• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1. Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.

    Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.

    Выдавец: Выдавецтва БДУ
    Памер: 351с.
    Мінск 2018
    113.95 МБ
    Храналагічныя рамкі класічнага жалезнага веку на тэрыторыі Беларусі ахопліваюць час ад VII ст. да н. э. да сярэдзіны V ст. н. э. Перыяд VVII стст. н. э. даследчыкі адносяць да позняга жалезнага веку.
    Археалагічная карта Беларусі ў эпоху жалезнага веку адрозніваецца вялікай разнастайнасцю этнакультурных груповак. На поўначы краіны сацыяльна-эканамічнае развіццё ішло павольнейшымі тэмпамі. Там эпоха бронзы працягвалася да мяжы нашай эры. Адной з такіх культур была культура ранняй штрыхаванай керамікі. Яна займала Паўночна-Усходнюю Літву, Паўднёва-Усходнюю Латвію, Паўночна-Заходнюю і часткова Цэнтральную Беларусь. Яе фарміраванне адносіцца да апошняй чвэрці 2-га тыс. да н. э., а заняпад да пачатку нашай эры. Асаблівасць культуры заключаецца ў тым, што яна вядомая толькі па селішчах. Пахавальныя помнікі дагэтуль не выяўлены.
    Асноўным тыпам паселішчаў былі гарадзішчы. Яны ставіліся, як правіла, на асобных узгорках-астанцах. Жылыя пабудовы размяшчаліся па перыметры пляцоўкі. Цэнтральная частка звычайна заставалася незабудаванай і выкарыстоўвалася для ўтрымання скаціны, культавых і грамадскіх мерапрыемстваў. Жылыя будовы былі наземнымі шматкамернымі або аднакамернымі слупавой канструкцыі. Яны ацяпляліся агменямі, выкладзенымі з каменя ці гліны.
    Посуд культуры ранняй штрыхаванай керамікі прадстаўлены слоікавымі і слабапрафіляванымі гаршкамі, пакрытымі бессістэмнай штрыхоўкай ад верху да дна. Арнаментацыя бедная, складаецца з ямачных уцісканняў, якія наносіліся на шыйку пасудзіны.
    Большасць прылад працы выраблялі з каменю і косці. Да каменных вырабаў адносяцца клінападобныя і свідраваныя сякеры, зерняцёркі і пясты. Знаходкі з косці разнастайней. Прылады працы прадстаўлены праколкамі, долатамі, нажамі, тупікамі, іголкамі і інш. Значная частка знаходак характарызуе зброю: розныя па форме наканечнікі стрэл, утулкавыя дзіды з касым зрэзам або са штучна нададзенай формай пяра, якія імітуюць бронзавыя наканечнікі дзід прадлужыцкай і лужыцкай культур. Сустракаюцца таксама касцяныя гарпуны і рыбалоўныя кручкі. 3 костак выраблялі ручкі. Вялікай разнастайнасцю адрозніваюцца касцяныя шпількі. 3 іх асаблівую цікавасць
    уяўляюць асобнікі з навершам у выглядзе цвіка і вушкам на іголцы. Яны, як і дзіды, імітуюць бронзавыя шпількі прадлужыцкай і лужыцкай культур, якія былі распаўсюджаны ў 1400-1200 гг. да н. э. Косць служыла сыравінай і для вырабу ўпрыгожанняў: падвесак, кудменяў, пацерак.
    Знаходкі з бронзы рэдкія: шпілька і арнаментаваныя бранзалеты з гарадзішча Наркунай, іголка і скроневае кальцо з гарадзішча Рацюнкі. Нягледзячы на адсутнасць уласных крыніц сыравіны, бронзаліцейная справа атрымала распаўсюджванне ў больйтасці паселішчаў. Рэшткі вытворчасці бронзавых вырабаў у выглядзе тыгляў, льячак, радзей ліцейных форм выяўлены на шматлікіх гарадзішчах.
    На змену культуры ранняй штрыхаванай керамікі прыходзіць культура позняй штрыхаванай керамікі, якая існавала ў другой палове I ст. да н. э. сярэдзіне V ст. н. э. Яна вядома выключна па паселішчах. Нягледзячы на тое, што культура позняй штрыхаванай керамікі склалася галоўным чынам на базе ранняй, паміж імі існуе шэраг прынцьшовых адрозненняў. Культура позняй штрыхаванай керамікі займала шырэйшую тэрыторьпо. Яе арэал уключаў Усходнюю Літву, Паўднёва-Усходнюю Латвію, Цэнтральную і Паўночна-Заходнюю Беларусь.
    Асноўным тыпам паселішчаў былі гарадзішчы. Іх тапаграфія характарызуецца значнай разнастайнасцю ў параўнанні з культурай ранняй штрыхаванай керамікі. У паўночнай частцы арэала яны па-ранейшаму ўладкоўваліся на ўзгорках-астанцах, аднак мелі больш магутную сістэму абароны. У Цэнтральнай Беларусі для паселішча выкарыстоўваліся і мысы пры зліцці дзвюх рэк. 3 напольнага боку пляцоўка такіх гарадзішчаў была абаронена адной ці дзвюма лініямі валоў і равоў. У Паўночным Палессі вядомы прыклады, калі носьбіты культуры позняй штрыхаванай керамікі займалі гарадзішчы мілаградскай культуры. Адзначаны таксама выпадкі, калі паселішчы размяшчаліся на высокім карэнным беразе ракі. У іх напольны бок абаронены валам і ровам, а бок, звернуты да ракі, абнесены драўлянай сцяной.
    Жылыя пабудовы культуры позняй штрыхаванай керамікі адрозніваюцца разнастайнасцю тыпаў. Як і ў культуры ранняй штрыхаванай керамікі, дамінуюць шматкамерныя пабудовы слупавой канструкцыі. На гарадзішчы Малыіпкі кожнае жытло падзялялася на чатыры пакоі, якія ацяпляліся агменем, складзеным з камянёў і гліны. Яшчэ адна шматкамерная пабудова, выяўленая на гарадзішчы Вязынка, была падзелена на тры секцыі і мела зрубную канструкцыю сцен. У паўднёвых раёнах культуры зафіксаваны зрубныя паўзямлянкі, з’яўленне якіх у азначанай мясцовасці тлумачыцца ўплывам зарубінецкай культуры.
    Асноўнай формай посуду былі рабрыстыя гаршкі. У іх звычайна верх да рабра загладжаны, а ніз пакрыты вертыкальнай ці дыяганальнай штрыхоўкай. Арнаментацыя больш разнастайная. Вельмі папулярнымі былі гарызантальныя ці вертыкальныя пальцавыя зашчыпы і ямачныя ўцісканні, якія размяшчаліся на рабры. Сустракаюцца таксама насечкі, наразныя лініі.
    У культуры дамінавалі вырабы з жалеза. На змену каменным сякерам і бронзавым кельтам прыйшлі жалезныя кельты. Частымі знаходкамі з’яўляюцца сярпы, нажы, шылы.
    Змяніўся характар зброі. Наканечнікаў стрэл практычна няма. IlaHye зброя блізкага бою: жалезныя ўтулкавыя наканечнікі дзід і ўтулкавыя двухшыпныя дроцікі. Унікальнай знаходкай з’яўляецца багата арнаментаваная касцяная ручка ад кінжала з гарадзішча Івань. На шматлікіх гарадзішчах вядомы жалезныя шпоры з загнутымі кручкамі.
    Дэталі адзення і ўпрыгожанні разнастайныя. Фібулы сустракаюцца параўнальна рэдка. Найбольш раннія асобнікі адносяцца да ліку познелатэнскіх. Паступова іх змянілі правінцыйнарымскія тыпы. Адно з самых позніх датаванняў мае падковападобная фібула з эмалямі з гарадзішча Малышкі. Найбольш прадстаўнічую серыю прадметаў імпарту рымскага часу складаюць спражкі. Унікальнай з’яўляецца знаходка бронзавага наканечніка пояса з гарадзішча Зазоны з крыжападобным паглыбленнем у дыску, запоўненым чырвонай эмаллю. Датуецца ён 200—260 гг. н. э.
    Шырокае распаўсюджванне ў носьбітаў культуры мелі жалезныя кіепадобныя шпількі. Упрыгожанні прадстаўлены падвескамі розных форм, кольцамі, бранзалетамі, кудменямі.
    Разнастайнымі з’яўляюцца вырабы з гліны. Сярод іх найбольш выразныя прасліцы з арнаментацыяй рознага выгляду. Звычайныя на селішчах грузікі дзякаўскага тыпу, плоскія грузілы для рыбалоўных сетак, абломкі льячак, тыгляў, радзей ліцейных форм. Знаходкі з каменю рэдкія. Гэта зерняцёркі, зробленыя з буйных валуноў, і асялкі.
    Усходнім суседам культур штрыхаванай керамікі была днепра-дзвінская культура. Яе арэал уключаў Верхняе Падняпроўе прыкладна да Магілёва і вялікую частку басейна Заходняй Дзвіны. Яна сінхронная кулыурам штрыхаванай керамікі. Яе раннія селішчы ўзнікаюць у канцы 2-га тыс. да н. э., а фінал культуры прыпадае на першыя стагоддзі новай эры.
    Як і культуры штрыхаванай керамікі, днепра-дзвінская культура вядома толькі па паселішчах, пераважным тыпам якіх былі гарадзішчы. У Падзвінні яны часцей размяшчаліся на ўзгорках, у Падняпроўі на рачных мысах. Найболып раннія гарадзішчы штучных земляных умацаванняў не мелі. У самым канцы 1-га тыс. да н. э. пачатку 1-га тыс. н. э. з’яўляюцца добра ўмацаваныя гарадзішчы са складанай сістэмай валоў і равоў.
    Асноўным тыпам жылой пабудовы ў 1-м тыс. да н. э. быў наземны шматкамерны дом слупавой канструкцыі. 3 мяжы нашай эры з’яўляюцца аднакамерныя пабудовы слупавой канструкцыі. У беларускім арэале культуры яны ацяпляліся агменямі, аконтуранымі камянямі ці глінянымі валікамі. У Верхнім Падняпроўі агмені былі цалкам выкладзены з камянёў, шчыльна прыгнаных адзін да аднаго.
    На гарадзішчах кулыуры ў Смаленскім Падняпроўі былі адкрыты паганскія свяцілішчы, якія размяшчаліся ў цэнтральнай частцы. Гэта круглыя пляцоўкі дыяметрам да шасці метраў, аконтураныя канаўкай, у якой захаваліся ямы ад слупоў. У самым цэнтры пляцоўкі, відаць, устанаўліваўся ідал. Адно з такіх свяцілішчаў адкрыта і ў Беларускім Падняпроўі на гарадзішчы Карабановічы.
    Посуд днепра-дзвінскай культуры іладкасценны. Ён прадстаўлены гаршкамі слоікавай і слабапрафіляванай формы. Посуд арнаментаваны скразнымі адтулінамі, ямачнымі ўцісканнямі, радзей прачэрчанымі лініямі.
    У 1-м тыс. да н. э. і ў гэтай культуры дамінавалі каменныя і касцяныя вырабы. Апошнія прадстаўлены лёзамі, долатамі, праколкамі, тупікамі, ручкамі, разнастайнымі наканечнікамі стрэл, дзідамі, шпількамі, кудменямі з зубоў жывёл. Параўнальна шматлікую групу складаюць клінаватыя сякеры. Радзей сустракаюцца свідраваныя сякеры і зерняцёркі.
    Першыя жалезныя вырабы ў днепра-дзвінскай культуры з’явіліся paHeft, чым у культурах штрыхаванай керамікі. Да іх адносяцца клінаватыя вушныя сякеры, якія маюць аналогіі сярод скіфскіх старажытнасцей VI-IV стст. да н. э. У першых стагоддзях нашай эры з’яўляюцца сякеры паўднёвабалтыйскага тыпу.
    Шырокае распаўсюджванне чорнай металургіі і металаапрацоўкі пачынаецца толькі ў канцы 1-га тыс. да н. э. Звяртаюць на сябе ўвагу сярпы з выгнутым пад прамым вуглом лязом. Аналагаў ім у іншых культурах няма, і гэта дазваляе лічыць падобныя сярпы адной з характэрных рыс культуры. Разам з імі сустракаюцца сярпы і жніўныя нажы звычайнай формы. Сярод жалезных прылад працы вялікія серыі складаюць таксама нажы і шылы.
    Жалезная зброя, як і ў культуры позняй штрыхаванай керамікі, прадстаўлена галоўным чынам утулкавымі наканечнікамі дзід і двухшыннымі дроцікамі. Акрамя таго, зрэдку сустракаюцца і наканечнікі стрэл.
    Частымі знаходкамі на паселішчах з’яўляюцца жалезныя кіепадобныя шпількі, разнастайныя ўпрыгожанні, якія выраблялі з бронзы і жалеза (ручныя і нажныя бранзалеты, пярсцёнкі, падвескі). Знойдзена параўнальна шмат бранзалетаў латэнскіх тыпаў.
    Сярод гліняных вырабаў дамінуюць грузікі дзякаўскага тыпу. Прасліцы сустракаюцца вельмі рэдка. Яны характэрны для беларускага басейна
    Заходняй Дзвіны. Іх форма і арнамент ідэнтычныя прасліцам культуры позняй штрыхаванай керамікі.
    Найбольш складанае і нестабільнае становішча склалася ў басейне Прыпяці і паўднёвай частцы Беларускага Падняпроўя. Тут у VII—III стст. да н. э. пражывалі плямёны мілаградскай культуры. Для іх харакгэрны пераважна гарадзішчы. У носьбітаў гэтай культуры існавалі тыповыя пабудовы двух відаў. Найбольш выразнай была паўзямлянка слупавой канструкцыі з характэрным выступам у адным з кутоў. Ацяплялася падобнае жыллё адкрытым вогнішчам. У Верхнім Падняпроўі побач з паўзямлянкамі існавалі і наземныя аднакамерныя пабудовы слупавой канструкцыі, для якіх знаходзіўся характэрны агмень, выкладзены з камянёў у адным з кутоў.