Гісторыя Беларусі: даведачна-інфармацыйны дапаможнік
Памер: 240с.
Мінск 1994
ВАЛОВІЧ ЯЎСТАФІЙ (? — пасля 1587) цкай рэакцыі. — дзяржаўны і грамадскі дзеяч Вялікага княства Літоўскага. Адзін з лідэраў апазіцыі Люблінскай уніі 1569 г.
Хго падтрымкан як мецэната карысталіся вядомыя гуманістырэфарматары С. Будны, В. Цяпінскі. Пад яго і Л. Сапегі кіраўніцтвам падрыхтаваны Статут 1588 г.
САПЕГА ЛЕУ — палітычны і грмадскі дзеяч Вялікага (1557 1633) княства Літоўскага, канцдер (1589 —
1623 гг.), гетман (1623 — 1633 гт.), адзін з арганізатараў Трыбунала Вялікага княства Літоўскага. Садзейнічаў замацаванню ў 3м Статуце Вялікага княства Літоўскага
54
ідэі прававога парадку, што было накіравана супраць дэспатызму гаспадара (вялікага князя), буйных феадалаў і вызначала прававы статус дзяржавы. На свае сродкі выдаў Статут у ДРУКАРНІ МАМОНІЧАУ. Выказваў задаволенасць выданнем Статута на роднан старажытнабеларускай мове. Падтрымліваў прапановы феадалаў аб аб’яднанні Рэчы Паспалітай з Рускай (Маскоўскай) дзяржавай пры выбранні рускага цара агульным манархам. Адзін з кіраўнікоў інтэрвенцыі Вялікага княства Літоўскага і Польшчы ў Расію на пачатку XVII ст. Жорстка пакараў забойцаў уніята I. Кунцэвіча ў Віцебску.
СМАТРЫЦКІ МЯЛЕЦІЙ — беларускі царкоўны і грамадска па(1572 _______ 1633) літычны дзеяч, пісьменнікпалеміст.
Аўтар Трамматнкн славенскія правнлное сннтагма’, якую М. Ламаносаў побач з іншымі назваў ‘Вратамм своей учёностн’. Выступаў з палемічнымі творамі супраць гвалтоўнага насаджэння ўніі, але пад заканчэнне жыцця перайшоў да
ўніятаў.
ФІЛІПОВІЧ АФАНАСІЙ (1597 — 1648)
СКАРГА (ПАВЕНСКІ) ПЕТР
(1536— 12.9.1612)
КУНЦЭВІЧ ІАСАФАТ (каля 1550 — 12.11.1623)
КУРБСКІ АНДРЭЙ МІХАЙЛАВІЧ (1528 — 1583)
— беларускі грамадскі, палітычны і царкоўны дзеяч. Аўтар вядомага публіцыстычнага зборніка ‘Дыяруш’. Выступаў з крытыкай палітыкі Рэчы Паспалітай, царкоўных дзеячаў, феадалаў.
— царкоўнарэлігійны і палітычны дзеяч Рэчы Паспалітай, езуіт, у 1579 — 1584 гг. — першы рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі, ініцыятар і прапагандыст Берасцейскай уніі.
— насаджаў уніяцтва на Беларусі гвалтоўнымі метадамі, аб шкодных выніках чаго быў папярэджаны ў пісьме Львом Сапегам. Забіты гараджанамі пад час Віцебскага паўстання 1623 г.
— рускі палітычны і грамадскі дзеяч, пісьменнікпубліцыст. Прыбліжаны Івана IV Жахлівага. У 1564 г. уцек у Вялікае княства Літоўскае. Удзельнічаў у вайне супраць Маскоўскай
55
дзяржавы, у паходах на Полацк (1564, 1579).
III.
БРАЦТВЫ (ПРАВАСЛАЎНЫЯ)
— рэлігійнапалітычныя арганізацыі
праваслаўнага насельніцтва Беларусі і Ўкраіны, пераважна гараджан, духавенства і шляхты. Ствараліся пры цэрквах і буйных манастырах. Першае брацтва на Беларусі — Віленскае (з 1458 г.); з пачатку XVI ct. брацтвыўзніклі ў Полацку, Віцебску і інш. У другой палове XVI ст. галоўнай задачай брацтваў стала антыкаталіцкая прапаганда, барацьба супраць уніі.
БЕРАСЦЕЙСКАЯ ЎНІЯ — пагадненне аб аб’яднанні на тэрыто(1596 г.) рыі Рэчы Паспалітай праваслаўнай
і каталіцкай царквы. Артыкулы пагаднення прадугледжвалі прызнанне вярхоўнай улады папы рымскага і асноўных дагматаў каталіцызму пры захаванні праваслаўнай абраднасці і богаслужэння на царкоўнаславянскай і роднай мовах. На думку некаторых гісторыкаў, уніяцкая царква спрыяла захаванню этнічнай адметнасці беларусаў і ўкраінцаў.
УСТАВА НА ВАЛОКІ — закон аб правядзенні ВАЛОЧНАЙ (1556 г.) ПАМЕРЫ ў Вялікім княстве Літоў
скім. Паводле Ўставы, у дзяржаўных маентках зямля падзялялася на стандартныя ўчасткі — ВАЛОКІ, з якіх налічваліся павіннасці сялянаў; розніца ў аплаце залежала ад якасці зямлі; цыхад сялянаў з дадзеных ім участкаў абмяжоўваўся шэрагам умоў, у выніку якіх сяляне, хоць і не поўнасцю, прымацоуваліся да зямлі.
ВАЛОЧНАЯ ПАМЕРА
ВАЛОКА
ФАЛЬВАРАК
аграрная рэформа ў Вялікім княстве Літоўскім, якая ажыццяўлялася з канца 1530х гт. да сярэдзіны XVII ст.
асноўная зямельная мера і адзінка абкладання павіннасцямі ў Вялікім княстве Літоўскім (21,36 га).
— у Вялікім княстве Літоўскім двор феадала з комплексам будынкаў і панскімі засеўкамі, якія ў канцы
56
XV — пачатку XVI ст. значна пашыраюцца. 3 сярэдзіны XVI ст. складваецца фальваркавапаншчынная гаспадарка, пры якой у феадальнай гаспадарцы сельскагаспадарчыя прадукты вырабляліся пераважна на продаж (ліквідавана ў 1861 г.).
ВАЯВОДСТВА — адміністрацыйнатэрытарыяльная адзінка ў Вялікім княстве Літоўскім у XV — XVIII ст. Віленскі сейм
1565 — 1566 гт. падзяліў Вялікае княства Літоўскае на 30 паветаў, якія ўвайшлі ў склад 13 ваяводстваў.
ДРУКАРНЯ МАМОНІЧАЎ — найбуйнейшая прыватнаўласніцкая беларуская друкарня апошняй трэці XVI — першай чвэрці XVI ст. (Вільня).
ЛЮБЛІНСКАЯ ЎНІЯ 1569 г. — пагадненне аб дзяржаўнапалітычным саюзе Вялікага княства Літоўскага з Польшчай, паводле якога ўтварылася федэратыўная дзяржава — Рэч Паспалітая.
РЭЧ ПАСПАЛІТАЯ — (з польск. — рэспубліка) — пасля Люблінскай уніі 1569 г. афіцыйная назва феадальнай федэратыўнай
дзяржавы, у якую аб’ядналіся Польшча (‘Карона ) і Вялікае княства Літоўскае (‘Княства’ або ‘Літва’).
ТРЫБУНАЛ ВЯЛІКАГА КНЯСТВА ЛІТОЎСКАГА (АБО ГАЛОЎНЫ ЛІТОЎСКІ ТРЫБУНАЛ) ЦЭХІ — вышэйшы апеляцыйны суд княства, пастановы якога мелі сілу пастаноў сейма. Створаны ў 1581 г. — аб’яднанні рамеснікаў адной ці некалькіх прафесій у феадальных гарадах, накіраваныя супраць манапалізацыі вытворчасці і абароны ад самавольства феадалаў. IV.
П: Што такое ‘юрыдыкі’?
А: Адміністрацыйнаадасобленыя часткі гарадоў ці прыгарадаў, якія былі пад уладай феадала, царквы, або манастыра і на жыхароў якіх не пашыралася судовая і адміністрацыйная ўлада гарадскога самакіравання. На тэрыторыі Беларусі ўзніклі ў пачатку XVI ст. Па
57
шырэнню юрыдык у Вялікім княстве Літоўскім пасля Люблінскай уніі 1569 г. садзейнічала ўмацаванне пазіцый і рост уладанняў каталіцкай царквы.
П: Якая асноўная мэта Берасцейскай уніі?
А: Мэта ўніі, безумоўна, — умацаванне пазіцый каталіцкай царквы на Беларусі і Украіне, а з цягам часу і поўнае зліццё ўніяцкай царквы з каталіцкай, паланізацыя беларускага і ўкраінскага народаў. Разам з тым, шэраг дзяржаўных дзеячоў Вялікага княства Літоўскага (напрыклад, Л. Сапега) бачылі ў уніі сродак для прыпынення міжканфесійнай барацьбы, умацавання княства, яго незалежнасці і таму выступалі супраць гвалтоўнага насаджэння ўніяцтва. У канчатковым выніку, уніяцкая царква задачу акаталічвання насельніцтва Беларусі не выканала, а садзейнічала захаванню этнічнай адметнасці беларусаў.
П: У чым выяўляўся федэратыўны характар Рэчы Паспалітай як дзяржавы?
А: На чаледзяржавы быў польскі кароль (ён жа і вялікі князь літоўскі). Збіраўся агульны сейм, але не было агульнага ўрада. Вялікае княства Літоўскае мела свае войска, асобнае заканадаўства, суд, казну і інш. атрыбуты дзяржаўнасці. Афіцыйнай дзяржаўнай мовай у княстве на працягу другой паловы XVI — першай паловы XVII ст. заставалася беларуская. Польскім феадалам забаранялася займаць дзяржаўныя пасады ў княстве. 3 другой паловы XVII ст., у выніку ваенных разбурэнняў, вызначыўся ўпадак Вялікага княства Літоўскага, імклівы рост польскага ўшп; каталіцкай экспансіі.
К
Бельскі А.М., Ткачоў M, " Вялікае мастацтва артылерыі: Казімір Семяновіч. Мн., 1992.
Копысскнй З.Ю. Соцнальнополнтнческое развнтне городов Белорусснн в XVI — первой половнне XYII в. Мн., 1975 .
Похнлевнч Л.Д. Крестьяне Белорусснн н Лнтвы в XVI — XVIII вв. Львов, 1957.
Подокшнн С.А. Реформацня н обіцественная мысль Белорусснн н Лктвк (Вторая половмна XVI — начало XVII в.). Мн., 1970.
Саверчанка І.В. Астафей Валовіч: гісторыкабіяграфічны нарыс. Мн., 1992.
Саверчанка І.В. Канцлер Вялікага княства: Леў Сапега. Мн., 1992.
58
Сокол С.Ф. Полнтнческая н правовая мысль в Белорусснн XVI первой половнны XVII в. Мн., 1984.
ТЭМА № 10: ЭКАНАМІЧНАЕ I ПАЛІТЫЧНАЕ
1653 г., 1655 г. СТАНОВІШЧА БЕЛАРУСІ Ў ДРУГОЙ ПАЛОВЕ XVII — XVIII ст. /. — рашэнні Брэсцкага і Варшаўскага сеймаў Рэчы Паспалітай, якімі за
1654 — 1667 гг. баранялася польскім войскам пераходзіць без дазволу межы Вялікага княства Літоўскага. — вайна паміж Расіяй і Рэччу Паспалі
1696 г. тай за Беларусь і Ўкраіну. — пастанова ўсеагульнай канферэнцыі саслоўяў Рэчы Паспалітай аб заба
1697 г. роне пісаць дзяржаўныя дакументы на беларускай мове ў Вялікім княстве Літоўскім. — польскім каралем і Вялікім князем
1700— 1703 гг. Літоўскім выбраны саксонскі курфюрст Аўгуст 11. — выступленні сялянаў Слонімскага староства супраць феадальнага пры
1700 г. гнету. — міжусобная вайна ў Вялікім княстве Літоўскім паміж прыхільнікамі Са
1703 г„ ВЯСНА пегаў і Радзівілаў. — стварэнне ў Вялікім княстве Літоўскім Генеральнай канфедэрацыі, абвясціўшай саюз з Расіяй у вайне са Швецыяй (Паўночная вайна 1700 — 1721).
1706 г. — акружэнне шведскімі войскамі рускіх пад Гродна; стварэнне Вялікапольскай канфедэрацыі, якая абрала
59
антыкараля Станіслава Ляшчынскага. Палітычны і ваенны раскол у Вялікім княстве Літоўскім. Разгром шведамі войскаў Аўгуста Саксонскага. Заключэнне Альтранштацкага міру. Захоп шведамі Нясвіжа,
Полацка, Слуцка. 1708 г. — шведскія войскі, рухаючыся на Маскву,
1708 г., 28 ВЕРАСНЯ захапілі Гродна, Смаргонь, Магілёў. — разгром рускімі войскамі шведскага корпуса генерала Левенгаупта каля
1709 г. в. Лясная. — нізлажэнне Станіслава Ляшчынска
1736 г. га. Вяртанне кароны Аўгусту II. — заснаванне Слуцкай мануфактуры
ДРУГАЯ ПАЛОВА XVIII ст. 1740— 1744 гт. шаўковых паясоў. — заснаванне Гродзенскіх каралеўскіх мануфактур (21 прадпрыемства). — антыфеадальнае паўстанне ў Крычаўскім старостве пад кіраўніцтвам
1764 г. Васіля Вашчылы. — паштовая рэформа ў Рэчы Паспалітай, пачатак развіцця паштовай су
1766 г. вязі між гарадамі. — пастанова сейма аб увядзенні ў Рэчы
1767 1783 гг. Паспалітай адзінай сістэмы мер і вагі. — будаўніцтва канала, злучыўшага басейны Немана і Дняпра (канала
1768 г. Агінскага). — пастанова сейма Рэчы Паспалітай аб ураўнаванні ў правах праваслаўных
1791 г., ЗМАЯ і пратэстантаў з католікамі. — прыняцце канстытуцыі Рэчы Паспалітай.
1772 г., 1793 г., 1795 г — падзелы Рэчы Паспалітай. Уключэнне тэрыторыі Беларусі ў склад Расійскай імперыі. П.
АПНСКІ МІХАІЛ КАЗІМІР (1730— 1800) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай. Ваявода Віленскі з 1764 г., гетман Вялікі Літоўскі, з 1768 г. — адзін з