• Газеты, часопісы і г.д.
  • Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік

    Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік


    Памер: 240с.
    Мінск 1994
    307.38 МБ
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
    даведачнаінфармацыйны
    Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт Гістарычны факультэт Навуковадаследчая лабараторыя гісторыі Беларусі
    ГІСТОРЫЯ БЕЛАРУСІ
    Даведачнаінфармацыйны дапаможнік
    Мінск 1994
    ББК 63.3(2Б)
    Г46
    Аўтарыскладальнікі: м.н.с. Э.С. Дубянецкі (тэмы № 24; 25; 26; 27; 28; 29; 30; 31; 32); ст.н.с. В.С. Касмылёў (тэмы № 13; 14; 15; 16; 18; 19; 20); к.г.н., дацэнт А.Г. Каханоўскі (тэмы № 5; 7; 11; 12), м.н.с. С.А. Коранева (тэмы № 8; 12; 17; 21); н.с. А.І. Кушнір (тэмы №1; 2; 3; 4; 6; 22; 23); к.г.н., дацэнт С.М. Ходзін (тэмы № 9; 10; 33; 34; 35; 36; 37; 38).
    3 адум а_ і навуковае рэдагаванне: кандыдаты гістарычных навук, дацэнты А.Г. Каханоўскі і А.А. Яноўскі.
    Рэкамендавана да выдання рашэннем Вучонага Савета гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
    Рэцэнзенты:
    доктар гістарычных навук | Г.А. Каханоўскі |
    кандыдат гістарычных навук У.А. Сосна
    Анатацыя:
    Даведачнаінфармацыйны дапаможнік па гісторыі Беларусі арыентаваны на вучняў сярэдняй школы і тых, хто вырашыў распачаць самастойную падрыхтоўку да здачы ўступнага экзамену на гуманітарныя факультэты вышэйшых навучальных ўстаноў Рэспублікі. Ён будзе карысны для настаўнікаў і выкладчыкаў роднай іісторыі, усіх, хто мае да яе зацікаўленасць.
    © НПЧ ‘Фінансы, улік, аудыт’
    ДА ЧЫТАЧА
    Даведачнаінфармацыйны дапаможнік па гісторыі Беларусі арыентаваны на вучняў сярэдняй школы і тых, хто вырашыў распачаць самастойную падрыхтоўку да здачы ўступнага экзамену на гуманітарныя факультэты вышэйшых навучальных ўстаноў Рэспублікі. Ён будзе карысны для настаўнікаў і выкладчыкаў роднай гісторыі, усіх, хто мае да яе зацікаўленасць.
    Аўтары паставілі псрад сабой мэту абагуліць разнастайную інфармацыю, якая раскідана па навуковай і вучэбнай літаратуры, такім чынам, каб яна ўяўляла сабой паслядоўны рад звестак па сацыяльнаэканамічнай, палітычнай, ваеннадыпламатычнай, культурнай гісторыі нашай Бацькаўшчыны ад старажытных часоў і да сснняшняга дня. Вылучэнне 38 тэм, з якіх складаецца дапаможнік, абумоўлена зместам і патрабаваннямі школьнай праграмы, а таксама праграмы ўступнага экзамену ў вну Беларусі.
    Матэрыял у дапаможніку размеркаваны па тэмах. У кожнай з іх маецца пяць раздзелаў. Інфармацыя асобнага раздзела пасвойму раскрывае сутнасць тэмы. У першым раздзеле канкрэтнай тэмы прадстаўлены галоўныя падзеі, якія адбыліся ў азначаны перыяд часу і якія больш за іншыя характэрны для гэтага накірунку гістарычнага працэсу (раздзел I — ‘ВАЖНЕЙШЫЯ ПАДЗЕГ). Другі раздзел (‘ЗНАКАМІТЫЯ ДЗЕЯЧЫ’) вылучае і дас асноўныя характарыстыкі вядомым у гісторыі Беларусі палітычным, дзяржаўным дзсячам, кіраўнікам сацыяльных рухаў, прадстаўнікам розных накірункаў навукі і культуры і інш. Тлумачэнне асноўных тэрмінаў і паняццяў, якія датычацца пэўнага гістарычнага перыяду ці працэсу, зроблена ў трэцім раздзеле кожнай тэмы (раздзел III — ‘ХАРАКТЭРНЫЯ ТЭРМІНЫ, ПАНЯЦЦІ, НАЗВЫ’).
    Задума чацвё'ртага раздзела (‘ХАРАКТЭРНЫЯ ЭКЗАМЕНАЦЫЙНЫЯ ПЫТАННІ ПА ТЭМЕ I КАРОТКІЯ АДКАЗЫ НА ІХ’) падказана вопытам прыёму экзаменаў: як вядома, на экзамене па кожнай тэме амаль заўседы гучыць пэўны пералік характэрных, можна сказаць — найбольш істотных пытанняў. Таму важна даць як вучню, так і абітурыенту канцэнтраваныя, абагуленыя адказы на такія пытанні, каб у навучэнцаў была магчымасць зарыентавацца на асноўныя звесткі і саму логіку размовы па тэме.
    3
    У пятым раздзеле <‘ПРЫКЛАДНЫ СПІС ЛІТАРАТУРЫ ПА TOME’) падаецца тая літаратура, якая была выкарыстана аўтарамі пры напісанні канкрэтнай тэмы і якой можна кіравацца пры паглыбленай падрыхтоўцы да экзамену.
    Аўтары прадставілі звесткі па гісторыі Беларусі, абапіраючыся на новы дакументальны матэрыял і з улікам апошніх даследаванняў гісторыкаў. Амаль ва ўсіх раздзелах дапаможніка прыводзіцца інфармацыя, якая раней не атрымала належнага асвятлення ў вучэбнай літаратуры, але патрабуецца новымі навучальнымі праграмамі.
    Прапануемы дапаможнік — першая спроба даць у канцэнтраваным выглядзе даведкі аб тых гістарычных падзеях, асобах, працэсах, якія неналежным чынам падаюцца ў выдадзенай на сенняшні дзень навучальнай і навуковапапулярнай літаратуры па роднай гісторыі.
    Дапаможнік падрыхтаваны выкладчыкамі і навуковымі супрацоўнікамі навуковадаследчай лабараторыі гісторыі Беларусі гістарычнага факультэта Белдзяржуніверсітэта.
    А.Г. Каханоўскі, А.А. Яноўскі.
    4
    ТЭМА № 1: ПЕРШАБЫТНААБШЧЫННЫ ЛАД НА ТЭРЫТОРЫІ БЕЛАРУСІ
    I.	Важнейійыя падзеі.
    Перыядызацыя эпохі першабытнасці на
    тэрыторыі Беларусі.
    100 т. да н.э. 100 — 10 т. да н.э. 100 — 40 т. да н.э.	— каменны век. — палеаліт. — час першага з’яўлення людзей на тэрыторыі Беларусі.
    30 — 20 т. да н.э.	— датаванне старажытнейшых стаянак першабытных людзей на Беларусі (Бердыжскай і Юравіцкай).
    10 — 6 т. да н.э. 5 — 3 т. да н.э. 2 — пач. 1 т. да н.э. 3 — 2 т. да н.э.	— мезаліт. — неаліт. —	бронзавы век. —	вылучэнне жывелагадоўлі і земляробства як самастойных форм вытворчай дзейнасці на тэрыторыі Беларусі.
    Пач. 1 т. да н.э. — IX ст. н.э.	— жалезны век.
    6 ст. — 7 ст.н.э.	— з’яўленне славянаў на тэрыторыі Беларусі.
    II.	Знакамітыя дзеячы.
    III. Характэрныя тэрміны, паняцці, назвы. ЛЕДНІКОВЫ ПЕРЫЯД — перыяд у гісторыі Еўропы, калі ў
    КАМЕННЫ ВЕК	выніку рэзкага пахаладання паверхня сушы была пакрыта тоўстым слоем леду. — перыяд гісторыі і культуры, на працягу якога прылады працы і зброя вырабляліся з каменю, часткова з косці і дрэва; у гэты перыяд узнікае
    ПАЛЕАЛІТ МЕЗАЛІТ	мастацтва, рэлігія. — старажытнакаменны перыяд. — сярэднекаменны перыяд.
    5
    НЕАЛІТ БРОНЗАВЫ BEK	— новакаменны перыяд. — перыяд старажытнай гісторыі, калі побач з каменнымі ўжывалі прылады працы, зброю і ўпрыгожванні з бронзы.
    ЖАЛЕЗНЫ BEK	— эпоха ў гісторыі чалавецтва, якая характарызуецца пашырэннем металургіі жалеза і вырабам жалезных рэчаў.
    БЕРДЫЖ ЮРАВІЧЫ КРАСНАСЕЛЬСКІ	— старажытнейшыя стаянкі першабытнага чалавека на Беларусі. — паселак, каля якога былі знойдзены крэмнездабываючыя шахты.
    ХАТАМЕЛЬ КАЛОЧЫН	— вескі, каля якіх былі раскапаны гарадзішчы перыяду рассялення славянаў на Беларусі.
    ХОДАСАВІЧЫ	— веска, каля якой было знойдзена язычніцкае свяцілішча.
    СТАЯНКА	— пасяленне першабытных людзей і^меннага і бронзавага веку.
    ГАРАДЗІШЧА	— рэшткі ўмацаванага паселішча перыяду патрыярхату.
    СЕЛІШЧА	— рэшткі старажытнага неўмацаванага паселішча перыяду распаду першабытнаабшчыннага ладу і Старажыт
    КУРГАН	най Русі. — земляны насып над старажытным пахаваннем.
    ІНДАЕУРАПЕЙЦЫ	— вялікая група народаў, вядучых свае паходжанне ад агульнага караня — праівдаеўрапейцаў.
    ДРЫГАВІЧЫ КРЫВІЧЫ ПАЛАЧАНЕ РАДЗІМІЧЫ БУЖАНЕ ЯЦЬВЯП ЛАТГАЛЫ СЕЛЫ	— усходнеславянскія племянныя саюзы на тэрыторыі Беларусі. — балцкія плямены, якія насялялі тэрыторыю сучаснай Беларусі.
    6
    АУКШТАЙТЫ
    ЗЕМГАЛЫ
    Асноўныя віды прылад працы і зброі першабытных людзей:
    РУЧНОЕ РУБІЛА НАЖЫ ІГОЛКІ СКРАБКІ ДЗІДЫ КІНЖАЛЫ ГАРПУНЫ СЯКЕРЫ ЛУКIСТРЭЛЫ МАТЫКА ГАНЧАРНЫ КРУГ ТКАЦКІСТАНОК ДОМНІЦА РОД	— палеаліт. — мезаліт. — неаліт. — жалезны век. — калектыў першабытных людзей, аб’яднаных кроўным радством.
    ПЛЕМЯ ПРАВАДЫР	— аб’яднанне некалькіх радоў. — асоба, якая з’яўлялася лідэрам роду, племені.
    МАТРЫЯРХАТ	— перыяд у гісторыі радавой абшчыны, калі жанчына адыгрывала вядучую ролю ў гаспадарчым жыцці, у сістэме сямейнашлюбных адносін.
    ПАТРЫЯРХАТ	— перыяд у гісторыі радавой абшчыны (у жалезным веку), калі вядучая роля ў сямейным і гаспадарчым жыцці належала мужчыне.
    РАДАВАЯ АБШЧЫНА	— аб’яднанне кроўных сваякоў, якія мелі агульную ўласнасць і вялі калектыўную гаспадарку.
    СЕЛЬСКАЯ АБШЧЫНА	— аб’яднанне людзей, у якім асобныя сем’і маглі не мець сваяцкіх адносін.
    ЯЗЫЧНІЦТВА (ПАГАНСТВА)	— сістэма рэлігійных вераванняў, калі чалавек абогатварае розныя сілы і стыхіі прыроды.
    ДУХІ	— ва ўяўленнях першабытных людзей
    7
    	істоты, якія валодаюць незвычайнай сілай.
    ПЯРУН	— бог грому, маланкі, вайны, вярхоўнае бажаство ўсходніх славянаў.
    СВАРОГ ВЕЛЕС МАПЯ	— богагню. — бог жывелагадоўлі. — абрады, звязаныя з верай у надзвычайную здольнасць чалавека ўплы
    ІДАЛ	ваць на людзей і з’явы прыроды. — матэрыяльны прадмст, які служыць аб’ектам рэлігійнага пакланення.
    АМУЛЕТ (АБЯРЭГ)	— прадмет, які па забабонных уяўленнях ахоўвае яго ўладальніка ад бядоты.
    ЖРЭЦ СВЯЦІЛІШЧА	— служыцель язычніцкага культа. — язычніцкае культавае збудаванне, месца малснняў і ахвярапрынашэнняў.
    IV.	Характэрныя Экзаменарыііныя пытанні па тэме і кароткія адказы на іх.
    П: Калі чалавек з’явіўся.на тэрыторыі Беларусі?
    А: Прыблізна 100 — 40тыс. год таму назад.
    П: Якія новыя прылады працы з’явіліся ў пасляледніковы перыяд?
    А: Лук, стрэлы, гарпун.
    П: Якія значныя падзеі адбыліся на мяжы III — 11 тыс. да н.э. на тэрыторыі Беларусі?
    А: З’яўленне жывёлаводаў і земляробаў.
    П: Якая была этнічная прыналежнасць нассльніцтва Беларусі да прыходу сюды індаеўрапейцаў?
    А: На думку некаторых даследчыкаў, на тэрыторыі Беларусі да прыходу індаеўрапейцаў жылі фінаугры.
    ГІ: Калі пачалася эпоха металу на Беларусі?
    А: 3 II тыс. да н.э.
    П: Адкуль паступалі медзь і бронза на Беларусь?
    А: 3 Каўказа і Прыкарпацця.
    П: Якія прысвойваючыя формы гаспадаркі папярэднічалі земляробству і жывелагадоўлі?
    А: Збіральніцтва і паляванне.
    8
    П: Калі пачынаецца жалезны век на Беларусі?
    А: У пачатку I тыс да н.э.
    П: Чаму змяніўся тып пасялення ў жалезным веку?
    А: 3 узнікненнем маёмаснай няроўнасці пачасціліся крадзяжы і разбоі. Людзі пачалі ўмацоўваць свае пасяленні валам, ровам, частаколам. Так з’явіліся ўмацаваныя паселішчагарадзішчы.
    П: Якія аб’яднанні ўсходніх славянаў жылі на Беларусі з VIII — IX ст. н.э.?
    А: Палачане, крывічы, дрыгавічы, радзімічы, бужане.
    П: Які бог быў галоўным у язычніцкім славянскім пантэоне?
    А: Пярун — бог неба, грому і маланкі.
    V.	Прыкладны спіс літаратуры іга тэме.
    Гісторыя Беларускай ССР. Т. 1. Мн., 1972.
    Загорульскнй Э.М. Древняя нсторня Белорусснн. Мн., 1978.
    Тарасаў К. Памяць пра легенды: Постаці беларускай мінуўшчыны.
    Мн.,1990.
    Чарняўскі М.М. 3 глыбінь тысячагоддзяў. Мн., 1978.
    Чарняўскі М.М. Бронзавы век на тэрыторыі Беларусі. Мн., 1981.
    Штыхаў Г.В. Ажываюць сівыя стагоддзі. Мн., 1985.
    ТЭМА № 2: ПОЛАЦКАЕ I ТУРАЎСКАЕ
    КНЯСТВЫ (IX — пач. XII ст.)