Гісторыя Беларусі дапаможнік. У 4 ч. Ч. 1.
Ад старажытнасці да сярэдзіны XVI ст.
Выдавец: Выдавецтва БДУ
Памер: 351с.
Мінск 2018
Сведчанні вытворчай гаспадаркі на ранніх неалітычных паселішчах слаба ўлоўныя, а абломкі піінянага (керамічнага) посуду сустракаюцца паўсюдна ад самага пачатку эпохі. Фактычна пачатак неаліту на нашай тэрыторыі вызначаецца адной «неалітычнай» рысай керамікай. З’яўленне керамічнага посуду было абумоўлена важнымі гаспадарчымі і побытавымі зменамі існаваннем вялікай колькасці расліннай ежы, якая магла найлепш спажывацца, калі гатавалася ў кіпячай вадзе. Шліфаванне ж каменных вырабаў на тэрыторыі Беларусі шырока распаўсюдзілася толькі ў познім неаліце.
На паселішчах з ранненеалітычнымі матэрыяламі, як правіла, сустракаюцца крамянёвыя вырабы з перажыткавымі мезалітычнымі рысамі. Гэта сведчыць аб тым, што на мяжы эпох у Беларусі не назіралася істотных змен населызіцтва, а неалітычныя культуры фарміраваліся пераважна на мясцовым познемезалітычным субстраце.
3 часам крамянёвыя вырабы набывалі ўсё больш неалітычныя рысы. Так, калі ў раннім неаліце выкарыстоўваліся вузкія лістападобныя наканечнікі стрэл, то ўжо ў сярэднім неаліце ў басейнах Нёмана і Прыпяці наканечнікі рабіліся трохвугольнымі, а ў Падняпроўі і Падзвінні кароткімі
лістападобнымі і рамбічнымі. Распаўсюджваліся лістападобныя наканечнікі коп’яў, разнастайныя скрабкі, рэтушаваныя пласціны, якія маглі выконваць і функцыі сярпоў. Змяншалася колькасць разцоў. Значна больш шматлікімі рабіліся сякерападобныя і цяслападобныя вырабы, прызначаныя для апрацоўкі дрэва. Павелічэнне іх колькасці ўказвае на пашырэнне земляробства, звязанага з расчысткай лясных зараснікаў пад зямельныя ўчасткі. У канцы неаліту лёзы некаторых сякер пачалі падшліфоўваць, павялічваючы гэтым іх прадукцыйнасць. Значную частку прылад працы і паляўнічай зброі ў неаліце, асабліва на поўначы краю, дзе было мала крамянёвай сыравіны, выраблялі з рога і косці. Працягвалася актыўнае выкарыстанне і драўляных рэчаў разнастайных прылад працы і кухоннага посуду.
На паверхні некаторых гліняных пасудзін сярэдняга неаліту заўважны адбіткі нітак, што сведчыць аб прадзенні і ткацтве. Прысвойваючая гаспадарка ва ўмовах спрыяльнага клімату, дапоўненая новымі спосабамі атрымання харчавання шляхам земляробства і жывёлагадоўлі, давала значныя запасы ежы. Гэта, адпаведна, выклікала прыкметны прырост насельніцтва. Колькасць паселішчаў у некаторых рэгіёнах у неаліце падвоілася.
Паселішчы размяшчаліся на пясчаных павышэннях поплаву і ніжэйшых рачных тэрасах, на мысах у прывусцях невялікіх рачных прытокаў. Вялікае значэнне мелі суседства рыбных заток і старыц, наяўнасць розных ландшафтаў, дзе быў багацейшы выбар дзічыны. У такіх спрыяльных мясцінах меліся скапленні паселішчаў. Жытлы будавалі пераважна наземныя, але маюцца сляды і паўзямлянак. Паселішчы былі доўгатэрміновымі. Іх плошчы займалі па некалькі тысяч квадратных метраў.
У раннім неаліце тэрыторыю Беларусі, асабліва ў басейнах Нёмана і Прыпяці, засялялі плямёны з падобнай матэрыяльнай культурай. Яны карысталіся гліняным ляпным посудам пераважна гаршкамі з вострым дном і валакністымі дамешкамі ў сценках, паверхні якіх загладжваліся зубчатымі шпатэлямі. Ніжнюю Прыпяць і захад Беларусі, а таксама прылеглыя раёны Паўночна-Усходняй Украіны, Паўднёвай Літвы і Паўночна-Усходняй Польшчы займалі плямёны ўсходнепалескай і прыпяцка-нёманскай культур, якія ўваходзілі ў вялікую Днепра-Данецкую этнакўльтурную вобласць. Асноўным арнаментам іх керамікі былі даволі разрэджаныя ўзоры з адбіткаў грэбеня і наколаў, якія дапаўняліся пракрэсленымі лініямі і нешматлікімі ўмяцінамі. На захадзе Беларусі характэрнымі былі адступаючыя наколы кантам акруглай палачкі. Пад краем венцаў у большасці выпадкаў меўся пояс глыбокіх круглых ямак. Падняпроўе займалі плямёны верхнедняпроўскай
культуры з керамікай, шчыльна аздобленай адбіткамі грэбеня і ямачнымі паглыбленнямі, з даволі шматлікім крамянёвым інвентаром з мясцовага крапчастага крэменю.
На поўначы Беларусі валадарылі носьбіты нарвенскай культуры. У арэал культуры апрача Паўночнай Беларусі ўваходзіла Паўднёва-Усходняя Прыбалтыка і некаторыя прылеглыя тэрыторыі. Нарвенцы карысталіся вастрадоннымі гаршкамі і акругладоннымі місачкамі з дамешкамі тоўчаных ракавін у сценках. Посуд аздабляўся насечкамі, наколамі, часам грабеньчатымі адбіткамі. Паясы ямак пад краем венцаў былі мала характэрныя. Крамянёвы інвентар мясцовага ранненеалітычнага насельніцтва яшчэ захоўваў шэраг познемезалітычных рыс. Недахоп крамянёвай сыравіны кампенсаваўся рогам і косцю, з якіх выраблялі найперш колючыя, ударныя і сякучыя інструменты.
Ранненеалітычныя грамадствы на тэрыторыі Беларусі праяўлялі адносную стабільнасць, развіваючыся паводле мясцовых выпрацаваных традыцый. Гэтае развіццё адбывалася ва ўмовах так званага атлантычнага кліматычнага перыяду, устойліва цёплага і вільготнага, з панаваннем шыракалістых лясоў.
Пад канец 4-га тыс. да н. э. наступіў так званы суббарэальны кліматычны перыяд, па-ранейшаму дастаткова цёплы, але больш сухі і няўстойлівы. Для гэтага часу было характэрна гарачае і сухое лета і халодная зіма. Азёры паменшыліся ў памерах, часткова затарфаваўшыся. Адбыліся змены ў раслінным і жывёльным свеце.
Няўстойлівасць клімату парушыла сфарміраваныя стагоддзямі сувязі чалавечых супольнасцей з акаляючым асяроддзем. Гэта выклікала адмоўныя з’явы ў гаспадарцы, стварыла дэмаграфічныя праблемы. Такія сітуацыі, як правіла, выкарыстоўвалі больш мабільныя і паспяховыя суседзі.
3 другой паловы 4-га тыс. да н. э. на ўзбярэжжы рэк і азёр поўначы Беларусі з-пад далёкай Фінскай затокі прасачыліся групы насельніцтва прыбалтыйскай культуры з грабеньчата-ямкавай керамікай. На самым поўдні іх экспансія дасягнула Нарачанскіх азёр, Віліі і вярхоўяў Бярэзіны дняпроўскай.
Прышлае насельніцтва ўжывала кругладонны таўстасценны посуд з жарсцвянымі дамешкамі ў сценках, шчыльна аздобленых паясамі з глыбокіх ямак і адбіткаў шыраказубага грабеньчатага штампа. Акрамя крамянёвых прылад працы, у іх ужытку былі разнастайныя вырабы з рога і косці.
Носьбіты прыбалтыйскай культуры на нашай тэрыторыі былі нешматлікімі, і праз пэўны час іх асімілявала мясцовае нарвенскае насельніцтва.
Аднак яны надалі аўтахтонам новыя асаблівасці, што прывяло да фарміравання на Беларускім Паазер’і ўсвяцкай культуры.
Усвяцкая культура характарызуе сярэдненеалітычны час Паўночнай Беларусі. Мясцовае насельніцтва традыцыйна працягвала карыстацца вастрадонным посудам з ракавіннымі дамешкамі ў сценках, арнаментаваным пераважна насечкамі і наколамі. У той жа час, па прыкладзе прыбалтыйцаў, запіаджвала паверхню посуду, а арнаменты дапаўняла ямачнымі паглыбленнямі, адбіткамі шыраказубага штампа і вусеняў.
На захад Беларусі ў другой палове 4-га тыс. да н. э. з тэрыторыі суседняга Пабужжа пачало перасяляцца насельніцтва так званага польскага ляснога неаліту. Яно карысталася звыклым для лясной зоны Цэнтральнай і Усходняй Еўропы вастрадонным посудам і крамянёвым інвентаром, але валодала больш развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі.
У выніку змешвання перасяленцаў з насельніцтвам мясцовай прыпяцка-нёманскай культуры на захадзе Беларусі і паўднёвым захадзе Літвы сфарміравалася нёманская культура. Яе лысагорскі этап характарызуе мясцовы сярэдні неаліт, а дабраборскі гюзні неаліт.
Для лысагорскага этапу быў характэрны вастрадонны посуд з расліннымі і жарсцвянымі дамешкамі ў гладкіх сценках. У арнаментах на кераміцы дамінуюць адступаючыя наколы, з’яўляюцца адбіткі лінейнага штампа. Для крамянёвых вырабаў былі асабліва характэрныя трохвугольныя наканечнікі стрэл.
На дабраборскім этапе карысталіся посудам з заштрыхаванымі паверхнямі, арнаментаванымі адступаючымі наколамі, адбіткамі лінейнага штампа, рыскамі. Сярод крамянёвых вырабаў вядомы трохвугольныя наканечнікі стрэл, серпападобныя нажы, на некаторых сякерах прыкметная падшліфоўка ляза. Новыя рысы нёманская культура атрымала пад уплывам сярэднееўрапейскіх культур шарападобных амфар і шнуравой керамікі.
На Падняпроўі ў сярэднім і асабліва познім неаліце адчуваліся ўплывы з Волга-Окскага міжрэчча. Аднак тут, як і на Ніжняй Прыпяці, мясцовае насельніцтва стойка трымалася спрадвечных традыцый. Па гэтай прычыне для Паўднёва-Усходняй Беларусі цяжка вылучыць сярэдненеалітычны этап.
У 3-м тыс. да н. э. на захад Беларусі з тэрыторыі Польшчы і Паўночна-Заходняй Украіны пачалі нранікаць групы носьбітаў цэнтральнасўрапейскіх культур, якія валодалі даволі развітымі формамі земляробства і жывёлагадоўлі, а матэрыяльная культура мела энеалітычныя рысы (ад лац. «энеус» «медны», калі пры дамінацыі каменных вырабаў ужывалі і медныя).
Першымі пачалі з’яўляцца рухавыя, ваяўнічыя і добра арганізаваныя групы носьбітаў культуры шарападобных амфар. Яны закладалі свае паселішчы на прыбярэжных павышэннях і будавалі там прамавугольныя наземныя жытлы слупавой канструкцыі. У некаторых рэгіёнах ладзілі паўзямлянкі. Насельніцтва культуры шарападобных амфар карысталася разнастайным пласкадонным і, радзей, кругладонным гліняным посудам, сярод якога асабліва характэрныя былі вушастыя амфары з шарападобным тулавам і звужаным горлам. У крамянёвым інвентары тыповымі былі чатырохгранныя зашліфаваныя сякеры і долаты. Вядомыя таксама і вырабы з рога і косці, найперш наканечнікі стрэл і дроцікаў, долаты. Зрэдку ўжываліся дробныя медныя прылады.
Матэрыял з паселішчаў і могільнікаў дазваляе ўявіць некаторыя асаблівасці складанай духоўнай культуры шарападобнікаў. Насельніцтва культуры шарападобных амфар займалася пераважна жывёлагадоўляй. Вядомае яму было таксама земляробства. Існавалі і даўнія гаспадарчыя заняткі паляванне, рыбацтва і збіральніцтва. Шарападобнікі сталі першымі шахцёрамі на Краснасельскіх крамянёвых выпрацоўках на Росі, дзе яны ў крэйдавых адорвенях здабывалі якасную крамянёвую сыравіну. На тэрыторыі Беларусі шарападобнікі былі нешматлікімі. Аднак яны маглі распаўсюджвацца малымі групамі на далёкія адлегласці, пераадольваючы супраціў абарыгенаў.
3 сярэдзіны 3-га тыс. да н. э. на тэрыторыю нашай краіны пачынае пранікаць больш шматлікае насельніцтва культур шнуравой керамікі. Насельніцтва з посудам, аздобленым шнуравымі арнаментамі, пачало распаўсюджвацца ў Цэнтральнай і часткова Усходняй Еўропе каля сярэдзіны 3-га тыс. да н. э. На працягу кароткага часу яно распаўсюдзілася ад Германіі да Беларусі, і ад Паўднёвай Скандынавіі да Чэхіі і прадгор’яў Карпат. Усюды на гэтых прасторах сустракаюцца ямныя пахаванні са скурчанымі на баку касцякамі і суправаджальным інвентаром — арнаментаванымі шнуравымі адбіткамі амфарамі і звонападобнымі пасудзінамі, свідраванымі каменнымі баявымі сякерамі лодкападобнай формы. Гэтыя старажытнасці навукоўцы аб’ядноўваюць у так званы агульнаеўрапейскі гарызонт культуры шнуравой керамікі.