх/расійскіх) зямель.
Казімір Ягелончык не ўмяшаўся ў сітуацыю і ў 1480 г., калі Вялікае Княства Маскоўскае здолела вызваліцца ад ардынскай залежнасці. Адносіны з татарамі здаўна былі адным з найважнейшых напрамкаў знешняй палітыкі Вялікага Княства Літоўскага. На працягу XV ст. магутная еўразійская імперыя Залатая Арда павольна, але незваротна распадалася на часткі. Адным з першых адасобілася Крымскае ханства. Род Гірэяў, які стаў на чале новай дзяржавы, атрымаў і замацаваў сваю ўладу ў Крыме пры падтрымцы Вялікага Княства Літоўскага. У 1440-х гг. Казімір дапамог усталявацца ў Крыме хану Хаджы-Гірэю, які падтрымліваў сяброўскія адносіны з Вялікім Княствам Літоўскім да канца свайго жыцця ў 1466 г.
Нейкі час на ролю адзінага спадчынніка Залатой Арды прэтэндавала Заволжская Арда, якую ў Маскве называлі Вялікай. Ханы Заволжскай Арды спрабавалі праводзіць шырокую знешнюю палітыку, не асабліва клапоцячыся пра набыццё саюзнікаў. Заволжскія татары доўгі час варагавалі і з Крымам, і з Масквой, і з Вялікім Княствам Літоўскім. На працягу 1440-60-х гг. яны здзяйснялі частыя і вельмі небяспечныя напады на паўднёва-ўсходнія і паўднёвыя ўскраіны Вялікага Княства Літоўскага: Кіеўскую, Чарнігаўскую, Падольскую, Валынскую землі. Толькі каля 1470 г. сітуацыя змянілася, і Заволжская Арда ўзяла курс на саюз з Вялікім Княствам Літоўскім. Гэты саюз меў выразную антымаскоўскую накіраванасць. Апрача таго, збліжэнне
з заволжскімі татарамі дало Вялікаму Княству Літоўскаму дадатковы сродак уздзеяння на Крым. адносіны з якім пад уплывам розных фактараў сталі паступова псавацца.
Барацьба Заволжскай Арды з Масквой доўгі час не магла выявіць пераможцу. Справа дайшла да сутыкнення ў 1480 г., калі хан Ахмат паспрабаваў вярнуць Маскоўскую Русь у сваё падпарадкаванне. Насуперак абяцанню, Казімір не прадставіў яму дапамогі. Для Ахмата гэта скончылася катастрофай адступленнем з Русі і хуткай гібеллю.
Практычна адначасова ўскладніліся адносіны Вялікага Княства Літоўскага з Крымам. У 1475 г. турэцкія войскі высадзіліся на паўвостраве і за некалькі месяцаў падпарадкавалі яго сваёй уладзе. Былі захоплены размешчаныя на ўзбярэжжы генуэзскія калоніі, а таксама невялікае грэчаскае княства Мангуп (Феадаро). Крымска-татарскае ханства трапіла ў залежнасць ад Асманскай імперыі і з таго часу ішло ў фарватэры палітыкі Стамбула. Туркі ж у апошняй чвэрці XV ст. няўхільна ўзмацнялі ціск на сваіх паўночных суседзяў. Адначасова з адыходам ад саюзу з Вялікім Княствам Літоўскім намецілася збліжэнне Крыма з Масквой.
У 1482 г., выконваючы загад турэцкага султана і будучы заахвочаным Іванам III, крымскі хан Менглі-Гірэй на чале вялізнага войска нечакана з’явіўся пад Кіевам і захапіў горад. Разбурэнне Кіева выразна паказала безабароннасць паўднёвых граніц Вялікага Княства Літоўскага і сур’ёзнасць пагрозы з боку Крыма. I сапраўды, напады крымскіх татар год ад года станавіліся ўсё больш небяспечнымі і глыбокімі, дасягнуўпіы ў рэшце рэшт і беларускіх зямель.
Такім чынам, у 1470-х гт. адбыліся карэнныя змены ў расстаноўцы сіл ва Усходняй Еўропе. Аформіліся саюзы: Масква Крым і Вялікае Княства Літоўскае Заволжская Арда, якія праіснавалі аж да пачатку XVI ст.
На заходнім кірунку прынцыпова важнае значэнне для Вялікага Княства Літоўскага мелі адносіны з Тэўтонскім ордэнам. Эпоха канфрантацыі паміж імі скончылася ў 1435 г., калі Вялікае Княства разам з Польшчай заключылі ў Брэсце-Куяўскім мір з немцамі. 3 таго часу Вялікае Княства Літоўскае больш не вяло войн з крыжакамі. Усе спробы Казіміра Ягелончыка дабіцца ад Вялікага Княства ўступлення ў Трынаццацігадовую вайну, якую Каралеўства Польскае ў 1454-1466 гг. вяло супраць Тэўтонскага ордэна, не мелі выніку. Вільня захавала нейтралітэт.
Персанальная унія змякчыла супярэчнасці паміж Вялікім Княствам Літоўскім і Польшчай, але поўнасцю не зняла іх. Палякі рэгулярна прыгадвалі крэўскае пагадненне 1385 г. і факт інкарпарацыі Вялікага Княства ў склад Кароны. Аднак радныя паны, якія ўсё больш упэўнена трымалі
ў руках рычагі кіравання Вялікім Княствам Літоўскім, катэгарычна адмаўляліся прызнаваць залежнасць ад Польшчы і ўпарта адстойвалі суверэнітэт сваёй дзяржавы. Трэба мець на ўвазе, што Каралеўства Польскае яшчэ прэтэндавала на шэраг зямель, пераважна ўкраінскіх, якія знаходзіліся пад фактычным кантролем Вільні. Калі ў 1452 г. памёр Свідрыгайла, які кіраваў Валынню, палякі паспрабавалі далучыць гэту багатую вобласць да Кароны. Аднак спроба не ўдалася, і Валынь была канчаткова замацавана за Вялікім Княствам Літоўскім.
Для многіх манаршых дамоў Еўропы эфектыўным сродкам прасоўвання еваіх знешнепалітычных інтарэсаў была ў той час дынастычная палітыка. He былі выключэннем і Ягелоны. Казімір, які меў ад шлюба з Лізаветай Габсбург шасцярых сыноў і сем дачок, валодаў для гэтага добрымі магчымасцямі. У 1471 г. ён здолеў правесці кандыдатуру свайго старэйшага сына Уладзіслава на чэшскі трон. У 1490 г., калі памёр венгерскі кароль Мацьяш Корвін, Уладзіслаў дамогся і венгерскай кароны. На нейкі час пад уладай Ягелонаў аказаліся адразу чатыры буйныя дзяржавы Цэнтральнай і Усходняй Еўропы. Гэта быў вялікі поспех дынастычнай палітыкі Казіміра Ягелончыка праўда, як паказалі далейшыя падзеі, поспех часовы. He злучаныя фактычна больш ніякімі сувязямі. акрамя кіраўнічай дынастыі, гэтыя дзяржавы ўжо ў вельмі хуткім часе пайшлі рознымі гістарычнымі шляхамі.
Апошнія гады праўлення Казіміра былі пазначаны ўскладненнем адносін з Масквой. Сутыкненні на граніцах пачаліся ў 1486 г. і працягваліся некалькі гадоў. Гэта «вайна на міру» вельмі нервавала кіраўнікоў Вялікага Княства Літоўскага, якія прытрымліваліся палажэнняў дагавора 1449 г. Тым часам памежныя князі, васалы Казіміра, ужо не маглі самастойна супрацьстаяць маскоўскім атрадам і спакусіліся на абяцанні Івана III захаваць за імі ўсс землі і нават дадаць новыя ў выпадку пераходу пад яго ўладу. У выніку некаторыя з іх (у прыватнасці, вярхоўскія князі) разам са сваімі вотчынамі перайшлі на бок Масквы. Сігналам для перарастання вайны ў новую, адкрытую фазу стала смерць Казіміра 7 чэрвеня 1492 г. у Гародні.
Доўгае мірнае нраўленне Казіміра Ягелончыка стала заключным перыядам магутнасці Вялікага Княства Літоўскага. Адной з галоўных задач асцярожнай, абачлівай унутранай палітыкі Казіміра была паступовая цэнтралізацыя ўлады ў Вялікім Княстве, якое ўсё яшчэ заставалася слаба інтэграванай дзяржавай. У гэтай сферы ён дасягнуў немалых поспехаў. Што ж датычыцца знешнепалітычнага становішча Вялікага Княства, дык Казіміру ў цэлым удавалася захоўваць гэта сваё спадчыннае ўладанне ў межах, усталяваных яшчэ Вітаўтам. Тым не менш канцэнтрацыя сіл і рэсурсаў ягелонскай дынастыі на заходнім напрамку прывяла да занядбання справамі на ўсходзе, дзе ініцыятыва паступова перайшла да Масквы.
16
КУЛЬТУРА БЕЛАРУСІ Ў XIV-XV стст.
•	Асаблівасці матэрыяльнай культуры
•	Развіццё духоўнай культуры
•	Летапісанне
•	Перакладная і арыгінальная літаратура
•	Дойлідства, жывапіс, скульптура
АСАБЛІВАСЦІ МАТЭРЫЯЛЬНАЙ КУЛЬТУРЫ
Уваходжанне беларускіх зямель у склад адзінай дзяржавы Вялікага Княства Літоўскага садзейнічала паступоваму псраадольванню рэгіянальнай адасобленасці і ўтварэнню адзінай культурнай прасторы. У XIV-XV стст. асновы матэрыяльнай і духоўнай культуры ВКЛ у большай ступені вызначалі ўсходнеславянскія традыцыі, але пашырэнне дынастычных, палітьгчных, канфссіянальных, эканамічных і іншых стасункаў з еўрапейскімі дзяржавамі суправаджалася пранікненнем і заўважным пашырэннем заходнееўрапейскіх уплываў. У XV ст. гэтыя культурныя павеі станавіліся больш моцнымі, праяўляліся рэнесансныя рысы. Такому пашырэнню заходняй культуры садзейнічала ўмацаванне каталіцтва ў дзяржаве. Але ўзаемадзеянне ўсходнеславянскай і заходнееўрапейскай плыняў адбывалася няроўна, і на гэты працэс уздзейнічалі іншыя шматлікія этнапалітычныя і культурныя вектары.